№ міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь




Дата канвертавання01.04.2019
Памер17.19 Kb.

____________№ ________

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ПАСТАНОВА №163

ад 26.11.2014



Аб унясенні змяненняў і дапаўнення
ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня
2012 г. № 101



На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанагапастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня  2011 г.
№ 1049  «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусьповопросам образования»,МіністэрстваадукацыіРэспублікіБеларусьПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Інструкцыю аб парадку правядзенняатэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), зацверджаную пастановай Міністэрстваадукацыі Рэспублікі Беларусьад  22 жніўня 2012 г. № 101 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.10.2012, 8/26473;13.05.2014, 8/28651), наступныя змяненні і дапаўненне:

1.1. у пункце 6 словы «і пунктам 19» замяніць словамі «, пунктамі 19 і 201»;

1.2. у абзацы трэцім часткі першай пункта 18 словы «выпадку, які прадугледжаны пунктам 20» замяніць словамі «выпадкаў, якія прадугледжаны пунктамі 20 і 201»;

1.3. у пункце19:

1.3.1. у частцы першай:

словы«другой кваліфікацыйнай катэгорыі» замяніць словамі «другой і першай квалификацыйных катэгорый»;

словы «першай, вышэйшай, а таксама» замяніць словамі «вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і»;

1.3.2. у частцыпятайсловы «пяць гадоў» замяніць словамі «чатыры гады»;

1.4. дапоўніць Інструкцыю пунктам 201 наступнага зместу:

«201. У выключным выпадку педагагічны работнік па хадатайніцтве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней кваліфікацыйнай катэгорыі і (або) стажу працы на пасадзе, па якой ён праходзіць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды начальніка ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта), на прысваенне вышэйшай – са згоды Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.



Міністр С.А. Маскевіч


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка