A, -я (тата, дзядуля, мужчына, старшыня, сабака); назоўнікі тыпу паляўнічы




Дата канвертавання10.08.2018
Памер110.71 Kb.
Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду

Skloňování substantiv mužského rodu
Да назоўнікаў мужчынскага роду адносяцца назоўнікі 1) з нулявым канчаткам (сын, стэп, агонь, дом, роў, іней); 2) невялікая па колькасці група назоўнікаў з канчаткамі -a, (тата, дзядуля, мужчына, старшыня, сабака); назоўнікі тыпу паляўнічы.

Склонавыя канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду залежаць 1) ад тыпу асновы (на цвёрды зычны, зацвярдзелы зычны, зычныя г, к, х, мяккі зычны); 2) ад канчатка ў назоўным склоне адзіночнага ліку (нулявы, на –а, -я); 3) націскны ці ненаціскны канчатак ва ўскосным склоне.



I

Аснова на цвёрды зычны. Нулявы канчатак

Základ na tvrdou souhlásku. Nulová koncovka

1.1.

Варыянты канчаткаў усіх тыпаў заканчэння асноў залежаць ад месца націску у парадыгме. Націск можа падаць як на аснову слова (а), так і на канчатак, ад чаго залежаць варыянты канчаткаў у творным склоне адзіночнага ліку, родным склоне множнага ліку, вінавальным склоне множнага ліку (толькі адушаўлённыя назоўнікі) (b). Аднак націск у адзіночным і множным ліку не заўсёды супадае (с).


Канчаткі роднага (з паметкай ¹) і меснага (з паметкай ²) склонаў будуць разгледжаны асобна.

a) Націск на аснову/Přízvuk na základ
Неадуш./Neživ. Адуш./Živ.

Адз.лік. /Sing. Мн.лік./ Pl. Адз.лік/ Sing. Мн.лік./ Pl.


Н.

Завод

завод

Н.

студэнт

студэнт

Р.

завод¹

завод-аў

Р.

студэнт¹

студэнт-аў

Д.

завод

завод-ам

Д.

студэнт

студэнт-ам

В.=Н.

завод

завод

В.=Р.

студэнт

студэнт-аў

Т.

завод-ам

завод-амі

Т.

студэнт-ам

студэнт-амі

М.

на заводз²*

на завод-ах

М.

пры студэнц²*

пры студэнт-ах



b) Націск на канчатак/ Přízvuk na koncovku

Неадуш./Neživ. Адуш./Živ.

Адз.лік. /Sing. Мн.лік./ Pl. Адз.лік/ Sing. Мн.лік./ Pl.


Н.

Дыван

дыван-ы

Н.

слон

слан-ы

Р.

дыван-а¹

дыван-оў

Р.

слан-а¹

слан-оў

Д.

дыван-у

дыван-ам

Д.

слан-у

слан-ам

В.=Н.

дыван

дыван-ы

В.=Р.

слан-а

слан-оў

Т.

дыван-ом

дыван-амі

Т.

слан-ам

слан-амі

М.

на дыван-е

на дыван-ах

М.

на слан-е

на слан-ах


c) Націск у адз. і мн.ліку не супадае/ Přízvuk se v Sg. a Pl. neshoduje

Sing./Адз.лік Pl./Мн.лік


Н.

Горад

гарад-ы

Р.

горад¹

гарад-оў

Д.

горад

гарад-ам

В.=Н.

горад

гарад-ы

Т.

горад-ам

гарад-амі

М.

у горадз²*

у гарад-ах







* У месным склоне перад е адбываюцца чаргаванні: цвёрды т змяняецца на мяккі ц [ц’] (студэнт//пры студэнце, рот//у роце, плот//у плоце); цвёрды д – на мяккі дз [дз’] (горад//у горадзе, лёд//на лёдзе, год//у годзе).
Пры скланенні назоўнікаў, якія заканчваюцца на -ў у назоўным склоне адзіночнага ліку ва ўсіх астатніх склонавых формах –ў змяняецца на в, ужываюцца прыведзеныя канчаткі

Sing./Адз.лік Pl./Мн.лік


Н.

Спеў

спев

Р.

спев¹

спев-аў

Д.

спев

спев-ам

В.=Н.

спеў

спев

Т.

спев-ам

спев-амі

М.

у спев²*

у спев-ах







1.2. Аснова на г, к, х

У скланенні назоўнікаў гэтага тыпу адрозненне уяўляюць назоўны і вінавальны (неадушаўленныя назоўнікі) склоны, дзе замест канчатка пасля заднеязычных г, к, х з’яўляецца –і.



Неадуш./Neživ. Адуш./Živ.

Адз.лік. /Sing. Мн.лік./ Pl. Адз.лік/ Sing. Мн.лік./ Pl.


Н.

Парог

Парог-і

Н.

юнак

юнак-і

Р.

парог¹

парог-аў

мяшк-оў



Р.

юнак-а¹

юнак-оў

рак-аў



Д.

парог

Парог-ам

Д.

юнак-у

юнак-ам

В.=Н.

Парог

Парог-і

В.=Р.

юнак-а

юнак-оў

рак-аў



Т.

парог-ам

мяшк-ом



Парог-амі

Т.

юнак-ом

рак-ам



юнак-амі


М.

на пароз²*

на парог-ах

М.

пры юнак-у*

Пры юнак-ах



* У месным склоне перад е чаргуюцца гукі г // з [з’]; х // с [ с’] (луг – на лузе, бераг – на беразе, гарох – у гаросе, паверх – на паверсе);

калі аснова канчаецца на -к, чаргаванне не адбываецца, у такіх словах ужываецца канчатак -у.




1.3. Аснова на зацвярдзелы зычны (ж, ш, дж ч, р, ц)

Гэты падтып адрознівае канчатак меснага склону адзіночнага ліку ()



Неадуш./Neživ. Адуш./Živ.

Адз.лік. /Sing. Мн.лік./ Pl. Адз.лік/ Sing. Мн.лік./ Pl.


Н.

Двор

двар-ы

Н.

Чытач

Чытач-ы

Р.

двар-а¹

двар-оў

сквер-аў



Р.

чытача-а¹

чытач-оў

выхадц-аў



Д.

двар-у

двар-ам

Д.

чытач-у

Чытач-ам

В.=Н.

Двор

двар-ы

В.=Р.

чытач-а

чытач-оў

выхадц-амі



Т.

двар-ом

сквер-ам



двар-амі

Т.

чытач-ом

выхадц-ам



Чытач-амі

М.

на двар-ы²

на двар-ах

М.

Пры чытач-ы²

Пры чытач-ах


1. Адказвайце адмоўна:

Узор: - У цябе ёсць білет? – Не, у мяне няма білета.


  1. У яго ёсць брат? ................................................................................................

  2. У яе ёсць кот? ...................................................................................................

  3. У цябе ёсць веласіпед? .....................................................................................

  4. У яго ёсць ноўтбук? ..........................................................................................

  5. У іх ёсць сын? ...................................................................................................

  6. У цябе ёсць падручнік? ....................................................................................

  7. У яе ёсць дом? ...............................................................................................

  8. У яго на паліцы ёсць слоўнік? .............................................................

  9. У пакоі ёсць дыван? ................................................................................


2. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.
3. Адкажыце на пытанні Ужывайце назоўнікі ў дужках:


  1. Каму дапамагаў бацька? (сын)

  2. Каму прадставіўся працаўнік? (дырэктар)

  3. Каму спадабалася дзяўчына? (хлопец)

  4. Каму трэба паказаць дарогу? (турыст)

  5. Каму неабходна здаць іспыт? (студэнт)

  6. Каму ты распавёў усе навіны? (брат, сябар)

  7. Каму мама наліла малака? (кот)

  8. Каму бабуля чытае казку? (унук)

  9. Каму ты пазычыў свой канспект? (аднагрупнік)

4. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.
5. Адкажыце станоўча:

Узор: Яны размаўлялі пра (іншаземец)? ..............................................

Яны размаўлялі пра іншаземца? Так, яны размаўлялі пра іншаземца


  1. Яны размаўлялі пра (журналіст)?

  2. Яны размаўлялі пра (палітык)?

  3. Яны размаўлялі пра новы (слоўнік)?

  4. Яны размаўлялі пра (спектакль)?

  5. Яны размаўлялі пра цікавы (раман)?

  6. Яны размаўлялі пра (сябар)?

  7. Яны размаўлялі пра (заапарк, слон, насарог, пеўнік)?


6. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.
7. Адкажыце адмоўна:

Узор: Яны размаўлялі з/са (іншаземец)? ..............................................

Яны размаўлялі з іншаземцам? Не, яны размаўлялі не з іншаземцам.



  1. Яны размаўлялі з/са (журналіст)?

  2. Яны размаўлялі з/са (палітык)?

  3. Яны размаўлялі з/са (выкладчык)?

  4. Яны размаўлялі з/са (блазан)?

  5. Яны размаўлялі з/са (тынкоўшчык)?

  6. Яны размаўлялі з/са (сябар)?

  7. Яны размаўлялі з/са (спявак, акцёр, палітык, дырэктар)?




  1. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.




  1. Пастаўце словы ў дужках у месны склон

1. Мабільнік ляжыць на (стол)?

2. Кот сядзеў на (падаконнік).

3. Дзядзька цэлы дзень быў на (завод).

4. Учора Андрэй і Рома былі ў (тэатр).

5. Аленка яшчэ ніколі не была ў (заапарк).

6. Іншаземец не паспеў пабываць у (палац, буфет, цырк).

7. Коўдра ляжыць на (ложак).




  1. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка