Ў раённым Цэнтры культуры "Мір" адбыліся ўрачыстыя провады ва ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. У зале Цэнтра культуры па традыцыі сабраліся І будучыя абаронцы Айчыны І іх бацькі, сябры




Дата канвертавання18.11.2017
Памер28.48 Kb.
12 лістапада ў раённым Цэнтры культуры “Мір” адбыліся ўрачыстыя провады ва ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. У зале Цэнтра культуры па традыцыі сабраліся і будучыя абаронцы Айчыны і іх бацькі, сябры. Ваенны камісар Андрэй Каралёў агучыў прыказ аб прызыве, словы пажадання прамовілі бацькі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Ячнеў, архімандрыт Кірыл і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Ткачова Т.М. Адгучалі песні і пажаданні артыстаў РЦК , але няшмат часу яшчэ засталося, каб завяршыць справы, развітацца да тэрміну з роднымі і сябрамі.



16 лістапада ў раённым Цэнтры культуры «Мір» адбылося ўрачыстае сабранне, прысвечанае Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перепрацоўваючай прамысловасці, на якім прысутнічалі прадстаўнікі працоўных калектываў, маючых адносіны да аграпрамышленнага комплексу. Урэшце, у Хоцімскім раёне, які мае сельскагаспадарчую спецыфіку, кожны жыхар раёна заўсёды дакранаецца да дзейнасці працаўнікоў сяла.

Сяргей Драздоўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчу, на правах «камандзіра» усіх аграрыяў Хоцімшчыны падвёў вынікі аграрнага года, намеціў перспектывы і планы.



Без гасцей свята не бывае. Па гэтай добрай традыцыі на ўрачыстым сабранні прысутнічаў І.І. Кажамяка, начальнік ІМНС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Кананчук І.П. дырэктар Холдзінга «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка»



Старшыня райвыканкама Фёдар Паўлавіч Вішнеўскі словы падзякі адрасаваў ветэранам працы АПК. Ён адзначыў, што раней людзі працавалі з вялізнай самаадданасцю, бо надзея была толькі на ўласныя сілы, калектывізм, на сяброўскую падтрымку калег.



Людзі, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі цяжкай працы на зямлі, на якіх раўняліся ў час іх працоўнай дзейнасці, на якіх з захапленнем мы глядзім і сення, у час мерапрыемства, разам з лідарамі сельхозвытворчасці, былі ўзнагароджаны. Атрымліваючы з рук кіраўніка рэгіёна свае ўзнагароды — сімвалічную даніну іх бездакорнай працы, яны выходзілі на сцэну, і сёння з’яўляючыся прыкладам.

— Гледзячы на гэтых паважаных людзей, мы разумеем: нам ёсць, чым ганарыцца, ў каго вучыцца, на каго раўняцца, – сказаў Фёдар Паўлавіч.

Гэтыя людзі, якія забяспечваюць харчовую бяспеку краіны, сваімі мазолямі не выхваляюцца, узнагародамі не хваляцца, на цяжкую працу не скардзяцца.



Яны заслугоўваюць сваё свята, мабыць, як ніхто іншы. І хочацца пажадаць, каб ім сваечасова свяціла сонца і выпадалі дажджы, каб кожная хата была поўнай чашай і панавалі ў ей здароўе, дабрабыт, шчасце і надзея.

28 лістапада ў Бяседавіцкім СДК адбыліся пасядзелкі для сталых людзей “Пасядзім радком ды ладком”. Гэта мерапрыемства прайшло ў незвычайнай форме, бо праходзіла ў звычайнай беларускай хаце, дзе сабраліся людзі пажылога ўзросту. Госці слухалі песні і прыпеўкі, самі прымалі ўдзел: чыталі вершы, успаміналі пра былое, спявалі песні, танчылі. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Бяседавіцкага СДК падарылі хвіліны добрага настроя ветэранам, пажадалі ім усяго найлепшага і ў сваю чаргу атрымалі ад іх падзяку за вечар.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка