5 сакавіка завяршаецца прыём заявак на арганізацыю спецыялізаваных секцый (панэляў) у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі




Дата канвертавання15.11.2017
Памер16.56 Kb.

Паважанае спадарства,
Звяртаем Вашу ўвагу, што 5 сакавіка завяршаецца прыём заявак на арганізацыю спецыялізаваных секцый (панэляў) у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (28-30 верасня 2012 г.; Коўна, Літва).
Секцыі (панэлі) могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.
Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці нават вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю секцый для разгляду актуальных грамадскіх пытанняў.
Мы спадзяемся, што фарміраванне секцый і панеляў праз адкрыты збор прапановаў дазволіць павысіць адпаведнасць Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі чаканням і патрэбам акадэмічнай і экспертнай супольнасці.
Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса.
Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі таксама могуць выступаць зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.
Для падачы заяўкі да 5 сакавіка 2012 года на электронны адрас Кангрэса (icbs@palityka.org) неабходна даслаць:

1) папярэднюю назву секцыі (панэлі);

2) кароткую канцэпцыю (каля аднаго абзаца);

3) папярэдні спіс магчымых удзельнікаў.


З павагай,
Арганізацыйны камітэт

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі – штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных інстытуцый, якія займаюцца даследаваннем Беларусі. Праца Кангрэса дазваляе магчымасць выступу 150-200 спецыялістам з розных дысцыплін.


Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі арганізуецца Кансорцыумам акадэмічных і экспертных арганізацый Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін. Больш падрабязна глядзіце сайт www.icbs.lt


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка