1-я дзяўчынка (звяртаецца да дарослых з паклонам)




Дата канвертавання13.10.2018
Памер30.33 Kb.
Праграмны змест: фарміраваць цікавасць да беларускай мовы, жаданне авалодваць ёю; садзейнічаць асваенню дзяцей новымі ведамі пры ўдзеле ў фальклорным свяце «Гуканне вясны»; выклікаць у дзяцей эмацыянальны водгук і пачуццё радасці і гонару за родны кут.

На пляцоўку выходзяць дзецi i дарослыя (выхавальнікі). Яны iдуць павольным крокам з вяснянкай «Вясна, вясна на калочку...». Накiроўваюцца да дрэва i, спяваючы, упрыгожваюць яго вянкамi, кветкамi, стужкамi.

1-я дзяўчынка (звяртаецца да дарослых з паклонам).

Цi дазволiце, добрыя людзi, вясну клiкаць, зiму праважаць, лета дажыдаць?

Старэйшыя даюць дазвол.

2-я дзяўчынка (кажа замову да сонца).

Красна сонца, ясен свет, i з лунамi яснымi, i з зоркамі частымi, i з вясеннiм цяплом, i з летнiм агнём, i ўгрэй, упар зямлю, разгусцi зялёную траву!

3-я дзяўчынка.

Вылецi, пчолачка ярая,

Вынесi залатыя ключыкi,

Замкнi халодную зiманьку,

Адамкнi цёплае лецечка!

Дарослыя і дзецi збiраюцца ў карагод, каля дрэва выводзяць магiчныя кругi пад песню «Ты, пчолачка ярая...».

Па чарзе ўсе ўдзельнiкi кажуць словы:

1-я дзяўчынка.

Блаславi, Божа,

Вясну-красну пецi,

На цiхае лета,

На буйнае жыта.

2-я дзяўчынка.

Каб наша жыта

У трубы павiлося,

У трубы павiлося,

Набок схiлiлася.

Дарослыя.

На полi снапамi,

А ў гумне тарпамi,

На таку умалотна,

У арудзе прысыпна,

А у млыне прымольна.

А у дзяжы падходна,

А у пячы пячыста,

А на стале краiста.

Група дзяцей і дарослых спявае песню «Зіма з летам страчаецца».

У гэты час на пляцоўку выходзяць дзве дзяўчыны, якія ўвасабляюць Вясну (у прыгожай сукенцы) і Зіму (у лахманах). Яны вiтаюцца.

Зiма. Ой, чалом, чалом, ды цёплая Вясна!

Вясна. Ой, здарова была, ды халодная Зiмачка.

Зiма.


Што цябе, Вясна, узвелiчаюць,

Мяне, Зiмачку, праклiнаюць?

Вясна.

Бо ты, Зiмачка, халодная,



Лугi, балоты памарозiла,

Ой, я, Вясна, ды вясёлая,

Лугi, горы узвесялiла,

Лугi, горы iзмачыла.

3іма, павярнуўшыся вакол сябе, уцякае. Да Вясны падбягаюць дзяўчаткі і пытаюць:

— А ты, Вясна, а ты, красна,

Што ты нам прынясла?

Вясна.


А прынясла я вам

Цёплую вясну цiхую,

І цёплую вадзiцу,

З зямлi травiцу.

Да Вясны падбягаюць хлопчыкi і пытаюцца:

— А ты, Вясна, ты, красна,

Што ты нам прынясла?

Вясна.


Пастушкам па кiёчку,

А дзевачкам па вяночку.

Вясна вымае з рэшата вяночкi і ўскладае іх на галовы дзяўчаткам. Усе спяваюць песню «А ў лесе, лесе...».

Гучыць музыка да карагода «Танок», на яе фоне дарослыя кажуць:

Чый там карагод ходзiць,

Семсот да малайцоў водзiць?

Мiкалайчыкаў карагод ходзiць,

Семсот ды людзей водзiць.

Усе ўдзельнiкi свята водзяць карагод «Танок».

Здалёку, з другога боку пляцоўкі, з’яўляюцца валачобнікі і вясёлым гуртам ідуць у цэнтр пляцоўкi. Яны спяваюць, граюць, б’юць у бубен, свiшчуць у дудкi, падыходзяць да дзяцей і дарослых.

1-шы валачобнік.

Ой, барамi сасновымi,

Ой, палямi жытнёвымi.

2-гі валачобнiк.

Iдуць, гудуць валачобнiкi,

Гукаючы, спяваючы...

3-ці валачобнiк.

Валачобнiкi валачылiся,

Валачылiся, намачылiся.

4-ты валачобнiк.

А за чый жа двор зачапiлiся?

Усе разам. Ды за ваш двор зачапiлiся.

Валачобнікі граюць, танцуюць, пасля гэтага іх адорваюць яйкамі, печывам. Усё гэта кладзецца ў торбачкі валачобнікам, тыя ў адказ дораць гаспадарам папяровых і саламяных птушак. Дзяўчаткі падкідваюць іх угару. Затым валачобнікі прапануюць пахадзіць па хатах і сказаць гаспадарам добрую навіну, што вясна ўжо заклікана. Усе ўдзельнікі свята ідуць да будынка дзіцячага сада і гукаюць:

— Ой, цi дома панi гаспадыня?

На парог выходзіць гаспадыня.

Гаспадыня. Дома, дома!

Валачобнiкi.

Спадарыня, спадарыня,

Кiдай сваю пражу,

Зiма ужо прагнана,

Адчыняй свае дзверы

Ды кліч нас у госцi!

Гаспадыня.

Заходзьце, добрыя людзi!

Дзякуй за добрую навiну!

1-шы валачобнiк. Валачобнiкi —не дакучнiкi.

2-гі валачобнiк. Не часта ходзяць, не дакучаюць.

3-ці валачобнiк. У гэты гадочак — адзiн разочак!

Усе разам.

Частуй нас, гаспадыня, за тое, што вясну паклiкалi.

Гаспадыня. Каб пачаставаць, трэба спачатку заспяваць, павесялiць нас, бо без падпалу i дровы не гараць!

Валачобнiкi спяваюць прыпеўкі, граюць, скачуць. Усе весяляцца. Гаспадыня частуе гасцей птушачкамі з цеста.

1-шы валачобнiк. Дзякуй, гаспадынi, за пачастунак, пойдзем далей, панясем добрую навіну iншым людзям!

2-гі валачобнiк.

Жадаем, каб дзяды не ведалi бяды,

А унукi не бачылi мукi.

3-ці валачобнiк.

Каб былi здаровы, як дуб скарбовы!

Валачобнiкi ідуць далей, дзецi і дарослыя гуляюць у даганялкi, гушкаюцца на арэлях.

Выкарыстаная літаратура:



Журнал “Пралеска”. -- Мінск: МА РБ, 2011 №1


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка