2 верасня ў нас адбылося завочнае падарожжа «Дарога да святыняў\. Навучэнцы 8 класа паведамілі, што ў Рэспубліцы Беларусь распачалася экспедыцыя «Дарога да святыняў»




Дата канвертавання19.11.2017
Памер13.6 Kb.
2 верасня ў нас адбылося завочнае падарожжа «Дарога да святыняў”. Навучэнцы 8 класа паведамілі, што ў Рэспубліцы Беларусь распачалася экспедыцыя «Дарога да святыняў».

У Мінску стартавалі мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем Дня беларускага пісьменства і друку, які краіна адзначыць у нядзелю ў Полацку. У Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы перад пачаткам экспедыцыі епіскапам Барысаўскім і Мар’інагорскім Веніямінам быў адслужаны малебен з закліканнем благаславення Божага на пачатак добрай справы. 24-е па ліку мерапрыемства даставіць Благадатны агонь 3 верасня ў старажытны Полацк .

Мы таксама далучыліся да ўдзельнікаў Міжнароднай духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» і завочна прайшлі паломніцтва па гарадах і весях Беларусі.

c:\users\user\appdata\local\microsoft\windows\inetcache\content.word\img_20170921_084941.jpg

c:\users\user\desktop\сайт\02.09.2017\02.09\img_20170921_084809.jpg

Вучні 1-5-х класаў прынялі ўдзел у завочным падарожжы па Полацку, сталіцы беларускага пісьменства і друку 2017 года. Дзеці ўспомнілі пра яркага і значнага прадстаўніка беларускай культуры эпохі Адраджэння Францыска Скарыну. Завочна наведалі музей беларускага кнігадрукавання. Падчас падарожжа пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся, як стваралася кніга ў скрыпторыі (майстэрні перапісчыка) і ў друкарні.. Вялікую цікавасць выклікалі рукапісныя кнігі на пергаменце. Напрыканцы мерапрыемства вучні ўдзельнічалі у гістарычнай віктарыне, прысвечанай асветнікам беларускай зямлі. Скончылася свята беларускага пісьменства і друку запаветнымі словамі Францыска Скарыны: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”.


c:\users\user\desktop\сайт\02.09.2017\02.09\img_20170921_090807.jpg

c:\users\user\desktop\сайт\02.09.2017\02.09\img_20170921_090947.jpg


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка