1. Мова беларускай мастацкай літаратуры




Дата канвертавання12.08.2018
Памер17.65 Kb.
1. Мова беларускай мастацкай літаратуры.

Выяўлена і апісана асноўныя асаблівасці і эвалюцыя беларускага паэтычнага і празаічнага маўлення ХVІ–ХХ стагоддзяў. Выяўлены і комплексна прааналізаваны сродкі маўленчага выражэння камічнага ў старажытнай і сучаснай беларускай драматургіі (ХVІ – пачатак ХХ стагоддзяў), акрэслены найважнейшыя асаблівасці іх развіцця і ўжывання. Выяўлены і комплексна прааналізаваны асаблівасці мовы пісьменніка ў лінгвакультуралагічным аспекце. Падрыхтаваны слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў, марфемны слоўнік беларускай мовы, слоўнік пра камічнае (мовазнаўчы аспект), руска беларускі слоўнік маўленчага этыкету. Падрыхтаваны вучэбныя дапаможнікі і вучэбна-метадычныя матэрыялы па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, па сучаснай беларускай літаратурнай мове, мове твораў асобных беларускіх пісьменнікаў (Я. Коласа, В. Быкава, У. Караткевіча, А. Куляшова, М. Зарэцкага і інш.).

2. Фразеалогія, парэміялогія, афарыстыка беларускай мовы і іх сувязі з іншымі мовамі свету.

Выяўлены тыпы інавацый фразеалагічных адзінак, сістэмныя і сацыялінгвістычныя параметры парэміялагічнага фонду, асноўныя ўласцівасці, класы і семантычныя тыпы афарыстычных адзінак беларускай мовы, акрэслены напрамкі і метадалогія даследаванняў нацыянальна-культурнай семантыкі беларускай фразеалогіі, парэміялогіі і афарыстыкі. Выяўлены і лексікаграфічна апісаны крылатыя выразы і афарызмы з іншамоўных літаратурных і фальклорных крыніц VIII да н. э. – ХХ стст. Падрыхтаваны тлумачальныя слоўнікі іншмоўных крылатых выразаў і афарызмаў у сучаснай беларускай мове, англа-беларускі і руска-беларускі, беларуска-нямецкі і беларуска-польскі парэміялагічныя слоўнікі, руска-англа-беларуска-славацка-нямецка-ўкраінскі слоўнік біблейскіх крылатых выразаў і афарызмаў, лінгвакраіназнаўчы слоўнік беларускіх моўных афарызмаў і інш.



3. Пытанні тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі ў кантэксце актуальных праблем беларускага мовазнаўства.

Распрацаваны з улікам фактаў беларускай мовы, гісторыі беларускага мовазнаўства навукова-метадычныя асновы выкладання тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі ў ВНУ. Падрыхтаваны першы ў беларускім мовазнаўстве слоўнік лінгвістычных тэрмінаў, вучэбнікі, вучэбныя дапаможнікі, вучэбна-метадычныя матэрыялы на беларускай мове па вучэбных дысцыплінах “Уводзіны ў мовазнаўства”, “Агульнае мовазнаўства”, “Гісторыя мовазнаўства”, “Метадалогія лінгвістычных даследаванняў”, “Метады даследавання мовы”, “Сацыялінгвістыка”, “Тэорыя і практыка перакладу”, “Лінгвістыка тэксту”, “Лінгвістычная тэксталогія”, “Беларуская палеаграфія” і інш.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка