1. Аналіз дзейнасці ўстановы за 2012/2013 навучальны год




Дата канвертавання08.04.2017
Памер190.39 Kb.
1. Аналіз дзейнасці ўстановы за 2012/2013 навучальны год.

Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2012/2013 навучальным годзе стала ўдасканаленне адукацыйнага асяроддзя, арыентаванага на станаўленне і развіццё творчага патэнцыялу асобы, якая валодае агульнай культурай, здольнай да даследчай дзейнасці, самаўдасканалення, самарэалізацыі ў вольным выбары жыццёвага шляху.

Асноўнымі задачамі школы на 2012/2013 навучальны год з’яўляліся:

1. Удасканальваць адукацыйную прастору школы праз развіццё інфармацыйна-камунікатыўнага асяроддзя, аптымізацыю сістэмы факультатываў і папулярызацыю платных адукацыйных паслуг.

2. Працягваць развіваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці высокаматываваных навучэнцаў праз прыцягненне да ўдзелу ў конкурсах, алімпіядах, канферэнцыях.

3. Паглыбляць педагагічную кампетэнцыю педагогаў праз уключэнне ўсіх педагагічных работнікаў у выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій і карэкціроўку мадэлі метадычнай службы школы.

4. Удасканальваць выхаваўчую прастору школы праз аптымізацыю сістэмы профарыентацыйнай работы згодна сучасных патрабаванняў грамадства.

5. Працягваць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы праз прыцягненне розных крыніц фінансавання.

Для вырашэння пастаўленых задач былі створаны адпаведныя ўмовы і прыняты кіраўнічыя рашэнні. Своечасова састаўлены гадавы план работы школы, вызначаны прыярытэтныя накірункі работы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, створаны метадычны савет, распрацаваны планы работы вучэбна-метадычных аб’яднанняў у адпаведнасці з задачамі педагагічнага калектыву на 2012/2013 навучальны год.

У студзені 2013 года прайшоў педагагічны савет «Развіццё творчых і інтэлектуальных здольнасцей высокаматываваных навучэнцаў: рэаліі, праблемы, перспектывы», падчас якога была прааналізавана работа педагагічнага калектыву і кожнага настаўніка-прадметніка па стварэнню ўмоў для развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцей высокаматываваных навучэнцаў, праведзены абмен вопытам па арганізацыі працы з дадзенай групай навучэнцаў, на практычным узроўні быў актуалізаваны банк дадзеных навучэнцаў з высокай матывацыяй да вывучэння асобных прадметаў.

У лютым 2013 года прайшоў педагагічны савет «Профарыентацыя навучэнцаў на сучасным этапе», на якім разглядаліся вынікі папярэдняга анкетавання навучэнцаў па пытанні выбару будучай прафесіі, запатрабаванасць спецыялістаў на рынку працы, былі акрэслены накірункі далейшай профарыентацыйнай работы ва ўстанове адукацыі.

У 2012/2013 навучальным годзе ў школе на пачатак года навучалася 59 навучэнцаў, выбыў – 1, на канец года навучалася 58 навучэнцаў; 11 класаў-камплектаў; 1 група падоўжанага дня. Прычына руху - змена месца жыхарства.

Дынамічны аналіз колькасці навучэнцаў за апошнія 5 гадоў паказвае, што паступова памяншаецца колькасць навучэнцаў у школе, што звязана з нізкай нараджальнасцю ў нашай мясцовасці.




2008/2009

2009/2010

2010/2011

2011/2012

2012/2013

колькасць навучэнцаў першага класа

9

3

5

1

6

колькасць навучэнцаў у школе

91

81

67

60

59

На працягу навучальнага года класнымі кіраўнікамі быў арганізаваны кантроль за наведваннем навучэнцамі заняткаў. У сярэднім за год кожным вучнем прапушчана 3,1 дзен па хваробе, што на 39 % менш чым за адпаведны перыяд 2011/2012 навучальнага года, калі кожным вучнем было прапушчана 5,1 дні па хваробе.

У школе была арганізавана работа групы падоўжанага дня, якую наведвалі 25 навучэнцаў. Выхавацель групы падоўжанага дня Макаед В.В. арганізоўвала работу па падрыхтоўцы дамашніх заданняў, гульні на свежым паветры, выхаваўчыя мерапрыемствы.

Быў арганізаваны падвоз 12 навучэнцаў школы з весак Садавічы, Лютовічы і Смалічы.

Замацаванне здароўя дзяцей, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця застаецца прыярытэтнай задачай. Як паказвае аналіз размеркавання навучэнцаў па групах здароўя, назіраецца павелічэнне колькасці навучэнцаў з I (35%) і II (43%) групамі здароўя за кошт памяншэння навучэнцаў па III групе. Назіраецца станоўчая дынаміка па асноўнай групе па фізічнай культуры.

З мэтай арганізацыі адпачынку і аздараўлення на працягу года былі арганізаваны два лагеры з дзенным наведваннем ( у час восеньскіх канікул - 20 дзяцей, у час летніх канікул – 20 дзяцей) і лагер працы і адпачынку ў час летніх канікул на 15 дзяцей. На працягу года 10 дзяцей прайшлі аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, 2 дзяцей аздараўліваліся ў санаторных школах Беларусі на працягу года. У лагерах з кругласутачным знаходжаннем аздаравіліся 6 навучэнцаў. У 2012/2013 навучальным годзе быў ахоплены аздараўленнем 41 навучэнец (81%), што на 21% больш чым на працягу 2011/2012 навучальнага года (60%).

Працэнт ахопу навучэнцаў гарачым харчаваннем складае 100%.

У 2012/2013 навучальным годзе ў школе функцыянавалі 1-2 класы – 2 (8 навучэнцаў), 3-4 класы – 2 (8 навучэнцаў).

У першым і другім класах кантроль і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў ажыццяўляліся без адзнак. Адсутнасць адзнак садзейнічала захаванню псіхічнага здароўя навучэнцаў, фарміравала ўстойлівыя станоўчыя адносіны да вучобы, падтрымлівала жаданне наведваць школу і вучыцца, стымулявала развіццё пазнавальнай цікавасці. У перыяд навучання настаўнікі пачатковых класаў выкарыстоўвалі разгорнутую моўную ацэнку, якая была дастаткова падрабязнай, змястоўнай, насіла навучальны і выхаваўчы змест. Змястоўная моўная ацэнка адлюстроўвала індывідуальную дынаміку развіцця кожнага дзіцяці, садзейнічала фарміраванню станоўчай вучэбнай матывацыі. Без адзнак у 3 класе ацэньваліся музыка, фізічная культура і здароўе, працоўнае навучанне, выяўленчае мастацтва.

У 2012/2013 навучальным годзе было прынята рашэнне аб правядзенні 8 факультатыўных заняткаў для навучэнцаў 1-4 класаў, якія наведвалі 75% навучэнцаў. Для навучэнцаў 5-9 класаў была арганізавана работа 14 факультатыўных заняткаў, факультатывы наведвалі 24 навучэнцы, што састаўляла - 92 %. Для навучэнцаў 10-11 класаў была арганізавана работа 11 факультатыўных заняткаў. Факультатыўныя заняткі наведвала 16 навучэнцаў, што складае 100%.

Усяго ў школе была арганізавана работа 33 факультатыўных заняткаў (34 гадзіны ў тыдзень), іх наведвалі 53 навучэнцы, што складае 91%.



Вывад: у школе была арганізавана сістэма факультатыўных заняткаў з улікам адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх бацькоў, якая садзейнічала развіццю пазнавальных здольнасцей навучэнцаў. Аднак у наступным навучальным годзе неабходна весці мэтанакіраваную працу для прыцягнення большай колькасці навучэнцаў да наведвання факультатыўных заняткаў праз павышэнне якасці апошніх.

У 2012/2013 н.г. экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі былі арганізаваны і праводзіліся ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў.

Да экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі было дапушчана 5 навучэнцаў (100%), да экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі – 13 навучэнцаў (100%).

Аналіз вынікаў экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі паказаў, што па рускай мове ў 100 % навучэнцаў экзаменацыйная адзнака была вышэй гадавой на 1 бал. Павысілася колькасць навучэнцаў на высокім узроўні (на 20%). Па беларускай мове сярэдні бал павысіўся на 0,2 бала (настаўнік Сачко Т.С.); па рускай мове – на 1,0 бал (настаўнік Клімчэня Т.М.); па матэматыцы ўсе навучэнцы пацвердзілі гадавыя адзнакі (настаўнік Страленя Г.М.). Аднак па гісторыі Беларусі 20 % навучэнцаў не пацвердзіла гадавыя адзнакі.

Аналіз вынікаў выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі паказаў, што настаўнікі якасна арганізавалі паўтарэнне і падрыхтоўку да экзаменаў па матэматыцы (настаўнік Страленя Г.М.), гісторыі Беларусі (настаўнік Прылепка С.Л.), англійскай мове (настаўнік Грыневіч А.В.), хіміі (настаўнік Марушка Г.А.) Дадзены факт пацвердзіўся тым, што пераважная большасць навучэнцаў гэтых настаўнікаў паказалі лепшыя вынікі на экзаменах адносна гадавых адзнак, павысілі сярэдні бал па прадметах: па матэматыцы – на 0,6 бала; па гісторыі Беларусі – на 0,4; па англійскай мове – на 0,3 бала, па хіміі – на 0,7 бала.

Вывад: якасная арганізацыя паўтарэння дазволіла пацвердзіць адзнакі навучэнцаў і паказаць нават лепшыя вынікі на экзаменах, аднак у 2013/2014 нав.г. неабходна больш мэтанакіравана арганізаваць падрыхтоўку да выніковага экзамену па гісторыі Беларусі ў 9 класе, звярнуць пільную ўвагу на паўтарэнне і развіццё моўных навыкаў навучэнцаў.

Сярэдні бал вучэбных дасягненняў па выніках 2012/2013 навучальнага года склаў 7,2 бала, што адпавядае дастатковаму ўзроўню вучэбных дасягненняў навучэнцаў. На працягу апошніх трох гадоў назіраецца стабільнасць сярэдняга бала па школе па выніках года.






2008/2009

2009/2010

2010/2011

2011/2012

2012/2013

Сярэдні бал па школе

7,0

7,0

7,2

7,2

7,2

Найбольшага сярэдняга бала па выніках года дасягнулі: 4 клас – 7,9 (класны кіраўнік Сініца А.Г.); 5 клас – 7,7 (класны кіраўнік Сачко Т.С.); 9 клас – 7,5 (класны кіраўнік Страленя Г.М.). Самы нізкі сярэдні бал паказалі навучэнцы 3 класа – 6,2 (класны кіраўнік Сініца А.Г.); 10 класа – 6,9 (класны Макаед В.В.).
Вывад: назіраецца стабільнасць сярэдняга бала на працягу некалькіх год, колькасці навучэнцаў, засвоіўшых вучэбны матэрыял на сярэднім і дастатковым узроўнях вучэбных дасягненняў. Значна ўзрасла колькасць навучэнцаў, засвоіўшых вучэбны матэрыял на высокім узроўні. Упершыню за апошнія 12 год школа падрыхтавала навучэнца, які быў узнагароджаны залатым медалём па выніках навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Арганізацыя работы з высокаматываванымі навучэнцамі ўключае ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, навукова-практычныя канферэнцыі, рэспубліканскія, абласныя, раённыя конкурсы.

Удзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынёс нашым навучэнцам 5 прызавых месцаў:


  1. Дыплом I ступені - гісторыя 11 клас, Хацько Міхаіл, настаўнік – Прылепка Сяргей Леанідавіч;

  2. Дыплом I ступені – фізічная культура і здароўе, Малышка Сяргей,настаўнік - Кароль Алег Міхайлавіч;

  3. Дыплом I ступені – грамадазнаўства 11 клас, Хацько Міхаіл, настаўнік – Прылепка Сяргей Леанідавіч;

  4. Дыплом II ступені - фізіка 9 клас, Сташанін Дзмітрый ,настаўнік –Амброжы Ірына Уладзіміраўна;

  5. Дыплом II ступені - геаграфія 11 клас, Хацько Міхаіл, настаўнік -Максіменя Ганна Іванаўна.







Раённы II этап

Абласны III этап

Рэспубліканскі IV этап

2009/2010 нав.г.

2

-

-

2010/2011 нав.г.

4

-

-

2011/2012 нав.г.

7

Удзел (1 вучань)

-

2012/2013 нав. г.

5

1.Удзел (1 вучань)-фізічная культура і здароўе

2.Дыплом III супені

(гісторыя)


Дыплом III супені

( гісторыя)


Параўноўваючы вынікі ўдзелу навучэнцаў у алімпіядах, бачна, што назіраецца стабільны рост выніковасці работы настаўнікаў. Аднак неабходна адзначыць, што стабільныя вынікі паказваюць адныя і тыя ж настаўнікі – Максіменя Г.І., Амброжы І.У. Значных вынікаў дасягнуў Прылепка С.Л. ( Дыпломы III ступені па выніках удзелу ў III і IVэтапах рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі).



У 2012/2013 навучальным годзе нашы навучэнцы прымалі ўдзел у навукова–практычных канферэнцыях раёна і вобласці.

Класы

Сярэдні бал

2010/2011

2011/2012

2012/2013

3







6,2

4




7,5

7,9

5

7,5

7,5

7,7

6

7,6

7,5

7,3

7

7,0

6,9

7,1

8

7,4

7,1

7,3

9

7,5

7,5

7,5

10

7,3

7,1

6,9

11

6,9

7,4

7,3

Усяго

7,2

7,2

7,2

Параўноўваючы сярэдні бал кожнага настаўніка, неабходна адзначыць, што самы нізні сярэдні бал у Страленя Г.М. (матэматыка), Амброжы І.У. (фізіка), Марушка Г.А. (хімія, біялогія). Самыя высокія сярэднія балы ў Макаед В.В. (працоўнае навучанне), Пілат А.І. (фізічная культура і здароўе), Сініца А.Г. (працоўнае навучанне і фізічная культура і здароўе).

Вынікі года паказалі, што на 6-10 навучалася большасць дзяцей 4,6,7,8,9,10,11класаў. Самы высокі паказчык у 9 класе-80% (класны кіраўнік Страленя Г.М.). Самыя нізкія паказчыкі ў 3 (40%) і 5(38%) класах – класныя кіраўнікі Сачко Т.С. і Сініца А.Г.






на 6-10

%

3 клас

2

40%

4 клас

2

67%

5 клас

3

38%

6 клас

2

67%

7 клас

3

50%

8 клас

2

67%

9 клас

4

80%

10 клас

2

67%

11 клас

7

54%

па школе

27

54%

На 9-10 закончылі 2012/2013 навучальны год 3 навучэнцы – Баўкуновіч Сяргей (11клас), Баўкуновіч Андрэй (7 клас), Баран Уладзіслаў (4 клас), што складае 6% ад агульнай колькасці навучэнцаў (у 2011/2012 навучальным годзе - 1 вучань ( 2%).

Неабходна адзначыць, што навучэнцаў на першым узроўні на працягу ўсяго навучальнага года не было. Не змянілася колькасць навучэнцаў на III узроўні: 40% у пачатку года і 40% у канцы навучальнага года. К канцу года знізілася колькасць дзяцей, якія навучаліся на IV узроўні: з 54% у першай чвэрці да 52% у канцы года. Гэта назіраецца за кошт павелічэння колькасці навучэнцаў, якія займаюцца на V узроўні ( з 4% у першай чвэрці да 6 % за год).







Раённы этап

Абласны этап

Рэспубліканскі этап

2009/2010 нав.г.

3

-

-

2010/2011 нав.г.

7

-

-

2011/2012 нав.г.

4

3

удзел

2012/2013 нав.г.

5

1

-

Па выніках раённай канферэнцыі навучэнцы атрымалі 5 дыпломаў: секцыя “Энергазахаванне” – Дыплом I ступені, Сташанін Дзмітрый, кіраўнік Сташаніна С.І.; секцыя “геаграфія” – Дыплом III ступені, Камяк Сняжана, кіраўнік Максіменя Г.І.; секцыя “замежная мова” – Дыплом III ступені, Бокша Мікіта, кіраўнік Грыневіч А.В., секцыя “эканоміка і бізнэс-планаванне” – Дыплом II ступені, Сташанін Дзмітрый, кіраўнік Сташаніна С.І., секцыя “працоўнае навучанне” – Дыплом II ступені, Латушка Аліна, кіраўнік – Макаед В.В. У навукова-практычнай канферэнцыі малодшых школьнікаў прымала ўдзел 1 работа вучня 1 класа, аднак яна не заняла прызавога месца, што гаворыць аб недастатковай рабоце ў дадзеным напрамку. На абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў у секцыі “эканоміка і бізнэс-планаванне” работа вучня 9 класа Сташаніна Дзмітрыя была ўдастоена каштоўнага прыза - асабістага нэт-бука.

Вялікую ролю ў адкрыцці таленавітых і адораных дзяцей адыгрываюць прадметныя конкурсы “Глобусенок”, “Олимпионок”, “Синица” , “Белка” і іншыя. Аднак у 2012/2013 значна скарацілася колькасць навучэнцаў- удзельнікаў дадзеных конкурсаў. У дыстанцыйнай алімпіядзе па хіміі прынялі ўдзел 2 навучэнцы, але значных вынікаў дасягнуць не ўдалося. Навучэнцы пачатковых класаў прымалі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове (1 вучань), па чалавек і свет (1 вучань). Аналіз вынікаў дыстанцыйных алімпіяд паказаў, што падрыхтоўка да іх навучэнцаў была арганізавана на недастатковым ўзроўні. Дзякуючы ўдзелу ў дадзеных конкурсах узрастае пазнавальная цікавасць да прадметаў, а настаўнік мае магчымасць выявіць дзяцей з павышанай матывацыяй да вывучаемага прадмета.



Вывад: павысілася якасць работы з высокаматываванымі навучэнцамі на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўні. Аднак неабходна адзначыць, што есць настаўнікі з I кваліфікацыйнай катэгорыяй, навучэнцы якіх на працягу больш чым 5 гадоў не паказваюць ніякіх вынікаў ні ў прадметных алімпіядах, ні ў канферэнцыях. Застаецца недастатковай выніковасць работы ў дадзеным накірунку з навучэнцамі малодшых класаў. У наступным навучальным годзе неабходна больш актыўна прымаць удзел у прадметных конкурсах, дыстанцыйных алімпіядах, міжнародных конкурсах і канферэнцыях.

Асноўная задача выхаваўчай работы, якую рашала школа ў 2012/2013 н.г. - удасканальваць выхаваўчую прастору школы праз аптымізацыю сістэмы профарыентацыйнай работы згодна сучасных патрабаванняў грамадства.

З мэтай задавальнення запытаў навучэнцаў у дадатковай адукацыі ў школе была арганізавана работа 5 гурткоў: “Саломапляценне”, “Трапны стралок”, “Легкаатлет”, “Юны карэспандэнт”, “Юны кветкавод”.

Аналіз работы гурткоў паказаў, што добра наведваюць гурткі навучэнцы 1 - 8 класаў. Самы малы ўдзел у гурткавой рабоце авучэн-цаў 11(23%) і 10 (33%) класаў. Амаль не змяніўся ахоп гурткавой работай у 2012/2013 навучальным годзе – 67% (у 2011/2012 – 70%).

Аналіз выхаваўчай работы за год паказаў, што паспяхова была праведзена работа па многім накірункам. Так, згодна плана арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага і ідэйна-маральнага выхавання было запланавана правядзенне 41 агульнашкольнае мерапрыемства, але праведзена 38 агульнашкольных мерапрыемстваў. Школа прымала ўдзел у раённых мерапрыемствах: экалагічным фестывалі “Пралеска -2013”, конкурсе “Дуэт-лідар”, КВЗ каманд юных інспектароў дарожнага руху, конкурсе прадпрыемлівых ідэй “Мая ініцыятыва”, на рэспубліканскім этапе якога работа Сташаніна Дзмітрыя атрымала Дыплом II ступені і каштоўны прыз.

Па выніках экалагічнага фестывалю “Пралеска -2013” школа атрымала перамогу ў трох намінацыях: “Лялечка-капылянка”, “Смецце ў рамцы”, “Свет маёй фантазіі”. Работа Бань Анастасіі ў намінацыі “Смецце ў рамцы” была прадстаўлена на абласным этапе конкурсу.

Па выніках КВЗ юных інспектароў дарожнага руху каманда школы з 8 чалавек прадстаўляла Капыльскі раён у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.

Асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы сталі правядзенне серыіі гульняў для 1-4 класаў “Інтэлектуальны марафон”, конкурс відэаролікаў для 9-11 класаў “Відэаімпульс” і рэгулярнае выступленне агітбрыгад 5-8 класаў “Піянеры. Оn-line”.

У рамках “Інтэлектуальнага марафона” кожны месяц праводзіліся інтэрактыўныя гульні для навучэнцаў 1-4 класаў на пэўную тэматыку: “Беларусь – мой край”, “Беларуская даўніна”, “Птушкі Беларусі”, “У гасцях у дзіцячых часопісаў”, “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, “Беларускія народныя казкі”, “Беларускія народныя святы”, “Беларускія промыслы і рамёствы”. Па выніках кожнай гульні вызначаўся пераможца.

Новым з’яўлялася і серыя выступленняў агітбрыгад для 5-8 класаў “Піянеры.On-line”. Кожны месяц дзеці рыхтавалі выступленне на зададзеную тэматыку: “Мы – піянеры”, “Здаровая школа-здаровае будучае”, “Наша зямля - наша спадчына”, “На ўсякі пажарны выпадак”, “Мы славім Радзіму сваю”, “Мы выбіраем жыццё”, “Маладосць. Будучыня. Радзіма”. Нельга не адзначыць, что сцэнічнае майстэрства ўдзельнікаў выступленняў агітбрыгад расло з кожным новым выступленнем.

Конкурс відэаролікаў для 9-11 класаў “Відэаімпульс” быў накіраваны на выпуск класамі серыі відэаролікаў на зададзеную тэматыку: “ Мы год назад”, “ Што ты ведаеш пра СНІД?”, “Ёлка-фэст у нашай школе”, “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, “Мая Беларусь”, “Небяспечны пераход”, “Усяго адна шклянка”, “За плячамі навучальны год”.

На працягу года школьная піянерская арганізацыя “Алые паруса” прымала ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Тимуровцы.by”. У рамках конкурсу кожны месяц піянеры выконвалі рознастайныя заданні: разгадвалі крыжаванкі, крыптаграмы, запаўнялі каляндар назірання за кветкамі, вялі дзённік Цімура. У конкурсе прынялі ўдзел 513 каманд са ўсёй рэспублікі. Каманда ГУО “Бучацінская СШ” “Алые паруса” заняла 1 месца ў Капыльскім раёне, 10 месца ў Мінскай вобласці і 30 месца ў Рэспубліцы Беларусь.

Навучэнцы школы, якія з’яўляюцца членамі БРСМ, прымалі актыўны і выніковы ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах “Мабіла-арт”, “Мая ініцыятыва” і форуме маладзёжных ініцыятыў “Умные каникулы: отдыхай, развівайся, закаляйся” ў г. Жодзіна.

Вопыт працы мінулага года ў рамках агульнашкольнага конкурса “Лідар” быў абагульнены і прадстаўлены на Рэспубліканскім конкурсе школьных праектаў па энергаэфектыўнасці “Энергия и среда обитания”. У выніку навучэнцы і настаўнікі школы атрымалі 6 дыпломаў II ступені і каштоўныя прызы.

З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця і далучэння навучэнцаў да масавых заняткаў фізкультурай і спортам быў састаўлены план работы, сярод навучэнцаў 1-11 класаў на працягу года праводзіліся агульнашкольныя спартыўныя мерапрыемствы. Па выніках круглагадавой Спартакіяды навучэнцаў Капыльскага раёна Бучацінская сярэдняя школа захавала I месца ў групе С, набраўшы 184 балы (у мінулым годзе той жа вынік з 138 баламі).
Наступным накірункам работы школы ў 2012/2013 н.г. была работа з сем’ямі, сацыяльная ахова дзяцінства, прафілактыка і ранняе выяўленне сацыяльнага сіроцтва, а таксама прафілактыка процівапраўных паводзін навучэнцаў.

Гэту работу на працягу навучальнага года выконвалі класныя кіраўнікі, адміністрацыя школы. На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх не стаяў ніхто ўжо на працягу 6 гадоў. На працягу года былі выяўлены 4 дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Работа па прафілактыцы і ранняму выяўленню такіх непаўналетніх значна ўскладнена адсутнасцю педагога сацыяльнага. Таму неабходна прыкласці ўсе намаганні для прыцягнення дадзенага спецыяліста ва ўстанову адукацыі.

Узровень злачынстваў і правапарушэнняў застаецца стабільным: на працягу 6 гадоў навучэнцы не парушаюць закон (колькасць злачынстваў - 0), а з 2007 года не было правапарушэнняў.

Была створана новая сістэма работы школы ў шосты школьны дзень. У суботу працавалі аб’яднанні па інтарэсах, школа ЮІД, для навучэнцаў 9-11 класаў былі арганізаваны факультатыўныя заняткі, што дазволіла знізіць вучэбную нагрузку на навучэнцаў сярод вучэбнага тыдня. Навучэнцы I і II узроўня агульнай сярэдняй адукацыі маглі прыняць удзел у рабоце атрадаў “Міласэрднасць”, “Валанцёр”, “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, “Жывое слова”, якія працавалі ў школе згодна зарцверджанага плана адзін раз у месяц кожны. Дзякуючы рабоце атрадаў удалося не толькі дапамагаць сталым людям, добраўладкоўваць помнікі і мемарыялы, але і сабраць багаты фота-відэа матэрыял для шматлікіх конкурсаў. Актыўную работу вяло школьнае лясніцтва. Навучэнцы займаліся нарыхтоўкай насення, пасадкай лесу, вырабам шпакоўняў.



Вывад: плённая праца педагагічнага калектыву дала магчымасць на працягу года паказваць добрыя вынікі па фізічнай культуры, па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама на шматлікіх конкурсах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Аднак неабходна працягнуць працу па аптымізацыі сістэмы профарыентацыйнай работы згодна сучасных патрабаванняў грамадства.
Якасны аналіз кадравага саставу настаўнікаў паказаў, што ўсяго ў школе працуе 20 настаўнікаў. З іх пастаянны састаў - 16 чалавек, сумяшчальнікі – 4.

Усяго настаўнікаў

пастаянны састаў

сумяшчальнікі

20

16

4

Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе ёсць большасць настаўнікаў-спецыялістаў, за выключэннем настаўніка фізікі і інфарматыкі.

Школа мае высокакваліфікаваныя кадры: вышэшую адукацыю маюць 14 (70%) настаўнікаў, сярэднюю спецыяльную – 6 (30%) , 1 з якіх навучаецца ў ВНУ завочна.

Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя – 1 чалавек (5%).

Першая кваліфікацыйная катэгорыя - 15 чалавек (75%).

Другая кваліфікацыйная катэгорыя – 1 чалавек (5%).

Без кваліфікацыйнай катэгорыі – 3 чалавекі (15%).

Настаўнікі, якія маюць менш 5 гадоў стажу - 2 чалавекі (13%).

Стаж 5-10 гадоў – 1 чалавек (6%).

Стаж 10-15 гадоў - 3 чалавека (18%).

Стаж 15-20 гадоў - 2 чалавека (13%).

Стаж 20-30 гадоў - 8 чалавек (50%).

У 2012/2013 н.г. курсавую падрыхтоўку прайшлі 3 настаўнікі. 66% курсавой падрыхтоўкі прайшло на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і 34% - на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Для арганізацыі работы з кадрамі для атрымання аптымальных вынікаў якасці адукацыі на працягу года працавалі 4 вучэбна-метадычныя аб’яднанні: школьнае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў –філолагаў, школьнае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў прыродазнаўчых і матэматычных навук, школьнае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў і школьнае метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Акрамя таго, на працягу года працаваў майстар-клас па падрыхтоўцы настаўнікаў да сертыфікацыйнага экзамену карыстальніка інфармацыйных тэхналогій, дзякуючы якому 9 настаўнікаў было паспяхова падрыхтавана да дадзенага экзамену. 88 % настаўнікаў з’яўляюцца сертыфікаванымі карыстальнікамі інфармацыйных тэхналогій у адукацыі. На працягу года прайшоў шэраг адкрытых урокаў з прымяненнем асабістых электронных сродкаў навучання. Для павышэння прафесійнага ўзроўню настаўнікаў была арганізавана вучоба па прымяненню праграмы РinnacleStudio для стварэння відэафільмаў.

На працягу года настаўнікі прымалі ўдзел у рабоце раённых метадычных аб’яднанняў, раённым педагагічным марафоне, на базе школы прайшло раённае метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў групы падоўжанага дня. Вопыт Сташанінай С.І. па выкарыстанню інтэрактыўнай дошкі быў абагульнены ў часопісе “Пачатковае навучанне” № 3 за 2013 год, дзе выйшаў яе артыкул “Сделаем урок ярче. Использование интерактивной доски в начальной школе”. Страленя Г.М., Макаед В.В. і Бань В.І., як пераможцы Рэспубліканскага конкурсу школьных праектаў па энергаэфектыўнасці, прадстаўлялі вопыт работы школы на рэспубліканскім семінары-канферэнцыі ў Рэспубліканскім эколага-біялагічным цэнтры па тэме “Агульнашкольны конкурс “Лідар”. З практычнага вопыту энергазахавання ў сельскай школе”.



Вывад: на працягу года была арганізавана работа з настаўнікамі па авалоданню інфармацыйнымі тэхналогіямі, што дало магчымасць атрымаць сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій дзевяці настаўнікам школы (88% настаўнікаў з’яўляюцца сертыфікавынымі карыстальнікамі інфармацыйных тэхналогій). Вопыт настаўнікаў школы быў абагульнены ў перыядычным выданні. У наступным навучальным годзе неабходна працягваць работу па абагульненню і папулярызацыі педагагічнага вопыту і закончыць сертыфікацыю педагагічных кадраў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка