А да я — ад пачатку да канца; усё цалкам. Ні а




старонка1/80
Дата канвертавання25.12.2016
Памер20.29 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   80






































































А !, нескл., н. 1. Першая літара беларускага алфавіта. Вялікае А.

2. Галосны гук сярэдняга рада ніжняга пад'ёму, які вымаўляецца без удзелу губ. Доўгае а. Хто сказаў а, той павінен сказаць і бэ. Прыказка.

О Ад а да я — ад пачатку да канца; усё цалкам. Ні а ні бэ — зусім нічога (не ведаць, не разумець).

А2, злучн. І. супраціўны. 1. Ужываецца для сувязі процілеглых сказаў і членаў сказа; адпавядае словам: «наадварот», «але». На поўнач ішлі лясы, а на поўдзень мясцовасць была чыстая, зусім адкрытая. Чорны. У вачах тваіх іскрыцца сонца поўдня, А мае авеяны сіняю смугой... Звонак.

Злучае аднародныя члены сказа і сказы з узаемным выключэннем (звычайна пры наяўнасці адмоўя ў першай частцы сказа); адпавядае слову «наадварот». [Рыбнікаў:] Смерць героя не прыгнятае жывых, а кліча да новых подзвігаў. Крапіва. Дзень быў ясны. У хаце было светла і можна было падумаць, што гэта не восень, а ранняя вясна. Чорны. Не рэкі гамоняць, а зброя звініць! Броўка.

Злучае сказы, у адным з якіх выказваецца неадпаведнасць таму, што магчыма ці неабходна пры тых умовах, аб якіх гаворыцца ў другім сказе; адпавядае словам: «аднак», «а л е». Маці пачала суцяшаць, угаворваць, а ў самой аж сэрца разрываецца ад жалю. Маўр. [Туляга Гарлахвацкаму:] Значыць, напішу працу я, а яна будзе лічыцца вашай? Крапіва.



Ужываецца для сувязі сказаў і членаў сказа з уступальным проціпастаўленнем [звычайна пры наяўнасці ў адной з састаўных частак сказа прыслоўяў «яшчэ», «ужо» і часціц «усё», «усё (ж) такі»]; адпавядае выразам: «тым не менш»; «усётакі». Усюды яшчэ ляжыць снег, а подых вясны чуваць выразна. Паслядовіч. Заставалася яшчэ з паўгадзіны часу да захаду сонца, а сена было ўжо ўсё згрэбена і зложана ў копы. Колас. // Ужываецца ў сказах з аднолькавымí або блізкімі па форме паўторнымі словамі антанімічнага тыпу (звычайна ў першай частцы). [Дзед Бадыль:] Будзе лад ці не будзе, а пачаставаць людзей трэба. Крапіва. У выразах: хто-хто, а..., каму-каму, а... і лад. Хто-хто, а.. [Міколка з дзедам] то ведалі, адкуль бярэцца нечаканы дождж. Лынькоў. {Янка:] Чаго-чаго, а куска хлеба дзіця свайму бацьку не пашкадуе. Крапіва. // У гэтым жа значэнні проціпастаўляе галоўнысказ даданаму ўступальнаму. Хоць быў канец красавіка, а нешта вясна марудзіла. Кавалёў. Што ні кажы, а жыццё ўжо само па сабе ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Колас.

II. супастаўляльны. Ужываецца для сувязі сказаў і членаў сказа з такім проціпастаўленнем, пры якім новае паведамленне непасрэдна не вынікае са зместу папярэдняга; адпавядае выразам: што датычыцца, у той час як. [Жанчына:] Чалавек мой яшчэ ў партызанах загінуў, а Мішка ажно да Берліна дайшоў. Брыль. Поле рассцілалася белым абрусам аднастайнай роўнядзі, а лес цёмна-сіняю сцяною выступаў у нерухомай постаці і тупой немаце. Колас. // Злучае сказы, у якіх супастаўляюцца адначасовыя падзеі і з'явы; адпавядае выразам: у гэты ж час, між тым як. [Зыгмусь:] Дух займае, бягу, а пагоня ўсё бліжэй. Колас. Ішлі гуськом падрыўнікі І след у след ступалі, А ў травах росных кулікі Крычалі, заміралі. Бялевіч. // Паказвае на нечаканасць, непрадбачанасць падзей. Азірнешся на вёску, а там блакітныя дымы з комінаў валяць. Паслядовіч. Засунеш руку ў нару, а рак цап за пальцы [клюшняй]. Лынькоў. // Ужываецца ў сказах з уступальным супастаўленнем (звычайна пры наяўнасці ў кожнай састаўной частцы аднолькавых або блізкіх па форме слоў паўторнага тыпу). [Лабановіч:] Факт ёсць факт, а дакумент застаецца дакументам! Колас. [Алесь:] Вайна вайной, а работа работай! Брыль.

III. далучальны. 1. Ужываецца пры далучэнні аднатыпных сказаў і членаў сказа з паслядоўным чаргаваннем з'яў і падзей або пры паслядоўным апісанні іх. Гарыць агонь, а на агні гатуецца вячэра. Танк. [Ульяна брату:]Я ўжо цябе хоць за сяло правяду, а там калі ты так хочаш пехатой ісці.дык ідзі. Скрыган. Навокал панскі лес, а за лесамбалота, а за балотам сплаўная рэчка Слізянка. Бядуля. На прыпечку гарэлі трэсачкі, над імі стаяў трыножнік, а на трыножніку грэлася скаварада. Колас.

2. Ужываецца пры далучэнні аднатыпных сказаў і членаў сказа з часавай паслядоўнасцю (звычайна ў спалучэнні з прыслоўямі часу або словамі, якія абазначаюць час). На момант святлее, а пасля навалач насоўваецца зноў. Пестрак. [Гарлахвацкі Чарнавусу:] Вось я толькі крыху ад працы вызвалюся, даклад прачытаю, а тады сям займуся вашай справай. Крапіва. Краем лесу паляцела задорыстае водгулле, прыціхла, а потым павярнула назад, бегучы другім краем лесу, і нарэшце заціхла на яго заломе. Колас.

3. Далучае групы слоў і сказы, якія ўдакладняюць, развіваюць або паясняюць выказаную думку. Доўгія дні, а часта засаб і ночы, прастойвала.. [Стэпа] за працаю, не адгінаючы спіны. Гартны. Спачатку былі толькі казкі, з вечна шчаслівым канцом, вечнай перамогай дабра, пасля пайшла суровая, а падчас прыгажэйшая за казкі жыццёвая праўда. Брыль. Стрымала мяне пошта дальняя. Мяжа-граніца, а перад усім Я не асмеліўся пасланне прывітальнае Слаць з асабістым клопатам сваім. Танк. // Далучае ўстаўныя сказы і словазлучэнні. Каля Нёмана а ён тут быў блізка пачулася песня. Колас. Ратавала атрад усётакі дарога. Мясцовыя навакольныя жыхары з году ў год, а можа і з веку ў век, вобмацкам пратапталі яе, абмінаючы дрыгвяныя мясціны. Пестрак. // У гэтым жа значэнні ўжываецца для далучэння сказаў і членаў сказа, якія даюць дадатковую ацэнку сказанаму. Любяць край за бярозы, за месяц, за восені дзіўныя, А тым больш яго нам як, скажы, не любіць: Калі нівы і рэкі, палотны азёр пераліўныя, Калі песні, што б'юць жывой сілай крыніц, Нам гавораць аб долі сярмяжнай аратага. Танк. Вы яго [Базыля Трайчанскага] напэўна не ўсе ведаеце. А шкада: чалавек ён нішто сабе, настаўнік і грамадскі дзеяч. Колас. Няўдача не пахіснула намеру чалавека. У яго яшчэ ставала сілы, а больш, чым сілы, было жадання жадання дабрацца да дарогі. Быкаў.

Па сувязі з папярэдняй думкай далучае сказы з адценнем супастаўлення, у якіх раскрываецца або высвятляецца сутнасць сказанага. Млыны даюць арцелі зваротныя сродкі, а гэта мае вялікае значэнне ў гаспадарцы. Скрыган. [Волечка Райтовічу:] Ты нарэшце здагадаўся, а дзе ж раней твой розум быў? Чорны. // У спалучэнні са словам «таму» далучае сказы і члены сказа з прычынна-выніковым адценнем. У хаце было душна, а таму мне вельмі не хацелася сядзець дома. Бядуля.

Ужываецца пры нечаканым пераходзе да другой думкі або тэмы выказвання (у мове адной асобы або дыялогу). [Зося:] Няхай ладзяць, а што там такое. [Шура] не кепская дзяўчына, не дурная. Крапіва. Ніколі не думаў [Нічыпар], што гэты., гультай [Гарасім] так рана ўстае, а тут на табе: ён ужо з кошыкам па садзе ходзіць. Чарнышэвіч.

Ужываецца ў пачатку рэплікі, якой пачынаецца гутарка.— Дзень добры ў хату! прывітаўся адзін з мужчын. А ў цябе, Астап, няйначай госці, пазнаём нас. Лынькоў.



О А то, злучн. 1) супраціўны. а) Іначай, у адваротным выпадку. [Наталля:] Ах, вось што! Я гэтага не ведала, а то раней бы прыйшла. Крапіва. [Сарока:] Пакідай араць, а то гужы парэжу! Лобан, б) Аказваецца, на самай справе, усяго толькі. Каб хоць рэчка была,., а то ж равок.. і толькі. Брыль. [Юрка:] Каб., [цётка] цябе набіла, дык тады б нядобра было, а то сказала, а ён ужо і думае ліха ведае што. Чорны. 2) прычынны. Таму што, бо. [Марцін:] Ідзі, далажы... І няхай прышлюць змену, а то мы памерзлі. Пестрак. Хоць бы ветрык дыхнуў, а то наўкола, яв у гаршку, горЛіа і ціха. Гроднеў. 3) далучальны. а) Да-лучае сказы і члены сказа, якія ўдакладняюць, развіваюць або паясняюць папярэднюю думку (часта ў спалучэнні са злучнікам «і»). Усе сходы, якія.. [Драбняку] даводзілася праводзіць у жыцці, раптам адзін за адным, а то і ўсе адразу, усплывалі ў памяці. Кулакоўскі. Змрокам, а то і пазней, хлопцы па адным збіраліся дадому. Лобан. [Доктар:] Заўсёды трэба берагчыся. А то ў вас робіцца так — калі сёння здароў, дык і заўсёды, думаецца, так будзе. Чорны, б) Ужываецца пры нечаканым пераходзе да другой думкі (у мове адной і той жа асобы). Ніколі яшчэ Закружжа не ўпраўлялася так хутка з сенакосам. А то на табе: скасілі ўсе сенажаці, застагавалі сена, ды яшчэ выдаўся вольны час. Асіпенка, в) Ужываецца ў мове адной і той жа асобы пры адмове ад папярэдняй просьбы, згоды або нязгоды. [Маці:] Ты, Міколка, па Вольку схадзіў бы. А то няхай лепш заўтра. Брыль.— Добра,адказаў бібліятэкар.А то пачакайце, я запішу. Пальчэўскі, г) Разам з пытальнымі займеннікамі і займеннымі прыслоўямі ўтварае спалучэнні, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сцвярджальных адказаў на папярэднія пытанні.— / ўсё гэта раскарчавалі людзі? акінуў вачыма Яўхім. [Васіль Кузьміч:]А то хто ж. Пальчэўскі.— Дзе ты ўзяў? падазрона спытала Святланка. [Сярожка:] Назбіраў, а то дзе ж яшчэ. Васілёнак, д) Ужываецца пры ўгаворванні, пажаданні. [Камандуючы:] А можа, вам цяжка будзе камандаваць? Вы, здаецца, ранены? А то падлячыліся б. Крапіва. 4) пералічальнаразмеркавальны. Або, ці. Унук мала калі і плакаў на руках у дзеда, цягнуў пакрысе соску, калі не спаў, а то вучыўся смяяцца і вылузваць з пялёнак ногі. Кулакоўскі. А не то (дык), злучн, супраціўны. Тое, што і «а то» (у 1 знач.). [Рыгор:] Уцякай, а не то страляць пачнуць. Мурашка.

А3, часціца. 1. пытальная. а) Ужываецца як пытальны водгук на зварот або пры перапытванні недачутага.— Ігнат Андрэеевіч,паклікаў.. [Максім] шэптам, нясмела.А-а? Шамякін.— Гэй, уставай! штурхнуў.. [Віктар] Мірона.А? Чаго? Выклікаю цябе на спаборніцтва? А? Што? Маўр. б) Ужываецца як пытанне, якое патрабуе адказу або пацвярджэння. [Карніцкі:] Скажыце, таварыш Лазарэвіч, а сучасны кароўнік, галоў так на сто пяцьдзесят, вы можаце спланаваць з падвеснымі пуцямі, з аўтапаілкамі і сіласнай вежай? А-а? Паслядовіч.



2. пабуджальная. Ужываецца пры паўторным звароце з мэтай прыцягнуць увагу. [Астап:] Максімка, а Максімка... уставай: нам пісьмо ёсць. Чорны. Сонечны Зайчык туліўся да мяне, каб не званіць зубамі і шаптаў: Уладак! А, Уладак? Ты спіш? Брыль.

А4, выкл. 1. перадае прыпамінанне, пазнаванне, здагадку, здзіўленне.— Здароў, Каўтун! А, Андрэй, вось не пазнаў, браце, цемень, бачыш. Лынькоў. [Зоська:] А! Як відненька! А я думала, што ўжо ночка наступіла. Купала. [Юрка:] Юзік, што гэта за уланы? Салдаты гэтакія. А-а, салдаты!? Чорны.

2. Перадае прыкрасць, абурэнне, пагрозу, зларадства.— А, пакінь гы,— замахала.. [Аўдоля] рукамі на Шуру. Крапіва.— А-а-а-а!.. Дык ты хаваць і маніць...падбег да.. [Сяргея]

адзін з белагвардзейцаў.Ты гэтак?! Нікановіч.

Перадае жах, адчай, боль і пад.— А-а,закрычаў, душачыся слязьмі.. [Валодзька],вазьміце! Мележ.— А-а-а,чуваць раптам ціхі стогн. Брыль.

Перадае ўзмацненне эмацыянальнай выразнасці выказвання.— А таварышок, а паненак, а залаценькі, а не карайце ж вы хаця моцна яго [Сяргея],загаласіла Рыпіна. Крапіва.



А5, прыназ, з М. Спалучэнне з прыназоўнікам «а» выражае:

Часавыя адносіны

Ужываецца, каб паказаць дакладны або прыблізны час дзеяння. Мы пайшлі ў поле а вясне. Куляшоў. Васіль Іванавіч выехаў з сяла а самай поўначы. Лынькоў. Гадзіне а дзевятай раніцы.. [Насця і Мікалай] падышлі да Ласінага. Шамякін.

А...1 (а, таксама аб..., аб'..., аба...), прыстаўка. Абазначае: 1) пашырэнне дзеяння на ўсю паверхню прадмета, накіраванасць яго вакол або па краях прадмета: агарадзіць, агледзець, абяліць, акарыць, атынкаваць, ахапіць, акаваць, ахінуць, аíшаліць, аб'схаць, абабіць; 2) накіраванасць руху міма прадмета, абмíнанне яго: абысці (лужыну), абагнуць (балота) ; 3) ахоп дзеяннем многіх асоб, прадметаў, пашырэнне дзеяння на ўсе прадметы, на ўсіх асоб: абабегаць (усе хаты), адарыць, абдзяліць (падарункамі); 4) празмернасць якога-н. дзеяння: аб'есціся, абпаіць, абкарміць: 5) перавагу над кім-, чым-н. пры выкананні дзеяння: абагнаць, апярэдзіць: 6) (з часціцай -ся) наяўнасць недахопу, памылкі ў дзеянні: агаварыцца, абмовіцца; 7) забеспячэнне чым-н. у працэсе дзеяння: абвадніць, аблясіць (сухія стэпы), аснасціць, абдзернаваць; 8) ператварэнне ў каго-, што-н., станаўленне кім-н., наданне якіх-н. уласцівасцей, якасцей (у выніку дзеяння): аграмадзіць, ашчаслівіць, ажаніць, ажывіць, абрадаваць; 9) дасягненне выніку дзеяння, стану: адзічэць, адубець, аўдавець, абрыдзець, апасці, асесці, ажывіцца, аблезці.

А...2таксама ан...), прыстаўка. Абазначае адсутнасць прыметы, уласцівасці, паказанай у асноўная частцы слова (без прыстаўкі): амаральны, апалітычнасць, алагічны, анаэробы.

АÁЗІС, -а, м. Месца сярод пустыні з крыніцай і расліннасцю вакол яе. У поўдзень да нас міражы падступалі: Зялёны аазіс у моры пяскоў. Звонак. // перан. Аб чым-н., што з'яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне. Культурны аазіс.

Йэч. оазіз з егіп.] ЗІСНЫ, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аазіса. Аазісная расліннасць.

АБ, прыназ, з В і М. Спалучэнне з прыназ, «аб» выражае:

Аб'ектныя адносіны і. з В. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, з якім хто-, што-н. збліжаецца, сутыкаецца ў працэсе руху, дзеяння. Дождж б'ецца аб хвалі ракі. Багдановіч. Ледзь не шаргануўшыся аб рукаў Віктаравага шыняля, прайшоў са старшынёй Шандыбовіч. Кулакоўскі. Васілька аж паморшчыўся ад болю, да таго нылі ногі, збітыя аб пнёўе, аб вузлаватыя карэнні дрэў на лясных сцяжынках, паколаныя аб хваёвыя шышкі, сухую ігліцу. Лынькоў. // У пры-слоўных спалучэннях паказвае на ўзаемадзеянне паміж прадметамі. Цяпер., [галіны] застылі нерухома, але, калі вецер праходзіць над лесам, яны пачынаюць церціся адна аб другую і глуха скрыпець. Колас.

з М. Паказвае на прадмет гаворкі, думкі, пачуцця. Іван сумуе аб працы, сумуе аб каласах жытніх на сваёй паласе, аб заліўных сенажацях, аб дзецях-румзах. Лынькоў. Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць. Прыказка.

з М. Паказвае на прадмет харчавання. Аб адной вадзе сыт не будзеш. Прыказка. Аб малаку ног не павалаку. Прыказка.

Часавыя адносіны

4. Разм. Паказвае на адрэзак часу, у межах якога завяршаецца дзеянне. Вярнуўся з горада аб адзін дзень. Дзяўчына аб раз не паверыла воку. Броўка.

АБ..., прыстаўка (гл. а...1). 1. Ужываецца замест «а...1»: 1) перад галоснымі: абысці, аб ы граць, абымшыць, абумовіць, абучыць, абярнуцца; 2) у некаторых выпадках перад зычнымі: абняць, абдумаць, абвешаць, абвесці, а б ж а ц т..

Ужываецца ў некаторых выпадках нароўні з прыстаўкай «а...1» перад зычнай: а б гарадзіць, а б к а ры ць, абпаліць, а бкантаваць, (параўн. агарадзіць, акарыць, а па ліць, акантаваць).

Ужываецца для ўтварэння дзеясловаў са значэннем прычыніць страту каму-н. у працэсе дзеяння: абважыць, а б м е р а ц ь, аблічыць, абхітрыць.

Ужываецца для ўтварэння дзеясловаў са значэннем не ўлічыць, абысці каго-, што-н. пры размеркаванні чаго-н.: а б д з я л і ц ь, абмінуць.

АБ'..., прыстаўка (гл. а...1). Ужываецца замест «а...1», «аб...» перад галоснымі «е», «ё», «і», «я»: аб'есці, аб'ём абнець, а б' я в і ц ь, аб'яднаць.

АБА, прыназ, з М. Ужываецца ў спалучэннях аба мне і (радзей) аба ўсім (ўсёй, ўсіх). [Зося:] Што аба мне пытаць: не хочацца нават і ўспамінаць нічога. Гартны. [Міхал:] Яшчэ не дал[ей], як пазаўчора, Са мною гутарыў, смяяўся [ляснічы] І аба ўсім мяне пытаўся. Колас.

АБА..., прыстаўка (гл. а...1). Ужываецца замест «а...1» і «аб...»: 1) перад збегам зычных: абабраць, абагнаць, а б а з п а ц ь, а ба з п ач ы ць; 2) перад зычнымі «б», «п» з наступным апострафам ('), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб'ю, а б а п' ю, абабіць, абаперціся.

АБÁБАК, -бка, м. Ядомы грыб з губчастай пад нізам буравата-шэрай шапкай на высокай тонкай ножцы; падбярозавік, бабка.

АБАБЕГАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы (у 3 знач.), з адценнем паўторнасці дзеяння. Аднаго разу., [малады чалавек] даў нават соценную паперку, і Тані прыйшлося абабегаць увесь тэлвзраф, каб размяняць гэтыя грошы. Васілёнак.

АБАБЕГЧЫ, абягý, абяжыш, абяжыпь; абяжым, абежыцé; абягýдь; пр. абабéг. -ла; заг. абяжы; зак., каго-што. 1. без дап. Бягом зрабіць круг вакол чаго-н. Абабегчы вакол дома.

2. Бегучы ў абход, абмінуць каго-, што-н. [Гітлеравец] выскачыў, абабег хлеў, прабег трохі наперад па цаліку, спыніўся і застрачыў з аўтамата. Лупсякоў.

Паспешліва наведаць усе або розныя месцы. [Чалавек] старанна пагаліўся, выпрасаваў касцюм, потым абабег усе магазіны ў пошуках нейкага адмысловага падарунка. Асіпенка.

перан. Хутка распаўсюдзіцца, стаць вядомым усім. Чутка пра незвычайны ўраджай з аднае бульбіны ў той жа вечар абабегла ўвесь калгас. Якімовіч.

АБАБІТЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад абабіць.

2. у знач. прым. З пашкоджаннямі на паверхні, драпінамі, шчарбіяамі; абшарпаны. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін на месцы. Колас.

АБАБІЦЦА, -блюся, -бішся, -біцца; зак. Разм. 1. Пераняць некаторыя жаночыя рысы характару (пра мужчыну).

2. Перастаць сачыць за сабою, апусціцца, агрубець (пра жанчыну).

АБАБІЦЦА, -б'юся, -б'éшся, -б'ецца; -б'ёмся, -б'яцéся; зак. 1. Аказацца пашкоджаным; адбіцца, адпасці (пра тынк і пад.). // Пашарпацца, знасіцца па краях (пра адзенне).

2. перан. Прывыкнуць да чаго-н., перастаць заўважаць дрэннае, ацярпецца. [Галубіцкі:] За сваю бытнасць я прывык ужо да праборак, абабіўся. Сабаленка.

АБАБІЦЬ, -б'ю, -б'éш, -б'é; -б'ём, -б'яцé; зак., каго-што. 1. Удараючы, прымусіць адпасці што-н. Абабіць яблык. Абабіць расу. а [Апанас] абабіў попел з папяросы і скрывіўся ад дыму. Пестрак. // Удараючы, ачысціць ад чаго-н. Неўзабаве.. [Чарнавус] павольна адчыніў дзверы ў сенцы, па зімняй прывычцы абабіў аб падлогу боты. Кулакоўскі. // Абмалаціць. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

Пашкодзіць паверхню чаго-н., прымусіць адпасці. Абабіць палец. Абабіць тынк. // Абнасіць з краёў вопратку. Абабіць рукавы.

Прыбіць, пакрыўшы, абцягнуўшы чым-н. Абабіць дзверы дэрмацінам. [Дзеці] укапалі слупкі, абабілі аполкамі, навазілі з саўгаснай гантарэзкі пілавіння. Пальчэўскі.

Зрабіць прыгодным для язды. Абабіць дарогу.

ф Абабіць капейку — зарабіць грошай. [Ціток:] Сваю ж гаспадарку кідаеш, каб хаця капейку якую абабіць. Лобан.

АБАБРАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад абабраць.

АБАБРАЦЦА, абярýся, абярэшся, абярэцца; абярóмся, аберацéся; зак. 1. каго-чаго; толькі з адмоўем. Разм. Пра немагчымасць пазбавіцца каго-, чаго-н., справіцца з чым-н. Не абабрацца клопату, бяды. Мала часу асталося да вяселля, і працы не абабрацца. Гартны,

2. Вылучыцца, вызначыцца, знайсціся. Тры гаспадары сядзелі за сталом і гаварылі аб пчолках;. Галоўным бортнікам абабраўся Доўба. Колас. // Узяцца, падахвоціцца. [Адзін з паляўнічых:] ■—Ну, ці знойдзецца стралец, Хто галінку зніжа куляй?. Вось адзін з іх абабраўсý,".Ст/міў0ўб гой захістаўся. Колас; АБАБРАЦЬ, збяру, абярэíп, абярэ: абярóм, аберацé; заг. абяры; зак., каго-што. і. Зняць плады'з дрэва, куста і пад. Абабраць яблыкі. Абабраць, .маліны.,!/ Вызваліць ад пладоў. Абабраць яблыню. Абабраць сад. // Пазнімаць рукамі што-н. з чаго-н, Мотч, адабраў з плаш-ча салому, што начаплялася ў брычцы. Бажко. // Сабраць што-н., беручы жменямі, зграбаючы ў што-н. Абабраць муку з пода. Абабраць рой у раёўню.

Абакрасці, абрабаваць каго-н. ці абабраць што-н. ашуканствам, пазабіраць што-н. у каго-н. [Андрэй:] Паны вязуць нарабаванае дабро... Сялян нашых абабралі... Чарот.

Разм. Пасля пошукаў спыніцца на чым-н., выбраць каго-, што-н. Абабраць месца для маёр кі. Абабраць спосаб жыцця. З паклонам і павагай [жаніхі] будуць прыязджаць у яе [Эльзы] маёнтак, і яна абярэ сабе самага знатнага і прыгожага. Шчарбатаў.

Абрэзаць, зняць лушпінне з чаго-н. Абабраць бульбіну. Абабраць апельсін.



О (Абабраць) да ніткі гл. нітка. Абабраць як ліпку — тое, што і абадраць як л і пку (гл. абадраць).

АБАВЯЗАК, -зку, м. Тое, што хто-н. павінеп выконваць у адпаведнасці з грамадскімі або асабістымі патрабаваннямі. Усеагульны воінскі абавязак. Пачэсны абавязак. Пачуццё абавязку. Правы і абавязкі грамадзян. Воінская служба ў радах Узброеных Сіл СССР ганаровы абавязак савецкіх грамадзян. Канстытуцыя СССР. [Жлукта:] Прыбыўшы ў ваш горад, я палічыў абавязкам засведчыць вам сваю пашану. Крапіва. // звычайна мн. (абавязкі, -аў). Сукупнасць спраў або даручэнняў, ускладзеных на каго-н. і абавязковых для выканання. Выконваць абавязкі. Ускласці абавязкі. Свае старшынскія абавязкі Люба здала Міхалу. Васілевіч.



<>! Несці абавязкі гл. несці.

АБАВЯЗАНЫ, -ая, -ае. 1. Часцей у знач. вык. з інф. Які мае што-н. сваім абавязкам, павінен што-н. выканаць. Успомніў [Піліпчык] самы суровы загад дзядзькі Астапа: усё, што знойдзе ён у лесе ці дзе на полі, абавязаны адразу ж яму паказаць. Лынькоў.

2. каму-чаму. Які знаходзіцца ў даўгу перад кім-я. Я з маленства табе абавязаны Сэрцам чыстым і светлай душой. Астрэйка.

АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА, -а, н. і. Абяцанне або дагавор, якія патрабуюць абавязковага выканання ад таго, хто іх дае. Узяць на сябе абавязацельства. Абавязацельствы перад дзяржавай, Сацыялістычныя абавязацельствы. Частка нашых кадраў усё яшчэ не разумее простай ісціны, што лмбьíя ўскладненні ні ў якім выпадку не знімаюць адказнасці за выкананне планаў і абавязацельстваў. Машэраў.

2. Грашовы пазыковы дакумент. Пазыковае абавязацельства. ■•■■"•

АБАВЯЗАЦЦА, -вяжўся,яжашся; -вяжацца; заг. абавяжыся; зак. Узяць на сябе абавязацельства. Асобныя калгасы пры значным расшырэнні пасеваў ільну абавязаліся дасягнуць яшчэ вышэйшых ўраджаяў. «Звязда».

АБАВЯЗАЦЬ, -вяжý, -вяжаш, -вяжа; заг. абавяжы; зак., каго. Патрэбаваць ад каго-н. што-Н. выканаць; ускласці на каго-н. якія-н. абавязкі. [Страмілін:] Я прапаную аба'вязаць галоўнага інжынера прыняць усе захады, каб кансг/>ўкуыя былапалепшянаяк мáгаіí/гчэіí:

Крапіва.

АБАВЯЗВАЦЦА, -аюся,-аешся, -аецца; незак. І. Незак, да áбавязацца. "'"."{.',!, 2. Зал. да абавязваць. ' ■' 1'" " АБАВЯЗВАЦЬ, -аю,~-аепі, -ае. НЫáк. да; аба……………..

АБАВЯЗКОВА, прысл. Безумоўна, немінуча, няўхільна. Людзі кажуць: калі поле крадзе, То абавязкова бачыць лес. Непачаловіч.

АБАВЯЗКОВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць абавязковай. Абавязковасць працы для ўсіх працаздольных членаў грамадства.

АБАВЯЗКОВЫ, -ая, -ае. 1. Які безумоўна трэба выконваць. Абавязковая ўмова. Абавязковая пастанова. // Які патрабуецца ў заканадаўчым парадку. Усеагульнае абавязковае навучанне.

2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае. Абавязковы экземпляр. У п'есах Éарцíнкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош.

АБАГАВІЦЬ, -гаўлю, -гавíш, -гавíць; -гавіцé; зак., каго-што. Тое, што і абогатварыць.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   80


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка