26. Дзеяслоў. Катэгорыя ладу і часу, асобы, роду і ліку




Дата канвертавання18.11.2017
Памер165.06 Kb.
26. Дзеяслоў. Катэгорыя ладу і часу, асобы, роду і ліку. Катэгорыя ладу выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці. Абвесны лад абазначае дзеянне, якое адбываецца, адбывалася, будзе адбывацца: нашу, насіў, буду насіць. Утварэнне: асоба цяперашняга часу + асабовыя канчаткі: вязуць + у – вызу, вязуць + еш – вызеш, вязуць + е – вязе. Маюць форму часу, асобы, ліку. Умоўны лад абазначае дзеянне пажаданае ці магчымае, якое адбываецца пры пэўных умовах: насіў бы, насілі б. Утварэнне: форма прошлага часу + часціца бы (б): м. р. пайшоў + бы – пайшоў бы, ж.р. пайшла + б – пайшла б, н.р. пайшло + б – пайшло б, мн.л. пайшлі + б – пайшлі б. Маюць формы роду і ліку. Загадны лад выражае пабуджэнне да дзеяння, загад, патрабаванне, заклік, параду, просьбу: насі, насіце, шукай, рэж. Утварэнне: асновы цяперашняга часу + канчаткі – і, - ы і нулявы канчатак: вязуць + і – вязі, рэжуць + _ - рэж. Мн. лік – форма 2 асобы + - це: вязіце, бярыце. Маюць формы асобы і ліку. Дзеясловы аднаго ладу часам ужываюцца ў значэнні іншага: 1) абвеснага – у значэнні загаднага: Едзем на экскурсію! Няхай яны прыедуць. 2)умоўнага – у значэнні загаднага: Адпачыў бы ты пасля такой працы. Загаднага – у значэнні ўмоўнага: Куды ні глянь – усюды кіпіць праца. Час – граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Цяперашні – дзеянне адбываецца ў момант гутаркі: іду, спяваю, радуюся. Цяперашні час: а)цяперашні актуальны, які абазначае дзеянне ў момант гутаркі; б) цяперашні неактуальны – дзеянне недастасаванае да часу (абазначае дзеясл. працэс. прымету як уласцівасць суб’екта). Пр.: Беларусь мяжуе з Літвой.Прошлы – дзеянне адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі: ішоў, спяваў, радаваліся. Прошлы час – значэнне выражэння існавання дзеяння ў часавым перыядзе да моманту гутаркі. Будучы – дзеянне адбудзецца пасля моманту гутаркі: будзем ісці, спяваць, радавацца. Будучы час – выяўленне праяўлення дзеяння пасля моманту гутаркі (залежыць ад трывання): а) ф. буд. часу незаконч. трывання – для абазначэння паўтаральных або працяглых дзеянняў, не паказваючы на іх закончанасць або вынік; б) ф. буд. ч. зак. трывання – абазначае дзеянні, у выкананні якіх моўца ўпэўнены. Акрамя асноўных значэнняў формы часу могуць ужывацца ў іншых значэннях: 1) цяперашні час: а) у значэнні прошлага: І часта ў добрую пагоду ідзе Міхал дамоў з абходу. б) у значэнні будучага: Ты летам ідзеш у паход?

2) будучы: а) у значэнні прошлага (Міхал падыдзе і прыстане, і лаву жыцейка агляне ..., рукою лёгенька пагладзіць, нібы сынка свайго малога, і ў сэрцы дзякаваў ён бога). б) у значэнні цяперашніга (Папрашу захоўваць цішыню.); 3) прошлы – у значэнні будучага ( Ну, я пайшоў, бо час ужо позні.). Асабовыя дзеясловы – дзеясловы, якія спалучаюцца з дзейнікам; уключаюць дзеясловы самай рознай семантыкі. Безасабовыя дзеясловы – гэта нульвалентныя дзеясловы і ўсе тыя адна- і шматвалентныя, якія не спалучаюцца з дзейнікам, першы актант якіх не атрымоўвае статусу дзейніка (звычайна яны вызначаюць дзеянне, якое адбываецца само па сабе, без уздзеяння асобы). Пр.: мне холадна, мне хочацца есці.


28. Словаўтваранне дзеяслова. Спосабы ўтварэння: 1) суфіксальны: абед + а – абедаць. 2) прыставачны (прэфіксальны): аб- + ламаць – абламаць; 3) прыставачна-суфіксальны: ад- + нов + і (ць) – аднавіць; 4) постфіксальны: касіць + ца – касіцца.
35. Групы прыслоўяў паводле значэння. Азначальныя падзяляюцца на наступныя разрады: 1)якасныя. Адказваюць на пытанне “як?” (весела, добра, смела, горача, зелена, шчодра). 2) колькасныя адказываюць на пытанні колькі?, як многа? у якой ступені? (вельмі, дужа, занадта, чуць, утройчы, амаль, мала, спрэс). 3) спосабу дзеяння адказваюць на пытанне як? якім чынам? (бягом, моўчкі, пехатой, уброд). Акалічнасныя прыслоўі падзяляюцца на разрады: 1) месца. Адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль? (усюды, здалёк, уверсе). 2) часу адказваюць на пытанні калі? з якога часу? як доўга? (сёння, заўтра, спрадвеку). 3) прычыны – чаму? па якрй прычыне? – згарача, спрасонку. 4) мэты – для чаго? з якой мэтай? – знарок, наперакор.
36. Ступені параўнання прыслоўяў. Прыслоўі на , , утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую.

Пры формах вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыслоўяў залежнае слова ставіцца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам за: Добрыя словы дактароў часам лечаць лепей за іх лякарствы. Да прыслоўяў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання могуць далучацца часціцы, якія ўзмацняюць іх значэнне або надаюць адценне самай высокай ступені якасці: да формы вышэйшай ступені – часціцы ўсё, яшчэ, куды: усё вышэй, яшчэ горш, куды хутчэй; да формы найвышэйшай ступені – як, чым, што: як найхутчэй, чым наймацней, што найлепш.


37. Спосабы ўтварэння прыслоўяў. 1) суфіксальны: раніц + ай – раніцай. 2) прыставачны: за + высока – завысока. 3) прыставачна суфіксальны: да + хат + ы – дахаты. 4) складанне: дзе + нідзе – дзе-нідзе. 5) складана-суфіксальны: міма лётаць – міма + лёт + ам – мімалётам.
31. Сродкі перадачы рускіх дзеяпрыметнікаў пры перакладзе на беларускую мову. Неужывальную ў беларускай мове форму рускага дзеяпрыметніка можна замяніць: 1) даданым сказам (азначальным, дапаўляльным, дзейнікавым) : Мы шли по обочине дороги, сплошь покрытой бурыми прошлогодними листьями, ещё не высохшими после снега. Мы ішлі ўскрай дарогі, усцеленай бурым леташнім лісцем, якре яшчэ не высахлапасля снегу. 2) дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным зваротам: “стучит кто-то?» - сказал остановившийся Чуб. “Стукае нехта?” – спытаў Чуб спыніўшыся. 3) прыметнікам: Он был счастлив своими мыслями, их силой, широтой, своими замыслами. Ён быў шчаслівы сваімі думкамі, іх сілай, шырынёй, сваімі задумамі. 4) назоўнікам: рассказывающий – апавядальнік. 5) дзеясловам: Ночные костры, светившиеся там, увеличивали темноту. Начныя вогнішчы свяціліся там і павялічвалі змрок. 6)развітым прыдаткам: вещества, стимулирующие рост растений – рэчывы, стымулятары росту раслін.

42. АСАБЛIВАСЦI ЎЖЫВАННЯ ПРЫНАЗОЎНIКАЎ Прыназоўнiк-службовая часцiна мовы,якая ўдакладняе значэннi ўскосных склонауў назоўнiка,займеннiка,лiчэбнiка.Самастойна прыназоўнiкi не ўжываюцца,яны зауседы выступаюць у спалучэннi з самастойнымi, пауназначнымi словамi (у пакоi).Прыназоўнiк пра з вiнавальным склонам адпавядае прыназоўнiку о з месным склонам у рус. мове:пра мацi-о матери.Прыназоунiку за з творным склонам у рускай мове адпавядае прыназоўнiк па з вiнаваль ным склонам у бел. мове:за ягодами-па ягады.Пры выражэннi часавых i прасторавых адносiн некаторыя прыназоўнiкi ўжываюцца парамi:ад-да,з-да, з-на,з-у. 1. Прыназоўнікі аб, над, пад, перад пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, што пачынаюцца збегам зычных, пішуцца з   дадатковым а: аба мне, нада мной, перада мной. Прыназоўнік з замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной; але: з мяне. Прыназоўнік у набывае форму ва ў спалучэннях са словамі з пачатковым у: ва ўніверсітэце, ва ўрачыстасцях, ва ўрочышчы. 2. Варыянт сапрыназоўніка з згодна з вымаўленнем пішацца перад збегам зычных, калі першы з іх –– шыпячы або свісцячы: са школы, са шкіперам, са сваякамі, са смеху, са зброяй, са старых часоў, са сваімі сябрамі, са звонам, са здымка, велічынёй са шраціну, са знічкай; але: з братам, з праўдай, з пляча, з грукатам, з цвіком, адно з двух. Разам пішуцца замест, наконт, накшталт, зверх, наперадзе, наперакор, насустрач, уперад, наперадзе, услед, нягледзячы (на). Асобна: у галіне, у адносінах, у адрозненне, па меры, за выключэннем, ў сувязі, з мэтай, на працягу. Праз злучок: з-за, з-пад, з-над, па-за, з-паміж, па-над.

7. ПРАДМЕТ IЗАДАЧЫ МАРФАЛОГII. Марфалогія (грэч. morphe – форма, logos – слова, вучэнне) – раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца часціны мовы, іх граматычныя формы, значэнні і катэгорыі. Аб’ектам даследавання ў марфалогіі з’яўляюцца словы. Але ў адрозненне ад лексікалогіі, якую цікавіць лексічнае значэнне слова, яго паходжанне, функцыянальна-стылістычныя асаблівасці, ужыванне, марфалогія вывучае граматычныя ўласцівасці слова і яго форм.

Марфалогія цесна звязана з іншымі раздзеламі навукі аб мове: лексікалогіяй, фанетыкай, словаўтварэннем і асабліва сінтаксісам. Граматычныя ўласцівасці многіх слоў абумоўлены іх лексічным значэннем, фанетычнымі зменамі, спецыфікай словаўтваральных сродкаў і інш. Непарыўная сувязь з сінтаксісам тлумачыцца тым, што граматычныя формы і значэнні слоў выяўляюцца ў словазлучэннях і часам залежаць ад той сінтаксічнай ролі, якую выконвае слова ў сказе.

Усе словы беларускай мовы дзеляцца на пэўныя лексіка-граматычныя разрады, якія называюцца часцінамі мовы. У залежнасці ад ступені самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый і форм, характару сінтаксічных функцый часціны мовы падзяляюцца на с а м а с т о й н ы я (ці знамянальныя) і с л у ж б о в ы я.
8. СIСТЭМА ЧАСЦIН МОВЫ. Усе словы беларускай мовы дзеляцца на пэўныя лексіка-граматычныя разрады, якія называюцца часцінамі мовы. У залежнасці ад ступені самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый і форм, характару сінтаксічных функцый часціны мовы падзяляюцца на с а м а с т о й н ы я (ці знамянальныя) і с л у ж б о в ы я.

Самастойныя часціны мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне, выконваюць намінатыўную функцыю, з’яўляюцца членамі сказа. Да іх адносяцца н а з о ў н і к , п р ы м е т н і к, л і ч э б н і к, з а й м е н н і к, д з е я с л о ў, п р ы с л о ў е. сярод знамянальных часцін мовы пяць зменных і адна нязменная (прыслоўе).

Службовыя часціны мовы – п р ы н а з о ў н і к, з л у ч н і к, ч а с ц і ц а – не выконваюць намінатыўнай функцыі, не маюць лексічнага і граматычнага значэнняў. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і з’яўляюцца своеасаблівым граматычным сродкам выражэння адносін і сувязі паміж словамі і часткамі складаных сказаў (прыназоўнік, злучнік). А таксама для перадачы разнастайных дадатковых адценняў тых значэнняў, якія выражаюцца самастойнымі часцінамі мовы (часціцы).

Асобна ў сістэме часцін мовы знаходзяцца в ы к л і ч н і к і і г у к а п е р а й м а л ь н ы я словы. Яны выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не называюць іх (выклічнікі); прыблізна перадаюць розныя гукі, ўто мвараюцца прадметамі ці жывымі істотамі (гукапераймальныя словы).

Сістэма часці мовы не з’яўляецца пастаяннай, нязменнай. Многія лінгвісты разглядаюць як асобныя часціны мовы безасабова-прэдыкатыўныя словы і мадальныя словы. Б е з а с а б о в а –п р э д ы к а т ы ў н ы я словы (словы катэгорыі стану) абазначаюць стан прыроды ці чалавека і выступаюць у ролі выказніка ў безасабовых сказах: Шумна і людна ўлетку на беразе Нёмана.(К-с.) На душы было неспакойна, трывожна. (К-с.)

1. Марфеміка як раздзел мовазнаўства. Мэты і задачы, сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Галіна мовазнаўства, якая вывучае марфемы як часткі слова, структуру і тыпы марфемаў, заканамернасці іх спалучэння і функцыянавання ў мове, называецца марфемікай. Марфемікай называюць таксама і марфемны лад мовы, спалучэнне вылучаных у словах марфемаў і іх тыпы. Марфеміку разглядаюць часта як частку граматыкі ў шырокім разуменні. Падставай для гэтага ёсць тое, што г.зв. граматычнае марфемы (афіксы) служаць для перадачы граматычных значэнняў. Аднак марфема – структурная адзінка мовы, таму яна мае і сваю адпаведную галіну ведаў – марфеміку. У марфеміцы разглядаюцца найперш віды марфемаў паводле іх месца ў слове, іх функцыі, віды афіксаў, тыпы значэнняў, якія выражаюцца марфемамі, правілы вывучэння марфемаў у словах і іх аб’яднанне ў словы ды іншае.

2. Паняцце марфем: каранёвыя і службовыя марфемы. Марфемы як моўныя адзінкі рэалізуюцца ў морфах. Так, каранёвая марфема ў словах рука, ручны, на руцэ рэалізуюцца ў трох морфах: рук -, руч - , руц -. Марфема – гэта наіменшая частка слова, якае мае пэўнае значэнне і гукавую форму. Напрыклад, у слове студэнтка тры марфемы: каранёвая марфема (корань) студэнт- (перадае значэнне “навучэнец ВНУ”), Суфікс – к- (абазначае асобу жаночага полу), канчатак –а (паказвае на граматычнае значэнне назоўнага склону адзіночнага ліку жаночага роду назоўніка). Дзве апошнія марфемы аднафанемныя, каранёвая марфема ў сваім складзе мае шэсць фанемаў, аднак яна не падзяляецца на больш дробныя значэневыя часткі. Таму аснову слова нельга лічыць марфемай: яна можа імець у сваім складзе не адну, а дзве і больш значэневых частак (як у нашым прыкладзе студэнт-к-а). Марфемы – гэта толькі часткі слова, таму самі па сабе могуць толькі вонкава супадаць з асобнымі словамі, як каранёвыя марфемы з словамі-злучнікамі, прыназоўнікамі, часціцамі: (і, а, бо, да, за, не) ці з займеннікавымі прыслоўямі (як, так, тут, там). Асобныя фанемы могуць супадаць з пэўнымі словамі: (і, а, у, з ды інш.), фанема ж – гэта будаўнічы матэрыял для слова і толькі ў межах яго яна існуе. Вонкава паўназначныя словы таксама могуць быць роўныя кораню: сон, дом. Але раней яны мелі па дзве марфемы – каранёвую і канчатак; і цяпер у такіх словах ёсць нулявы канчатак. Паводле сваёй ролі ў мове, значэння марфемы падзяляюцца на 2 тыпы: 1)каранёвыя марфемы (карані), 2) афіксы (службовыя марфемы).



5. Утваральная база (аснова) і вытворнае. З боку словаўтварэння словы падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Вытворныя – гэта словы, якія фармальна і сэнсава выводзяцца з іншых аднакаранёвых слоў. Напрыклад, брыгада і брыгадзір “кіраўнік брыгады”; гэтыя словы маюць супольную частку ў сваёй аснове (брыгад(дз)-); вытворнае слова брыгадзір і ўзнікла ад слова брыгада шляхам далучэння да асновы яго суфікса –ір: брыгад + ір – брыгадзір. Невытворныя словы не маюць гэтага. Значэнне вытворнага слова вызначаецца спасылкай на іншае аднакаранёвае слова.

У сінхранічным словаўтварэнні цэнтральным выступае паняцце словаўтваральнай вытворчасць, г.з. вызначэнне ў пары аднакаранёвых слоў утваральнага і вытворнага слова. Вытворнае слова ўзнікла на падставе ўтваральнага шляхам далучэння да яго ці яго асновы пэўнага словаўтваральнага сродку (фарманта). Утваральнай базай для вытворнага слова найчасцей выступае асобнае слова, але ёю можа быць і словазлучэнне. Так, гутарковае слова “залікоўка” узнікла на базе аналітычнай (двухслоўнай) назвы “заліковая кніжка”: да асновы першага слова гэтай назвы далучан суфікс –к- (і канчатак –а). Аснова, да якой далучаецца словаўтваральны прызнак, называецца ўтваральнай. Сродак словаўтваральны называецца фармантам. Вытворнае слова мае сваю словаўтваральную базу. С.Б. – гэта паўназначнае слова (адно ці разам з службовым) ці словазлучэнне паўназначных слоў, на аснове якога з дапамогаю фарманта ўзнікае новае слова. Калі такой СБ няма, то слова лічацца невытворнымі (пісаць, чытаць). У пары слоў, аб’яднаных адносінамі вытворнасці, вытворчым лічыцца слова, аснова якога мае большую колькасць марфемаў і больш багатую семантычную структуру (граб – грабняк). Грабняк мае тры семы (найменшыя семантычныя адзінкі): 1) назва дрэва; 2) мноства такіх прадметаў; 3) прастора, дзе растуць гэтыя дрэвы. Вытворнае слова ў сваю чаргу можа быць утваральным для наступнага слова, а наступнае – для новага: пісаць-спісаць – спісваць – паспісваць. Такі шэраг называецца словаўтваральным ланцужком. Вытворнае слова распадаецца на ўтваральную аснову і фармант. Утваральная аснова – гэта частка вытворнага слова, супольнае з асновай утваральнага слова: ферма – фермер. Яна можа не супадаць з часткай вытворнага слова без фарманта(цукар – цукарніца). Не супадае, калі пры ўтварэнні новага слова адбываецца адцінанне яе фіналіі: хадзіць – хадзьба. Дэрываты адной часціны мовы, якія маюць той самы фармант і дэрывацыйнае значэнне, складаюць адзін словаўтваральны тып: абаронца, выканаўца, вынаходца, вытворца. Яны бываюць прадукцыйныя– яго здатнасць служыць мадэллю для ўтварэння новых слоў, - і непрадукцыйныя – новыя словы не узнікаюць. Дэрываты словаўтваральнага тыпу маюць словаўтваральнае значэнне – семантычныя адносіны вытворнага слова да ўтваральнага, якія маюць фармальнае выяўленне ў межах слова. Словаўтваральнае гняздо узначальвае невытворнае слова, ад якога паралельна ці паслядоўна ўтварыліся ўсе астатнія словы. (білет – білецёр – білецёрка – білецёрчын і г.д. )



3. Тыпы марфем: каранёвыя і службовыя. Паводле сваёй ролі ў мове, значэння марфемы падзяляюцца на 2 тыпы: 1)каранёвыя марфемы (карані), 2) афіксы (службовыя марфемы). Каранёвая марфема – гэта асноўная марфема слова (без кораня слова не існуе), яна выступае носьбітам агульнага ліксічнага значэння аднакаранёвых (роднасных) слоў. Напрыклад, у роднасных словах рука – ручка – ручны – рукаў – ручнік корань рук- (руч-) выяўляе агульнае лексічнае значэнне “які звязаны з паняццем “рука”. Нельга сцвяржаць, што корань – нязменная частка слова, бо гэтая марфема можа змяняць сваё гучанне ў выніку розных чаргаванняў гукаў. Напрыклад, у слове жаць корань жа, у іншых роднасных словах і словаформах ён мае іншае гукавое аблечча: жнуць (жн), зажынкі (жын)... Карані могуць існаваць разам толькі з канчаткамі, г.зн. без спалучэння з суфіксамі ці прыстаўкамі: хата, стол, новы. Гэта свабодныя карані. Або яны існуюць у звязку з прыстаўкай ці суфіксам або з імі разам: абуць, разуць, пачынаюць, замыкаць. Гэта звязаныя карані. У мовах найбольш пашыраныя словы, якія маюць адзін корань; іх называюць простымі. Але ёсць і словы з двума і болей каранямі, іх называюць складанымі: вадаспад, месяцаход, землятрус, дабрабыт, шматзначнасць. Афіксы (“прымацаваны”) – службовыя марфемы, якія існуюць толькі ў межах слова, разам з коранем, і выражаюць словаўтваральныя, граматычныя, фармальна-структурныя і фармальна-класічныя значэнні. Так, у слове чытач суфікс –ач мае словаўтваральнае значэнне, або дарэвацыйнае (“утварэнне”), а ў словаформе чытачы канчатак – ы- граматычнае, або рэляцыйнае (“адносіны”), значэнне: паказвае на граматычную форму слова (множны лік, назоўны склон), яго адносіны да іншых слоў. Фармальна-структурнае значэнне маюць інтэрфіксы – злучальныя кампаненты, якія звязываюць два карані ў складанае слова: атам-а-ход. Фармальна-класіфікацыйнае значэнне – гэта паказчык фармальнага разраду слова, напрыклад тыпу спражэння дзеяслова: -у- (ў канчатку 3 ас. Мн.л. цяп. Часу: чытаюць, косяць або нясеш і косіш. З улікам значэння афіксы называюцца дэрывацыйнымі, рэляцыйнымі , фармальна-структурнымі, злучальнымі і фармальна-класіфікацыйнымі. Тыпы афіксаў у дачыненні да кораня: 1)прэфікс (“прымацаванае спераду”) – марфема, якая знаходзіцца перад коранем; яна ў бел. і рус. Мовах прыстаўляецца да цэлага слова, не змяняючы яго як часціну мовы, таму яе называюць прыстаўкай: адысці, падысці, падклас. Прэфіксы найчасцей утвараюць новыя словы: дзеясловы, прыметнікі, назоўнікі, прыслоўя. 2) постфікс (“пасля, прымацаваны”) – марфема, якая знаходзіцца пасля кораня. Постфіксы – гэта суфіксы і флексіі, а таксама словаўтваральныя элементы. Суфікс (“прымацаваны знізу”) – марфема, якая далучаецца да кораня ці вытворнай асновы і служыць для утварэння новых слоў: хата – хатні. Суфіксы могуць утвараць і формы слоў: а) форму прошлага часу дзеяслова: хадзі – л - а. Б) форму вышэйшай ступені прыметнікаў і прыслоўяў: вясёлы – весялейшы. Флексія – службовая марфема, якая “завяршае” (канчае) афармленне словазменнай часціны мовы і паказвае на сінтаксічныя адносіныгэтага слова да іншых у словазлучэнні і сказе; звычайна флексіі знаходзяцца на канцы зменнага слова, таму і атрымалі назву канчаткі. Ёсць склонавыя канчаткі (кніга, кнігі...), асабовыя канчаткі (пішу, піша, пішам...) родавыя канчаткі (пякла, пякло). Звычайна канчатак мае некалькі значэнняў (полісемічны): сцяна (жанр.р., адз.л., наз.скл.), ідзеш (2 ас., адз.л., цяп.час). рэляцыйныя значэнні слова могуць не мець свайго вонкавага матэрыяльнага паказчыка, як у словах дом, ручнік, нёс (параўн.: дам-ы, ручнік-а, нес-лса). Матэрыяльна нявыражаныя афіксы называюць нулявымі. Нязменныя словы, напрыклад прыслоўі тут, там, добра, весела, не могуць мець нулявога канчатка, бо ім неўласціва сістэма словаформаў. Тэрмін постфікс выкарыстоўваецца ў мовазнаўстве і ў большвузкім значэнні – як назва пафлексійнага суфікса: а) суфікс зваротнасці –ся\-ца, -цца – сустракаюся. б) суфіксы няпэўнасці (у складзе няпэўных займеннікаў): небудзь – каму-небудзь. Конфікс – несуцэльная службовая марфема (прэфікс + постфікс): пасынак, суразмоўнік. Інфікс (“уваткнутае ў сярэдзіне”) – марфема, якая ўтвараецца усярэдзіну несуцэльнага кораня.Славянскім мовам інфіксы неўласцівыя. Інтарфікс (“паміж”) – службовая марфема для сувязі каранёў у складаным слове: часопіс. Да інтэрфіксаў часам залічваюцца і г.зв. пракладкі паміж коранем і ўтваральнымі суфіксамі: шліфава – (ль) – шчык. Афіксы адрозневаюцца таксама паводле асаблівасцяў іх выкарыстання ў пэўны перыяд развіцця мовы: адны з іх актыўна выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні слоў і формаў, іншыя – рэдка, а некаторыя зусім не ўжываюцца. Прадукцыйныя (суфіксы назоўнікаў –осць- , -нік- і інш.). Малапрадукцыйныя (-ір- і інш.). Непрадукцыйныя (-л-а, -б-а).

48. Выклічнік.разрады выклічнікаў паводле паходжання і семантыкі. Гукапераймальныя словы. Выклічнік – гэта асобая часціна мовы, якая выражае розные пачуцці і валявыя пабуджэнні. Янв не маюць ліксічнага значэння, не з’яўляюцца членамі сказа, таму не адносяцца да самастойных часцін мовы. Не служаць сродкамі сувязі паміж словамі, не паказываюць на залежнасць аднаго слова ад іншага, таму не ўключаюцца і ў спіс службовых часцін, хоць і з’яўляюцца нязменнымі, не падзяляюцца на марфемы. Якое значэнне выражае выклічнік, вызначаецца толькі ў кантэксце, таму что ў залежнасці ад інтанацыі адзін і той жа выклічнік можа выражаць розныя пачуцці: радасць, захапленне, смутак, незадавальненне, абурэнне, дакор: О, край родны! О, такую кнігу нельга не прачытаць. О, дык сапраўды жывеш багата. Выклічнікі ў сказе могуць: 1) надаваць выказванню эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку: Эх, слаўна ў лесе, слаўна братцы! 2) ужывацца ў значэнні іншых часцін мовы і выконваць адпаведную сінтаксічную ролю: Усе крычаць “ура”! (дапаўненне). Паводле паходжання: невытворныя: не суадносяцца ў сучаснай мове з иншыми часцинами мовы: а, о, э, ох, эй, ай-я-яй, фу; вытворныя – паходзяць ад назоўникаў (бяда, жах; дзеясловаў ( будзь, бывай); прыслоўя (ціха, горка); займеннікаў: то-та; ці з іншых моў: біс. Паводле значэння: 1) эмацыянальныя: выражаюць радасць, захапленне, жаль, асуджэнне(о,а, эх, фу). 2) мощнага этыкету: выражаюць витанне, ветливасць, падзяку (добры дзень, даруйце); 3) волевыящленчыя: выражаюць просьбу, загад, заклик, зварот, запрашэнне и инш. (ану, гэй, э, тсс, прэч, ш-ш, вон, пли, кыш). Гукапераймальныя словы не выражаюць пачуццящ, валявых пабуджэннящ, хоць гучаннем падобныя да выкличникащ. Гукапераймальныя словы перадаюць выгукі, розные гукі і шумы: 1) чалавека: ха-ха-ха, хі-хі-хі. 2) жывёл і птушак: рох-рох, му-му, мэ-э, ку-ку, ку-ка-рэ-ку; 3) розных прадметаў: цік-так, бом-бом, буль-буль. Гукапераймальныя складаюцца з аднаго гукаспалучэння, склада, ці іх паўтарэння: брр, бух, га-га. Калі гэтыя словы набываюць прадметнае значэнне, то могуць выконваць ролю таго ці іншага члена сказа: Пачулася адрывістае”ўп-уп-уп” (дзейнік).
46.Часцiцы-службовая часцiна мовы,якая надае словам,словазлучэнням або сказам дадатковыя сэнсавыя i эмацыянальныя адценнi, або служыць для ўтварэння слоў (ладоў дзеяслова). Не мкаюць самастойнага ліксічнага значэння, а толькі дадатковае адценне, якое яны надаюць словам, словазлучэнням ці сказам. Часціцы не з’яўляюцца членамі сказа. Разрады часцiц: 1) сэнсавыя: указальныя (указваюць на наяўнасць прадмета – вунь, вось, гэта), удакладняльныя (удакладняюць сэнс слоў: акурат, іменна, амаль, якраз, чыста),абмежевальныя (выдзеляюць у выказванні пэўныя паняцці і надаюць абмежавальнае значэнне – толькі, хоць бы, хіба толькі); 2) мадальныя: сцвярджальныя(абазначаюць станоўчы адказ, пацвяржаючы думку – ага, але, так)),адмоуныя (адмаўляюць дзеянні, прадметы, з’явы), параунальныя (як бы, быццам – выражаюць верагоднасць, меркаванне, ужываюцца пры параўнанні з’яў), пабуджыльныя (ану, дай, хай – пабуджэнне да дзеяння), пытальныя (ужываюцца для выражэння пытання: няўжо, ці, хіба так), 3) эмацыянальныя: клiчныя (вось дык, як, бач – выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання), узмацняльныя (аж, ажно – узмацняюць сэнс моўнай адзінкі, да якой адносяцца).

45. Адрозненне злучнікаў і злучальных слоў. Ужыванне іншых часцін мовы ў функцыі злучнікаў. Аб’ядноўвае падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы тое, што яны звязваюць у сказах даданую частку з галоўнай. Розніца ж у тым, што злучальныя словы: 1)не толькі звязваюць даданыя часткі з галоўнымі, але і захоўваюць сваё аснаўное лексічнае значэнне; 2)заўсёды з’яўляюцца членамі сказа; 3)маюць указадьнае значэнне і могуць ін ш ы раз замяняцца адпаведнымі словамі з галоўнай часткі; 4) на іх можа падаць лагічны націск; 5) іх нельга апусціць са сказа; 6)нярэдка іх можна замяніць іншым злучальным словам (сінонімам); 7) злучальныя словы, якія паходзяць ад займеннікаў, могуць ужывацца з прыназоўнікамі. Для падпарадкавальных злучнікаў характэрны наступныя ўласцівасці: 1) яны не з’яўляюцца членамі сказа; 2) іх часта можна апусціць і трансфармаваць складаназалежны сказ у складаны бяззлучнікавы; 3) на іх ніколі не падае лагічны націск; 4) нярэдка адзін падпарадкавальны злучнік можна замяніць іншым падпарадкавальным злучнікам.

44. Класіфікацыя злучнікаў паводле паходжання і саставу, ужывання і функцыянальнага значэння. Паводле пахлджання: 1) невытворныя: не суадносяцца са словамі іншых часцін мовы (а, але, бо, ды, і, каб, ці); 2) вытворныя: паходзяць ад займеннікаў (хто, што, таму, які), прыслоўяў (дзе, калі, як, куды), часціц (быццам, нібы, жа), розных часцін мовы (затое, нягледзячы на тое што). Паводле структуры: 1) простыя (а, ды, бо, што), 2) састаўныя (таму што, тым часам як). паводле спосабу ўжывання: 1) адзіночныя: ужываюцца адзін раз пры аднародных членах сказа ці частках сказа(а, але, ды (=але)); 2) парныя: састаўныя, адна частка якіх ужываецца пры адным члене сказа ці частцы сказа, а другая – пры інш.: калі..., то...; тады, як... 3) паўторныя (або – або, ці то – ці то) – паўтараюцца пры аднародных членах сказа ці частках сказа. Паводле значэння: 1) злучальныя: а)спалучальныя (і, ды (=і), таксама, як .. так і); б)супраціўныя (а, але, ды (=але), затое, аднак), в) размеркавальныя (або, ці, або – або, ні – ні, то – то); 2)падпарадкавальныя: а) прычынныя (бо, таму што, з-за таго што), б) мэтавыя (каб, для таго каб), в) часавыя (калі, пасля таго як, пакуль), г) уступальныя (хоць, хоць бы, хіба, нягледзячы на тое што), д) умоўныя (калі б, каб як, калі – то (дык)), е) параўнальныя ( як, нібы, чым), ж) тлумачальныя ( што, каб, нібы), з) выніковыя ( дык, то, таму).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка