6 (35) лістапад-снежань 2011 Электроннае суправаджэнне да ўрокаў матэматыкі ў пятым класе




Дата канвертавання14.05.2017
Памер85.29 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Нацкая сярэдняя школа імя М.Д. Шастакова Крупскага раёна”



Артыкул у часопісу “Адукацыя Міншчыны”

6 (35) лістапад-снежань 2011


Электроннае суправаджэнне да ўрокаў матэматыкі ў пятым класе

Склала:


настаўнік матэматыкі і інфарматыкі

Юшко Валянціна Аляксееўна


Электроннае суправаджэнне да ўрокаў матэматыкі ў пятым класеc:\documents and settings\я\рабочий стол\dsc08405.jpg

Валянціна Аляксееўна Юшко, настаўнік матэматыкі ДУА “Нацкая сярэдняя школа імя М.Д. Шастакова Крупскага раёна”

Скончыла МДПІ імя А.М. Горкага, матэматычны факультэт

Працоўную дзейнасць пачала ў Дзянісавіцкай СШ Крупскага раёна

З 1992 года працуе настаўнікам матэматыкі ў ДУА “Нацкая сярэдняя школа імя М.Д. Шастакова Крупскага раёна”

Педагагічны стаж – 20 гадоў.


Вывучэнне геаметрычнага матэрыялу выклікае цяжкасці ў вучняў, асабліва ў 5 класе. Яны звязаны з увядзеннем новых геаметрычных паняццяў, фарміраваннем першапачатковых навыкаў геаметрычных пабудоў з дапамогай лінейкі, цыркуля, чарцёжнага трохвугольніка, транспарціра. Гэта агульная для ўсіх школ праблема, якая ўзмацняецца ва ўмовах беларускамоўнай сельскай школы практычнай адсутнасцю камп’ютарных адукацыйных праграм па матэматыцы на беларускай мове.

Ідэя стварэння электроннага сродку навучання, прызначанага для арганізацыі навучання па матэматыцы, менавіта на беларускай мове і для ўрокаў, аб’яднаных адной тэмай. ЭСН “Электроннае суправаджэнне да ўрокаў матэматыкі ў 5 класе” была намі прадстаўлена на VI Рэспубліканскі конкурс “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”. На заключным этапе, які праходзіў з 12 па 14 мая ў Наваполацку, гэты праект быў адзначаны пахвальным водгукам і ўключаны ў каталог галіновага фонду праграмных сродкаў навучання.
У дадзеным артыкуле мы хацелі б прапанаваць увазе сваіх калег некаторыя ідэі і практычныя напрацоўкі па заяўленай тэме.

На наш погляд, выкарыстанне на занятках навучальных прэзентацый, распрацаваных у асяроддзі PowerPoint, спрыяюць рашэнню мэт, якія ставяць на ўроках геаметрыі:

- развіваць прасторавае ўяўленне вучняў, вобразнае мысленне;

- развіваць лагічнае мысленне;

- фарміраваць уменні выразна і ясна выкладаць свае думкі;

- удасканальваць графічную культуру.

З дапамогай праграмы PowerPoint можна ствараць не толькі прэзентацыю-суправаджэнне для ўрока матэматыкі, але і інтэрактыўную мадэль для дэманстрацыі геаметрычнага матэрыялу і задач.

У гэтых мэтах можна выкарыстоўваць электроннае суправаджэнне да вучэбнага дапаможніка для 5 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання пад рэдакцыяй Л.Б. Шнепермана, аўтараў Кузняцовай А.П. і іншых. Карыстаючыся дадзеным праграмным прадуктам, можна знайсці наглядныя адказы на ўсе тэарэтычныя і практычныя пытанні па тэме "Вугал. Разгорнуты і прамы вуглы. Сумежныя вуглы, вертыкальныя вуглы".

Дынамічныя элементы на слайдах павялічваюць нагляднасць, спрыяюць лепшаму разуменню і запамінанню вучэбнага матэрыялу. Інтэрактыўнасць слайдам прэзентацый далі гіперспасылкі, запіс часу анімацыі з дапамогай трыгера [2, 5]. Гэта дало магчымасць скласці гульнявыя слайды, трэніравальныя задачы і заданні з імгненнай зваротнай сувяззю, якія вельмі падабаюцца дзецям у пятым класе.

Праект прадстаўлены двума блокамі: вывучэнне тэмы і замацаванне (рыс.1).

Блок "Вывучэнне тэмы" змяшчае 3 прэзентацыі:


  • пытанні па тэорыі;

  • рашэнне практыкаванняў па падручніку;

  • вусныя практыкаванні.

Блок "Замацаванне" змяшчае 2 прэзентацыі:

  • матэматычныя дыктанты;

  • праверачная работа і тэст, які выкананы ў тэставай праграме "КРАБ".

Дадзены праект арыентаваны і на самастойнае вывучэнне і замацаванне тэмы "Вугал. Разгорнуты і прамы вуглы. Сумежныя вуглы, вертыкальныя вуглы" вучнямі 5 класа. Гэта могуць быць вучні, якія прапусцілі тэму, ці вучні з высокай матывацыяй, якія працуюць з апярэджэннем.


Рыс.1

З дапамогай электронных сродкаў настаўнік матэматыкі, які працуе ў беларускамоўнай школе і валодае праграмай Прэзентацыя Microsoft Office PowerPoint, правядзе ўрок матэматыкі больш эфектыўна і цікава. У залежнасці ад тыпу ўрока, яго мэт, узроўню навучання вучняў класа, настаўнік можа арганізаваць урок так, як ён лічыць патрэбным.

Паводле структуры праекта, на ўроку можна выкарыстоўваць некалькі прэзентацый адразу (з дапамогай гіперспасылак злучацца з любой прэзентацыяй, выбіраючы патрэбныя слайды), ці адну.

"Пытанні па тэорыі". У гэтай прэзентацыі з дапамогай эфектаў анімацыі прадстаўлены ўвесь тэарэтычны матэрыял па пунктах 2.4.Вугал і 2.5.Разгорнуты і прамы вуглы. Сумежныя вуглы, вертыкальныя вуглы вучэбнага дапаможніка для 5 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання пад рэдакцыяй Л.Б.Шнэпермана [3].

Для зручнасці паказу слайдаў, для пакрокавага тлумачэння матэрыялу, з'яўленне ўсіх анімацыйных элементаў адбываецца па пстрычцы мышы. З дапамогай гіперспасылак па кіравальных кнопках, а таксама "калёсіка мышы", можна перайсці на патрэбнае тэарэтычнае пытанне па адной з тэм, ці Рыс.2

вярнуцца назад для паўтарэння матэрыялу. Напрыклад, пры тлумачэнні паняцця роўных вуглоў вельмі даступна і наглядна паказваецца, як параўноўваюцца вуглы пры накладанні (рыс.2).

“Рашэнне практыкаванняў". Прэзентацыя змяшчае рашэнне ўсіх задач з вучэбнага дапаможніка па дадзенай тэме. Практыкаванні, якія павінны ўмець рашаць усе, адзначаны кружком (напрыклад, № 2.55° стар.72) [3]. Астатнія заданні адрасаваны тым навучэнцам, хто жадае лепш ведаць матэматыку і атрымліваць адзнакі вышэй за 5-6 балаў. Прэзентацыю "Рашэнне практыкаванняў" можна выкарыстоўваць на ўроку пры рашэнні і афармленні задач ці пры праверцы дамашняга задання.

З дапамогай слайдаў прэзентацыі "Матэматычныя дыктанты" на ўроку можна правесці матэматычныя дыктанты з далейшай самаправеркай пры дапамозе элемента кіравання "кнопка" [2].

Кожная дыктоўка складаецца з 5 заданняў рознага ўзроўню складанасці [4].


  • заданні пад нумарам 1 адзначаны значком , іх можна ацаніць 1-2 баламі;

  • заданні пад нумарам 2 адзначаны значком ° - 3-4 баламі;

  • заданні пад нумарам 3 адзначаны значком - 5-6 баламі;

  • заданні пад нумарам 4 не адзначаны ніякім значком - 7-8 баламі;

  • заданні пад нумарам 5 адзначаны значком * - 9-10 баламі.

Настаўнік можа выкарыстоўваць гэтыя камплекты не толькі для правядзення навучальных рознаўзроўневых работ, але і для індывідуальнай работы вучняў, для карэкцыі ведаў па тэме, для арганізацыі групавой работы, франтальных апытанняў.

"Вусныя практыкаванні" (рыс.3) – адзін з варыянтаў работы са слайдамі можа быць наступны: да камп’ютара запрашаецца вучань, зачыняецца аб'ектыў праектара ахоўным экранам [1]. Такім чынам, іншыя дзеці не бачаць работу вучня. Тым часам клас можа выконваць іншае заданне. Па канчатку работы вучня, выконваецца праверка, клікнуўшы на кнопку "Праверыць". Калі лічыльнік паказаў меней 8 балаў, усе разам шукаем памылкі. Усе слайды дадзенай прэзентацыі выкананы з дапамогай эфектаў анімацыі, а ў некаторых Рыс.3

выкарыстоўваліся і трыгеры [5].

"Праверачная работа". Прэзентацыя змяшчае рознаўзроўневую праверачную работу па тэме "Вугал" [4]. Выкарыстоўваючы праграму PowerPoint, зручна распрацоўваць і праводзіць такія работы, бо на слайдах можна прадставіць і тэкставую інфармацыю і, маляваць чарцяжы. Формы правядзення праверачных работ могуць быць самымі рознымі. З дапамогай трыгераў можна арганізаваць работу з наступнай самаправеркай ці ўзаемаправеркай (рыс.4 і рыс.5).





Рыс.4 Рыс.5

У блоку "Замацаванне" прапануецца тэст, які выкананы ў тэставай праграме "КРАБ". Тэст складаецца з 10 рознаўзроўневых заданняў (у кожным узроўні па 2 заданні) [1]. Выканаўшы дадзены тэст, вучань атрымлівае адзнаку, у залежнасці ад колькасці правільных адказаў.

Такім чынам, ужыванне анімацыйных слайдаў на ўроках матэматыкі ў 5 класе пры вывучэнні геаметрычных паняццяў развівае лагічнае і вобразнае мысленне, прасторавае ўяўленне вучняў; спрыяе фармаванню ўменняў выразна і ясна выкладаць свае думкі, удасканаленню графічнай культуры, лепшаму засваенню матэрыялу за кошт нагляднасці яго ўяўлення.
Літаратура
1. Войтова, Ю.К. Устный счёт в 5 классе: упражнения: тесты/ Ю.К. Войтова. – Минск: Аверсэв, 2010. – 144 с.: ил.

2. Информатика в школе: PowerPoint в теории и на практике/Г.Т. Филиппова [и др.]. – Минск: Аверсэв, 2010. – 175 с. ил.


3. Матэматыка: вучэбны дапаможнік для 5-га класса агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. У 2 ч. Ч.1/ А. П. Кузняцова [і інш.]; пад рэд. Л.Б. Шнэпермана. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009. – 216 с. : іл.

4. Математика 5: самостоятельные и контрольные работы: пособие для учителей общеобразовательных учреждений / Е.П. Кузнецова [и др.]. – Минск: Аверсэв, 2009. – 176 с.: ил.



5. Плахотник, Л. Ю. Триггеры в презентации. Применение. Создание слайда с триггерами. – Режим доступа: http://www.nachalka.com. – дата доступа: 20.09.2011.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка