10. Катэгорыя ліку, роду і склону




старонка2/3
Дата канвертавання10.10.2017
Памер426.3 Kb.
1   2   3

18. Структурныя разрады лічэбнікаў. Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам. Паводле саставу: 1) простыя – маюць адзін корань (пяць, сем, тысячны); 2) складаныя – маюць дзве асновы (пяцьдзесят, семісоты); 3) састаўныя – утвораныя спалучэннем простых ці складаных лічэбнікаў ( трыдцаць тры, трыста сорак пяты). Пры лічэбніках два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры назоўнікі (з прыметнікамі і іншымі словамі) ужываюцца ў Н. скл. мн. ліку: дзве цікавыя кнігі, два цікавыя творы, дзве ( абедзве), тры, чатыры працавітыя дзяўчыны. У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі і прыметнікі стаяць у Н.скл. мн. ліку: дзве шостыя, тры пятыя, чатыры сёмыя. Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму Р.скл. мн.ліку: двое студэнтаў, трое рабочых, чацвёра юнакоў. Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у Р.скл. адз. ліку: паўтара кілаграма, паўтары тоны. Лічэбнік спалучаецца з назоўнікам, і гэтае спалучэнне з’яўляецца адным членам сказа. Пяцёра коней(дзейнік) пасвіліся на поплаве.

 16. Скланенне прыметнікаў. Спосабы ўтварэння. Скланяюцца толькі поўныя прыметнікі. Якасныя і адносныя прыметнікі скланяюцца аднолькава, канчаткі іх залежаць ад апошняга зычнага асновы, ад націску і роду назоўніка, да якога прыметнік дапасуецца. У адзіночным ліку прыметнікі мужчынскага роду ў назоўным склоне маюць канчатак -ы пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных: смелы, добры, драўляны; кан-чатак -і — пасля мяккіх зычных і г, к, х: летні, сіні, сённяшні, дарагі. Прыметнікі ніякага роду ўжываюцца з канчаткамі -ое (пад націскам) і -ае (не пад націскам) пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных: дарагое, добрае, смелае; -яе —пасля мяккіх зычных: сіняе, ранняе. У вінавальным склоне прыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць тыя самыя канчаткі, што і ў назоўным. Прыметнікі мужчынскага роду, якія стаяць пры адушаўлёных назоўніках, маюць форму роднага склону: люблю малога брата, сустракаю добрага сябра. Ва ўсіх астатніх склонах якасныя і адносныя прыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць аднолькавыя канчаткі: у родным склоне пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных— -ога (пад націскам), -ага (не пад націскам), пасля мяккіх--яга; у давальным  адпаведна— -ому, -аму, -яму: дарагога, летняга, мілага; дарагому, летняму, міламу. У творным і месным склонах пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных ужываецца канчатак -ым, пасля мяккіх і г, к, х       -ім: добрым, далёкім,дружным. Прыметнікі жаночага роду ў назоўным склоне маюць канчаткі -ая (пасля цвёрдых, зацвярдзелых зычных і г, к, х), -яя (пасля мяккіх зычных): малая, дужая, летняя; у родным, давальным, творным і месным склонах адпаведна--ой (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам): густой, вясёлай, лётняй. У родным склоне можа быць варыянтны канчатак -ое(-ае): дарагое краі-ны, ранняе вясны, любае зямлі, а ў творным — -ою(-аю), -яю: дарагою краінай, ранняю вясной, любаю зямлёй. У вінавальным — -ую(-юю): дарагую краіну, раннюю вясну. У множным ліку канчаткі прыметнікаў залежаць толькі ад характару асновы. У назоўным склоне яны маюць канчатак -ыя (пасля цвёрдых і зацвярдзелых), -ія (пасля мяккіх зычных і г, к, х): густыя, летнія, ра-дасныя, дарагія; у родным і месным склонах адпаведна     -ых, -іх, у давальным- -ым, -ім, у творным- -ымі, -імі: густых, летніх, дарагіх; густымі, летнімі, дарагімі. Прыналежныя прыметнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць кароткую форму: канчатак -а — прыметнікі жаночага роду (матчына ласка, даччына хустка); -о(-а) — прыметнікі ніякага роду (даччыно, матчына паліто); нулявы канчатак — прыметнікі мужчынскага роду (брыгадзіраў блакнот, дзедаў капялюш). У вінавальным склоне формы прыметнікаў залежаць ад адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці назоўніка, да якога яны дапасуюцца: бачу бацькаў сшытак, бачу бацькавага брата. Прыналежныя прыметнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду, калі яны паясняюць неадушаўлёныя назоўнікі, маюць кароткую форму і ў вінавальным склоне: бачу маміна пісьмо, падзяляю Андрэеву радасць, слухаў бацькаву песню. Ва ўсіх астатніх склонах прыналежныя прыметнікі маюць поўную форму і скланяюцца, як адносныя і якасныя: мамінага пісьма, Андрэевай радасці, бацькавай песні; маміным пісьмом, Андрэевай радасцю, бацькавай песняй; у маміным пісьме, у Андрэевай радасці, у бацькавай песні. Спосабы ўтварэння. 1) суфіксальны. Утваральная аснова ці слова – жах, словаўтваральны сродак – жах + - лів -, вытворнае слова – жахлівы. 2) прыставачны (прэфіксальны). Духоўны – без- + духоўны – бездухоўны. 3) Нульсуфіксальны: заяц - + _ (ц\\ч) (ы) – заячы. 4) прыставачна-суфіксальны: воля – бяз - + воль + - н- (ы) – бязвольны. 5) прыставачна-нульсуфіксальны: голас – без - + голас + _ (ы) – безгалосы; 6) складанне: падобны на дугу – дуг + а + падобны – дугападобны. 7) складана-суфіксальны: буйны плод – буйн + а+ плод + -н- (ы) – буйнаплодны.

17. Л і ч э б н і к — самастойная часціна мовы, якая абазначае адцягнены лік (пяць, сем, дзесяць), колькасць аднародных прадметаў (пяць кніг, тры алоўкі, чатыры бярозы), парадак іх  пры лічэнні (шосты вучань, пяты дзень). Лічэбнікі адказваюць на пытанні колькі?, я к і?, к ат о р ы?. Лічэбнікі,  якія  называюць  адцягнены  лік,  маюць значэнне адцягненай колькасці, якая перадаецца без сувязі лічэбніка з назоўнікам: дваццаць дзеліцца на пяць, тры плюс два — пяць, Значэнне канкрэтнай колькасці, парадкавага нумару пры лічэнні выяўляецца толькі пры спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі: сем дзён, восем студэнтаў, пяць экзаменаў; пяты год, дзевяты кіламетр. Як самастойная часціна мовы лічэбнік мае адметныя марфалагічныя і сінтаксічныя прыметы. Усе лічэбнікі (акрамя дзевяноста і паўтара) скланяюцца. Лічэбнікі (за выключэннем адзін, тысяча, мільён, мільярд) не маюць граматычнага значэння ліку; яно выражаецца лексічным значэннем самога лічэбніка. Лічэбнік адзін мае форму множнага ліку ў спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць парныя прадметы (адны рукі, адны боты, адны вочы), а таксама ў спалучэнні з назоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку (адны сані, адны дзверы, адны вароты, адны акуляры). Не змяняюцца лічэбнікі і па родах, акрамя лічэбнікаў адзін, два, абодва (адзін, адна, адно; два, дзве; абодва, абедзве), паўтара (паўтары), тысяча, мальён, мільярд. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве захоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонавых формах: Р.скл.- двух (абодвух) вучняў, дзвюх (абедзвюх) вучаніц; Д.скл.- двум (абодвум) вучням, дзвюм (абедзвюм) вучаніцам; Т.скл.- двума (абодвума) вучнямі, дзвюма (абедзвюма) вучаніцамі. Родавыя адрозненні гэтых лічэбнікаў выражаюцца не канчаткамі (як, напрыклад, у назоўнікаў ці прыметнікаў), а асноваю: у формах мужчынскага і ніякага роду аснова цвёрдая, а ў формах жаночага роду--мяккая. Значэнне мужчынскага роду маюць лічэбнікі мільён, мільярд, значэнне жаночага — тысяча.. 3 а ў в а г а. Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць словы двойка, адзінка, тройка... дзесятак, сотня. Яны маюць значэнне апрадмечанай колькасці і з'яўляюцца назоўнікамі. Як і назоўнікі, яны змяняюцца па ліках, адрозніваюцца ў родзе: заслужаная пяцёрка і заслужаныя пяцёркі; тая пяцёрка і той дзесятак; могуць спалучацца з лічэбнікамі і мець пры сабе азначэнні: дзве, тры тройкі, пяць дзесяткаў, поўны дэесятак. Разрады: паводле значэння: а) колькасныя: абазначаюць 1) цэлыя лікі ці пэўную колькасць прадметаў (пэўна-колькасныя): пяць, мільён, двадцаць сшыткаў. 2) колькасць аднародных прадметаў як адно цэлае (зборныя): пяцёра ласёў; 3) частку цэлага ці цэлае і частку (дробавыя): адна пятая; пяць цэлых, сем дзесятых; б) парадкавыя – указваюць на парадкавы нумар прадмета пры лічэнні (пяты дом, сёмы дзень) ці месца прадмета ў шэрагу аднолькавых (Васіль вучыцца ў дзевятай школе горада Мінска). Паводле саставу: 1) простыя – маюць адзін корань (пяць, сем, тысячны); 2) складаныя – маюць дзве асновы (пяцьдзесят, семісоты); 3) састаўныя – утвораныя спалучэннем простых ці складаных лічэбнікаў ( трыдцаць тры, трыста сорак пяты).

19. Скланенне лічэбнікаў. Асаблівасці скланення лічэбнікаў два, дзве, абодва, абедзве, паўтара (паўтары). Лічэбнік адзін скланяецца як прыметнік з цвёрдай і зацвярдзеелай асновай. Лічэбнікі 5 – 10, 11 – 20, 30 скланяюцца, як назоўнік радасць. 50 – 80, 200 – 900 – скланяюцца абедзве часткі. У складаных лічэбніках 50-80 змяняюцца абедзве часткі па тыпу назоўнікаў 3-га скланення У складанных лічэбніках 200-900 абедзве часткі скланяюцца па сваіх правілах. Другая частка захоўвае форму множнага ліку ад  ста. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнік задача, мільён, мільярд, - як назоўнік завод, т.е. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнік 1-га скланення з асновай на зацвярдзелы зычны, а мільён, мільярд - як назоўнік  2-га скланення з асновай на цвёрды зычны. У састаўных колькасных лічэбніках скланяецца кожнае слова (тысяча девяцьсот пяцьдзесят дзевяць). Скланенне дробавых лічэбнікаў: лічнік – як колькасны лічэбнік, назоўнік – як парадкавы. (тры цэлыя сем дзесятых).  У дробавых лічэбніках скланяюцца абодва словы: лічнік  змяняецца, як цэлы лік, а назоўнік - як прыметнік. Паўтара спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары – жаночага. Пры іх назоўнікі ўжываюцца ў адзіночным ліку, а ў Д., Т., М. – у множным ліку, а пры лічэбніку паўтараста – у множным ліку ва ўсіх склонах. Скланенне зборных лічэбнікаў.    Н.             двое, сямёра, абодва, абедзве, абое; Р.              дваіх, семярых, абодвух, абедзвюх,  абаіх; Д.             дваім, семярым , абодвум, абедзвюм, абаім;  В.             дваіх, семярых, абодвух, абедзвюх, абаіх;  Т.              дваімі,семярымі, абодвума, абедзвюма, абаімі;  М.    (у)    дваіх, семярых ,абодвух, абедзвюх, абаіх. Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку. Але ва ўскосных склонах замест іх частка ўжываецца звычайныя колкасныя лічэбнікі. Двое трое скланяюцца як сінія, чацвёра – десяцера – як старыя. Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі з адпаведнай асновай і адпаведнага роду. У складаных змяняецца апошняя частка, а ў састаўных – апошняе слова.

20. Займеннік як часціна мовы. Разрады паводле значэння. Агульнае граматычнае значэнне – указвае на6 1) прадмет і суадносіцца з назоўнікам: я, мы, сябе, хто, штосьці, нехта і інш. 2) прымету і суадносіцца з прыметнікам: мой, свой, такі, іншы, які-небудзь, нічый; 3) колькасць і суадносіцца з лічэбнікам: колькі-ніколькі, колькі-небудзь. Адказвае на пытанні – хтог?што? які,?чый? колькі? Марфалагічныя прыметы – усе займеннікі змяняюцца па склонах (хто, каму і г.д.), многія маюць формы роду і ліку (суадносныя з праметнікам і асабовыя): мой, мая, маё, мае, ён, яна, яны, яно. Сінтаксічная роля – любы член сказа, але выказнік і акалічнасць – рэдка. Калі б вы (дзейнік) ведалі... Аловак мой! (выказнік). Паводле лексічнага значэння займеннікі падзяляюцца на разрады: асабовыя – я, мы, ты, вы, ён(а,о), яны; зваротны – сябе; прыналежныя – мой, твой, свой, наш, ваш, іхні; указальныя – гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі; азначальныя – увесь (уся, усё, усе), усякі, кожны, сам, самы, іншы; пытальныя – хто? што? які? чый? каторы? колькі? адносныя – хто, што, які, чый, каторы, колькі; адмоўныя – ніхто, нішто, ніякі, нічый; неазначальныя – нехта, нешта, нейкі, некаторы, нечы, (нейчы), хтосьці, штосьці.сёй-той, сёе-тое, чыйсьці, якісьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які, некалькі. Усе займеннікі змяняюцца па склонах, а некаторыя змяняюцца яшчэ па родах і ліках.

21. Асаблівасці скланення займеннікаў. (Ужыванне іншых часцін мовы ў ролі займеннікаў, займеннікаў – у ролі іншых часцін мовы).   Скланенне асабовых займеннікаў.   Зваротны займеннік сябе не мае Н.скл. і скланяецца як асабовы ты. Указальныя займеннікі скланяюцца як прыметнікі з адпаведнай асновай. Азначальныя займеннікі увесь, усё, уся, усе – як прыметнікі на мяккі н, сам, самы, кожны, іншы, - як прыметнікі з цвёрдай асновай, самі, - як прыметнік з мяккай асновай.

22. Дзеяслоў як часціна мовы. Спрагальныя і неспрагальныя формы. Дзеяслоў — часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан прадмета як працэс. Напрыклад, дзеясловы будаваць, ткаць, ісці, узараць, малаціць абазначаюць дзеянне; дзеясловы маўчаць, спаць, радавацца абазначаюць стан прадмета.

Значэнне дзеяння ці стану могуць мець і іншыя часціны мовы, але толькі дзеяслоў паказвае іх як працэс; параўн., напрыклад, назоўнікі касьба, малацьба і дзеясловы касіць, малаціць; прыметнікі радасны, сон-ны і дзеясловы радавацца, спаць.



Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі трывання, стану, ладу, часу, асобы, ліку. Формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. Дзеясловы могуць быць пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і незва-ротнымі. Усе формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Да спрагальных адносяцца формы, якія спрагаюцца, г. зн. змяняюцца па асобах, ліках (расказваю, расказваеш, расказвае, расказваем, расказваеце, расказваюць); часах (расказваю, расказваў, буду расказваць); ладах (расказваю, раскажы, расказаў бы); у форме прошлага часу змяняюцца і па родах (расказваў, расказвала). Да неспрагальных адносяцца формы, якія не спрагаюцца. Гэта інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова): прачытаць, занесці, пасеяць; дзеепрыметнік:прачытаны, занесены, пасеяны; дзеепрыслоўе: прачытаўшы, занёсшы, пасеяўшы. Спрагальныя формы дзеяслова ў сказе з'яўляюцца выказнікамі: Прайшла вайна, як віхор-навальніца пад грукат перуноў, а край жыве, гаючая крыніца струменіцца ізноў.  Неспрагальныя формы маюць розныя сінтаксічныя функцыі. Дзеепрыметнік можа быць азначэннем і выказнікам, дзеепрыслоўе — акалічнасцю: Плынь імкліва заварочвала пад чорны цяністы бераг дубовага гаю,падмывала, гайдаючыся, аголеныя карані. (Кір.) Неба ўсеяна яркімі зоркамі.  Інфінітыў можа быць любым членам сказа. Інфінітыў мае суфіксы -ць, -ці, -чы:  гаварыць, несці, бегчы. У зваротных дзеясловах пасля суфікса інфінітыва ёсць суфікс -ся (-ца): несціся, сустрэцца.

23. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Пераходныя – абазначаюць дзеянне, якое накіравана (пераходзіць) на іншы прадмет, выражаны ў сказе назоўнікам ці займеннікам у форме: 1) вінавальнага склону: Чытаў кнігу. Я чытаў яе. 2) роднага склону: а) калі дзеянне накіравана на часку прадмета: выпіў (што?) квас, выпіў (чаго?) квасу; б) пры дзеяслове ёсць адмоўе: чытаў (што?) кнігу, але не чытаў (чаго?) кнігі. Непераходныя – абазначаюць дзеянне, якое не накіравана (не пераходзіць) на іншы прадмет: ехаць на машыне, адпачываць пасля працы. Пры іх дапаўненні маюць формы ўскосных склонаў, акрамя тых формаў, што ўжываюцца пры пераходных дзеясловах. Зваротныя – гэта дзеясловы з постфіксам – ся (- цца, - ца). Абазначаюць дзеянне, накіраванае на сам суб’ект: мыюся (г. э. мыю сябе), вітаюцца (г.з. вітаюць адзін аднаго), здзіўляецца (стан самаго суб’екта), цягнуцца (знешнее дзеянне суб’екта). Некаторыя дзеясловы могуць быць зваротнымі і незваротнымі: купацца – купаць (каня), мыцца – мыць (посуд); а іншыя – толькі зваротнымі: смяяцца, спадзявацца, ганарыцца. Усе зваротныя дзеясловы з’яўляюцца непераходнымі. 24.Станы дзеяслова. Катэгорыі трывання. Катэгорыя стану ўласціва толькі асабовым формам (Янка чытае кнігу – кніга чытаецца Янкам), дзеяпрыметніку (квітнеючы сад – прачытаная кніга), дзеепрыслоўю (толькі форма незалежнага стану – спяваючы песню). Стан – гэта граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны паміж дзеяннем і суб’ектам дзеяння, а таксама дзеяннем і аб’ектам дзеяння. Незалежны стан – дзеясловы абазначаюць дзеянне, накіраванае на аб’ект. Суб’ект пры дзеясловах незалежнага стану з’яўляецца дзейнікам: Вучні чытаюць кнігу. Да незалежнага стану адносяцца: 1) пераходныя дзеясловы: будаваць, любіць, касіць і пад.; 2) непераходныя дзеясловы без постфікса – ся: спаць, гандляваць, бегчы, замярзаць, світаць і інш. 3) зваротныя дзеясловы, якія заўсёды ўжываюцца з постфіксам – ся: баяцца, смяяцца. Залежны стан – дзеясловы абазначаюць дзеянне, накіраванае на суб’ект. Суб’ект пры дзеясловах залежнага стану з’яўляецца дапаўненнем: Кніга чытаецца вучнямі. Да залежнага стану адносяцца: 1) зваротныя дзеясловы, што ўжываюцца ў пассіўных канструкцыях і спалучаюцца з творным утваральніка дзеяння: карціна пішацца мастаком; 2) дзеяпрыметнікі, якія спалучаюцца з творным суб’екта: карціна напісана мастаком. Усім формам дзеяслова характэрны катэгорыі трывання. Незакончанае трыванне (што рабіць?) у неазначальнай форме – пісаць, у форме цяперашняга часу – пішу, у форме прошлага часу – пісаў, у форме будучага – буду пісаць. Закончанае трыванне (што зрабіць?) – напісаць - - - напісаў – напішу.

25. Спосабы ўтварэння суадносных пар трыванняў дзеяслова. Аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы. Незакончанае трыванне щтвараецца ад закончанага пры дапамозе: 1) суфиксаў: завязаць – завязваць, атрымаць – атрымліваць, параўнаць – параўновываць; 2) чаргавання гукаў: стамляць – стаміць; 3) змены націску: выразаць, выклікаць; 4) ад іншых асноў: узяць – браць, легчы – класціся. Закончанае трыванне ўтвараецца ад незакончанага пры дапамозе: 1) суфіксаў: рашаць – рашыць, грукаць – грукнуць; 2) прыставак: бялець – пабялець, рэзаць – адрэзаць; 3) чаргавання гукаў: зніжаць – знізіць; 4) змены націску: адкідаць, вымяраць; 5) ад іншых асноў: шукаць – знайсці, гаварыць – сказаць. Асобныя дзеясловы паслядоўна далучаюць прыстаўкі і суфіксы, утвараючы ступенныя пераходы з аднаго трывання ў другое: біць – абабіць – абабіваць – наабабіваць. Такі спосаб называецца ступенным утварэннем трыванняў. Некаторыя дзеясловы маюць толькі адну форму трывання: сядзець, існаваць, настаўнічаць, важнічаць (незакончанае трыванне), ачнуцца, пабалаваць (закончанае трыванне). Гэта няпарныя дзеясловы, або аднатрывальныя. Некаторыя дзеясловы могуць выступаць у кантэксце са значэннем як незакончанага, так і закончанага трывання: Няпроста даследваць архаічныя моўныя з’явы. Здолеў даследваць архаічныя моўныя з’явы. Такія дзеясловы алносяцца да двухтрывальных. 29. Дзеепрыметнік — форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння: Нямераная, няходжаная тайга жыве, шуміць, стракоча і дыхае далёкім, прыглушаным водгуллем. (Грах.) Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной. (Панч.) Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца толькі ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне: вывучыць верш — вывучаны верш, пажаўцелі лісты — пажаўцелыя лісты, звіць вянок — звіты вянок. Як і дзеяслову, дзеепрыметніку ўласцівы граматычныя катэгорыі часу, стану: павесялелы хлопчык (параўн.: хлопчык, які павесялеў), пераспелыя ягады (ягады, якія пераспелі), вывучаны верш (верш, які вывучылі); трывання: сплесці — сплецены, пасадзіць — пасаджаны,. накрыць — накрыты, вышыць — вышыты, вышываць — вышываны. Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: засеяць зернемзасеяны зернем, асвятліць сонцам — асветлены сонцам. Да дзеепрыметнікаў прымыкаюць прыслоўі: сабраць вечарам — сабраны вечарам, скасіць летам — скошаны летам, прачытаць выразна — прачытаны выразна. Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, дапасуюцца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: зжатая ніва, зжатае поле, зжаты ячмень; зжатыя палі, зжатымі палямі, на зжатых палях. Дзеепрыметнікі адказваюць на тыя самыя пытанні, што і прыметнікі — які?, якая?, якое?, я к і я?. Як і прыметнікі, дзеепрыметнікі маюць поўную і кароткую форму: адноўлены край і край адноўлен, прачытанае апавяданне і апавяданне прачытана. Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; яны змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца: верш вывучан, сачыненне напісана, лугі скошаны. Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэння, зрэдку выказніка: За вокнамі снежныя казкі расказвае сцішаны_лес. (Грах.) Хата была прасторная і пабудаваная з адборнага матэрыялу. (К-с), кароткіятолькі выказніка: Зямля і неба звязаны дажджамі, мы з роднай вёскай звязаны навек.. (Панч.) Дзеепрыметнік можа мець паясняльныя словы, утвараючы разам з імі дзеепрыметны зварот: Над лесасекай, зарослай густымі кустамі арэшніку, плыло павуцінне бабінага лета, плыло ў бок маладога, як бы абпаленага дзівосным агнём, асінніку. (Шам.)

27. Спражэнне дзеясловаў. Рознаспрагальныя дзеясловы. У дзеясловах форма асобы паказвае на ўтваральніка дзеяння, якім можа быць чалавек, наогул жывая істота ці неадушаўлёны прадмет. П е р ш а я асоба паказвае, што дзеянне ўтварае той, хто гаворыць (рамантую, перачытваю, вучуся); д р у г а я — дзеянне яго субяседніка (рамантуеш, перачытваеш, вучышся); трэцяя— дзеянне асобы або прадмета, якія не ўдзельнічаюць у размове (рамантуе, перачытвае, вучыцц'а, зелянее). Такія дзеясловы называюць асабов ы м і.Асабовыя дзеясловы маюць пэўныя канчаткі ў формах адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу. У форме прошлага часу дзеясловы не маюць асабовых канчаткаў. Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. У залежнасці ад асабовых канчаткаў дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні - п е р ш а е  і д р у г о е. Першае спражэнне Адзіночны лік:1-я   -у (-ю), 2-я   -еш(-эш,   -аш),  3-я   -е(-э, -а). Другое спр ажэнне адзіночны лік: 1-я   -у (-ю), 2-я  -іш (-ыш), 3-я  -іць (-ыць). Першае спражэнне множны лік: 1-я   -ём(-ем, -ом, -ам), 2-я   -еце(-яце, -аце), 3-я   -уць(-юць). Другое спражэнне Множны лік: 1-я   -ім(-ым), 2-я   -іце(-ыце), 3-я   -аць(-яць). Найбольш выразна спражэнні дзеясловаў адрозніваюцца ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Асабліва лёгка вызначыць спражэнне дзеясловаў, калі ў асабовых формах націск падае на канчатак: ідзеш, вязеш, глядзіш, маўчыш; ідзе, вязе, глядзіць, маўчыць; ідзём, вязём, глядзім, маўчым і г. д. У асабовых формах з ненаціскнымі канчаткамі вызначыць тып спражэння дапамагае інфінітыў. Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць(-ыць): бяліць, варыць, касіць, любіць і інш, (за выключэннем аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, віць, ліць, мыць, выць, шыць, якія адносяцца да I спражэння); дзеясловы на -эць(-ець), калі э(е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: гарэць (гару), глядзець,ляцець, цярпець (але: хацець — I спражэнне). Да II спражэння таксама належаць дзеясловы гнаць, спаць, належаць, стаяць, баяцца. Усе астатнія дзеясловы адносяцца да I спражэння. Рознаспрагальныя дзеясловы. Дзеясловы бегчы, даць, есці (і вытворныя ад іх) — рознаспрагальныя, таму што яны змяняюцца па асобах то як дзеясловы I спражэння, то як дзеясловы II спражэння. Дзеяслоў бегчы ў 3-й асобе множнага ліку мае канчатак I спражэння, а ва ўсіх астатніх — II спражэння: бягу, бяжыш, бяжыць, бяжым, бежыце, бягуць. У дзеясловах есці, даць у форме множнага ліку канчатак 1-й асобы супадае з канчаткам II спражэння, канчатак 3-й асобы — з канчаткам I спражэння, канчатак жа 2-й асобы, а таксама канчаткі адзіночнага ліку спецыфічныя, неўласцівыя ні I, ні II спражэнню: Адзіночны лік 1-я    е-м         да-м, 2-я    я-сі да-сі, 3-я    е-сць     да-сць; Множны лік 1-я ядз-ім      дадз-ім, 2-я я-сце        да-сце, 3-я      яд-уць      дад-уць. Дзеяслоў даваць у цяперашнім часе спрагаецца,як дзеяслоў I спражэння: даю, даеш, дае, даём, даяце, даюць.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка