7. Любоў адкрытая для іншых




Дата канвертавання15.05.2017
Памер53.31 Kb.
7. Любоў адкрытая для іншых.
Любоў сужэнская не замыкае мужа і жонку толькі ва ўласным асяродзі, калі б было так, дык гэта быў бы эгаізм. Аднак яна адкрыта для людзей. У першую чаргу для дзяцей, якіх трэба прыняць і выхаваць. Затым для ўсіх акаляючых нас людзей, і наканец, ёсць любоў хрысціянская, якая дазваляе заўважыць Добрую навіну любові Божай, аб’явіўшыся ў Хрысце.
Даць жыццё “
Любоў ёсць дынамічная. Гэта вялікая сіла. Каханне будзіць у нас неспадзяваныя пласты сіл: у пэўным сэнсе стварае нас. Адкрывае нам вочы, праз якія мы можам убачыць прыгажосць гэтага свету.

Ці каханне мужчыны і жанчыны не дае жыцця трэцяй істоце, “на вобраз і падабенства” Бога? Калі гэта хрысціяне, мужчына і жанчына, ведаюць, што яны ёсць пасрэднікамі Бога ў яшчэ большай справе: прыводзяць да Яго сваё дзіця, каб учыніў яго сваім дзіцем, каб праз хрышчэнне ўдыхнўу у яго сваё жыццё.


На аснове гэтага, паставім сабе некалькі вельмі канкрэтных пытанняў:
- Чым для нашага саюзу ёсць дзіця? Ці ўпісалася яно ў нашыя планы, калі з ім сустрэліся?

- У які спосаб прынялі мы дзяцей, калі яны з’явіліся ў нашым саюзе? Ці мы гатовы прыняць наступнае?

- Што значыць для нас “адказнае бацькоўства”?

- Ці кіраўніцтва нараджэннем ёсць цяжкай праблемай для вашага сямейнага саюзу?

-Ці мы добра арыентуемся ў розных метадах натуральнага рэгулявання нараджаемасці, а асабліва ў метадах натуральнага планавання?

- Ці размаўлялі на гэтую тэму паміж сабой, прабуючы пераканацца, ці выбралі той метад, які дае магчымасць нашаму каханню супрацоўнічаць з Божай воляй?


Выхаванне:
Каханне – крыніца жыцця – вучыць свабодзе. Наша бацькоўская роля не канчаецца падчас нараджэння: гэтая малая істота, нарадзіўшыся з нас і адрадзіўшаяся ў Богу патрабуе дапамогі, каб стаць дарослым, як чалавек і хрысціянін, або каб дасягнуць той сапраўднай свабоды, якая прыводзіць да сапраўднай любові. На тым полі выхавання спынімся на найважнейшай характарыстыцы, выхаванне – ёсць справай любові.
Выхаванне ў любові
Любоў выхоўвае: любоў бацькоў да сваіх дзяцей, але яшчэ і любоў паміж самімі бацькамі. Што адкрылі для сябе ў каханні паміж вашымі бацькамі? Як каханне дапамагае ўзрастаць нашым дзецям?
Выхаванне да любові
Любоў да дзяцей дапамагае ім адшукаць незалежнасць, мужнасць і жаноцкасць, а таксама хрысціянства. Навуку свабоды яны набываюць паступова ( нараджэнне, першыя крокі, школа, узмужанне, сужэнства…) …” У болях будзем радзіць дзяцей” … так выглядае і шлях дзяцей да сваёй свабоды. Якім спосабам дапамагаем сваім дзецям асягнуць незалежнасць? Як перажываем часовыя”раставанні”? Як лепей падрыхтавацца да тых (раставанняў), якія выплываюць на гарызонце?

На падабенства Бога і Хрыста
Бог ёсць нашым Айцом. Уся Біблія паказвае нашы бацькоўскія справы выхавання Божага люду. Было б для нас вельмі карысна адшукаць у Евангеллі праявы выхаваўчай паставы Хрыстуса: патрабаванні і міласэрдзе, цярплівасць, рэалізм і надзея.
Сведчанне
Любоў сужэнская, як кожная любоў, не можа замыкацца ў сабе. Чым ёсць глыбейшая, тым патрабуе шырэйшага сведчання. А гэта ёсць любоў хрысціянская, яна пастаянна праменіцца з вачэй усіх, жывучых пад бляскам Добрай Навіны, аглошанай праз Езуса Хрыста: Айцец нас кахае і запрашае на сведчанне сваёй любові. Сведчанне сужэнцаў аказваецца сведчаннем любові прынятай, як дар, любоўю, якую перажываюць, як цудоўную прыгоду. Любоўю гэтай дзелімся як самым вялікім багаццем на свеце. Аб чым канкрэтным сведчыць нам жыццё “пары хрысціянскай”? Як яго несці і жыццём і словам? Праз якія сведчанні і ў Касцёле, і ў грамадстве прабуем гэта паказваць? Якое месца ў нашай сям’і займае гасціннасць?
Гасціннасць
Шырока практыкаваць у сем’ях адкрытасць і гасціннасць. END заўсёды ўдзялялі ўвагу на прыняцце гасцей, на гасціннасць дому, ці іншых пар, ці ўсіх, з кім сустракаемся ў штодзённым жыцці.
Дапаможныя пытанні да размовы ў час спаткання
- Якая радасць і багатства адкрываюцца ў выхаванні нашых дзяцей?

- Якія цяжкасці нас спатыкаюць?

- У які спосаб практыкуем гасціннасць? Ці ёсць яна нечым натуральным, ці патрабуе некаторых намаганняў?
Тэкст
Ян Вепер, арганізатар “Arki” тлумачыць нам, якія вартасці звязваюць нас з плоднай любоўю: Плоднасць любві – гэта тое, што існуе не толькі ў сям’і. Гэта адносіны міжлюцкія, гэта аказанне дапамогі.

Добры настаўнік не той, хто знае свой прадмет, а той хто ўмее любіць сваіх вучняў, цэніць іх, як асобу. …Сям’я, суполка, ў якой мы працуем узрастае, калі ёсць любоў, поўная ўзаемная надзея.

…Плоднасць адрозніваецца ад вытрымкі і творчасці. Існуе “плоднасць” мастацтва. Справы мастацтва, кніжкі, мелодыі, разьба, вынаходніцтва – усё гэта павінна нарадзіцца ў вялікай працы. Але настае момант, калі гэта справа закончана, і не патрабуе ўжо больш нічога. Зусім іначай чалавек, ён павінен быць накормлены, якога трэба любіць, выхоўваць, ніхто не патрабуе, каб ім захапляцца, але нельга яго пакінуць у куце, калі перашкаджае. Стаць бацькамі – гэта значыць узяць адказнасць за дзіця.

( Кожны чалавек гэта святая гісторыя ) Plon (1994)


Малітва падчас сустрэчы
Вы – соль зямлі. А калі соль страціць сілу, то чым пасоліцца? Яна ўжо ні на што больш не прыдатная, як толькі быць выкінутай на двор, каб яе людзі патапталі.

Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, што размешчаны на гары. Таксама не запальваюць свечкі і не ставяць яе пад пасудзіну, але ставяць на падсвечніку, каб свяціла ўсім, хто ёсць у доме. Так хай свеціць святло вашае на віду ў людзей, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі ды хвалілі Айца вашага, Які ў небе.
Правілы жыцця
Без увядзення правіл жыцця, рэлігійнае жыццё сужонкаў часта перажывае фантазіі і хаатызм. Жыццё ёсць нічым іншым, я1к акрэсленне правіл, якія кожны дабравольна прыймае для сябе, з мэтай прыняцця ў сваім жыцці Бога.

END запрашае нас вызначыць у кожным месяцы “правілы жыцця”. Гэта значыць, што мы ў нашым жыцці павінны вызначыць адносіны да Бога, да іншых людзей.

Такое правіла жыцця можа абдымаць некалькі аспектаў. Іншы раз гэта будзе справай індывідуальнай, кожнага члена суполкі.
У які спосаб вызначыць сабе правілы жыцця?
Спыніцца. Вызначэнне правіла жыцця патрабуе высілку яснага погляду, каб добра пазнаць сябе, настрой, якія давядуць да мэты.

Параіцца з Богам. Трэба шукаць Яго, прасіць асвяціць нас у справе канкрэтных спраў, асабліва ў часе скуплення.

Папрасі аб парадзе. Сведчанні паказваюць, што самі сябе мы ведаем вельмі дрэнна, што трэба паглядзець на сябе вачыма іншых людзей, што часта не можам самі сабе парадзіць.

Аб дапамозе можна папрасіць таго, хто нас добра ведае, асабліва тых, каго Бог падараваў нам:

- мужа ці жонку;

- члена суполкі, які добра ведае нас;

- спаведніка або духоўнага дарадцу;

Ніхто не можа выбраць нам правілы жыцця, аднак можа нам падказаць, якія склоннасці маем для развіцця, які талент павінны развіваць.


Прапанова на наступны месяц
- выбраць для сябе “правіла жыцця” на аснове выніку задання “прысядзем разам”;

- не забываць пра асабістую і супольную малітву;



- пастарацца кожны дзень знаходзіць час для чытання Святога Пісання;





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка