2. Суполка, якая моліцца




Дата канвертавання16.05.2017
Памер50.86 Kb.

2. Суполка, якая моліцца.

Наша суполка жадае з’яднацца праз Евангелле. Для гэтага патрэбна малітва. Малітва з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю; малітва адкрывае тыя накірункі любові, якія з’яўляюцца дарам нябесным.


Марыя наш прыклад

Экіпы руху END знаходзяцца пад апекай Марыі, якая з’яўляецца для нас прыкладам і заступніццай. Найперш Яна паказвае нам прыклад выслухвання Слова Божага. Мы бачым Яе ў Звеставанні прымаючай пасланніка Бога. Яна выслухоўвае яго і з любоўю поўнасцю аддаеца волі Пана:” Вось Я – слуга Пана; няхай станецца мне паводле твайго слова.”( Лк 1, 38 ) Марыя на працягу ўсяго свайго жыцця прымала Слова Божае да свайго сэрца:”А Марыя захоўвала ўсе словы гэтыя, разважаючы ў сэрцы Сваім”( Лк 2, 19 – 51).Напоўненная Словам Божым, Багародзіца таксама становіцца прыкладам нашай малітвы, малітвы ўдзячнасці ў адказ на дар Бога. Павел VI цудоўна напісаў у сваім напаміне, які адносіцца да Культу Марыі:” Марыя – Дзева якая моліцца. Так паказана пад час наведвання маці Звястуна, дзе адкрытае сваё сэрца аддае ўсхваленню Бога, выражаючы пакору, веру і надзею. Такім з’яўляецца Магніфікат(Лк 1, 46 – 55).Гэта песня з часоў месіянерскіх, у якой злучаюцца радасць старога і новага Ізраэля, з’яўляецца асабістай малітвай Марыі...У самой аснове песня Дзевы (Магніфікат) становіцца малітвай Касцёла ўсіх часоў”. Рух END выбраў Магніфікат у якасці малітвы суполкі. На заканчэння сустрэчы экіпы будзем пець (ці адгаварываць) песню Марыі.


Наша супольная малітва
Супольная малітва складаецца з агульных элементаў.
Выслухоўвання Слова Божага
Перад размовай з Богам неабходна слухаць Яго так, як рабіла Дзева. Хрыстус паміж намі, што да гэтага можна дадаць? Ці хочам мы Яго выслухаць? Слова Божае неабходна прынімаць усім сэрцам, яно нас ажыўляе духоўна. Яно заўжды з’яўляецца актуальным. Аб’яўляе нам Айца і Любоў. Тлумачэнні Старога Заветуадкрываюць нам вымярэнні Бога пад поглядам чалавечай сутнасці, ад даўняшніх да нашых часоў:”Бог, многаразова і па рознаму звяртаўся ў даўнасці бацькам праз прарокаў, у апошнія дні гаварыў нам праз Сына...”(Еўр 1, 1 – 2). Прынімаем Слова Божае.

Асабістая медытацыя
Малітва ўстанаўлівае дыялог з Богам і дыялог любові. Асабістая малітва пачынаецца пасля выслухоўвання Слова Божага на сустрэчы экіпы (суполкі). Кожны можа, на падставе выслуханага Слова Божага, заглянуць унутр самога сябе, затым адказаць Яму ў думках ці ў голас. Ніхто не павінен маліцца ў голас, але жадана, калі мы хочам сапраўды аб’яднацца духова ў малітве. Важным з’яўляецца тое, што не трэба баяцца малітвы спантаннай.

Інтэнцыя

Малітва за іншых – гэта праяўленне любові і адкрытасці на патрэбы другіх. Св. Павел дае нам паралу:” Ітак, найперш усяго прашу чыніць малітвы, прозьбы...падзякі за ўсіх людзей...”( 1 Тм 2, 1)Кожны, ўадпаведны момант, прадстаўляе свае асабістыя інтэнцыі, ці інтэнцыі Касцёла і ўсяго свету. Робім гэта зразумела і коратка.



Падсумаванне

Можа адбывацца з удзелам ксяндза, з малітвай прачытаннай па тэксту Слова Божага. Помнім,што песня Багародзіцы “Магніфікат” з’яўляецца малітвай экіп END, таму наступные сустрэчы заканчываюцца малітвай “Магніфікат”.



Эўхарыстыя

Некаторыя суполкі праводзячы сустрэчы, час ад часу, эўхарэстычна цэлебруюцца: чытаюць Слова Божае, моляцца ў інтэнцыях, якія адносяцца да іх.


Пытанні, якія адносяцца да абмену думкамі на сустрэчы


  1. Якое мейсца займае малітва ў нашым жыцці? Ці молімся мы спантанна? У голас?

  2. Якія вывада выносім з малітвы агульнай? У якім выпадку? Што нам гэта дае?

  3. Ці чытаем Біблію? Ці змяняецца што ў нашым жыцці? Што мы робім каб больш чытаць Слова Божае?

Тэкст
Ойче,

так как человек живёт не только хлебом,

но и каждым словом, которое добыл из уст Твоих,

дай нам, ежедневно, хлеб Твоего Слова.

Пробуди в Твоих людях голод и жажду Слова,

голод вкуса Святого Письма.

Открой через. а не пред нами величье любви,

которую носишь для каждого из нас,

для Костёла и всего света.

Научи нас читать Слово пожертвованное ежедневно евхаристической целебрации.

Такой наш хлеб повседневный,

о котором просим из слов Твоего Сына.

Ойче, молимся к Тебе оживлённые Письмом,

что бы могли практически применять то,

что услышали и возродить в нашей твердыне.

Амен.
Малітва пад час сустрэчы


Глубока задумаемся пра Марыю, якая з’яўляецца прыкладам слухання Слова Божага і прыняцця з любоўю волі Пана.
А ў шосты месяц быў пасланы Богам Анёл Габрыэль у горад у Галілеі, званы Назарэт, да Дзевы, заручанай мужу, які меў імя Язэп, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя. Увайшоўшы да Яе, Анёл прывітаў: “Прывітана будзь, ласкі поўная, Госпад з Табою”. А Яна стрывожылася словамі яго і думала, што гэта за прывітанне такое? І гаворыць Ёй Анёл: “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога. І вось, пачнеш ва ўлонні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус. Ён будзе вялікім і Сынам Узвышняга будзе названы, і дасць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Яго; і будзе Ён валадарыць над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца”. Марыя ж сказала Анёлу: “Як гэта можа стацца, калі Я мужа не спазнала?” І , адказваючы, Анёл сказаў Ёй: “Дух Святы сыдзе на Цябе, і магутнасць Узвышняга агарне Цябе. Той, што з Цябе народзіцца, Святым назавецца, Сынам Божым. І вось сваячка Твая, Лізавета, і яна пачала дзіця ў старасці сваёй, і ўжо шосты месяц у той, якую завуць няплоднай, бо ў Бога не бывае немагчымым ніводнае слова”. Марыя ж сказала: “Вось жа Я – служка Госпадава, хай Мне станецца паводле твайго слова”. І Анёл адышоў ад Яе. ( Лк 1, 26-38 )

Дзелімся жыццём

Першай адзнакай аб’яднання суполкі праз Евангелле, з’яўляеца супольная малітва. Другая адзнака – дапамога ў любові іншым. Гэта братэрская дапамога адыгравае важную ролю ва ўсіх чалавечых зносінах, але асабліва ў духовай плоскасці. Яна мае форму “дзялення жыццём” у разуменні суполкі, а таксама дапаўняецца “абменам думкамі”. Таксама важнымі з’яўляецца “заданні”, якія будуць паступова ўводзіцца ў жыццё суполкі.


Вось гэтыя “заданні”:


  • Рэгулярна слухаць (чытаць) Слова Божае.

  • Знаходзіць кожны дзень час для асабістай малітвы.

  • Кожны дзень знаходзіць час для малітвы сужонкаў (мужа і жонкі) і калі магчыма сям’ёй.

  • На працягу месяца знаходзіць час для размовы сужонкаў у прысутнасці Пана (заданне “сядзім разам”)

  • Устанавіць жыццёвыя правілы і аналізаваць жыццё кожны месяц.

Кожны год станавіцца твар у твар з Богам (удзельнічаць у рэкалекцыях)

Няхай гэта вас не пугае. Такія ўводзіны ў практыку жыцця з Евангеллем будзе паступовым, не толькі на наступных сустрэчах, але і наступныя годы. Ніколі не пераставайце рабіць крокі ў слуханні Слова Божага, ў малітве, ў дыялогу сужонскім і г.д..”Дзяленне жыццём” на сустрэчах на тэму тых “заданняў” дазваляе сужонствам дапамагчы сабе ўзаемна ў пазнанні Евангелля. Адбываецца яно ў клімаце малітвы.



.






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка