5 клас Тэма: Даданыя члены сказа Тып




Дата канвертавання14.11.2018
Памер68.02 Kb.
5 клас

Тэма: Даданыя члены сказа

Тып: урок-блок у форме казкі

Мэты:

  • паглыбіць веды вучняў пра даданыя члены сказа;

  • даць паняцце аб дапаўненні, азначэнні, акалічнасці;

  • пазнаёміць з іх графічным абазначэннем;

  • выпрацоўваць уменне вызначаць і адрозніваць галоўныя і даданыя члены сказа;

  • удасканальваць уменне ставіць ад галоўных членаў да даданых сэнсавыя пытанні;

  • фарміраваць уяўленне пра ролю кожнага даданага члена ў саставе сказа і вызначаць, якімі часцінамі мовы яны выражаны;

  • прывіваць цікавасць да чытання лінгвістычных казак;

  • узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

  • выхоўваць моўны этыкет у школьнікаў пры знаёмстве і гутарцы.


Абсталяванне:

  • мультымедыйны праектар;

  • запісы на дошцы;

  • падручнік.


Ход урока
І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока (Актывізаваць вучняў на працу.)

Мне думаецца, што няма на свеце такога хлопчыка ці дзяўчынкі, якія не любілі б слухаць ці чытаць казкі. А вы, дзеці, напэўна, таксама любіце казкі?



(слайд 1) Сённяшнюю тэму “Даданыя члены сказа” дапаможа зразумець вам казка. Так, казка “Незвычайнае падарожжа па касмічным горадзе Сінтаксісу і Пунктуацыі”. Сядайце больш зручна і слухайце ўважліва.

ІІІ.Тлумачэнне новага матэрыялу

(слайд 2) Жыў-быў на свеце звычайны хлопчык Алесь. Слухаў і паважаў ён старэйшых, ніколі не крыўдзіў малодшых. Вучыўся Алесь, як і вы, у 5 класе. І трэба сказаць, што вучыўся ён іолькі на “9” і “10”. А ўрокі беларускай мовы і літаратуры сталі яго самымі любімымі школьнымі прадметамі. (слайд 3) Як і ўсе хлопчыкі, Алесь марыў стаць касманаўтам. Адным словам, добры і працавіты быў хлопчык.

(слайд 4) Аднойчы Алесю не пашанцавала. Захварэў ён і чатыры дні не хадзіў у школу. Вядома, і тлумачэнне новых тэм, якія вывучаліся на ўроках, прапусціў. (слайд 5) Няёмка было хлопчыку ў першы дзень пасля хваробы сядзець у класе. На ўроках беларускай мовы ўжо замацоўвалі тэму “Даданыя члены сказа”, а бедны Алесь ніяк не мог зразумець, (слайд 6) што такое дапаўненне, азначэнне, акалічнасць, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і ад галоўных членаў сказа, як іх трэба падкрэсліваць.

(слайд 7) Прыйшоў хлопчык дамоў. Вырашыў самастойна разабрацца ў гэтых незразумелых даданых членах сказа. Тым больш, што і дамашняе практыкаванне было 225, дзе патрэбна падкрэсліць граматычную аснову, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць. Алесь доўга сядзеў над заданнем, але ўсё дарэмна — нічога не зразумеў нават тады, калі прачытаў у падручніку правіла. Так і заснуў за сталом...

(слайд 8)...Сніцца Алесю дзіўны сон. Быццам адарваўся ён ад зямлі і паляцеў у касмічныя прасторы. Доўга ляцеў ці коратка, але нарэшце трапіў у чароўны горад Сінтаксісу і Пунктуацыі (слайд 9). Апусціўся хлопчык на блакітную духмяную траву, прайшоў трошкі і ўбачыў маленькія прыгожыя домікі, замкі, вуліцы. На вуліцах чароўнага горада весела гулялі ўжо добра знаёмыя Алесю асобы — тонкія коскі, напышчаныя кропкі, задумення пытальнікі, словазлучэнні.

(слайд 10) Павольна ідзе Алесь далей, бачыць — на кожным доміку, над дзвярыма, прымацаваны невялікія шыльдачкі, і, што дзіўна, напісаныя па-беларуску: “апавядальны сказ”, “пытальны сказ”, “галоўныя члены сказа”, “зваротак”.

Ідзе так дапытлівы зямлянін, усё разглядае, усяму незвычайнаму дзівіцца. Бачыць Алесь — трохі ўправа ад сцежкі яшчэ адзін прыгожанькі домік, а над дзвярыма зноў шыльдачка “Даданыя члены сказа” .

“Вось, — думае хлопчык, — мне якраз сюды і трэба зайсці, пазнаёміцца з жыхарамі гэтага казачнага доміка”.

Асцярожна адчыніў дзверы, зайшоў ў прыгожы белы калідор. (слайд 11) Там яшчэ тры пары бліскучых ізумрудных дзвярэй з шыльдачкмамі: “Дапаўненне”, “Азначэнне”, “Акалічнасць”. Нясмела пастукаў Алесь у першыя дзверы, нават сэрца затухкала ад хвалявання.



  • Хто там стукае? Заходзьце калі ласка! — пачуўся з-за дзвярэй незямны голас, а неўзабаве выйшаў і сам невялікі зорны гаспадар. (слайд 12)

Апрануты ён быў у звышмодную кашулю з загадкавымі літарамі, словамі і вышытымі лініямі ў выглядзе рысак.

  • Добры дзень, паважанае дапаўненне!

  • Дрбры дзень, хлопчык!

  • Прабачце, калі ласка, што турбую, але я прыйшоў пазнаёміцца з Вамі.

  • Добра. Знаёміцца з ветлівымі зямлянамі я люблю.

Алесь коратка расказаўпра сябе, пра свае школьныя справы і, безумоўна, пра нядаўнія непрыемнасці.

  • Завуць, дарагі дружа, сапраўды Дапаўненнем. У свайго бацькі Сказа я старэйшы сярод сыноў — даданых членаў. Заўсёды дапамагаю свайму бацьку паясняць галоўныя або іншыя даданыя члены. Абазначаю прадмет і адказваю на пытанні ўскосных склонаў.

  • Ведаю, ведаю я гэтыя пытанні, — усклікнуў Алесь.

  • Настаўнік: — А вы, дзеці, ведаеце пытанні ўскосных склонаў? Успомніце і назавіце іх. (слайд 13) (Потым увага вучняў звяртаецца на надпісы на кашулі дапаўнення)

  • Вось так пазнаеміліся Алесь з дапаўненнем. Затым хлопчыкі пачалі гуляць у гульню “Жмуркі”. Зорны чалавек Дапаўненне з лёгкасцю ператвараўся ў словы і хаваўся ў розныя сказы, а Алесь старанна іх шукаў.

  • Настаўнік: —Давайце, сябры, і мы дапаможам Алесю адшукаць Дапаўненне.

першым сказе з каментарыем, у астатніх вучні самастоўна падкрэсліваюць дапаўненне і граматычную аснову)
Заданне № 1 (слайд 14)

  • Веснавое сонейка цешыла расліны і дрэвы, птушак і жывёл, палі і ваду.

  • Бібліятэкарка прапанавала вучням незвычайныя казкі, цікавыя апавяданні, неверагодныя паданні і легенды.

  • Вучань акуратна растаўляў у сшытку коскі і працяжнікі, раздзяляў сказы кропкамі, пытальнікамі і клічнікамі.

Цёпла развітаўся Алесь з Дапаўненнем і падышоў да дзвярэй другога пакою, каб пазнаёміцца з Азначэннем.

(слайд 15) Ізумрудныя дзверы былі прыадчынены, і хлопчык з хваляваннем зазірнуў у пакой. Сярод светлага пакою стаяў невялікі чалавек. Дзіўны чалавек знешне нічым не адрозніваўся ад Дапаўнення, толькі на звышмоднай кашулі былі іншыя літары і не такі арнамент (слайд 16).

— Добры дзень, паважанае Азначэнне, — першым парушыў цішыню Алесь.

— Добры дзень, хлопчык, — крыху здзіўлена адказаў зорны чалавек.

— Ці можна з вамі пазнаёміцца?

—Так, можна. Я люблю знаёміцца з такімі ветлівымі хлопчыкамі.

Спачатку Алесь расказаў пра сябе, пра свае непрыемнасці і пра сустрэчу з Дапаўненнем, а потым Азначэнне пачало расказваць пра сябе.

— Я сярэдні сын бацькі Сказа. Абазначаю прымету прадмета і адказваю на пытанне які? чый? Прыгожы, акуратны. А яшчы я ўмею пераўтварацца, як і ўсе мае браты, у словы. Вось, здаецца, і ўсё. Ці запомніў ты, Алесь?

— Так, запомніў, — упэўнена адказаў хлопчык.

— А зараз пагуляем у цікавую і займальную ульню, —прапанавала Азначэнне. — Я буду называць словы-прадметы, а ты будзеш падбіраць да іх словы-азначэнні.


  • Настаўнік: — Давайце і мы таксама пагуляем разам з Алесем і Азначэннем. Падбярэм да слоў-прадметаў як мага больш азначэнняў.

З радасцю згадзіўся Алесь на гэтую прапанову.
Заданне № 2 (слайд 17)


Словы-прадметы

Які? Чый? (чыя?чыё?)

Маці

мова


настаўнік

паліто


сабака

гусь






(слайд 18) Развітаўся Алесь з Азначэннем, як з сябрам. Не паспеў хлопчык адысці ад дзвярэй, як на нешта наткнуўся.

— Ой-ёй-ёй! Прабачце, паважаны!

— Акалічнасцю мяне завуць.

— Прабачце, калі ласка, паважаны чалавек Акалічнасць!

Дзіўны чалавек знешне нічым не адрозніваўся ад Дапаўнення, толькі на звышмоднай кашулі былі іншыя літары і не такі арнамент (слайд 19).

— Хто ты такі? І што робіш у нашым доміку? — задзірліва спытала Акалічнасць.

Алесь адказаў на пытанні Акалічнасці, а потым і зорны чалавек расказаў пра сябе.

— Я ў бацькі Сказа самы малодшы. У любы момант дапамагаю яму паясняць галоўныя, а то і сваіх старэйшых братоў, даданых членаў. Люблю абазначаць ў сказе месца, час, спосаб дзеяння і адказваю на пытанні дзе? куды? адкуль? калі? як?

Потым Акалічнасць прапанавала таксама пагуляць Алесю ў цікавую гульню —пры дапамозе дадзеных пытанняў уставіць у сказах замест кропак акалічнасці.

Настаўнік: — Мы таксама пагуляем у гэтую гульню.


Заданне № 3 (слайд 20)


  • (Калі?) ... вучань ... (як?) адказваў настаўніку правіла ... (дзе?).

  • (Адкуль?) ... (куды?) вучань ішоу ... (як?) ... (калі?).

  • (Дзе?) ... (калі?) ... птушка спявала ... (як?) сваю прыгожую песню.

Сумна Алесю і Акалічнасці стала гуляць удваіх. Вырашылі сябры паклікаць яшчэ на вуліцу Дапаўненне, Азначэнне, Дзейнік і Выказнік.

Пачалася цікавая гульня ў жмуркі. Першым давялося жмурыць Алесю. Усе галоўныя і даданыя члены хутка пераўтварыліся ў словы і складалі самыя розныя сказы.

Нечакана нешта загрымела, замяўкала. Алесь расплюшчыў вочы. На стале сядзеў хатні кот Васька і старанна мыўся. Хлопчык усміхнуўся яму, а потым смела пачаў выконваць дамашняе практыкаванне.

На другі ўрок Алесь атрымаў дзевятку, і дапамог яму ў гэтым дзіўны фантастычны сон.

Настаўнік: —Адгорнем і мы падручнік на старонцы 103 і выканаем часткова практыкаванне 225 (з каментарыем).

IV. Падагульненне

Пра што вы даведаліся на сённяшнім уроку?

Як называюцца даданыя члены сказа?

Што вы даведаліся пра іх?

Што на ўроку спадабалася больш за ўсё?

Што было самым складаным?


V. Д


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка