3 ь м е с т с. Малашэнка—Іду ў цэх




старонка1/17
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.43 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

3 Ь М Е С Т

С. Малашэнка—Іду ў цэх... Свегш)

С. Сямашка—Браты (апав/юыньне)

Т. Алесін—Носы Менск (верш) . . .

П. Буравей—На фронт! (вгрш)

Мірко Марковіч— Дарагія скуры і танная поліўка (апавяданьне)

Н. ГрыневІч~Ударнікам у літаратуру (верш) {,п|

—Рэконсгрукцыйныя мотывы (верш) .



Б. Мікуліч—Шаснаццаты (апавяданьне) п.І

Н а р ы с ы



С. Знаёмы—Узгоркі (нарыс) ;

М. Процька-Пахлі ыурагі (нарыс)

Фэльетоны і пародыі



Алёша-'-У агародзе бузіна, а ў КІеве дзядзя

С. Старобінскі—3 поэмы „Таварыш Нюрын" СУІ

Крытыка—гісторыя літаратуры



А. Авэрбнх—Чарговыя задачы пролетарскае лігаратуры СССР

Ю. Лворкіна-Меншавізм у беларускай крытыцы

X. Дунец—Нацдэмократы і барацьба за папутнікаў у яўрэйскай літаратуры СС\ 112 Н. Кабакоў—Пра поэмў Юдэльсона „Комбінат"

Рабочая крытыка Л.'тгурток заводу імя Варашылава „Новы цэ.ч варашылаўцаў" ]

К н і г а п і с



Н.—Кнігі для дзяцей А. Александровіча

X р 0 Н і К а



Справаздача МенАПП'у набюро Менгаркому КП(б)Б; Гадавіна рабочай літсту БелАПП; Вытворчля нарада польскай сэкцыі БслАПП; У Бабруйскай $ БелАПП; На кінофабрыцы „Савецкая Беларусь“


ЦРОЛЕТАРЫ Ў СІХ КРАЁЎ, ЗЛУЧАЙЦЕСЯІ

МАЛАДНЯК

ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЯ і ГРАМАДЗКА ПОЛІТЫЧ- НАЯ ЧАСОПІСЬ—ОРГАН БЕЛАРУСКАЙ АСОЦЫЯЦЫІ ■ ■ Ш ПРОЛЕТАРСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ ■ ■ ■

ГІАД РЭДАКЦЫЯЙ

ІЛ. БАРАШКІ, П. ГАЛАВАЧА, А, ЗВОНАКА,

В. КАВАЛЯ, Я. ЛІМАНОЎСКАГА, А, МОРКАЎКІ, А. СЯНЬКЕВІЧА





ГОД ВЫДАНЬНЯ

К Н I Ж К А



МЕНСК ■ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА ■ 1931


Надрукавана ў друкарні „ПАЛЕСДРУК", Гомель. Зак. № 2239—3000 экз. Галоўлітбел № 1727




С. Малашэнка

(рабочы-ўдарнік завобу Імя Варашылава)

Іду ў цэх...

Знаёмы гул

мотораў, шасьцярон; рамні бяіуць

на поўны ход упярэймы;

Задорны гул

даносіцца з пакон, і ў сэрца льле

гарачыя праменьні.

Я сёньня выходны

і маю вечар вольны,— іду у клюб,

там сёньнячы кіно.

Ды сэрца палкае

з трывогай, неўгамонна, як быццам шэпча:

—„Зайдзі ў завод...“

На поўны ход

з юнацтвам гаварлівым бягуць рамні.

А наш стаіць станок...

I пляма чорная

ганебнага прарыву ізноў павісла

шыльдай на вакно.

Завод штандарным

і павінен звацца,— ён мусіць даць

па пляну сто адсоткаў. Замест кіно

іду ў цэх на працу—

3


С. МАЛАШЭМКА

на штурм прарыву^

у плянах пяцігодкі.

Здароў, мой сябра,

я з табою зноў.

Кінь смутак:

сёньня мы націсьнем удвойчы. У адказ я чую

цяжкі уздых бяз слоў...

I радасьцю гараць

заплаканыя вочы.

Знаёмы гул

мотораў, шасьцярон; рамні бягуць

на поўны ход упярэймы; машынны сьпеў

з эпохай ва ўнісон льле за вакно гарачыя праменьні.




Сьцяпан Сямашка

О р а т ы

{Аппвяданьне)

I

Антось адышоў з-пад страхі пуні, глянуў угору, прыжмурыўшы левае вока.



  • ДОждж, брат, як з вядра ўсёроўна... Здаецда больш ня будзе ўжо,—прамовіў ён.

Закасаў палошкі ў портках, разгінаючы сьпіну—памацаў цераз плячо прамокшую між лапатак кашулю.

  • Але цёплы... ня шкода, што і змоклі крыху. Жыта, брат, шугане расьці... Што, мабыць пойдзем?

Лявон, не адыходзячы ад сьцяны пуні, падаў голас:

  • Пастаім... Сьпяшацца-ж няма куды, бо ўсёроўна ня прыдзецца сёныія ехаць у поле гэткай пагодай.

  • Яно і праўда... Куды там кідаць зерня ў такую гразь.

Антось зноў стаў гіад страху. Дастаў з кішэні капшук з сама-

сейкай, выцер пад пахамі мокрыя рукі і пачаў рабіць папяроску. Лявон таксама запусьціў пальцы ў Антосеў капшук.



  • Давай закуру тваёй... Мая ня ўлежылася мусіць, дык аніякай моцы ня мае, сьмярдзіць толькі, зараза...

  • Не, мая нічога сабе, добрая.

Абодвы закурылі і некаторы час стаялі моўчкі. А потым зноў пачаў гаворку Антось.

  • Хацеў, ведаеш, ячмень раскідаць да дажджу, дык не ўдалося ог... А гэтак-ба было добра, абышоў-бы прыгожа.

  • Ого, чаму не! Бачыш, як унь колгасьнікаў нашых заняўся шчоткай. Уладзілі якраз пасеяць...

  • Дык яны-ж колькі ўжо дзён яе пасеялі гіад пружыноўку.

  • Ну гэтак-жа... Захапілі чорт ведае колькі зямлі, ды сеюць цяпер як папала. Хай толькі ўдарыць сухавей, дык убачыш, што будзе—усё поле высмаліць, дарма што прыгожа абышоў.

  • А зямлі шмат адвялі ім, гэта праўда.

  • Шма-ат... Самыя лепшыя палі аддалі ім.„ Цьфу...

СЬЦЯПАН СЯМАШКА



Лявон плюнуў і безнадзейна махнуў рукою.

  • Нагаспадараць... Зямлю толькі спустуюць, от што. Ат-т, яно няма чаго і дзівіць, раз кіруе гаспадаркай чалавек, які ня бачыў ніколі, што на чым расьце. А зямля, брат, любіць сапраўднага гаспа- дара, патрабуе за сабою ўход, догляд... А гэта ўжо... Цьфу..

  • Гэта ты наконт старшыні?

  • Ну вядома. Чалавек ніколі за плуг ня трымаўся і адразу такой гаспадаркай кіруе. Гэ-га, брат, табе ня жартачкі.

  • Яно, мабыць, і так, мабыць і ня трымаўся ніколі, як ты кажаш, але-ж... пакуль што нічога сабе ідуць справы па гаспадарцы. Ураджай, во, у мінулым годзе дык зусім-жа быў добры. Зноў-жа, ў будоўлі, відаць, разьбіраецца... сьвіран во гэткі пабудавалі. Сам працаваў каля сьвірна...

Лявон нічога не адказаў. Відаць цяжка было супярэчыць супроць дпвадаў Антося. Памацаў голькі рукою калена, ды нямаве- дама чаму перавёў гаворку на другую тэму.

  • Порткі от зусім падраліся... Хутка голым целам прыдзецца сьвяціць,—нібы зьвярнуўшыся да Антося, прамовіў ён.

  • Новыя трэба...

  • А грошы дзе? Дальбог, паверыш ці не, гэтак дабіўся, што капейкі пры душы ня маю. За хлеб-жа што атрымаў, дык сюды-туды парастыркваў—падатак заплаціў, штрахоўку... абкладаньне...

Лявон памаўчаў крыху і дадаў:

  • 3-за вопраткі от прыдзецца падавацца ў колгас, калі не разь- бягуцца да восені... Ім дык бачыш колькі адпускаюць з коопэратыву. А падатак з аднаасобніка... заданьні розныя... Цьфу, згараць яны хай парадкі гэткія.

  • Чаго ты, з іх-жа таксама бяруць падатак і загатоўкі, колькі належа...

Лявон ускіпеў. Абарваў Антося на паўслове,

  • Бяру-уць... Ніхто не гаворыць, што не бяруць. Але ім дык і ільготы розныя, прэмі... а тут—нічога.

  • Ну толькі што ільготы, а так дык яны вунь колькі здалі хлеба ў коопэратыў абозам чырвоным. А наконт таго, што разьбя- гуцца, дык невядома яшчэ... працуюць усе вельмі шчыра.

Лявон махнуў рукою.

  • Кінь ты, Антось...

  • Не, сапраўды... Ты паглядзі, што яны з хмызьняком зрабілі, тады скажаш...

  • Што?

  • Ня бачыў?

  • Ну што яны зрабілі там такое?

6

БРАТЫ


  • Наўмысьня загляні калінебудзь у Глінішча, пацікаўся... Увесь, брат, алешнік, ды ядленіц лостам паклалі, з карэньнем павысякалі.

  • Штось-ці мне ня верыцца...

  • Я табе кажу—цэлае поле зрабілі. Тыя гады, дык аніякай карысьці не даваў гэты хмызьняк, а гэта—во што зрабілі. Сёлетз думаюць засеяць лёнам, а на лета чым хочаш абсявай. От і кажы ты, што разьбягуцца. Янка, праўда, быў падаўшы, каб выпісалі, але потым-жа, праз некалькі дзён, зноў узяў назад заяву...

3-за лесу выпаўзла вялікая чорная хмара. Ярка засьвяціла маланка, і дзесь на краі меба, быццам рассыпаў хтосьці гіа дошках каменьне, пакаціўся гром. ГІакаціўся і абарваў гаворку старых. Лявон выцягнуў даўгую, скрыпаную сінімі жыламі шыю і, не адыхо- дзячы ад сьцяны пуні, глянуў на неба.

  • Ці ня будзе толькі зноў?.. А цяплынь-жа... парыць...

Потым раптам хваціў вецер, закруціў з усіх бакоў, парваў на кускі гіавісшую над пуняй чорную хмару—і прыціх. І калі прыціх— лінуў густы, цёплы дождж.

  • 0, ён табе, зноў... От вымачыць ужо, лепш ня трэба,—пра- мовіў зноў Лявон.

Антось маўчаў, прыхіліўшыся да сьцяны. Пыхкаў прыліпшай да рудой вусьніны папяроскай, а вочы прадраў у той бок, дзе пры- гожай руньню зелянелі яравыя ўсходы колгасу. Лявон таксама змоўк.

Некаторы час стаялі моўчкі. Курылі Антосеву самасейку. Слу- халі шум дажджу. Лявон высунуў з-пад страхі босую ў гразі нагу пад струмень вады, што сьцякаў з страхі,—абмыў, тады падставіў другую. Брызнула вада высока на лытку—па целе мурашкі прабеглі, і тады зноў ён парушыў маўчанку, зьвярнуўшыся да Антося:



  • Ты-ж ці не падаў ужо заяву?

Антось не адказаў. Быццам не да яго было гэтае запытаньне. Па-ранейшаму пыхкаў нрыліпшай да вусьніны папяроскай.

  • Чаго-ж гэта ты маўчыш?

  • ІІІто?—адазваўся ўрэшце Антось.

  • Ці не падаў, кажу, заяву ў колгас?

Антось кінуў зірк уніз і там застанавіў яго. Скрозь зубы адказаў:

  • Падаваць—я яшчэ не падаваў, але-е...

Не дагаварыў Антось, праглынуў апошнія словы, што хацелі вырвацца з грудзей за словам „але“. Тады Лявона яшчэ больш заці- кавіла гэтае гіытаньне. Ён успомніў, што заўчора, пасьля сходу ў сельсавеце, Антось адвёўшы быў у куток старшыню колгасу і доўга, накуль і разыйшліся ўсе, аб нечым гаварылі. Тады яшчэ гаворка.іх зацікавіла Лявона, і зараз вось якраз узьбегла тое самае на памяць.

7

СЬЦЯПАН СЯМАШКА



  • Думаеш?—далязаў з загштаньнем Лявон.

  • Хто яе, брат, ведае, як тут зрабіць. Каторы дзень от ужо ганяю ўзад-уперад аб гэтым... Сказаць, што зусім ня маю намеру,— дык не, але і ня вырашыў яшчэ канчаткова. Жонка ня хоча, баіцца..- Мабыць прыдзецца падацца...

  • Ня раю...

  • Чаму-у?—працадзіў скрозь зубы Антось, ня ўзьнімаючы вачэй.

  • Пачакай крыху... Год які пераб'ешся сяк-так, а там і лягчэй будзе. Ужо от канёнка замеў, хоць дрэнны, але-ж свой... Падгадуеш другую карову... 3 часам, сабраўшыея з сіламі, хату новую, мабыць, паставіш... калі трэба будзе, дык я магу дапамагчы крыху... разьбя- рэмся неяк. А там... Хлопцы падрастуць, атрымаўшы прырэз да сваёй надзельнай, добра можна будзе абсталявацца жыць.

Лявон прыпаліў папяроску і ціха, ледзь не на самае вуха Анто- ся, дадаў:

  • А там якраз і парадкі зьменяцца гэтыя, адносна колгасаў. Між намі гаворачы, кажуць, што ў цэнтры адбываюцца вялікія спрэч- кі наконт колектывізацыі... Мабыць яшчэ адменяць гэтыя колгасы... Я во гэтак сама думаў падавацца, але як пачуў адносна спрэчак гэ- тых у цэнтры, дык... думаю пачакаць крыху. Табе такса.ма раю...

Антось увесь час маўчаў. Слухаў толькі, што гаварыў Лявон (амо' і думаў аб чым?), ды калупаў нагою, як малое дзіцё, вадкую пад сабою зямлю. 3 Антосем усе гэтыя дні адбывалася тое, чаго ні- колі ён не адчуваў на сваім жыцьці. Якаясь невядомая сіла цягнула яго туды, дзе большасьць яго суседзяў—у супольнае жыцьцё. Але разам з гэтым штосьці трымала яшчэ, ня пускала зрушыцца з ста- рога месца. Здаецца, зусім вось недалёчка знаходзіўся Антось ад та- го, каб далучыцца да суседзяў—падацца ў колгас. Здаецца танюсень- кая нітачка толькі трымала яго на старым месцы, якая зараз-жа маг- ла абарвацца—і ён там.

Так было з Антосем усе гэтыя апошнія дні. Нават сёньня, да спатканьня з Лявонам, зусім інакшыя думкі былі ў Антося ў галаве, чым цяпер вось, калі ён стаіць тут пад пуняй і слухае параду Лявона.

... А Лявон цягнуў сваю гаворку:


  • Яно, канешне, калі, скажам, выдадуць такі закон, што аба- вязкова ўсіх у колгасы, ды...

Лявон плюнуў сабе пад ногі і зацягнуўся папяроскай на ўвесь рот. Пусьціў клубкі сіняга дыму праз густыя, павісшыя ўніз, вусы і цягнуў:

  • ... тады ўжо прыдзецца падацца, бо куды-ж ты падзенешся.

  • Ну, вядома, што тады няма куды падзецца...—падцьвердзіў Антось.

8

БРАТЬ!


  • А пакуль па добраахвотнасьці, дык трэба патрымацца. Ну... што прыежджы комуніст гэты дзярэ глотку за колгасы, дык ён за гэта вунь якія атрымлівае грошы... Яму што... прыехаў, нагаворыць чорт ведае колькі—і паедзе.

А ты потым разьбірайся...

  • Кажуць-жа, што ён увесь час будзе працаваць тут у колгасе.

  • І-і-і... не давай ты гэтаму веры. Дзе ён табе згодзіцца, калі ў іх там у горадзе восем гадзін працы ў дзень, усяго хагіае... А тут улетку трэба працаваць ад цёмнага і да цёмнага. Нам тут ня тое, што ў горадзе...

Лявона абарваў Антосеў хлопчык, нечакана вынырнуўшы з-за вугла пуні.

  • Ідзі, тата, хутчэй, да хаты. Цябе чакае гарадзкі той дзядзь- ка... Даўно чакае, а я пакуль знайшоў цябе, дык набегаўся колькі.

Лявон глянуў прыжмураным вокам на хлопчыка і буркнуў штось- ці ў бараду, калі Антось моўчкі адыходзіў ад пуні.

II.


Кулеш, як толькі ўвайшоў у хату і сеў ля стала, разы тры пра- бег вачыма па хатніх рэчах. А потым, пагаварыўшы крыху з скупой на слова гаспадыняй, сядзеў абапёршыся рукою аб стол і думаў:

„От народ ужо!.. Ня тое, што ў нас там на заводзе. Цяжкі на- род... Трэба-ж такі, колькі часу тлумачыў на сходах ды і так кожна- му... Урэшце—самі бачаць на практыцы сваіх суседзяў, што толькі такім шляхам можна пабудаваць жыцьцё, якое патрэбна чалавеку.. А ўсё-такі-ж трымаюцца от. Ды завошта?!.. Заскарузьлі ў гэтым брудзе і выцягнуць цяжка“.

Потым зноў запытаў Кулеш у гаспадыні.


  • Дык, кажаце, ня вырашылі яшчэ.

Гаспадыня адарвала ад акна вочы і, уздыхнуўшы, адказала ня- сьмеда:

  • Мужчына мой, мабыць, і згодзіцца, а я дык... Хто-ж яе, тава- рыш, ведае, якое будзе жыцьцё. Гавораць усялякае пра гэтыя самыя колгасы, боязна неяк.

  • Самі-ж бачыце, якое жыцьцё ў нашым колгасе. На вашых-жа вачох усё адбываецца. У мінулую восень шмат узялі хлеба з ураджаю, сёлета гаксама... хопіць і сабе, шмат дадзем і дзяржаве. У колгасе і жанчыне куды лягчэй, чым у аднаасобнай гаспадарцы, ня трэба раз- рывацца на рабоце ў розныя бакі... Для дзяцей от ясьлі адкрылі, а з часам організуем і сталоўку, тады зусім лёгка будзе колгасьніцы...

  • Ай, таварышы, вы ўсё гнеце перарабіць тут у нас у Куравым, як у горадзе ў вас там на фабрыцы. У нас гэта цяжка, народ не такі, цёмны... Ведама ў вёсцы... Ох-ох... Хго-ж яе ведае, таварыш, як

СЬЦЯПЛН СЯМАШКА



лепш... Яно, канешне, як нам от дык і цянер надта цяжка жыць, вясну церпім кожны год, недахваткі гэтыя... але-ж...

Гаспадыня нічога не адказала. Зноу угледзілася праз акно на вуліцу.

Змоўк і Кулеш. Задумаўся чагосьці, гіеравёў вочы ў той бою дзе малое дзіцё ў падрыгіанай бруднай кашуле з такім смакам уві- халася з ложкай каля вялікай глінянай міскі. Дзіцё ўвесь час пера- соўвала маленькі ўслончык на якім стаяла міска, каб трапіць на раў- нейшую мясьціну і спрытней прыстасавацца.

„От як выхоўваецца зьмена наша...“—падумаў Кулеш і міжволь- на неяк, зьнянацку запытаў:


  • А гэта-ж хлопчык, ці дзяўчынка?

Гаспадыня падбегла да малога і цярнула яму пад носам рукою.

  • Хлопчык... хай на іх... клопатаў колькі. гора, пакуль выгаду- еш от такога,—адказала яна.

Хацела зноў сесьці на лаўку, але малы напрасіў:

  • Мамка, дай хлеба.

Але дарма. Маці адняла нават і міску з стравай ад яго, а само- га ўзяла да сябе на рукі і села на лаве.

  • Ты ўжо наеўся, Досыць бурзоліцца, як парасё тое ўсёроўна,— пагразіла яна сыну.

І малы не „спрачаўся“, бо не ўпяршышо, відаць, пачуў ён ад маці гэтыя дакорлівыя словы.

Кулеш зноў абвёў вачыма падгніўшыя ў хаце сьцены, закап- целую печ, палок на якім ляжала зьбітая салома і старэнькая дзя- руга комам. Абвёў вачыма і апусьціў галаву.



  • Ідзе! Пад пуняй знайшоў... ад дажджу былі схаваўшыся з дзядзькам Лявонам,—гаварыў хлопчык, засапшыся.

Зараз-жа ўвайшоў і Антось. Паздароўкаўся з Куляшом і сеў на лаве.

  • Ах каб яго ліханька гэтага дажджу... Думаў ячмень сёньня пасеяць, ажно як даў ён, дык... А ў вас, таварыш старшыня, уцраў- ка, відаць...

  • Мы даўно пасеялі свой!

  • Я ўжо бачыў... Абышоў прыгожа...

  • У нас застаўся толькі лён, ды вікі трэба крыху пасеяць на зялёны корм, тады і ўсё будзе скончана з сяўбой.

  • Ого, такой сілай!..

  • Вядома, што ўадзіноту ніколі ня зробіш столькі, колькі су- польнай працай.

10

БРАТЫ


  • Ну, у вас і інвэнтар спраўны, зноў-жа—коні... ня тое, што ў мяне. Мой дык ня хоча плуг цягнуць... Усю зіму даваў сена ў абрэз, а цяпер дык аб полі, аслабеў... ды і стары мусіць падла.

Антось памаўчаў крыху, а потым дадаў:

  • Затое і зацяжка ў рабоце...

  • Дык чаго-ж ты марудзіш?—абарваў Кулеш Антося,—Хадзі от да нас і мы, брат, зараз-жа абсеем супольна ўсю тваю зямлю.

  • Хто-ж яе ведае, як тут 'лепш зрабіць.. нерашуча адказаў Антось...

  • А я, ведаеш, наўмысьня зайшоў да вас адносна гэтага. Хутка ўжо ўся вёска падаедца да нас...

  • Хіба ўся?!—зьдзівілася Антосіха.

  • Ды ўжо мала засталося, якія не ў колгасе. Учора ог удвох падалі заяву, сёньня яшчэ...

  • Хто-ж, цікава, застаўся?—запытала Антосіха.

—- Вы, Тамаш... Вінцэс...— ня больш чатырох гаспадарак.

Антось маўчаў, аддаўшыся думам. У галаве яго маляваліся самыя рознастайныя пляны жыцьця, у якіх капаўся ён знайсьці для сябе самы лепшы, самы падыходзячы плян. Здаецца, ужо вось набліжаецца ён у думках да таго, каб зьмяніць, скасаваць старое жыцьцё. Здаецца. вось зараз ён гатоў сказаць Куляшу йб тым, што згодзен падацца ў колгас. Але тут-жа набягае другая думка, абрывае гэта—і ён зноў застаецца на старым месцы.

Словы Лявона глыбока прабіваюць мазгі Антося, пярэчаць увесь час зрушыцца з старога месца.


  • Яно каб засталося так назаўсёды, дык тады няма чаго цяг- нуць, гэта праўда... Але-ж... А як ды адменюць колектывізацыю і зноў гірыдзецца жыць, як і цяпер, дык потым цяжка будзе ўзяцца будаваць гаспадарку. А яно мабыць і праўда, што ў цэнтры там спрэчкі адносна колектывізацыі...

... А Кулеш увесь час цягнуў сваю гаворку, даводзіў Антосю:

  • ...сам-жа бачыш, шго ўрода зусім ня тая, як у аднаасобнікаў. Летась во колькі атрымалі нашы колгасьнікі!..

  • Ды я гэта ведаю... сам быў на тым сходзе, калі дзялілі пры- бытак,— безахвотна працадзіў Антось.

Кулеш адразу заўважыў, што Антось бязуважна слухае яго га- ворку. Зусім ня так адносіцца да колгасаў сёньня, як заўчора на сходзе ў сельсавеце. I нават калі сёньня Кулеш ішоў да Антося, быў упэўнен, што ён ідзе да свайго колгасьніка, якога трэба толькі ўвесьці ў сьгііс колгасу, ды абагуліць Антосеў інвэнтар і каня.

Кулеш крыху хваляваўся. Крыўдна стала, а на каго, дык і сам ён ня мог зразумець. Ці на Антося, які так неразважна глядзіць на жыцьцё, ці яшчэ на каго... Ён узьняўся з лавы і прайшоў па хаце.



  • Сядзеце, таварыш... зайдзеце яшчэ,—прамовіла Антосіха.

СЬЦЯПАН СЯМАШКА



  • Не, я так толькі... ногі'параўняў крыху, а то заседзеўся ўжо нельмі.

  • На нашай падлозе не параўнаеш дужа, таварыш...

  • А нічога...

Кулеш зноў сеў ля стала і запытаў:

  • Ну дык як, Антось?.. Што ты надумаў?

Антось пасунуўся бліжэй да стала, глянуў на жонку і скрозь зубы адказаў:

  • Хто-ж яе ведае, таварыш... просга ня ведаю, як тут і зрабіць...

  • Чаго-ж там яшчэ занадта думаць. Пытаньне-ж ясна для цябе так, што вырашыць яго ня цяжка.

  • Яно-та праўда, але...

Антось замяўся крыху, зноў пасунуўся бяз ніякай прычыны, пачухаў патыліцу і дакончыў свой сказ.

  • ...прыдзецца, таварыш старшыня, пачакаць крыху.

  • От і я гэта... трэба падумаць, насьпеем яшчэ,—дадала жонка.

III

Сход кураўцаў як пачаўся раніцой, дык аж да самага вечара цягнуўся.

Уся вёска прысутнічала на сходзе. Шумелі... Кулеш разоў колькі падымаўся з-за стала і сунімаў прысутных.


  • К парадку, таварышы... па адным выказвайцеся... так-жа нельга...

Але дзе ты ўсьціхамірыш, калі кожнаму хочацца першым выка- зацца, калі кожнага за жывое закранае ўзьнятае пытаньне. Ды і га- ворка складней здаецца выходзіць у кожнага, калі ўсе разам гаво- раць, перабіваючы адзін другога. А пачне іншы „па рэгляманту“ гава- рыць—быццам-бы ня тое ўжо выходзіць, блытае, хутка абрываецца і толькі калі пачынае гаварыць сусед, тут вось побач з ім, зноў усплываюць думкі ў галаве, і тады ўжо ніяк нельга ўмаўчаць, каб ня ўставіць сваіх два-тры словы.

  • К парадку!.. па адным,таварышы...— еунімаў Кулеш, стукаючы канцом алоўка аб стол.

А сход шумеў...

А сход надрываўся дзесяткамі мужчынскіх і жаночых галасоў.



  • Закону няма такога, каб гвалтам заганяць людзей у колгасы,— крычаў стары Тамаш.

У адказ Тамашу сыпаліся з усіх куткоў галасы.

  • А хто цябе гоніць?

  • Правільна! Ня хочаш, і ня ідзі, кленчыць перад табой ня будзем.

  • Сам-жа длй сябе робіш карысьць, а не для каго.

  • Правільна, Панас, гаворыш, сам для сябе...
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка