8 лютага спаўняецца 95 год




Дата канвертавання15.11.2017
Памер25.62 Kb.
8 лютагаc:\users\metodist\desktop\mielez.jpg

спаўняецца 95 год

з дня нараджэння

беларускага пісьменніка

Івана Мележа

Іван Паўлавіч МЕЛЕЖ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць  9 жніўня 1976, Мінск беларускі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972, за раман «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»).
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і: бацька – Павел Фёдаравіч, маці – Марыя Дзянісаўна. Скончыў сямігодку ў Алексічах, дзесяцігодку (СШ № 1) у Хойніках (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце – на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 – у БДУ, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1945, з 1966 – сакратар, а ў 1971-1974 – намеснік старшыні праўлення СП БССР.
Выбіраўся дэпутатам ВС БССР (1967-1976). Іван Мележ быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР – Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру.c:\users\metodist\desktop\ivan_melezh_ludzi_na_bolote_hoiniki_01.jpg
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1972). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка