22 февраля 125 год




Дата канвертавання18.04.2017
Памер14.83 Kb.

22 февраля

125 год з дня нараджэння

Байкова Мікалая Якаўлевіча

(1889 - 1941 ці пасля 1945), мовазнаЎцЫ, літаратуразнаЎцЫ, педагога




Мікола Байкоў (псеўд. Крывіч Мікола) (1889, Бежацк, Цвярская губерня — не раней за 1945). У савецкі час падавалася дата смерці 23.6.1941.) — беларускі літаратуразнавец, мовазнавец, педагог. Дацэнт філалогіі

Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію ў 1913. Выкладаў філасофскія і педагагічныя дысцыпліны ў Мінскай духоўнай семінарыі, у гімназіі ды прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце і на Мінскіх беларускіх настаўніцкіх курсах. З 1921 выкладнік МБПТ, вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922—1928 Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.

Рэдактар часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии» (1919, 1921), з 1924 супрацоўнік часопісу «Асвета».

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па абвінавачванні ў прыналежнасці да «Саюзу вызвалення Беларусі». Вызвалены 2 верасня 1930. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі.



Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспектараце беларускіх школ і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Мінску. Улетку 1944 выехаў у Германію, працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». Працаваў у прапагандысцкім бюро «Вінэта». Па некаторых звестках, арыштаваны савецкай ваеннай контрвыведкай «Смерш» у Берліне і перавезены ў Мінск, утрымліваўся ў мінскай турме. Далейшы лёс невядомы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка