1. з гісторыі майго роду (традыцыйная тэма)




Дата канвертавання25.05.2018
Памер23.1 Kb.
Завяршыўся другі этап традыцыйнага конкурсу творчых работ студэнтаў БНТУ на беларускай мове. 11 мая адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў. У гэтым навучальным годзе былі прапанаваныя наступныя тэмы:

1. З гісторыі майго роду (традыцыйная тэма).

2. Магія слова.

3. Па матывах класікаў (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа).

4. Хачу зразумець…

5. Смех не грэх.

6. Незабыўнае.
Пераможцамі і прызёрамі конкурсу ў другім семестры стаў 81 студэнт.

Як і ў першым семестры, парадавала журы цікавасць да тэмы “Па матывах класікаў”, бо нашы студэнты павінны былі напісаць не водгук на твор класіка, а стварыць уласны верш, развіўшы тэму, матывы, думкі, стылістыку і г.д. класікаў. Мы зноў пераканаліся, што нашы студэнты – людзі таленавітыя, бо яны здолелі напісаць абсалютна самастойныя творы сапраўды па матывах класіках і быццам ажывіць галасы Купалы і Коласа. Аўтарамі найбольш яркіх, на нашу думку, работ па гэтай тэме сталі наступныя студэнты:

Ярмаловіч Юлія-Аляксандра (10801117),

Бялоў Юрый (10703216),

Дубяга Арына (11004217),

Несцер Раман (10604115 ),

Гапановіч Максім ( 11306117).


Тэма “Магія слова” – адна з самых складаных для творчага, нестандартнага раскрыцця, таму асобна выдзелім работы па гэтай тэме: Баўтуноў Аляксей (10608115), які выказаў шчырую падзяку сваёй школьнай настаўніцы за магію мовы;

Кот Кацярына (101141-15) (цудоўны верш!) і

Петрашкевіч Анастасія (10605214), у якой нават бяздомны кот размаўляў па-беларуску!
Самую вялікую цікавасць выклікала тэма “Незабыўнае”, бо яе фармулёўка дазваляе расказаць і пра гісторыю кахання, як шчаслівага, узаемнага, так і трагічнага; і падзяліцца ўспамінамі са свайго непаўторнага дзяцінства; і расказаць пра лёс сваіх продкаў, і прызнацца ў любові да матулі, і перадаць свой боль ад страт нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і… І жанрава работы па гэтай тэме вельмі разнастайныя: вершы, апавяданні, эсэ, лірычныя замалёўкі, разважанні… Назавём аўтараў лепшых работ па гэтай тэме:

Мялешка Дар’я ( 11004317),

Рубчэня Ксенія (10801217),

Ільючык Наталля (101151-15),

Гобараў Мікалай (10801117),

Уроніч Аліна (10801117),

Нікіцін Мікіта (10604215),

Бобрык Аляксей (10603215),

Міргарад Юрый (10608115 ).
Вельмі яркія, запамінальныя работы выканалі студэнты, якія раскрывалі тэму “Хачу зразумець”. Сапраўды, безліч няпростых пытанняў, на якія хочуць атрымаць адказ сучасныя маладыя людзі. Радуе, што ў наш час, калі выкладчыкам нярэдка здаецца, быццам моладзь занята толькі пустымі гульнямі і зносінамі ў гаджэтах, адкрываецца, наколькі глыбокія, вечныя, агульначалавечыя праблемы хвалююць нашых навучэнцаў. Дзякуем студэнтам:

Казлоўскаму Андрэю (10114115),

Смоліку Аляксандру (11501217),

Музыкантавай Крысціне (10605214),

Заведзія Аляксею (10604215),

Чарнюк Дзіяне (10601215) за цудоўныя работы!


ДЗЯКУЕМ УСІМ УДЗЕЛЬНІКАМ - ПЕРАМОЖЦАМ І ПРЫЗЁРАМ! ЖАДАЕМ ДАЛЕЙШЫХ ТВОРЧЫХ ПОСПЕХАЎ!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка