1. Дзевятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка1/76
Дата канвертавання26.12.2016
Памер17.8 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   76























































З', нескл., н. 1. Дзевятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «зэ». Вялікае 3. Друкаванае з.

2. Звонкі, свісцячы, пярэднеяз'ычны, шчылінны зычны гук.

З2 і СА, прыназ, з Р, В і Т. Спалучэнне з прыназоўнікам «з» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. з Р. Ужываецца пры абазначэнні месца, прасторы, адкуль пачынаецца рух, дзеянне. Выйсці з хаты. Прыходзілі сяляне з навакольных вёсак са сваімі неадкладнымі справамі. Лынькоў. З таго боку Прыпяці шыбуе човен. Колас. / 3 геаграфічнымі назвамі. Прыслаць тэлеграму з Каўказа. Вярнуцца з Гомеля. І 3 назоўпікамі, якія абазначаюць месца, сферу дзейнасці. Прыехаць з камані дзіроўкі. Вярнуцца з экспедыцыі. Прыйсці з лекцый. Ц У спалучэнні з прыназоўнікамі «на», «у» (з — на; з — у) ужываецца пры абазначэнні шматразовага дзеяння. Пераносіць з месца на месца. Пераязджаць з горада ў горад. Пераскокваць з купіны на купіну. / У некаторых устойлівых выразах. Пераліваць

з пустога ў парожняе. Ля дзвярэй пераміналіся з нагі на нагу чырвонаармейцы. Лынькоў. // У спалучэнні з прыназоўнікам «да» (з — да) ужываецца пры абазначэнні пачатковага і канцавога пунктаў распаўсюджвання дзеяння, стану, якасці або ўласцівасці. Прачытаць кнігу з пачатку да канца. Стары салдат сурова акінуў поглядам Лабановіча, змераў з ног да галавы. Колас. // Ужываецца пры абазначэнні месца, дзе знаходзіцца дзеючая асоба або прадмет. Гаварыць з трыбуны. Выглядаць з акна. □ — Зайдзі ў хату! крыкнуў з ложка Патапавіч. Кулакоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні месца або напрамку (адносна каго-, чаго-н.), дзе хто-, што-н. знаходзіцца або дзейнічае. Ля.. [Міколы], з правай рукі, яв і заўсёды, уселася Зося. Гартны. З боку вёскі цягнулася вузкая паласа нізкарослых, каржакаватых хвой. Шамякін. // Ужываецца пры абазначэнні боку або напрамку, з якога дзеянне накіроўваецца на прадмет. Удар з тылу. Бруй зайшоў з другога боку печы. Колас. // (са словамі «бок», «пазіцыя», «пункт погляду» і

з

270
пад.). Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці чыіх-н. поглядаў, адносін да каго-, чаго-н. З майго пункту погляду. З пазіцый марксізма. Свой прысуд над існуючым грамадскія, ладам і падтрымку светлых пачаткаў жыцця пісьменнік ажыццяўляў з пазіцыі народнасці. Каваленка. // Ужываецца пры абазначэнні прадмета або месца, з паверхні якога або ад якога што-н. аддзяляецпа, знімаецца. Зняць шапку з галавы. Устаць з ложка. Сарваць яблык з дрэва. Звярнуць з дарогі. Сарока з куста, а дзесяць на куст. Прыказка. / 3 назоўнікамі, якія абазначаюць сферу дзейнасці, заняткаў. Звольніць з пасады. Зняць з ўліку. / У некаторых устойлівых выразах. Збіцца з ног. Зваліцца з неба. Спусціць з вока. Сарвацца з прывязі. Збіць з толку. Збіцца з тону. Сысці з рук.



  1. з Р. Ужываецца пры абазначэнні месца праяўлення якой-н. прыметы, якасці. З твару .. [Ліда Міхайлаўна] была даволі прыгожая жанчына. Колас. Ганна і з натуры, і з усяго аблічча была вельмі непадобная да сваёй маладзейшай сястры. Чорны.

  2. з Т. Ужываецца пры абазначэнні сумежнасці, блізкасці чаго-н. з чым-н. у прасторы (звычайна са словамі «поруч», «побач», «поплеч»). Сесці поплеч з бацькам. Параўнялася Палікарпаўна з дваром сваёй напарніцы Маланні і не ўтрымалася, заглянула ў акно. Кулакоўскі. Клім пайшоў поруч з возам. Галавач.

Часавыя адносіны

4. з Р. Ужываецца пры абазначэнні часу, які з'яўляецца пачатковым момантам уразвіцці якога-н. дзеяння, стану або ва ўзнікненні якой-н. якасці, уласцівасці. З дзевятага класа Віктар усё ж такі сеў на трактар. Кулакоўскі. Свежае з начы паветра напаўнялася цеплынёй. Самуйлёнак. / У некаторых устойлівых спалучэннях: «з таго часу», «з той пары». // У спалучэнні з прыназоўнікамі «да» і «па» (з — да; з — па) ужываецца пры абазначэнні адрэзка часу, у межах якога працякае дзеянне або стан. Працаваць з цямна да цямна. Прыём з 9 да 11 гадзін. Ой, гуляй жа, Бандароўна, 3 вечара да ранкуí Купала. 1 з таго часу па сягоння Мне сонцам свеціць Наднямонне. Колас. // У спалучэнні з прыназоўнікам «на» (з — на) ужываецца пры абазначэнні адрэзка часу паміж двума днямі, датамі, у межах якога працякае дзеянне або што-н. адбываецца. З суботы на нядзелю выпаў снег. Ноччу з пятага на -шастае прыехаў брат. // У спалучэнні з прыназоўнікам «на» (з —на) у складзе некаторых устойлівых выразаў ужываецца пры абазначэнні нявызначанага, але блізкага часу здзяйснення чаго-н. Чакаць з дня на дзень, а Мы ляжым у лазняках і чакаем з хвіліны на хвіліну, калі скажуць нам: Па два ў рад, на пантоны. Лынькоў. // Разам з прыназоўнікам «у» (з —у) у некаторых устойлівых выразах ужываецца пры абазначэнні бесперапыннасці або перыядычнасці дзеяння. З веку ў век. □ 3 году ў год у доўгія зімовыя вечары збіраюцца ў .. [Ладыніных] суседзі. Шамякін.

5. з Т. Ужываецца пры абазначэнні часу або падзеі, з надыходам якіх адбываецца якое-п. дзеянне, ўзнікае якí-н. стан. З надыходам вясны прырода ажывае, а Да працы

ўстаць з зарою. Танк. // Ужываецца пры а» значэнні рада паслядоўных момантаў, па í п" ры надыходу якіх разгортваецца якое янне. Замілаванасць [Марціна] да д.í гадамі яшчэ больш вырастала. Чорí; ка мялела з кожным годам, на вача дзей. Шамякін. / У некаторых уск спалучэннях: «з часам», «з цягам часу П р ы ч ы н н ы я адносіны

6. з Р. Ужываецца пры абазначэнні ны якога-н. дзеяння або стану. Запець з: дасці. Заплакаць з гора. а 3 крыку .. [Сьач зусім ахрып. Колас. Машкара, што збозп ела, 3 маразоў падохла. Крапіва. / У пена: рых устойлівых спалучэннях: «ні з та™ ? сяго» і пад.



1. з Р і Т. Ужываецца пры абазначэг ставы для якога-н. дзеяння або стан\ зволу бацькі. З пашанай да заслуг. с л крамы Максіма спынілі мужчыны, што гаі ялі там, павіншавалі з прыездам. Шамяш м Акалічнасныя адносіны

  1. з Р. Ужываецца пры характарыстыг. спосабу дзеяння. Пісаць з вялікай літар: Страляць з калена. [Васіль і Санька] веі скочылі цераз зялёную канаву і з ходу л: леглі на траву. Брыль. / У некаторых устос лівых выразах. Ударыць з усёй сілы. Кінуцца з усіх ног. ІІ 3 колькасным словам іш кіруемым назоўніку ужываецца пры абазшí чэнні абставін, неабходных або дастат» ' вых для ажыццяўлення чаго-н. Папасці \ > мішэнь з першага стрэлу. Пазнаць чалаып І з першага погляду.

  2. з Т. Ужываецца пры абазначэнні дзеян- ' ня або стану, якія адбываюцца адначасова! асноўным дзеяннем і характарызуюць яí Чакаць з нецярпеннем. Слухаць з усмешкі.

Угары над хвойнікам зялёным Снуюцца пчолкі з ціхім звонам. Колас. Хлапчук «н-І скачыў праз акно ў двор і пабег з крыта на вуліцу. Галавач. Маці стаяла пасярод зяты і з замілаваннем глядзела на сына. Шамякін. // Ужываецца пры характарыстыкі спосабу дзеяння. Працаваць з натхненпа Званіць з перапынкамі. Стары з натугі разагнуў паясніцу і падышоў да печы. Кулакоўскі. Вайсковыя часці адыходзілі па дарогах з боем. Лынькоў.

Ю. з Т. Ужываецца пры абазначэнні сродку, з дапамогай якога ажыццяўляецца дзеянне. Адправіць пакет з пасыльным. Змагацца са зброяй у руках. Уставай, мама, амавар стаў, бацька едзе з пасажырскім. Лынькоў.



Н. з Г. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, які з'яўляецца паказчыкам паўнаты ахопу дзеяннем каго-, чаго-н. Вырваць з воранем. Укрыўшыся з галавою ад камароў, .. [Васіль] толькі прыкідваўся, што спіць. Мележ.

Мэтавыя адносіны

12. з Т. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. Звярнуцца з просьбай. Адправіць з даручэннем. Дареідошка пайшоў у бок стайні з рапартам. Колас.

Азначальныя адносіны

13. з Р. Ужываецца пры характарыстыкі каго-, чаго-н. з боку паходжання, узнікнення і пад. Дакладчык з горада. Рыбакі з Нарачы. І У некаторых устойлівых выразах. З чужога пляча. Бандыт з вялікай дарогі. // Ужываед-

з

271


З
ца пры абазначэнні цэлага, састаўной часткай якога з'яўляецца прадмет, названы кіруючьш назоўнікам. Колас з машыны. Шнурок а чаравіка.

  1. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета або асобы, якіх нагадвае па велічыні другі прадмет або асоба. Воз з гару. Сама зя.ііля без гною тлуста, І надта родзіцца капуста. З вядро галоўкі вырастаюць. Колас.

  2. з Т. Ужываецца пры характарыстыкі пастаянна*! ці часоваíг знешняй прыметы або ўнутранай якасці каго-, чаго-н. Хата з чарапічным дахам. Дзяўчына з кнігай у руках. Чалавек з розумам. Дзіця з музыкальнымі здольнасцямі. Гэта была натура з ыхілам да задумёнай разважлівасці. Чорны. Паміж фурманак блукаюць, спяшаючыся, людзі з кошыкамі. Галавач.

  3. з Т. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, які знаходзіцца ў другім прадмеце і гэтым характарызуе яго. Кошык з ягадамі. Вядро г вадой. Мяшок з мукой.

  4. з Г. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, які знаходзіцца ў якім-н. стаповішчы або стане. Аварыя з самалётам. Гісторыя з пісьмом. Пажар з цыстэрнамі нарабіў багата клопатаў Вейсу. Лынькоў.

Колькасныя адносіны

  1. з Р. Ужываецца пры абазначэнні колькасці асоб або прадметаў, якія складаюць якую-н. сукупнасць, аб'яднанне і пад. Сям'я і трох чалавек. Група з пяці студэнтаў. V ясны веснавы дзянёк Анцыпік і Лабановіч рсалі ў сялянскай каламажцы на хутар з грох ці чатырох двароў. Колас. Зайграў саíадзейны аркестр з гармоніка, трох балала•к, мандаліны, дзвюх гітар. Дуброўскі.

  2. з В. Ужываецца для абазначэння прыйлізнай меры часу, прасторы, вагі і пад. Пабыць з тыдзень. Прайсці з кіламетр. Адпачыць з паўгадзіны. Рыбіна важыла з кілаграм.

  3. з Р (са словамі «досыць», «хопіць», «мала» і пад.). Ужываецца пры абазначэнні асобы, якая з'яўляецца крытэрыем меры, дастатковасці чаго-н. З мяне даволі. З яго ўсё .чала. о Няхай выгрызе рагуля ўсю траву, што тут ёсць, хопіць з яе. Кулакоўскі.

  4. з Т. Ужываецца пры абазначэнні дадатковай колькасці чаго-н. Двое сутак з палавінай. Аддаць доўг з працэнтамі. / У некаторых устойлівых выразах. З гакам, а Было .. \Талашу\ тады гадоў семдзесят з хвосцікам. Колас.

Аб' е к т н ы я адносіны

  1. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, на якія накіравана дзеянне. Справіцца з цяжкасцямі. Скончыць з вайной. Сабрацца з сіламі. Чалавек чуў запытанне і мару дзіў з адказам. Лынькоў.

  2. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, да якіх устанаўліваюцца якія-н. адносіны іншай асобы або прадмета (падабенства, адрозненне, далучэнне, аддаленне і пад.). Зверыць копію з арыгіналам. Пазнаёміць з прыяцелем. Спыніць перапіску з кім-н. Разлучыцца з блізкімі. // Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія ўзаемадзейнічаюць з іншай асобай або прадметам. Бачыцца з бацькамі. Сустракацца з людзьмі, а Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі. Колас.




  1. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія маюцца ў каго-н. у момант дзеяння. Ісці з партфелем. Сядзець з дзіцем на руках. Стары пакут усіх не знёс, Уцёк у лес з сякерай вострай. Чарот. Усе праз гадзіну-другую выходзілі з поўнымі кошыкамі чырвоных рыжыкаў. Шамякін. / У некаторых устойлівых спалучэннях: «разам з тым», «ні з чым». // Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, наяўнасць, прысутнасць якіх з'яўляецца прычынай якога-н. стану, з'явы. З такім таварышам не прападзеш, а Я ж быў рад новаму чалавеку, бо мне іншы раз было сумнавата з Нямком. Кулакоўскі.

  2. з Р. Ужываецца пры абазначэнні матэрыялу, з якога зроблена што-н. Хата з бярвення. Вянок з жывых кветак. Нож са сталі. Няма на свеце лепшых падушак, як з гусінага пуху і пер'я. Чорны.

  3. з Р. Ужываецца пры абазначэнні якога-н. прадмета, месца, сховішча, з якога бярэцца, выпадае, выдаляецца што-н. Нож выпаў з рук. Узяць яблык з кошыка. Закіпела ў печы і бяжыць з чыгуна на гарачую чарэнь вада. Галавач. Панасу памог выбрацца з няволі польскі салдат, што стаяў там на варце. Колас.

  4. з Р. Ужываецца пры абазначэнні крыніцы, адкуль што-н. бярэцца, паходзіць. Цытата з кнігі. Арыя з оперы.

  5. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асяроддзя, групы, адкуль хто-н. паходзіць. Ён з рабочай сям'і. Васіль быў не з бедных. Якімовіч. Выйшлі ўсе мы з народа, Дзеці заводаў і сёл. Куляшоў. // Ужываецца пры ўказанні на прыналежнасць асобы або прадмета да якой-н. групы, катэгорыі па ўласцівасці або прымеце. Задача была не з лёгкіх.

  6. з Р. Ужываецца пры абазначэнні якойн. сукупнасці, адкуль бярэцца, вылучаецца якая-н. частка. Адзін з многіх. □ —Нехта з блізкіх сяброў, падумаў Лабановіч, але хто? Колас. Адна з жанчын разгарнула невя-лікі пакунак, паказвае другім. Галавач.

  7. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія змяняюцца, робяцца якасна іншымі. З іскры разгарыцца полымя. 1 ноч тады — з цёмнай карэльскай ночы робіцца казачнай ноччу. Лынькоў.

  8. з Р. Ужываецца пры абазначэнні стану, які парушаецца, перапыняецца (звычайна пры дзеясловах «выводзіць», «выходзіць», «выбіваць» і пад.). Выбіцца з сіл. Выходзіць з сябе. а Кожная новая змена ў абставінах, ці яна добрая, ці благая, выводзіць чалавека з., раўнавагі. Колас.

  9. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асобы, з'явы, прадмета або часткі прадмета, з якіх пачынае развівацца дзеянне, стан (звычайна пры дзеясловах «пачынаць», «пачынапца», «пачаць», «пачацца»). Пачну з цябе. Дзень пачаўся з абходу палат.

  10. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асобы, з якой што-н. спаганяецца, утрымліваецца і пад. З яго ўзялі тры рублі. Ладымер Стальмаховіч, стоячы ў дзвярах, зняў як бы сяброўскі допыт з Сымона Мікуця. Чорны. // Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія служаць адзінкай разліку пры атрыманні, зборы чаго-н. Класці ў касу ўзаемадапамогі па пяць рублёў з кожнай

з

272
зарплаты. Сабраць па трыццаць цэнтнераў пшаніцы з гектара.



  1. з Р. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія служаць узорам для пераймання, капіравання і пад. Зняць копію з дыплома. Зрабіць рэпрадукцыю з карціны. Рысаваць з натуры. Перакласці з рускай мовы. Браць прыклад са старэйшых.

  2. з Р (пры дзеясловах «смяяцца», «жартаваць», «кпіць», «здзекавацца», «дзівіцца» і пад.). Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, у адносінах да якіх праяўляецца якое-н. пачуццё. З каго кпіла, смяялася, таму сама дасталася. З нар. Пасмяяўся чыгун з катла, а абодва чорныя. Прыказка. Хто не бачыў вялікага, той з малога дзівіцца. Прыказка.

Абмежавальныя адносіны

36. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, у адносінах да якіх выяўляецца падабенства або агульнасць у чым-н. Старшыня сельсавета адных год з Полазам, але нізкі ростам і рухавы. Шамякін.

Адносіны сумеснасці

37. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія сумесна з другой асобай або прадметам удзельнічаюць у якім-н. дзеянні або суправаджаюць іншую асобу, прадмет. Сцяжынкаю хлопец з дзяўчынай ідзе. Танк. Ганна заспявала разам з усімі, заспявала звыкла. Мележ. // Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія разам з іншымі асобамі або прадметамі ўваходзяць у склад чаго-п. Нас з вамі дзесяць чалавек.

Адносіны ўласцівасці

38. з Т (з дзеясловамі «быць», «адбывацца», «здарацца» і пад.). Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, якія знаходзяцца ў пэўным стане, з якімі што-н. адбываецца. Такое не з кожным здараецца, Нешта муліла бок, няёмка было з рукой. Лынькоў. Ганна па .. насцярожанасці [Васіля], па голасе здагадалася, што было з ім. Мележ.

3..., прыстаўка (гл. с...). Ужываецца замест «с...» перад звонкімі зычнымі, напрыклад: збіць, звезці, здужаць, змяніць, змалоць, зрушыць.

З'..., прыстаўка (гл. с...). Ужываецца замест «с...» перад галоснымі «е», «ё», «я», напрыклад: з'есці, з'ехацца, з'ёлкнуць, з'явіцца, з'яднацца.

ЗА ', прыназ, з В і Т. Спалучэнне з прыназоўнікам «за» выражае:

Прасторавыя адносіны



і. з В і Т. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, месца і пад., за межы якіх накіравана дзеянне, рух або за якімі, па другі бок якіх знаходзіцца хто-, што-н., адбываецца што-н. Паехаць за горад. Жыць за ракой. За вёскай, у лесе, ладзілася маёўка. Асіпенка. // (з дзеясловамі «сесці», «усесціся», «стаць» і пад.). Ужываецца пры абазначэнні прадмета, каля- якога хто-н. размяшчаецца для работы або якога-н. занятку. Сесці за стол. Стаць за пульт кіравання. Сядзець за рулём.

2. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, услед за якімі рухаецца хто-, што-н. Хадзіць за плугам. За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны.

Колас. За двума зайцамі пагонішся — А. каго не зловіш. Прыказка.

Часавыя адносіны ^Н



  1. з В. Ужываецца пры абазначэнні п)^^ межку часу, на працягу якога што-н. ай валася або адбылося. За ноч падмарош Падрос за лета. Многа падзей адбыш за апошнія часы. Колас. А больш за ýсíА бабе крыўдна, Што ён за свой казацкі ш Клінком дамаскім, гартаваным, Яшчэ не ж паноў пасек... Танк. // Ужываецца пры Л значэнні прамежку часу, які патрабуец? для выканання чаго-н. Ураджай моц ўбраць за месяц.

  2. з Т. Ужываецца пры абазначэнні аді часовасці, паралельнасці розных з'яў, дзеяг няў і пад. Сустракаліся за работай. Ат

і заснуў за гаворкаю з маці, а тая праседíа да самага відна, не спускаючы вачэй з сы<4 Броўка. За вячэрай.. пачыналася размоеанí^ грыбы. С. Александровіч.

  1. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асоН з'явы і пад., у бытнасць, перыяд дзейнаЖ якіх адбываецца што-н. За бацькамі лгíя жывецца. Звозіць снапы за пагодай. а Ан' мелькі шнур, Пляц, якім валодала За íшр;. карчма, Як зямля народная, Іхнім ста': ма. Куляшоў.

  2. з В. Ужываецца пры абазначэнш ;,г межку часу, які аддзяляе адно, папярэдш дзеянне ад другога, наступнага, звычайна выражанага назоунікам роднага склону з праназоунікам «да». За колькі дзён да касавцí Касцы заглянуць на паліцы, Каб малат знайсці і бабку. Колас. За год перад вайна Грысь... зрабіў на Стамагільскай рацэ пара. Кулакоўскі.

  3. з В. Ужываецца пры абазначэнні моманту, прамежку часу, за межы якога прац» ваецца дзеянне. Гутарка цягнулася за поўнач. Час падходзіў за Пакровы. Вцц ліст з лясоў атрос. Колас.

  4. з Т. Ужываецца пры абазначэнні моманту, прамежку часу, пасля якога што-н. адбываецца або наступае. За летам прыйшла васень. За ветрам ўпалі першыя рэдкія бф ныя кроплі. Галавач. // Ужываецца пры абазначэнні паслядоўнасці падзей, з'яў. Мішí дзень за днём, за годам год мінае. Танк.

Дб'ектныя адносін ы

9. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета або асобы, якія бяруць, да якіх дакранаюцца, за якія трымаюцца і пад. Павітацца, за руку. Узяць за плечы. Схапіцца за жывот. Учапіцца рукамі за маці. Ярмоленка ціхенька бярэцца за дзвярную ручку. Кулакоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні занятку, да якога прыступаюць. Сесці за ўрокі. Узяцца за работу.



  1. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета, стану, якія выклікаюць тое ці іншае пачуццё, перажыванне. Непакоіцца зн сына. Сорамна за непачцівасць. а 1 ў сэрцы радасна бясконца За лёс краіны, за яе У вянах нягаснучае сонца, За песні, што народ пяе, За мірны і бясхмарны поўдзень Над беларускаю зямлёй. Танк.

  2. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета, стану, ў дачыненні да якіх хто-н. бярэ на сябе абавязкі, клопаты, адказнасць і пад. Ручацца за поспех. Алесь адчуў, што ўся адказнасць за падрыхтоўчыя

За 273 За...

работы ляжыць цяпер толькі на ім. Броўка. // Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., якіх падтрымліваюць, за якіх заступаюцца. Закінуць слова га таварыша. Ой, патрапіць народ часам За сябе уступіцца. Купала. За цябе, Беларусь, горда Пастаю на варце ля мяжы. Чарот. // Ужываецца пры абазначэнні асобы, у імя якой што-н. робіцца, выконваецца. Паднімем жа чаркі сям'ёю адзінай За матак, сясцёр і братоў. Броўка.

  1. з Т (рэдка). Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., па якія хто-н. адпраўляецца. Хто палез за агуркамі, Хай той носіць пухіры. Крапіва. Рана ўсталі маладзіцы Ды да студняў за вадой. Янішчыц.

  2. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, у абмен на які што-н. набываецца, ствараецца, а таксама пры абазначэнні цаны, за якую купляецца або прадаецца што-н. Набыць за грошы. Купіць за рубель. □ —Я распараджуся, каб за яго навуку плацілася. Чорны.

  3. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., замест якога або ад імя якога дзейнічае хто-н. Дзяжурыць за таварыша.

  4. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., якія выступаюць або прымаюцца ў якасці каго-, чаго-н., як хто-, што-н. Прыняць праект за аснову. Палічыць жарт за праўду. Старэйшую сястру ён паважаў і любіў яна з маленства была яму за маці. Шамякін. / Пры абазначэнні прафесіі, роду дзейнасці і пад. Быць за старшыню. Вывучыцца за настаўніка.

  5. з В. Ужываецца пры параўнанні аб'ёму дзейнасці данай асобы са звычайнай нормай дзейнасці некалькіх асоб. Працаваць за трох. п Ідзе так дзядзька і па бруку Адзін за дзесяць робіць груку. Колас.

  6. з 5 і Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы, якая выступае жаніхом, мужам каго-н. (з дзеясловамі «выйсці», «выдаць», «сватаць» і пад.). Выдаць замуж за брыгадзіра. Выйсці за доктара. Была замужам за лейтэнантам.

  7. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета í пад., якія з'яўляюцца аб'ектам назірання, дагляду, увагі. Прыбраць за сабой. Дзед Талаш нерухліва і з вялікай цікавасцю наглядае за кабаном. Колас. Танца здымала накіп з вады, сачыла за кацялком, Васіль падкладваў ламачча. Мележ.

  8. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы (асоб), установы і пад., у распараджэнні якіх застаецца што-н., за якімі лічыцца што-н. Першынство засталося за дынамаўцамі. За ім лічыцца доўг. // Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., ад якіх залежыць наступленне якога-н. дзеяння, стану. Слова за вамі.

  9. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., з якімі параўноўваецца, супастаўляецца хто-, што-н. Старэйшы за брата. Цвярдзейшы за камень. Праўда даражэй за золата. Прыказка. / У некаторых устойлівых спалучэннях: «перш за ўсё», «хутчэй за ўсё».

  10. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета гаворкі, сведчання і пад. А ўсё гэта, разам узятае, гаварыла за пашырэнне, за далейшае развіццё той справы, пачатак якой

клаў Букрэеўскі паход сумесна з партызанамі. Колас.

Прычынныя адносіны



  1. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, з'явы і пад., якія з'яўляюцца прычынай, падставай для якога-н. дзеяння або стану. Хваліць за кемлівасць. Караць за здраду. а Ходзіць садам садоўнік, шчаслівы за працу. Броўка. Сівым яго празвалі за валасы, асабліва светлыя ўлетку, калі яны выгаралі на сонцы. Брыль.

  2. з Т. Ужываецца пры абазначэнні аб'екта, які з'яўляецца перашкодай для дзеяння ці наступлення пэўнага стану. За ветрам нічога не чуваць. За работай не мае вольнай хвіліны. За дурной галавою і нагам няма спакою. Прыказка.

Мэтавыя адносіны

24. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., якія з'яўляюцца мэтай дзеяння, руху. Звярнуцца за дапамогай. [Мікалая Патапавіча] ужо ніхто не будзіць, ніхто не турбуе, ніхто не заходзіць у хату з пытаннямі, за парадамі. Кулакоўскі.

Колькасныя адносіны


  1. з В. Уяíываецца пры абазначэнні велічыні адлегласці, выражанай у якіх-н. адзінках. Мястэчка знаходзілася за сорак вёрст ад чыгункі. Корбан. Міліцыянеры бачылі за гоні ад сябе шырокую будыніну школы. Броўка.

  2. з В. Ужываецца пры абазначэнні перавышэння якой-н. меры, колькасці. Гэта была худзенькая, згорбленая бабулька, якой, казалі, пераваліла ўжо ва сотню. С. Александровіч.

Акалічнасныя адносіны

27. з Р і Т. Ужываецца пры абазначэнні спосабу дзеяння. Галя знайшла рукой яе цёплыя плечыкі і прыгарнула малую да сябе усю за раз, з усімі яе думкамі. Брыль. Адзін за адным, адзін за адным выплываюць з-за небасхілу караблі. Кулакоўскі.

Азначальныя адносіны


  1. з Т. Ужываецца пры абазначэнні знешняй прыметы чаго-н. па нумару, подпісу і пад. Даведка за подпісам старшыні. Дом за нумарам дваццаць чатыры, даўні сябра мой шчыры! Куляшоў.

  2. з В. Ужываецца пры абазначэнні аб'ёму ведаў. Экзамен за курс пачатковай школы.

ЗА2, прысл. У падтрымку, на карысць каго-, чаго-н. — А ты свае [лугі] не запускай, а дамагайся, каб трава добра расла. Ды я што, супроць? — Не, не супроць, але і не за. Броўка.

О За і супроць — тое, што пацвярджае, апраўдвае якое-н. рашэнне, дзеянне ў супастаўленні з тым, што яго адмаўляе, абвяргае. Узважыць усе за і супроць. Што за ... гл. што.

ЗА..., прыстаўка. І. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: 1) пачатак дзеяння, напрыклад: забарабаніць, забегаць, замахаць, засмяяцца, зашчоўкаць, захрапці; 2) закончанасць, вынік дзеяння або стану, напрыклад: забяліць, завязаць, запакаваць, зараўнаваць, засеяць, засохнуць, зацвярдзець, зачахнуць; 3) выхад дзеяння за межы звычайнага або дапушчальнага, напрыклад: забавіцца, загаварыцца, запяньчыць, запра-

Заа... 274 Заахвоцідда

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   76


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка