4 жніўня 2015 г. Удзельнікі каманды “Хуткасць” паказваюць свой спрыт




Дата канвертавання14.02.2019
Памер22.5 Kb.
Гуляем разам
Згодна графіку правядзення дваровых пляцовак па месцы жыхарства ў летні перыяд 2015 года Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі правёў чарговую гульнявую праграму. 4 жніўня ў ёй удзельнічалі рабяты, якія пражываюць у завулку Касманаўтаў райцэнтра Сянно
Штогод, у канікулярны перыяд, педагогі Сенненскага РЦДіМ ажыццяўляюць працу пляцовак па месцы жыхарства на розных вуліцах райцэнтра, гарпасёлка Багушэўск, аграгарадках Машканы, Янова. Праца з дзецьмі на дваровых пляцоўках з'яўляецца гарманічным працягам адукацыйнага працэсу і дзейнасцю педагагічнага калектыву ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па развіццю кожнага дзіцяці, яго здольнасці да запаўнення прасторы вольнага часу, фарміраванні густу да актыўнага адпачынку. c:\documents and settings\admin\рабочий стол\в редакцию доровая площадка\4.png


4 жніўня 2015 г. Удзельнікі каманды “Хуткасць” паказваюць свой спрыт
Арганізуючы працу пляцовак, педагогі прытрымліваюцца прынцыпаў адраснасці (выбіраецца пляцоўка паблізу жылых дамоў), даступнасці, калі ўдзельнікамі праграмы з'яўляюцца дзеці, падлеткі, нават дарослыя. Прынцыпы індывідуальнага падыходу, гуманнасці дапамагаюць ўлічваць індывідуальна-псіхалагічныя патрэбы ўдзельнікаў.


Добра адпачыць на зялёнай траўцы”. Удзельнікі каманды “Маланка” разам з сябрамі з каманды “Хуткасць” пасля ўдзелу ў гульнявых іспытах
Вопыт арганізацыі працы з дзецьмі па месцы жыхарства паказвае, што найбольшай папулярнасцю ў іх карыстаюцца рухомыя гульні, конкурсныя спаборніцтвы, таму ў скарбонцы правадзімых мерапрыемстваў ёсць бегавыя, скокавыя гульні, а таксама гульні з мячом. Усё гэта накіравана на аздараўленне і прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, самарэалізацыю дзяцей, прафілактыку асацыяльных паводзін, развіццё камунікатыўных здольнасцяў. У прадстаўленні рабят вольны час на дваровай пляцоўцы - гэта заўсёды кампанія таварышаў. Педагогі дадатковай адукацыі цэнтра імкнуцца пашырыць яе, з'яднаць дзяцей праз гульню. c:\documents and settings\admin\рабочий стол\в редакцию доровая площадка\canva5.png

Гэта спрыяе яркасці і разнастайнасці ўражанняў, актыўнай зацікаўленасці да зносін са свамі равеснікамі, сумеснага вольнага часу, які перарастае ў сапраўднае сяброўства. c:\documents and settings\admin\рабочий стол\в редакцию доровая площадка\2.png




Вопыт удзелу ў рабоце дваровай гульнявой пляцоўцы набывае Паліна Какуцева, якая 1 верасня стане першакласніцай СШ №2 г. Сянно
Хутка наступіць новы навучальны год. Першага верасня бадзёрымі і моцнымі рабяты пераступяць парог сваіх школ. Дваровыя пляцоўкі, як і адпачынак у прышкольных летніках, у вёсцы, экскурсіі і паходы па родных мясцінах спрыяюць паўнавартаснаму адпачынку і ўмацаванню здароўя - галоўнай каштоўнасці кожнага дзіцяці.

В. Каржыцкая, дырэктар

Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка