1. Трыццатая літара беларускага алфавіта. Малое э. Вялікае Э




старонка1/13
Дата канвертавання26.12.2016
Памер2.96 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13













































Э', нескл., н. 1. Трыццатая літара беларускага алфавіта. Малое э. Вялікае Э.

2. Галосны нелабіялізаваны гук пярэдняга рада сярэдняга пад'ёму.

Э2, выкл. (працяжнае вымаўленне выклічніка звычайна перадаецца на пісьме некалькімі э: э-э, э-э-э). 1. Выражае з дапамогай ін-

танацыí розныя пачуцці, перажыванні: здзіўленне, прыкрасць, адчай і пад. «Э, глупства!» сказаў я сам сабе. Колас. [Загурскі:] Э-э-э, браце ты мой, той не салдат, хто не марыць быць генералам. Асіпенка.

2. Выражае нязгоду, пярэчанне субяседніКу.— Э, дарагі, жалкуючы, адказаў адзін з

Эазойскі


440

Эвалюцыя
мужчын,не па дарозе нам. Краўчанка. [Бацька:] Э, не! Пакуль не збяруцца ўсе, не пакажу. Кандрусевіч.

3. Выражае затрыыку ў гутарцы ад нечаканасці, здзіўлення і пад. Выбіраецца на сходзе брыгадзір ці жывёлавод чалавек міжволі ў мінулае кідае: ~Э, а з якога ён роду? Як яго бацька ці дзед некалі дбаў? Ракітны.

ЭАЗОЙСКІ, -ая, -ае. У выразе: эазойская эра гл. эра.

[Ад грэч. ёбз — ранішняя зара і 2бё — жыццё.]

ЭАЛШЦЫ, -аў. Адна з асноўных груп старажытнагрэчаскіх плямён.

ЭАЛ1Т, -у, М -лíце, м. 1. Устарэлая назва старажытнейшага перыяду каменнага веку (палеаліту), калі людзі выраблялі прымітыўныя каменныя прылады.

2. У гоалогіі — камень з вострымі краямі, падобны на штучна апрацаваны камень.

[Ад грэч. ёбз — зара і НІЬов — камень.]

ЭАЛ1ТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да эаліту.

ЭАЦЭН, -у, м. Сярэдні аддзел палеагенавай сістэмы.

[Ад грэч. ёбз — ранішняя зара і каіпóз — новы.]

ЭАЦЗНАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да эацэну. Эацэнавы аддзел. Эацэнавая эпоха.

ЭБАН1Т, -у, М -нíце, м. Цвёрды матэрыял з вулканізаваных каўчукавых сумесей, які выкарыстоўваецца для ізаляцыі ў электратэхніцы і для іншых мэт.

[Ад грэч. éЬепоз — чорнае дрэва.]

ЭБАШТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да эбаніту, зроблены з эбаніту. Эбанітавыя трубкі. Шылкін узяў аловак з эбанітавай вазачкі, стукаў ім па пальцах, бы пералічваў іх. Савіцкі.

ЭБÉН, -а і -у, м. Уст. 1. -а. Чорнае дрэва.

2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

ЭБЁНАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да абена; зроблены з эбену. Эбенавая шкатулка. Эбенавая дошка.

2. у знач. наз. эбéнавыя, -ых. Сямейства трапічных злучанапялёсткавых раслін, да якіх адносіцца і чорнае дрэва.

О Эбенавае дрэва — тое, што і чорнае дрэва (гл. дрэва).

[Ад грэч. éЬепоз — чорнае дрэва.]

ЭВАКА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову э в а к у а ц ы й н ы, напрыклад: эвакапункт, эвакашпіталь.

Эвакапрыёмнік, -а, м. Установа, якая ў час вайны, стыхійных бедстваў і пад. займаецца прыёмам эвакуіраваных раненых і хворых, рыхтуе іх да далеіішай транспарціроўкі.

ЭВАКАПУНКТ, -а, М -кце, м. Устапова, якая кіруе ў час вайны, стыхійных няшчасцяў і пад. арганізацыяй лячэння і эвакуацыі параненых, хворых, а таксама насельніцтва з небяспечных месц ці зоны ваенных дзеянняў.

ЭВАКАШПІТАЛЬ, -я, м. Спецыялізаваны шпіталь, дзе ў час вайны, стыхійных няшчасцяў і пад. стацыянарна лечаць эвакуіраваных параненых і хворых. З медсанбата Мірановіча адправілі ў эвакашпіталь у Тулу. Марціновіч.

ЭВАКУÁТАР, -а, м. Той, хто займаецца эвакуацыяй каго-, чаго-н.

ЭВАКУАЦЫЙНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да эвакуацыі (у 1 знач.); прызначаны для эвакуацыі. Эвакуацыйны перыяд. Эвакуацыйны раён.

2. Звязаны з правядзеннем эвакуацыі. Эвакуацыйная камісія.

ЭВАКУÁЦЫЯ, -і, ж. І. Арганізаваны вываз насельніцтва, устаноў, прамысловых аб'ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае няшчасце. Некалькі месяцаў Марыля жыла ў эвакуацыі, пакуль трошкі адужаў сынок, пакуль прызвычаіўся жыць без маткі. Кулакоўскі.

2. Спец. Выдаленне чаго-н. адкуль-п. Эвакуацыя солі з раствору. Эвакуацыя паветра з віскозы.

[Ад лац. еуасгш — апаражняю.]

ЭВАКУІРАВАНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад эвакуіраваць.

2. у знач. наз. эвакуíраваны, -ага, м.; эвакуíраваная, -ай, ж. Той (тая), каго эвакуіравалі куды-н. Па вуліцах ходзіць шмат эвакуіраваных і франтавікоў. Грамовіч. На захад., вярталіся на радзіму эвакуіраваныя. Пальчэўскі.

ЭВАКУІРАВАЦЦА, -руюся, -руешся, -руецца; зак. і незак. 1. Стаць (станавіцца) эвакуіраваным. Урача няма з першага дня акупацыі. Кажуць, яна эвакуіравалася. Шамякін. Калі пачалася вайна, ён [Астравухаў] разам з маці эвакуіраваўся з Беларусі на ўсход. Данілевіч.

2. толькі незак. Зал. да эвакуіраваць.

ЭВАКУІРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго-што. Правесці (праводзіць) арганізаваны вываз каго-, чаго-н. з небяспечнай мясцовасці. [Жонка Казанцава] эвакуіравала маёмасць бальніцы, дзе працавала ўрачом. Васілевіч. [Андрэй:] Сям'ю эвакуіраваў на Урал, а сам, бачыш, не паспеў. Няхай.

ЭВАЛЮЦЬ'ІЙНЫ, -ая, -ае. Які звязаны з эвалюцыяй, з'яўляецца эвалюцыяй. Эвалюцыйнае развіццё. // Які вывучае, даследуе эвалюцыя) чаго-н. Эвалюцыйная фізіялогія. Эвалюцыйная геалогія.

ЭВАЛЮЦЫЯ, -і, ж. 1. Развіццё, працэс павольнага, паступовага змянетгая ў прыродзе і грамадстве ў адрозненне ад рэвалюцыі. Эвалюцыя відаў расліннага і жывёльнага свету. Эвалюцыя галактык. // Наогул працэс змянення каго-, чаго-н. ад аднаго стану да другога. Эвалюцыя мастацтва. Эвалюцыя светапогляду, а Літаратура XIX стагоддзя дае нам досыць багаты матэрыял, каб гаварыць аб пэўнай эвалюцыі поглядаў на ролю і прызначэнне чалавека ў жыцці. Навуменка. Цікавая эвалюцыя адбылася ў творчасці Я. Мініна. Ён паступова пераадолеў уласцівую асобным раннім працам інтымнасць, камернасць і звярнуўся да грамадска важных, актуальных тэм. Шматаў.

У філасофіі — форма развіцця, якая складаецца з паступовых колькасных змен, што падрыхтоўваюць якасныя змены.



толькі мн. (эвалюцыі, -ый). Спец. Перамяшчэнні караблёў або войска, звязаныя з перагрупоўкай, змяпеннем строю; манеўры. Тактычныя эвалюцыі арміі. // звычайна мн. (эвалюцыі, -ый). Пэўны страявы прыём руху,

Эвалюцыя нізм



441

Эге
манеўр, які ажыццяўляецца якой-н. ваеннай адзінкаíí.

[Лац. еуокгЬіо — разгортванне.]



ЭВАЛЮЦЫЯН13М, -у, ле. 1. Вучэнне, паводле якога ўсё існуючае знаходзіцца ў працэсе пастаяннага развіцця, у стане эвалюцыі (у 1 знач.).

2. Напрамак у буржуазнай філасофіі і навуцы, які адмаўляе скачкападобныя, рэвалюцыйныя змены ў працэсе развіцця прыроды і грамадства.



ЭВАЛЮЦЫЯНІРАВАННЕ, -я, н. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл, эвалюцыяніраваць.

ЭВАЛЮЦЫЯШРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зап. і незак. Кніжн. Развіцца (развівацца) эвалюцыйпым шляхам, быць пад уздзеяннем эвалюцыі (у 1, 2 знач.). Неабходна мець на ўвазе, што стыль Зм. Вядулі эвалюцыяніраеаў у адпаведнасці з ростам светапогляду пісьменніка. Адамовіч.



ЭВАЛЮЦЫЯН1СТ, -а, М -сце, м. Кніжн. Прыхільнік эвалюцыянізму.

ЭВАЛЮЦЫЯНІСТЫЧНЫ, -ая, -ае. Кніжн. Які мае адносіны да эвалюцыянізму, эвалюцыяніста, уласцівы ім. Эвалюцыяністычныя погляды. Эвалюцыяністычныя ідэі.

ЭВЁН гл. эвены.

ЭВÉНК гл. эвенкі.

ЭВÉНКА гл. эвены.

ЭВÉНКІ, -аў; адз. эвéнк, -а, м.; эвенкíйка, -і, ДМ -кíйцы; мн. эвенкíйкі, -кіёк; ж. Народнасць, якая складае асноўнае насельніцтва Эвенкійскай аўтаномнай акругі.

ЭВЕНК1ЙКА гл. эвенкі.

ЭВЕНКШСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да эвенкау, які належыць, уласцівы ім. Эвенкійская мова.

ЭВÉНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да эвенаў, які належыць, уласцівы ім. Эвенская мова.

ЭВЕНТУАЛЬНЫ, -ая, -ае. Кніжн. Магчымы пры пэўных умовах, акалічнасцях. Эвентуальнае супрацоўніцтва.

[Ад лац. еуепíцз — выпадак, выхад.]



ЭВÉНЫ, -аў; адз. эвéн, -а, м.; эвéнка, -і, ДМ -нцы; мн. эвенкі, -нак; ж. Народнасць, якая жыве на ўзбярэжжы Ахоцкага мора і ў паўночных раёнах Якуціі.

ЭГАІЗМ, -у, м. Перавага сваіх асабістых інтарэсаў пад іптарэсамі іншых людзей або грамадства; сябелюбства. Асаблівыя намаганні камсамольскіх арганізацыі^ павінны быць накіраваны., на выхаванне іх [юнакоў і дзяўчат} у духу камуністычнай маралі, нецярпімых адносін да праяўленняў эгаізму, мяшчанства, абывацельшчыны, да парушэнняў норм сацыялістычнага суполышга жыцця. Машэраў. Абыякавыя адносіны да людзей, да чалавека працы ёсць страшэнны эгаізм. Пестрак.

[Фр. éзте ад лац. е§о — я.]



ЭГАІСТ, -а, М -сце, м. Чалавек, якому уласцівы эгаізм; сябелюб. Хіба маралі спажыўца І звычкам эгаіста Знаёмы шчырасць пачуцця, Парывак думак чыстых?! Звонак. [Перагуд:] Вы палюбілі.. [Шумейку] яшчэ больш. [Наталля:] Людзі ў такіх справах вялікія эгаісты. Яны заняты толькі сабою і не заўважаюць, што прычыняюць боль другім. Крапіва.

ЭГАÍСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да эгаіст.

ЭГАІСТЬ'ІЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць эгаістычпага. Эгаістычнасць паводзін. Эгаістычнасць ўчынку.



ЭГАІСТЫЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да эгаізму, да эгаіста, уласцівы ім. [Веля:] Жорсткі ты [Яўген], эгаістычны... Малыя дзеці ў хаце, а ты такое кажаш. Пасаромся!.. Савіцкі. // Прасякнуты эгаізмам. [Ісцец:] Гэта чалавек, які пакалечыў маё жыццё з эгаістычнымі мэтамі. «Маладосць». [Надзя:] Васіль... Зразумей, трэба знайсці нейкі выхад. Нельга быць такім эгаістам... Ты зусім не думаеш, што будзе са мной... Эгаістам?.. Гэта было больш, чым недарэчна. Што эгаістычнага вынікала з маіх паводзін?.. Кірэенка.

ЭГАЛІТАРНЫ, -ая, -ае. Заснаваны на ўраўняльным перадзеле прыватнай уласнасці. Эгалітарная сістэма кіравання.

ЭГАЛІТАРЙЗМ, -у, м. Дробнабуржуазныя ўтапічныя тэорыі, якія прапаведуюць усеагульную ўраўняльнасць як прынцып арганізацыі грамадскага жыцця.

[Фр. é^аíіíагізте ад é§аКЬаіге — раўнапраўны, ураýняльны.]

ЭГАЛІТАРЬ'ІСТ, -а, М -сце, м. Паслядоўнік, прыхільнік эгалітарызму.

ЭГАТКІЗМ, -у, м. Кніжн. Пераболынаная думка пра сваю асобу, пра свае вартасці і значэнне; самаўлюбёнасць.

[Англ. е§оíі8т ад лац. е§о — я.]



ЭГАФУТУРНІЗМ, -у, м. Адзін з напрамкаў рускага футурызму.

[Ад лац. е&о — я і слова футурызм.]



ЭГАФУТУРБІСТ, -а, М -сце, м. Паслядоўнік, прыхільнік эгафутурызму.

ЭГАЦЭНТРЫЗМ, -у, м. Кніжн. Крайняя форма праяўлення эгаізму і індывідуалізму, у аснове якой ляжыць погляд на сябе як цэнтр сусвету. [Гаранскаму] хацелася сказаць пра юначы эгацэнтрызм, пра шкодную саманадзейнасць. Сабаленка.

[Ад лац. е%о — я і сепíгцт — цэнтр.]



ЭГАЦЭНТРЫСТ, -а, М -сце, м. Чалавек, якому уласцівы эгацэнтрызм; той, хто лічыць сябе цэнтрам сусвету. [Шохан:] А ў .. [Мудрыка] шкурная праўда. Нават не эгаіст ён. Эгацэнтрыст... Навуменка.

ЭГАЦЭНТРКІСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да эгацэнтрыст.

ЭГАЦЭНТРБІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да эгацэнтрызму, эгацэнтрыста, уласцівы

ім. Эгацэнтрычны пункт гледжання.



ЭГЕ ', часціца. Разм. Ужываецца для выказвання згоды, а таксама для пацвярджэння чаго-н.; адпавядае па значэпню слову «так». [Галінка:] Зайдзіце, калі час будзе... Гэта ж вы дзядзькавыя браты нашага пана? [Андрэй:] Эге, вось і ён там у чаўне ехаў. Караткевіч.

ЭГЕ2 і ЭГЕ-ГЁ, выкл. 1. Ужываецца пры выяўленні чаго-», важнага, значнага ці нечаканага.— Эге,неяк гучна ў цішыні азвалася Морка Парэмская.Вы [маладзіцы] вот седзіце, размаўляеце за поўным сталом, а яго [сына] ужо колькі няма. Ракітны.— Эге, весела сёння ў «брахалаўцы»! азваўся ад парога Мальчэўскі. Васілёнак.

2. Ужываецца для выказвання здзіўлення, недаверу і пад. Эге, куды хапілі. [Дзед:] Эге, ці не Раманаў сынок часам? Толькі каторы? Грахоўскі.

Эгіда 442 Экалагічны

ЭГІДА, -ы, ДМ -дзе, ж. У выразе: пад агідай чыёй — пад чыім-н. заступніцтвам, кіраўніцтвам. Асабліва стараўся прафесар Платон Рунін, найбольш заядлы са славянафілаў універсітэта.. Дагаварыўся, урэшце, да таго, што толькі пад эгідай моцнага славянін адчувае раскошу і замілаванне. Караткевіч.

[Ад грэч. аідíв, аідíáоз — назва шчыта бога Зеўса ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.]



ЭГІЛОПС, -у, м. Рэдкая аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых, якая з'яўляецца бліжэйшым родзічам пшаніцы.

[Лац. Ае^іІорз.]



ЭГРЗТ, -а, М -рэце, м. Пяро ці пучок пёраў, якія тырчаць уверх як упрыгожанне жаночых галаўных убораў.

[Фр. аі^геШ.]



ЭГРЭТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Тое, што і э г р э т.

ЭДЫКТ, -а, М -кце, м. 1. У старажытным Рыме — праграма дзейнасці магістратаў, якая аб'яўлялася імі пры ўступленні на пасаду.

2. Асобай важнасці ўказ, пастанова вярхоўнай улады ў розных дзяржавах.

[Лац. еаісíдгт.]

ЭДБІЛ, -а, м. 1. У старажытным Рыме — службовая асоба, якая ажыццяўляла нагляд за будаўніцтвам і ўтрыманнем храмаў, дарог, рынкаў і пад.

2. перан. Важная службовая асоба.

[Лац. аеáіíіз.]

ЭДКІЦЫЯ, -і, ж. Навуковае выданне помпікаў пісьменнасці, фальклору, твораў класікаў літаратуры і пад.

[Лац. еáШо — выданне.]

ЭДЭЛЬВÉЙС, -у і -а, м. 1. -у. Горная травянíстая расліна сямейства складанакветных, суквецце якой падобна на белую зорку.

2. -а. Кветка гэтай расліны. Марта падала мне кветачку з далікатнымі белымі пялёсткамі высакагорны альпійскі рамонак-здэльвейс. Даніленка.

[Ням. Еáе1\уеір\]

ЭДЭМ, -у, м. 1. Паводле біблейскага падання — краіна, дзе жылі Адам і Ева да іх грэхападзення; рай.

2. перан. Прыгожая мясцовасць; месца, дзе можна бесклапотна і шчасліва жыць. Сын кулака Юхім Кашлаты доўгія гады марыў аб шчаслівым жыцці, аб жыцці ў раі эдэме. Кудраўцаў.

[Стараж.-яўр.]

ЭДЗМСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да эдэму. / сніў Адам: Камета ўстала ў небе Барвяным страшным зракам і тады Крывёю пачала сачыцца глеба І згінулі эдэмскія сады. Караткевіч.

ЭЖЭКТАР, -а, лг. 1. Спец. Прыстасаванне, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні эжэкцыі (у 1 знач.). Паравы эжэктар.

Механізм у агнястрэльнай зброі, які аўтаматычна выкідвае гільзу выстраленага патрона пры адкрыцці затвора.

Прыбор для вывядзення парахавых газаў са ствала зброі шляхам прапускання струменя паветра ці пары.

[Фр. é]ес1еш\]



ЭЖЭКТАРНЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да эжэктара, які мае ў сваім саставе эжэктар. Эжэктарная ўстаноўка.

ЭЖЭКЦЫЯ, -і, ж. Спец. 1. Працэс змешвання двух якіх-н. асяроддзяў (вады і пяску, па-

ры і вады і інш.), пры якім адно асяроддзе, будучы пад ціскам, уздзеíшічае на другое і, цягнучы за сабой, выштурхвае яго ў неабходным напрамку.

2. Штучнае аднаўленне напору вады ў перыяд паводкі для нармальнай работы турбін.

[Фр. éіесíіоп.]



ЭЗАТЭРБІЧНЫ, -ая, -ае. Тайны, зразумелы толькі для азнаёмленых; проціл, экзатэрычны. Эзатэрычнае значэнне абраду.

[Ад грэч. езоíегікозўнутраны.]

ЭЗАФАГАСКОП, -а, м. Трубка з аптычнымі і асвятляльнымі сістэмамі, якая выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы для даследавання стрававода.

[Грэч. оізоріíáдоз — стрававод і зкорéо — гляджу.]



ЭЗАФАГІТ, -у, М -гíце, м. Спец. Запаленне слізістай абалонкі стрававода.

[Грэч. оізорМ§08 — стрававод.]



ЭЗОПАЎСКІ, -ая, -ае. Багаты алегорыямі, намёкамі з мэтай скрыць прамы сэнс выказвання. Эзопаўскі стыль. Эзопаўская мова.

[Ад імя старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа.]



ЭЙДЭТКІЗМ, -у, м. Разнавіднасць вобразнай памяці, якой ўласціва захоўваць яркія вобразы прадметаў пасля спынення іх уздзеянííя па органы пачуццяў.

[Ад грэч. éіáоз — вобраз.]



ЭЙНШТЭЙНІЙ, -ю, м. Спец. Штучна атрыманы хімічны элемент трэцяй групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева.

[Лац. Еіпзíетішп.]


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка