1. Агульныя палажэнні




Дата канвертавання05.03.2017
Памер90.51 Kb.
Дадатак 1

да загада начальніка

ўпраўлення адукацыі

11.2016 №630

Палажэнне

аб правядзенні абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка”


1. Агульныя палажэнні

1.1. Сапраўднае палажэнне вызначае ўмовы, парадак арганізацыі і правядзення абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (далей – Конкурс).

1.2. Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
22 лютага 2016 года, Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2016 года.
2. Мэты і задачы Конкурсу

2.1. Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння дзяцей да каштоўнасцяў этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай народнай цацкі, развіцця і падтрымкі дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.

2.2. Задачы:

• павышэнне матывацыі да пазнавальнай актыўнасці і даследчай дзейнасці навучэнцаў у галіне сваёй нацыянальнай культуры;

• развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў праз стымуляванне інтарэсаў да традыцыйнай народнай культуры і мастацтва;

• выхаванне павагі да народнай культуры і мастацтва на аснове вывучэння традыцый мастацкіх рамёстваў і далучэння да жывых вытокаў духоўна-гістарычнага вопыту беларускага народа;

• пашырэнне ведаў і ўдасканаленне майстэрства па выкананні беларускай народнай цацкі;

• папулярызацыя ведаў аб вытоках народнай творчасці, нацыянальных традыцыях і іх прыкладных аспектах ў сучасным жыцці;

• садзейнічанне паспяховай сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу нацыянальнай культуры;

• стварэнне вобразаў беларускай нацыянальнай лялькі.


3. Арганізатары Конкурсу:

упраўленне адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта;

установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”.
4. Удзельнікі Конкурсу

4.1. Удзельнікамі Конкурсу з'яўляюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі, якія выканалі даследчыя або праектныя працы пад кіраўніцтвам педагога і (або) навуковага кіраўніка; педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць метадычнае суправаджэнне праектнай дзейнасці.

4.2. У Конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ва ўзроставых групах: дашкольнікі, 6-10 гадоў, 11-14 гадоў, 15-16 гадоў, 17-19 гадоў.

4.3. Удзел можа быць сумесным (педагогі, дзеці і бацькі), калектыўным або індывідуальным.


5. Тэрміны і этапы Конкурсу

Конкурс праводзіцца ў тры этапы:

5.1. раённы(гарадскі) – да 07.03.2017;

5.2. абласны: 11.03-28.04.2017;

5.3. рэспубліканскі: 02.05-01.07.2017.

Падвядзенневынікаў і іх публікацыя на сайце gomelpalace.comадбудзецца паслязаканчэнняабласногаэтапу Конкурсу.


6. Намінацыі Конкурсу

Для ўдзелу ў Конкурсе ў двух напрамках “традыцыі” і “сучаснасць” вылучаюцца наступныя намінацыі:

6.1.сумесны праект педагогаў, дзяцей і бацькоў;

6.2. калектыўная праектная дзейнасць пад кіраўніцтвам педагога і (або) навуковага кіраўніка;

6.3.індывідуальны праект пад кіраўніцтвам педагога;

6.4.метадычнае суправаджэнне праектнай (даследчай) дзейнасці.


7. Тэматыка даследчай і праектнай дзейнасці

7.1.“Традыцыйныя регіянальныя лялькі і цацкі (абрадавая, гульнёвая і тэатральная)”;

7.2.“Мастацкія лялькі і цацкі (гульнёвая, сувенірная, тэатральная, выставачная, арт-аб'ект, інтэр’ерная)”;

7.3.“Нацыянальная лялька”.



8. Умовы ўдзелу ў Конкурсе

Для ўдзелу ў Конкурсе ў тэрмін да 10.03.2017 удзельнікі прадстаўляюць наступныя матэрыялы:

8.1.заяўкі па прапанаванай форме (Дадатак);

8.2.праекты;

8.3.вынікі (прадукты) праектна-даследчай дзейнасці:

- мастацкая творчая работа (дэкаратыўна-прыкладная);

- творчая работа, выкананая ў рамках рэгіянальных традыцый;

- іншыя формы прадстаўлення праекта: мультымедыйныя прадукты (відэафільм, анімацыя, віртуальная выстава), постэр, альбом, каляндар, даследванне, гульня, тэатралізацыя, сайт і г.д.);

- практычныя распрацоўкі метадычнага суправаджэння праектнай дзейнасці (майстар-клас, метадычныя рэкамендацыі, заняткі аб'яднанняў па інтарэсах і інш.).

Цацкі могуць выконвацца з розных матэрыялаў: гліняная, саламяная, ласкутная, драўляная, папяровая, экалялька; лялька з нетрадыцыйных матэрыялаў.

Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце па адрасе: 226050 г.Гомель, вул.Пралетарская, 2.
9. Прадмет і змест Конкурсу

Прадметам Конкурсу з'яўляюцца праектныя і даследчыя работы, распрацаваныя і выкананыя непасрэдна ўдзельнікамі Конкурсу, і работы, выкананыя ў рамках рэгіянальных традыцый; метадычныя распрацоўкі.


10. Крытэрыі ацэнкі матэрыялаў Конкурсу:

10.1. мастацкая выразнасць;

10.2. фармулёўка тэмы і аргументацыя канцэпцыі праекта;

10.3. навізна і актуальнасць;

10.4. лагічнасць складання плана праектна-даследчай работы, паўната раскрыцця тэмы;

10.5. творчы падыход і арыгінальнасць;

10.6. наяўнасць абгрунтаваных высноў;

10.7. стыль, мова выкладання матэрыялу (яснасць, вобразнасць, лаканічнасць, лексіка, граматыка);

10.8. афармленне.
11. Падвядзенне вынікаў Конкурсу. Узнагароджанне

11.1. Па выніках Конкурсу вызначаюцца пераможцы (I месца) і прызёры (II, III месцы). Квота на лік прызавых месцаў не ўстанаўліваецца. Канкурсанты, якія не ўвайшлі ў лік пераможцаў і прызёраў, атрымліваюць дыпломы ўдзельнікаў.

11.2. Педагогі дадатковай адукацыі і навуковыя кіраўнікі атрымліваюць пасведчанне аб падрыхтоўцы ўдзельніка (пераможцы, прызёры) Конкурсу.
12. Патрабаванні да матэрыялаў

12.1. Матэрыялы на Конкурс прымаюцца ў электронным і друкаваным выглядзе на беларускай мове.

12.2. Удзельнікі конкурсу прадстаўляюць праектныя і даследчыя работы ў фармаце WORD.

12.3. Структура праекта павінна ўключаць наступныя асноўныя часткі:

тытульны ліст (змяшчае поўную назву ўстановы адукацыі; тэму праекта; прозвішча, імя і імя па бацьку навучэнца (-цаў), - аўтара (-аў) праекта; найменне аб'яднання па інтарэсах; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка праекта; горад, год);

змест (уключае найменне ўсіх глаў з указаннем нумароў старонак, на якіх размяшчаюцца матэрыялы);

пашпарт праекта (уключае назву праекта; мэты; тып праекта; адукацыйную вобласць; метады, выкарыстаныя ў праекце;формы прадстаўлення праекта (пазначаны ў раздзеле 8 Палажэння); установы і арганізацыі, ва ўзаемадзеянні з якімі выконваўся праект);

увядзенне (аб'ём да двух старонак): матывуецца выбар тэмы, вызначаюцца яе актуальнасць (тэарэтычнае і практычнае значэнне), мэты і задачы, магчыма вылучаецца гіпотэза (меркаваны вынік даследванняў);

асноўная частка (не больш за 10-15 старонак): раскрываецца змест праблемы; аналіз розных пунктаў гледжання на даследчую праблему,існуючых у навуковай літаратуры; прыводзіцца апісанне і аналіз шляхоў і метадаў вырашэння праблемы; уяўляецца даследчы матэрыял, калі планавалася даследаванне, даецца кароткае апісанне творчага прадукту праекта; можа складацца з некалькіх частак і падраздзелаў; змест асноўнай часткі павінен дакладна адпавядаць тэме работы і цалкам яе раскрываць;

заключэнне: абагульняюцца вынікі праведзенай работы і іх аналіз, асноўныя высновы;

спіс выкарыстанай літаратуры: змяшчае крыніцы інфармацыі: навукова-папулярныя часопісы і кнігі, падручнікі і навучальныя дапаможнікі, слоўнікі, энцыклапедыі, Інтэрнэт-сайты і інш.;

прыкладанне можа ўключаць дапаможныя матэрыялы: ілюстрацыі, фота, дадатковыя табліцы, графікі, малюнкі, неабходныя для лепшага разумення атрыманых вынікаў;

мультымедыйная прэзентацыя праекта: змяшчае асноўныя палажэнні і вынікі праекта, можа ўключаць фота-відэа-аўдыёматэрыялы.

12.4. Матэрыялы падаюцца ў выглядзе файлаў, якія павінны знаходзіцца ў асобнай папцы (імя папкі“ПрозвішчаІмя”, напрыклад, “ПятроўВіктар”).


13. Тэхнічныя патрабаванні да тэкставых файлаў

13.1. Тэкст і тэзісы конкурснай работы прадстаўляюцца на рускай і беларускай мовах ў электронным выглядзе ў фармаце А 4 з палямі: злева – 2 см, справа – 1 см, зверху і знізу – 2 см у тэкставым рэдактары Word (не ніжэй Word 97) шрыфтам №12 TimesNewRoman, міжрадковым інтэрвалам 1,5.

13.2. У табліцах варта выкарыстоўваць толькі адзін стыль межаў – суцэльную лінію (табліцы патрэбна афармляць карэктна па ўсіх правілах працы з табліцамі ў рэдактары Word).

13.3. Усе наяўныя ў тэксце гіперспасылкі павінны быць рабочымі.

Спіс літаратуры і Інтэрнэт-рэсурсаў варта размясціць у канцы дакумента. У тэксце спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках.

Дадатак
Заяўка



на ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурса праектна-даследчых работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі


Прозвішча, імя навучэнца (-цаў)



Аб'яднанне па інтарэсах





Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога





Прозвішча, імя, імя па бацьку і пасада навуковага кіраўніка





Найменне і адрас установы





Намінацыя





Назва праекта





Адрас электроннай пошты і нумар тэлефона для сувязі





Пасля запаўнення заяўкі праверце правільнасць названых дадзеных. Прымаючы ўдзел у Конкурсе, Вы пацвярджваеце, што азнаёмлены з умовамі ўдзелу.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка