” 20 г. Гісторыя Беларусі 6 клас тэма: На шляху да дзяржавы




Дата канвертавання18.11.2017
Памер66.77 Kb.
___”____20 г.
Гісторыя Беларусі

6 клас

ТЭМА: На шляху да дзяржавы

Мэта: спрыяць фарміраванню ў вучняў цэласнага ўяўлення пра тэрыторыю рассялення ўсходніх славян, пра этапы фарміравання ў іх дзяржаўнасці ў Раннім Сярэднявеччы.

Задачы: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні грамадскага ладу і заняткаў славян, асэнсаванню прычын утварэння першых дзяржаў, стварэнню ўмоў для развіцця мыслення шляхам фарміравання ўмення ажыццяўляць выдзяленне галоўнага, складанне лагічных ланцужкоў, параўнання; садзейнічаць развіццю памяці, увагі, калектывізму.

Тып уроку: камбініраваны ўрок

Асноўныя паняцці: веча, дружына, князь, саюз плямёнаў,знаць, даніна, ваеннае апалчэнне.

Забеспячэння ўрока: карта насценная, атласы, дыдактычны матэрыял.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант. Знаёмства вучняў з планам урока, стварэнне псіхаэмацыянальнай атмасферы.

II. Праверка дамашняга задання.

Франтальнае апытанне класа.
Што агульнага мы можам назіраць у плямён? (Рассяленне ўздоўж рэк, паходжанне назвы ад правадыра.)

Якое галоўнае адрозненне? (Скроневыя кольцы.)

Па чым вы здагадаліся, які малюнак адпавядае «вашаму» племені?

Якія паселішчы былі пабудаваны славянамі? (Полацк, Тураў.)

Якія плямёны былі суседзямі трох плямён? (Валыняне, драўляне, севяране, яцвягі, літва, крывічы пскоўскія і смаленскія)

Якія групы плямён утварыліся ў выніку пранікнення індаеўрапейцаў у Еўропу? (Балты, славяне, германцы.)

Якая з гэтых груп рассялялася на землях сучаснай Беларусі? (Балты.)

Калі славяне з'явіліся ў Сярэднім Падняпроўі? (VI ст.)

У якіх напрамках ішло засяленне беларускіх зямель? (3 поўдня ўздоўж Дняпра і Прыпяці, з поўначы Усходняй Еўропы.)

Як вы думаеце, што стала з мясцовым насельніцтвам, балтамі, калі на гэтую зямлю прыйшлі славяне?



Індывідуальнае заданне.

Пытанні для аналізу







Крывічы




Рассяленне

У даліне р. Прыпяць







Уздоўж ракі сож

Паходжанне назвы

Ад месцазнаходжання










Суседзі













Галоўныя гарады







Полацк




Скроневыя кольцы













3 летапісу (першае датаванае ўзгадванне)














Адказы вучняў.

Прачытаем пункт 1 падручніка і знойдзем правільны адказ на прапанаванае пытанне.

Што называюць славянізацыяй? ( славянізацыя балтаў - паступовы працэс іх зліцця са славянамі.)

Калі ўтварыліся саюзы плямён? ( У VIIIIX стст. утварыліся своеасаблівыя саюзы плямён – крывічы, радзімічы, дрыгавічы.)

Што зблізіла гэтыя плямёны? (Язычніцтва, мова і лад жыцця.)

Што славяне перанялі ў балтаў? (Гарадзішчы, упрыгожанні.)

Што балты ўзялі ад славян? (Навыкі ў рамястве і земляробстве, арганізацыю кіравання – правадыры і войска)

III. Вывучэнне новай тэмы.

Актуалізацыя ведаў.

Работа з ўрыкам з гістарычнага дакумента

Шматлікія славянскія плямёны мелі шмат агульнага ў гаспадарцы, побыту і культуры. У славянскіх селішчах археологі знаходзяць прылады працы і зброю з жалеза - сякеры, косы, нажы, рыбалоўныя кручкі, наканечнікі стрэл,мячы. Ёсць і печы для абпалу, рэшткі кузніц, ганчарныя кругі, зернецёркі.У большасці пахаванняў знойдзены простыя бусы, хатняю утвар,наканечнікі стрэл і дзід. Але ў некаторых знаходзяцца залатыя і срэбныя ўпрыгожванні, каштоўная зброя, асколкі дарагога посуду. Людзі займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, гандлям рамяством, паляваннем.



Пра што сведчыць той факт, што ў пахаваннях выяўляюць прадметы рознай каштоўнасці? (Пра зараджэнне не-роўнасці.)
Якая асноўная прычына ўтварэння дзяржавы.

Работа з падручнікам (пункт 1)

Настаўнік. Апішыце грамадскі лад славян. Пры чытанні тэксту звярнеце ўвагу на новыя тэрміны, дайце ім азначэнне і запішыце ў сшытак: князь, даніна, дружына.

Успомніце, што такая дзяржава. Калі ўзніклі першыя дзяржавы ў Заходняй Еўропе? Назавіце прычыны іх утварэння.

 Праца з тэкстам: п. 2, 3.

Вызначыце прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі ўтварэнню дзяржаў у славян.

У картцы з заданнем выкрасліце лішняе (праца ў групах).


З'яўленне багатых і бедных

Узмацненне ўлады князёў

Утварэнне моцнай Франкскай дзяржавы

Абарона тэрыторый ад знешняй небяспекі


Вялікае перасяленне народаў

Голад, разруха, эпідэміі

Замацаванне матэрыялу. Пытанні і заданні да параграфа 11.



Настаўнік прапануе вучням назваць паняцці, якімі яны карысталіся на ўроку, і вызначыць, якія з іх былі асноўнымі, а якія — другараднымі.

VI. Рэфлексіяя.

Я засвоіў матэрыял {вучні падыходзяцъ да дошкі і насупрацъ выказвання, якое найболъш адпавядае засваенню імі тэмы, ставяцъ значок; настаўнік згодна з вынікамі робіцъ вывады): а) атрымаў трывалыя веды; б) засвоіў амаль увесь матэрыял; в) засвоіў матэрыял часткова, трэба яшчэ папрацаваць.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка