11 клас Амерыканцы і беларусы. Спроба параўнання. Мэта урока




Дата канвертавання05.04.2017
Памер149.64 Kb.
Наталля Пракаповіч, настаўніца англійскай мовы СШ №2 г. Паставы

11 клас Амерыканцы і беларусы. Спроба параўнання.

Мэта урока: працуючы ў парах і групах, адзінаццацікласнікі пазнаёмяцца з матэрыяламі пра амерыканцаў з беларускімі каранямі, разгледзяць прычыны і вынікі фарміравання некаторых характэрных рыс нацыянальнага характару амерыканцаў, правядуць дыскусію аб навязванні стэрэатыпаў пра асноўныя каштоўнасці амерыканцаў, знойдуць агульнае і рознае паміж амерыканцамі і беларусамі і зробяць прэзентацыю Microsoft PowerPoint (першая група) і калаж (другая група) “Амерыканцы і беларусы. Спроба параўнання”, якія адпавядаюць калектыўна распрацаванай схеме ацэньвання.

Задачы:

  • садзейнічаць развіццю ўменняў аналізаваць факты, усталёўваць прычынна-выніковыя сувязі;

  • спрыяць выхаванню калектыўнай культуры вучэбнай дзейнасці: уменню слухаць адзін аднаго, працаваць у групе; садзейнічаць развіццю камунікатыўнай кампетэнцыі;

  • забяспечыць фарміраванне палітычнай культуры і актыўнай грамадскай пазіцыі вучняў.

Мэты на мове вучняў:

  • напрыканцы заняткаў мы будзем ведаць пра амерыканцаў з беларускімі каранямі;

  • мы паспрабуем параўнаць характэрныя рысы нацыянальнага характару і асноўныя каштоўнасці;

  • мы высветлім, ці трэба навязваць краіне стэрэатыпы.

НаШтоБуЗу:

  • знайсці не менш за пяць асаблівасцей нацыянальнага характару амерыканцаў і беларусаў,

  • параўнаць амерыканцаў і беларусаў па сямі крытэрыях,

  • запомніць не менш за сем амерыканцаў з беларускімі каранямі,

  • высветліць, што такое стэрэатыпы.

Ключавое пытанне:

Што такое стэрэатыпы і ці адрозніваюцца амерыканцы ад беларусаў?



Тып урока: урок засваення новых ведаў.

Форма ўрока: урок-разважанне.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, мультымедыйная прэзентацыя Presе “Амерыканцы з беларускімі каранямі”, відэафрагменты “Якія яны амерыканцы” і “Талерантнасць”, дыдактычны матэрыял, карта Свету.
Сцэнарый урока
1 этап. Матывацыйна-мэтавы этап (да 4 хвілін) The entry event:

Настаўнік. Хачу паказаць вам відэафрагмент “Амерыканцы - гэта...” Ці згодныя Вы з дадзенымі характарыстыкамі амерыканцаў? А якія яны ў вашым уяўленні? Давайце прадоўжым “Амерыканцы – гэта …” .

Меркаваны адказ. Вучні называюць пачутыя стэрэатыпныя характарыстыкі амерыканцаў.

Настаўнік. А зараз прапаную прагледзець ролік “Талерантнасць”.

Вучні глядзяць, аналізуюць.

Настаўнік. Ці з’явіліся пасля прагляду роліка ў Вас сумневы ў тым, што вы сказалі пра амерыканцаў? У чым яны?

Меркаваны адказ. Не трэба верыць стэрэатыпам. Амерыканцы розныя, як і беларусы, кожны з’яўляецца асобай. І не трэба абагульняць. «Let’s respect each other», «Let’s be tolerant!», «We do deserve it, because everybody of us is an individual!»

Настаўнік. Давайце выкажам здагадку, якім можа быць працяг наступнага выказвання.

Stereotypes generalize groups of people in manners and ignore the diversity within groups. That’s why it’s important … . “Нацыянальныя стэрэатыпы - гэта спрошчанае, абагуленнае ўяўленне аб народзе. Таму важна … .”

Вучні заканчваюць выказванне.



2 этап. Этап актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў (да 2 хвілін)

Настаўнік. Перад вамі карта свету. Пакажыце ЗША, Беларусь. Абмяркуйце ў парах, як геаграфічнае становішча краіны можа паўплываць на фарміраванне нацыянальнага характара.



Настаўнік. Ці жадаеце вы даведацца пра асаблівасці нацыянальнага характару амерыканцаў? Што для гэтага мы павінны з вамі зрабіць на ўроку?

Меркаваны адказ. Неабходна прааналізаваць факты.



Настаўнік. Давайце ўспомнім некаторыя факты з гісторыі ЗША, пра “Цігель” (MELTING POT), Дзікі Захад.

Меркаваны адказ. Амерыканская нацыя складаецца з многіх нацый. Амерыканцы вельмі рызыкоўныя, бо іх прадзеды здолелі асвоіцца ў новым месцы.

Настаўнік. Пры дапамозе аналіза некаторых фактаў мы вызначым асноўныя рысы нацыянальнага характару амерыканцаў і параўнаем з беларусамі. Падумаем, ці трэба навязаць народу стэрэатыпы.

Меркаваны адказ. Амерыканцы вельмі рызыкоўныя. Існуе стэрыятып, што асноўнай каштоўнасцю ў Амерыцы з’яўляюцца грошы. Беларускае грамадства таксама становіцца спажывецкім. Але ўсе людзі розныя і не трэба навязваць стэрэатыпы.



3 этап. Аперацыйна-пазнавальны этап (да 20 хвілін)

Настаўнік. Наступная праца будзе ажыццяўляцца ў групах. На падставе прачытанага матэрыялу падручніка (стар. 149) і дадатковай інфармацыі параўнайце амерыканцаў з беларусамі.

Прадстаўце вынікі групавой працы на аркушы паперы або на экране манітора.

Прадстаўнікі групы выцягніце пытанне і заданні. Абавязкі ўнутры групы размяркуеце самастойна - вызначце, хто будзе афармляць вынікі дзейнасці, хто іх будзе прадстаўляць класу…



1 група.

Заданне. Прачытайце матэрыял вучэбнага дапаможніка і дадатковы матэрыял (дадатак А, Б). Параўнайце амерыканцаў і беларусаў. Адказ на пытанне аформіце ў выглядзе “кругоў Эйлера”. Стварыце калаж “Амерыканцы і беларусы”.



2 група. .

Заданне. Прачытайце матэрыял вучэбнага дапаможніка і дадатковы матэрыял (дадатак А, Б). Праглядзіце прэзентацыю “Амерыканцы і беларусы”, знайдзіце памылкі ў прэзентацыі, дапоўніце прэзентацыю, абапіраючыся на вучэбны і дапаможны матэрыял.

Настаўнік. Пачнём прэзентацыі вынікаў працы груп. Прадстаўнікі іншых груп павінны зрабіць запісы ў сшытак.

Вучні прадстаўляюць вынікі групавой работы, выкарыстоўваючы ўсё неабходнае.

Пасля прадстаўлення працы груп настаўнік паказвае ўзор выканання заданняў на экране.

Настаўнік. Давайце зробім агульны вывад аб тым, якія яны амерыканцы і беларусы?

Меркаваны вынік. Амерыканцы - індывідуалісты, беларусы – калектывісты

Настаўнік. А якіх амерыканцаў з беларускімі каранямі вы ведаеце?

Меркаваны адказ: Скарлет Йохансан … .

А зараз паглядзіце прэзентацыю пра амерыканцаў з беларускімі каранямі.

4 этап. Этап першаснай праверкі разумення (да 13 хвілін). Дыскусія.

Настаўнік. Калі Вы згодны з выказанымі стэрэатыпамі пра амерыканцаў і беларусаў, падыміце чырвоны колер светлафора, калі не згодны - зялёны, жоўты – устрымаліся.

Выберыце ролю і займіце месца ў класе, дзе размешчаны надпісы з назвамі груп.

Вучні ствараюць новыя групы, разважаюць, называюць матывы.



Настаўнік. Займіце пазіцыю па пытанні “Ці хацелі б вы жыць у Амерыцы? Чаму?” Абмяркуйце сваю пазіцыю ў парах і прывядзіце аргументы ў абарону сваёй пазіцыі, абараніце пазіцыю.

Вучні займаюць пазіцыю, падбіраюць аргументы ў абарону свайго пункта гледжання.

Падумайце, у каго з удзельнікаў былі лепшыя аргументы.

Настаўнік. Давайце вернемся да нашай задачы, пастаўленай у пачатку ўрока. Вызначце характэрныя рысы нацыянальнага характару амерыканцаў і беларусаў. Выкарыстоўваецца метад “Бумеранг”.

Вучні называюць …..:

5 этап. Дамашняе заданне (да 2 хвілін)

Настаўнік задае і тлумачыць парадак выканання асноўнага дамашняга задання (практыкаванне 2, старонкі 147-148. Тэст “Ці з’яўляецеся вы грамадзянінам міра?”), прапануе дадатковае: скласці крыжаванку “Характэрныя рысы нацыянальнага характару амерыканцаў і беларусаў” .



6 этап. Рэфлексія (да 4 хвілін)

Настаўнік. Як мы прыйшлі да высновы, што беларусы і амерыканцы ў нечым падобныя, ў нечым розныя, чаму не трэба навязваць краіне якія-небудзь стэрэатыпы?

Вучні вылучаюць этапы на шляху да высновы:


  1. прааналізавалі факты;

2) вызначылі характэрныя рысы нацыянальнага характару амерыканцаў і беларусаў .

  1. зрабілі выснову, што беларусы і амерыканцы ў нечым падобныя, ў нечым розныя і што не трэба навязваць краіне якія-небудзь стэрэатыпы.

Настаўнік дае сваю ацэнку дзейнасці на ўроку.

Настаўнік. Дарэчы, многія кажуць: “Я не ведаю нікога з амерыканцаў асабіста і пазбягаю стэрэатыпаў.” Many people refuse to answer the question, saying "I don't know any Americans personally, so I can't say". Тhis is probably the most honest way to reply, avoiding stereotyping different nationalities.

Настаўнік. На слайдзе канчатак выказвання “Stereotypes generalize groups of people in manners and ignore the diversity within groups. That’s why it’s important to judge specific individuals rather than the groups of which they’re part.. “Нацыянальныя стэрэатыпы - гэта спрошчанае, абагульненнае ўяўленне аб групе людзей. Стэрэатыпы ігнаруюць розніцу паміж людзьмі. Таму важна ацэньваць асобна кожнага чалавека, а не групу.”

Сапраўды, нягледзячы на тое, што нацыянальныя стэрэатыпы могуць утрымліваць зерне ісціны, яны часта заснаваныя на дыскрымінацыі і забабонах і маюць, прама скажам, негатыўную прыроду.

Параўнайце словы аўтара са сваімі думкамі і зрабіце высновы: што супала з вашымі версіямі, што не.

Вучні выказваюць свае думкі.



Тэхналагічная карта
1 этап. Матывацыйна-мэтавы этап (да 4 хвілін)

Чаканы вынік: матывацыя вучняў на пазнавальную дзейнасць, павышэнне цікавасці да тэмы ўрока.

Задачы настаўніка: сфарміраваць пазнавальны інтарэс да вывучэння матэрыялу з апорай на відэафрагмент.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выкарыстаныя метады і прыёмы

Абсталя-ванне

1.1. Вітае вучняў, правярае гатоўнасць класа да працы










1.2. Зачытвае выказванне і паказвае ролік. Пытанне.

Меркаваны адказ. Амерыканцы. Прапануе прадоўжыць “Амерыканцы - гэта …” .






Прыём «Ключавое пытанне»

ММП, слайд 1, ролік 1

1.3. Прапануе прагледзець відэа-фрагмент “Талерантнасць”.

Пытанне. Уявіце сабе, які можа быць працяг выказвання пра стэрзатыпы “Нацыянальныя стэрэатыпы - гэта спрошчанае, абагульненнае ўяўленне аб групе людзей. Стэрэатыпы ігнаруюць розніцу паміж людзьмі. Таму важна …”



Глядзяць відэа-фрагмент, аналізуюць

Абдумваюць канчатак выказвання



Метад назірання, метад аналізу
Праблемная сітуацыя

ММП,

ролік 2














2 этап. Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў (да 2 хвілін)

Чаканы вынік: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў з апорай на атрыманыя раней веды, самастойная пастаноўка вучнямі вучэбнай задачы.

Задачы настаўніка: стварыць сітуацыю для самастойная пастаноўкі задачы на ўрок.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выкарыстаныя метады і прыёмы

Абсталя-ванне

2.1. . Дэманструючы карту, прапануе выказаць здагадку, як геаграфічнае становішча і гісторыя краіны можа ўплываць на асаблівасці нацыянальнага характара. Прапануе факты з гісторыі ЗША .

Адказваюць на пытанні

Метад назірання

ММП,

слайд 2


2.2. Арганізуе работу па пастаноўцы вучэбнай задачы.

  • Задача: пры дапамозе аналізу фактаў вызначыць характэрныя рысы нацыянальнага характару амерыканцаў.




  • Ставяць вучэбную задачу: вызначыць рысы нацыянальнага характару амерыканцаў

Самастойная пастаноўка задач

ММП


3 этап. Аперацыйна-пазнавальны этап (да 20 хвілін)

Чаканы вынік: авалоданне сістэмай ведаў па зместу ўрока.

Задачы настаўніка: арганізаваць і забяспечыць групавую і франтальную пазнавальную дзейнасць вучняў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выкарыстаныя метады і прыёмы

Абсталя-ванне

3.1. Арганізуе самастойную працу вучняў у групах.

Заданне: на падставе прачытанага матэрыялу падручніка (стар. 149) і дадатковай інфармацыі неабходна параўнаць амерыканцаў з беларусамі.

Прадставіць вынікі групавой працы на дошцы або на экране манітора.

1 група.

Заданне. Прачытайце матэрыял вучэбнага дапаможніка і дадатковы матэрыял (дадатак А, Б). Параўнайце амерыканцаў і беларусаў. Адказ на пытанне аформіце ў выглядзе “кругоў Эйлера”. Стварыце калаж “Амерыканцы і беларусы”.

Прадставіць вынікі групавой працы на ватмане або на экране манітора

2 група. .

Заданне. Прачытайце матэрыял вучэбнага дапаможніка. Праглядзіце прэзентацыю “Амерыканцы і беларусы”, знайдзіце памылкі ў прэзентацыі і дапоўніце прэзентацыю, абапіраючыся на вучэбны і дапаможны матэрыял.



Самастойна вывучаюць матэрыял падручніка, дадатковы матэрыял
Працуюць у групах
Падбіраюць матэрыял для прадстаўлення вынікаў групавой працы


Часткова-пошукавы метад, метад аналізу і сінтэзу

Прыём “Кругі Эйлера”

Прыём “Калаж”

Прыём “Белыя плямы”


Матэрыял на асобных лістах




3.2. Арганізуе і карэктуе прадстаўленне вынікаў групавой працы вучняў.

Дэманструе на слайдзе ўзоры выканання заданняў.



Прадстаўдяюць вынікі групавой працы. Параўноўваюць з узорам на слайдзе.

прыём “Эталонны прадукт”


ММП



3.3. Падводзіць вучняў да высновы аб падабенстве і рознасці амерыканцаў і беларусаў.

Робяць выснову.








4 этап. Этап першаснай праверкі разумення (да 13 хвілін)

Чаканы вынік: дасведчанасць вучняў і настаўніка аб выкананні вучэбнай задачы.

Задачы настаўніка: арганізаваць першасную праверку разумення асноўных пытанняў тэмы.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выкарыстаныя метады і прыёмы

Абсталя-ванне

4.1. Арганізуе дыскусію аб стэрэатыпах.

Фізкультхвілінка

Заданне: прапануеце свае матывы.



Разыходзяцца па кутах і абмяркоўваюць матывы.

Дыскусія
Прыём “Тры куты”

Матэрыял на асобных лістах


4.2. Прапануе выказаць меркаванне, у каго з удзельнікаў лепшыя аргументы.

Адказваюць







4.3. Задае пытанні:

“Адкажыце, дзе б вы хацелі жыць?”

Абмяркуйце адказ у парах.


Адказваюць: …гэта звязана з …

Прыём “Пошук адказу ў парах”




  • 4.4. Вяртае вучняў да вучэбнай задачы, пастаўленай у пачатку ўрока: Вызначце некаторыя асаблівасці нацыянальнага характару амерыканцаў і беларусаў. Назавіце асноўныя каштоўнасці амерыканцаў і беларусаў.

Выказваюць здагадкі:

Метад аналізу і сінтэзу

Прыём “Не падымаючы рукі”.




ММП

4.5. Прапануе вучням вызначыць сваю пазіцыю па пытанні: “Што такое стэрэатыпы?”

Прапануе абмеркаваць сваю пазіцыю, знайсці аргументы ў абарону сваёй пазіцыі і абараніць пазіцыю.



Вучні выбіраюць пазіцыю і абараняюць яе

Приыём “Вызначы пазіцыю”

“Бумеранг”






4.6. Падводзіць вучняў да высновы. Задае пытанне: “Ці можна навязаць краіне стэрэатып?”
4.7. Задае пытанне пра амерыканцаў з беларускімі каранямі.

Прапануе праглядзець прэзентацыю пра амерыканцаў з беларускімі каранямі.



Робяць выснову аб тым, што не трэба навязваць краіне стэрэатып.





ММП


5 этап. Дамашняе заданне (да 2 хвілін)

Чаканы вынік: паспяховае выкананне дамашняга задання.

Задачы настаўніка: растлумачыць асаблівасці выканання дамашняга задання.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выкарыстаныя метады і прыёмы

Абсталя-ванне

5.1. Тлумачыць парадак выканання дамашняга задання § 10 - абавязковае, прапануе дадатковае: скласці крыжаванку пра асаблівасці нацыянальнага характару амерыканцаў і беларусаў.

Запісваюць у дзённік.








6 этап. Рэфлексія (да 4 хвілін)

Чаканы вынік: усведамленне выніковасці сваёй дзейнасці.

Задачы настаўніка: стварыць сітуацыю рэфлексіі.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выкарыстаныя метады і прыёмы

Абсталя-ванне

6.1. Задае вучням пытанне: Як мы прыйшлі да высновы, што беларусы і амерыканцы маюць падабенства і рознасць?

Дае сваю ацэнку эфектыўнасці дзейнасці вучняў.



Вылучаюць этапы на шляху да высновы:

  • прааналізавалі факты і вызначылі, што амерыканцы і беларусы розныя і адначасова падобныя

  • вызначылі нацыянальныя асаблівасці амерыканцаў і беларусаў

  • даведаліся пра амерыканцаў з беларускімі каранямі,

  • прыйшлі да высновы, што не трэба штучна свараць стэрэатыпы.

Дзейнасная рэфлексія




6.2. Прапануе на слайдзе вучням канчатак выказвання “Нацыянальныя стэрэатыпы - гэта спрошчанае, абагульненнае ўяўленне аб групе людзей. Стэрэатыпы ігнаруюць розніцу паміж людзьмі. Таму важна ацэньваць асобна кожнага чалавека, а не групу.” Просіць параўнаць словы аўтара са сваімі думкамі і зрабіць высновы: што супала, што не.

Выказваюць свае думкі

Самааналіз

ММП





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка