10 чэрвеня 1942 года фашысты акружылі чэшскі пасёлак Лідзіцэ,усе мужчыны (172 чал.)былі растраляны, жанчыны (172 чал.) былі адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер. 82 дзіцяці загінула ў лагеры смерці




Дата канвертавання04.04.2017
Памер10.89 Kb.
Слайды 1-4

10 чэрвеня 1942 года фашысты акружылі чэшскі пасёлак Лідзіцэ,усе мужчыны (172 чал.)былі растраляны, жанчыны (172 чал.) былі адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер. 82 дзіцяці загінула ў лагеры смерці. Раніцай 11 чэрвеня пасёлак уяўляў сабой голае папялішча.

Слайды 5-6

Раніцай 10 чэрвеня 1944 года адбылася трагедыя ў французскім пасёлку Арадур. Эсэсаўцы сагналі 197 мужчын і пачалі растрэльваць з аўтаматаў,стараліся біць па нагах. Потым аблілі гаручым і падпалілі. 240 жанчын і 205 дзяцей былі сагнаны ў царкву. Фашысты спалілі іх зажыва. Французы не сталі аднаўляць пасёлак,ён і зараз стаіць разбураны, як напамін аб жахах вайны.

Слайды 7-10

Кожны народ ганарыцца перамогамі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы і свята шануе памяць ахвяр, панесеных у імя гэтых перамог. У французаў ёсць Арадур, у чэхаў – Лідзіцэ. Сімвал бяззмерных выпрабаванняў беларусаў – Хатынь, якая прадстаўляе некалькі сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з жыхарамі.



Сумна і разам з тым велічна днём і ноччу, у вецер і непагоду разносіцца над Белай руссю звон Хатыні. Бясконцы людскі паток. Моўчкі стаяць людзі ля Вянка памяці, пакладзенага нам месцы пахавання попелу хатынцаў, моўчкі чытаюць яны зварот мёртвых да жывых – чорныя словы на мармуры : “Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і вас дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на Зямлі, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала!”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка