2. як навучыцца пераказваць тэкст метад ключавога слова




Дата канвертавання24.11.2017
Памер8.63 Kb.
2. ЯК НАВУЧЫЦЦА ПЕРАКАЗВАЦЬ ТЭКСТ

Метад ключавога слова

Ключавыя словы - самыя важныя ў кожным абзацы.

Ключавое слова павінна спрыяць рэпрадукаванню адпаведнага абзаца. Успамінаючы ключавыя словы, мы адразу ўспамінаем ўвесь абзац.

Чытаючы абзац, выберы для яго адно-два ключавых словы. Пасля выбару ключавых слоў запішы іх у той паслядоўнасці, якая патрэбна для выканання задання. Да кожнага ключавога слова пастаў пытанне, якое дазволіць зразумець, як яно звязана з адпаведным раздзелам тэксту. Абдумай і пастарайся зразумець гэтую ўзаемасувязь.

Злучы два суседніх ключавых словы з дапамогай пытанняў. Пасля злучэння кожнага ключавога слова са сваім раздзелам тэксту і з наступным ключавым словам утворыцца ланцужок.

Запішы гэты ланцужок і пастарайся яго вывучыць. Перакажы тэкст, абапіраючыся на гэты ланцужок.



МЕТАД «5 П»

1 П - Праглядзі тэкст (бегла)

2 П - Прыдумай да яго пытанні

3 П - Пазнач алоўкам самыя важныя месцы

4 П - Перакажы тэкст

5 П - Праглядзі тэкст паўторна


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка