А. В. Хандогі уздеянне осушыльнай меліярацыі на відавую разнастайнасць амфібій у прыродных І меліяратыўных ландшафтах беларусі




Дата канвертавання26.02.2017
Памер132.47 Kb.

powerpluswatermarkobject2277320


УДК 597.6+504.74:597.6.05 (476) (282)
А.В. ХАНДОГІ
УЗДЕЯННЕ ОСУШЫЛЬНАЙ МЕЛІЯРАЦЫІ НА ВІДАВУЮ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ АМФІБІЙ У ПРЫРОДНЫХ І МЕЛІЯРАТЫЎНЫХ ЛАНДШАФТАХ БЕЛАРУСІ
Уводзіны. Антрапагенная трансфармацыя прыродных комплексаў выклікае неабходнасць распрацоўкі навуковых асноў аховы і рацыянальнага прыродакарыстання на розных узроўнях арганізацыі біялагічнай разнастайнасці. Выканаць гэту задачу магчыма толькі ў выніку усебаковага вывучэння асноўных тэндэнцый і заканамернасцяў дынамікі кампанентаў біягеацэнозаў ва ўмовах разнатыпных антрапагенных уздеянняў.

На тэрыторыі Беларусі адным з пераважных тыпаў антрапагеннай нагрузкі доўгі час з’яўлялася асушальная меліярацыя, якая выклікае неабарачальныя змяненні прыроднага асяроддзя. У выніку ўзніклі другасныя антрапагенныя экасістэмы, з каторых найбольш тыпічнымі з’яўляюцца меліяратыўныя каналы з іх прыбяржнымі зонамі. Экалагічны аналіз батрахафауны Беларусі і вывучэнне ўздеяння на яе розных антрапагенных фактараў выявілі вострую неабходнасць распрацоўкі мерапрыенстваў, садзейнічаючых павялічэнню колькасці важкіх у біягеацэнатычных адносінах відаў жывел.

У сучасны час выключна важныя праблемы, якія тычацца аховы біяразнастайнасці і, ў прыватнасці, амфібій. Гэты клас жывел прадстаўляюць масавыя віды, даступныя для назірання і адбора выбарак. Яны не здзяйсняюць вялікіх міграцый, сустракаюцца ў разнастайных біятопах, у некаторых могуць дасягаць значный шчыльнасці. Амфібіі ўваходзяць у склад трафічных ланцугоў як кансументы другога в трэцяга парадкаў. Пры адносна невялікай рухомасці амфібіі цалкам залежаць ад уласцівасці акружаючага асяроддзя, ўздзеяння гаспадачай дзейнасці чалавека на прыроду. З улікам біягеацэнатычнага значэння і здольнасці востра рэагаваць на змяненне прыродных мясцін жыхарства гэта група жывел можа быць выкарыстана ў якасці біяіндыкатараў устойлівасці экасістэм. Адзнака ўмоў жыхарства насельніцтва земнаводных ва ўмовах асушаных ландшафтаў Беларусі – важкі элемент арганізацыі комплекса прыродаахоўных мерапрыемстваў.

Матэрыялы і метады даследвання. Аб’ектам даследвання з’яўляліся вадавікі прыродных і меліяратыўных участкаў пойменых зон рэк Беларусі. Матэрыялам для сапраўднай работы паслужылі вынікі палявых даследванняў, звязаныя з вывучэннем праблем аптымізацыі меліяратыўнага будаўніцтва і распрацоўкай навуковых асноў рацыянальнага прыродакарыстання. Разам з гэтым прааналізавана літаратура па пытанням, якія тычацца асаблівасцяў адаптацыйных магчымасцяў вадавікоў ва ўмовах мадыфікаваных ландшафтаў. Збор матэрыяла быў здейсняны з 1984 па 2005 гг. на тэрыторыі 38 раёнаў Беларусі, якія прадстаўляюць усе вобласці нашай краіны: Брэсцкую, Гомельскую, Мінскую, Віцебскую, Гродзенскую і Магілеўскую.

Вывучэнне батрахафауны меліяратыўных сістэм, яе відавога і колькаснага складу, біятапічнага распаўсюджання праводзілася аўтарам паралельна з вывучэннем амфібій прыродных біятопаў у вясенне-летні перыяд (сакавік – жнівень) з 1985 по 2005 гг. Усяго здзейснена 845 варыянтаў улікаў амфібій на працягу 648 дзён. Агульная плошча ўлікаў склала каля 84 га. Улічана больш за 30 тыс. амфібій. Відавая прыналежнасць адлоўленых форм вызначалась па стандартным дыягнастычным прыкметам [7, 1].

Пры вывучэнні колькасных характарыстык ужываліся агульнапрынятыя метады ўліку вадавікоў [2, 9, 10], якія відазмяняліся ў канкрэтных біятапічных становішчах з улікам заўваг М.М. Пікуліка [4] і А.С. Северцава [6]. Улікі праводзіліся ў перыяд наібольшай актыўнасці амфібій у залежнасці ад экалагічнай спецыфікі відаў.

Шчыльнасць лакальных папуляцый, а таксама “сярэдняузвешанная” для розных біягеацэнозаў вылічвалася па формуле


Х d I = Σ (d i S i) / Σ S I,

дзе d i - сярэдняя шчыльнасць у каждым асобным тыпу біятопа; Si - састаўная частка (%) плошчы дадзенага біятопу ад агульнай плошчы тэрыторыі, якая ацэньваецца [4].

Структура насельніцтва вадавікоў ацэньвалася з улікам наступных паказчыкаў: а) суадносіны шчыльнасці паміж асобнымі відамі (%); б) паказчык канцэнтрацыі дамініравання (С) і відавой разнастайнасці (d), якія разлічваліся па формулам

d = S /√ N ,

дзе S - колькасць відаў; N – колькасць асобін (шчыльнасць);
С = Σ (n i / N)2 ,

n i - ацэнка “значымасці” (шчыльнасці) кожнага віда; N – агульная ацэнка “значымасці” [3, 4]. Статыстычная апрацоўка дадзеных праводзілася па агульнапрынятым методыкам [5].

Вынікі дасследванняў вадавікой прыродных і мадыфікаваных біятопаў паказалі моцную зменлівасць структуры батрахакомплексаў. Даказана, што пры асушэнні забалочаных земляў назіраецца змяншэнне ў 2 – 6 разоў агульнай шчыльнасці насельніцтва батрахафауны (меліяратыўныя сістэмы Бакава, Хлупін і інш.). У той час карэнным чынам змяняецца структура насельніцтва за кошт павышэння відавой разнастайнасці і колькасці шэрага відаў (сажалкавая жаба, звычайная часночніца, зяленая рапуха) галоўным чынам на меліяратыўных каналах (малюнак). Гэты працэс характэрызуецца, як правіла, павялічэннем відавой разнастайнасці (d) ад 0,77 да 0,95 і змяншэннем паказчыка канцэнтрацыі дамініравання (С) – з 0,62 да 0,12 (табл. 1).

Устаноўлена, што на меліяратыўных сістэмах можна вылучыць ад 3 да 5 біятопаў, у рознай ступені прыгодных для жыхарства вадавікоў: 1) лугі меліярыраваныя, асушаныя; 2) берагі зборных каналаў; 3) берагі

Т а б л і ц а 1. Паказчыкі відавой разнастайнасці і канцэнтрацыі дамініравання ў прыродных і меліярыраваных ландшафтах Беларусі



Стацыянар


Колькасць

відаў


d

C

Cярэднеўзвешанная

шчыльнасць



Падзона шырокалісцева-хваёвых лясоў

Марозавічы

Бакава


Хорск

Альшаны


Хваенск

Хлупін

Прыпяцкі зап-к


4

8

8



7

9

6



11

0,34

0,96


0,98

0,64


1,21

0,64


0,43

0,50

0,23


0,26

0,16


0,20

0,31


0,49

57,7

78,3


112,6

65,3


440,4

23,3


151,1

Падзона грабава-дубова- цемнахваёвых лясоў

Бокі

Юзафін

Сялец


Труханавічы

Гута

Зяльвянка


5

6

4



7

4

12



0,32

0,77


0,32

0,95


0,76

0,74


0,38

0,62


0,56

0,28


0,26

0,35


248,0

61,5


158,0

53,0


110,1

48,0


Падзона дубова- цемнахваёвых лясоў

М. Стахава

Броды


Бярэзінскі зап-к

Лонка

Зах. Дзвіна


Зялёнае

4

2

10


4

5

6




0,16

0,12


0,17
0,12

0,08


0,30

0,71

0,97


0,85
0,86

0,91


0,61

19,4

36,0


71,3
68,4

86,2


25,0

магістральных каналаў; 4) берагі абводных каналаў; 5) дамбы. Для гытых тыпаў біятопаў прыводзяцца дадзеныя па відавой разнастайнасці і шчыльнасці насельніцтва вадавікоў.

Папярэднія [8] і больш позднія даследванні паказалі, што найбольшай колькасцю відаў (9) характарызуюцца берагі абводных каналаў, найменшым (6) – берагі магістральных каналаў. На берагах зборных каналаў і дамбаў насяляе да 7 відаў вадавікоў, на асушаных лугах – да 8 відаў. Самая высокая шчыльнасць насельніцтва вадавікоў выяўлена на берагах абводных і зборных каналаў, найменшая – на дамбах і меліярыраваных лугах. Прамежкі стан па гэтаму паказчыку займаюць берагі магістральных каналаў.

Устаноўлена, што фонавымі відамі вадавікоў на меліяратыўных сістэмах Беларусі з’яўляецца сажалкавая (Rana lessonae Camerano, 1882) і возерная (R. ridibunda Pall., 1771) жабы, за выключэннем падзоны дубава-цемнахваёвых лясоў (малюнак). Больш 85% у структуры насельніцтва зяленых жабаў прыходзіцца на сажалкавую. Ва ўмовах меліяратыўных аб’ектаў рэспублікі гэты від сустракаецца ва ўсіх тыпах мадыфікаваных


Т а б л і ц а 2. Шчыльнасць насельніцтва вадавікоў у меліяратыўных ландшафтах Беларусі


Тып біятопу

n

Від

Асобін / га

Лугі меліярыраваныя
Берагі зборных каналаў
Берагі магістральных каналаў

Берагі абводных каналаў


Дамбы



347
254
149

126
95



R.a., R.t., P.f., B.bf., B.bm., H.a., B.c.

R.l., R.t., R.r., R.a., H.a., B.bm

R.l., R.t., R.r., R.a., B.bf., B.v

R.l., R.t., R.r., R.a., B.bf., B.v

B.bm., H.a., P.f

R.a., B.bf., B.v., P.f., B.bm., H.a., R.l



131,8 + 14,6
483,1 + 57,3
232,4 + 21,7

2167,1 + 361,1


107,9 +8,1



З а ў в а г а. R.a. – вострамордая жаба; R.t. - травяная жаба; R.l. – сажалкавая жаба; R.r. - возерная жаба; B.bf. – шэрая рапуха; B.v. - зялёная рапуха; B.c. – чаротавая рапуха; P.f. – звычайная часночніца; B.bm. – чырвонабрухая жарлянка; H.a. – звычайная квакша.


біятопаў: зборных, магістральных і абводных каналах, а ў час кармлення пранікае на меліярыраваныя лугі і дамбы.

Высветляны мясціны жыхарства сажалкавай жабы, якім яна аддае перавагу, а таксама яе рэагаванне ў розных тыпах экасістэм на антрапагенныя ўздеянні. Так, шчыльнасць насельніцтва гэтага віду ў розных тыпах меліяратыўных сістэм калыхаецца ад 75,5 да 13816 асобін / га і залежыць ад экалагічных параметраў і ступені антрапагеннай нагрузкі. Найбольшай сваёй колькасці (1775,0 _+ 345,4 асобін / га) яна дасягае на абводных каналах, якія характэрызуюцца адносна большымі глубінямі (1,5 м і больш), наяўнасцю густой гіграфільнай раслінасці па паверхні вады, багатымі глеявымі адкладаннямі на дне. Зборныя і магістральныя каналы значна ўступаюць па шчыльнасці насельніцтва гэтага віду (635,6 + 104,2 і 168,6 + 35,8 адпаведна – басейн ракі Прыпяці, 75,5 + 27,4 і 149,8 + 26, 7 асобін / га адпаведна – басейн ракі Бярэзіна) толькт таму, што не зусім падыходзяць экалагічныя ўмовы і тут яна выпрабоўвае магутны антрапагенны прэс.

Травяная і вострамордая жабы – субдамінанты ў меліяратыўных ландшафтах, дзе яны сустракаюцца практычна ўсюды. Выяўлена прамая залежнасць перавагі гэтых відаў у тых ці іншых меліяратыўных сістэмах ад зыходнага стану прыродных батрахакомплексаў. Так, на такіх меліяратыўных аб’ектах, як Лонка, Броды, М. Стахава і Зяленае (басейны рэк Зах. Дзвіна і Бярэзіна) назіраецца прыкметнае дамініраванне травяной жабы, у той час як меліяратыўныя аб’екты басейна ракі Прыпяць характарызуюцца амаль поўным дамініраваннем вострамордай (малюнак). Такая заканамернасць была паказана да прыродных ландшафтаў [4]. У параўнанні з прыроднымі біятопамі шчыльнасць насельніцтва абодвых відаў на меліяратыўных ландшафтах звычайна меньшая: у травяной жабы – у 5-6 разоў, у вострамордай - у 2 разы. Шчыльнасць насельніцтва бурых жаб рэзка


Агульная “сярэднеўзвешанная” шчыльнасць і структура насельніцтва батрахафауны натуральных (а – Боркі, Юзэфін, Зяльвянка, Прыпяцкі зап-к, Зах. Дзвіна, Бярэзінскі зап-к) і меліарыраваных (б – Сялец, Труханавічы, Гута, Хваенск, Альшаны, Марозавічы, хлупін, Бакава, Хорск, Лонка, Зяленае, Броды, М. Стахава) ландшафтаў Беларусі: 1 – R. arvalis N., 2 – R. temporaria L., 3 - R. lessonae C., 4 – R. ridibunda P., 5 – Bufo bufo L., 6 – B. viridis L., 7 – B. bombina L., 8 - P. fuscus L., 9 – H. arborea., 10 – T. vulgaris L., 11 - T. cristatus. L., 12 - B. calamita L.; падзоны лясоў: I - грабава-дубова-цемнахваёвых, II – шырокалісцёва-хваёвых, III – дубова-цёмнахваёвых. Па восі ардынат – шчыльнасць вадавікоў (асобін / га).
ўзрастае (да 1136,3 асобін / га) на экатонных участках, што ў дзесяткі разоў больш, чым на акружаючыъх пойменых асокавых лугах.

Шэрая (Bufo bufo L., 1758) і зялёная (B. viridis Laur., 1768) рапухі – тыпічныя віды меліяратыўных сістэм. Зялёная рапуха, ў адрозненне ад шэрай, больш паспяхова засяляе асушаныя ландшафты. Шчыльнасць насельніцтва гэтага віда складае 26,2 + 3,2 асобін / га на лугах меліяратыўных і 80,1 + 18,3 асобін / га на дамбах. Шчыльнасць насельніцтва шэрай рапухі ва ўмовах такіх адкрытых біятопаў, як лугі меліяратыўныя, значна ніжэйшая сярэдніх паказчыкаў (16,6 + 4,4 асобін / га) і рэзка ўзрастае (да 120,5 + 12,6 асобін / га) па берагам абводных каналаў, якія мяжуюць з ляснымі біятопамі.

Часночніца звычайная (Pelobates fuscus Laur., 1768) – даволі распаўсюджаны від меліяратыўных сістэм. У пераўвільготненых прыродных асокавых лугах р. Прыпяць яна не сустракаецца, але паспяхова адаптуецца да асушаных лугоў. Перавагу аддае такім біятопам, як дамбы, шчыльнасць насельніцтва дасягае 79,7 + 6,5 асобін / га.

Жарлянка чырвонабрухая (Bombina bombina L., 1761) засяляе слабапраточныя са стаячай вадой каналы. Біятопамі, якім аддае перавагу, з’яўляюцца абводныя і збіральныя каналы (181,1 + 24,8 і 101,3 + 41,8 асобін / га адпаведна).

Квакша звычайная (Hyla arborea L., 1758) сустракаецца толькі на меліяратыўных сістэмах басейнаў рэк Неман, Прыпяць і Днепр (малюнак). Перавагу аддае экатонным участкам – дамбам, дзе шчыльнасць насельніцтва складае 17,9 + 6,1 асобін / га.

Чаротавая рапуха (Bufo calamita Laur., 1768) – вельмі рэдкі від ва ўмовах меліяратыўных аб’ектаў. Выяўлена намі толькі на меліяратыўнай сістэме Бобрык (басейн р. Пряпяць). Засяляе адкрытыя меліяратыўныя ландшафты – лугі асушаныя (адзінкавыя знаходкі).

Трытоны звычайны (Triturus vulgaris L., 1758) і грэбянёвы (T. cristatus Laur., 1786) выяўлены намі на меліяратыўнай сістэме Хлупін у перыяд размнажэння на закінутых меліяратыўных каналах сярод змешанага лесу (прасека нафтаправода “Дружба”).

Магчымасць асваення ўсімі відамі вадавікоў асушальных сістэм Беларусі звязана з іх экалагічнай пластычнасцю і сведчыць аб дастаткова спрыяльных умовах жыхарства ў гэтых ненатуральных экасістэмах. Павелічэнне шчыльнасці насельніцтва фонавых відаў вадавікоў у трансфарміраваных экасістэмах меліяратыўных аб’ектаў тлумачыцца стварэннем там падыходзячых экалагічных умоў. Назіраецца тэндэнцыя да дамініравання сажалкавай жабы на фоне агульнага павялічэння відавой разнастайнасці (малюнак).

Выказаныя вышэй вынікі многалетніх даследаванняў даюць аснаванне зрабіць наступныя вынікі:

1. Выяўленныя 12 відаў вадавікоў, якія насяляюць прыродныя біятопы пойменых зон рэк, могуць паспяхова асвойваць меліяратыўныя аб’екты. Гэта – вострамордая, травяная, сажалкавая і возерная жабы, жарлянка чырвонабрухая, часночніца звычайная, рапухі - шэрая, зяленая і чаротавая, квакша звычайная, трытоны – звычайны і грэбянёвы. Найбольшая колькасць відаў (9 – акрамя трытонаў і чаротавай рапухі) адзначана на схілах каналаў і дамбаў. Тут з’яўляюцца такія віды, якія ў моц своёй экалагічнай спетыфікі не маглі існаваць на пераувільготненых землях: часночніца звычайная і зяленая рапуха. Найменьшай колькасцю відаў (2-4) характэрызуюцца адкрытыя меліяратыўныя лугі, дзе жывуць вострамордая і травяная жабы, зяленая і шэрая рапухі, з шчыльнасцю насельніцтва да 4,0 асобін / га.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва батрахакомплексаў наібольшая на абводных і зборных каналах – 2167,8 і 483,0 асобін / га,найменьшая – на дамбах і лугах меліярыраваных – 107,1 і 131,3 асобін / га адпаведна.

2. Найбольш характэрным эфектам уздзеяння асушальнай меліярацыі на батрахафауну пераувільготненных пойменых зон рэк з’яўляецца перабудова харалагічнай (прасторавай) структуры яе насельніцтва. Замест адносна аднароднага і раўнамернага распаўсюджання амфібій назіраецца пакіданне імі апрацаваных масіваў асушэння і канцэнтрацыі па берагам каналаў. Сярэднеўзвешаная шчыльнасць насельніцтва батрахафауны на асушаных участках змяньшаецца у 2 – 6 разоў. Далейшае гаспадарчае асваенне меліяратыўных зямель прыводзіць да таго, што колькасць бурых жаб, трытонаў, квакшаў звычайных скарачаецца ў 2 – 2,5 разоў, зялёных жаб павялічваецца у 5 – 6 разоў і можа даходзіць да 13816,6 асобін / га.

3. Асноўнымі лімітуючымі фактарамі, якія ўздзельнічаюць на стан насельніцтва вадавікоў асушаных угоддзяў, з’яўляюцца гаспадарчыя работы, якія зніжаюць абаронныя якасці біятопаў: абкошванне берагавых схілаў каналаў і дамбаў, чыстка руслаў каналаў і выразанне дрэвава-кустарнікавай раслінасці па іх берагавых схілах, паніжэнне ўзроўня вады у каналах польдэрных сістэм, культываванне на асушаных лугах акучвальных культур, пасьба скаціны.

4. Уздзеянне будаўніцтва меліяратыўных аб’ектаў на стан фауны амфібій у разных геабатанічных падзонах рэспублікі мае спецыфічныя рысы, звязанныя з зыходным станам батрахафауны, араграфічнымі асаблівасцямі прыруслава-пойменых зон рэк, ступені лесапакрытасці і блізкасцю распалажэння меліяратыўных сістэм да лясных участкаў, а таксама масштабаў асушэння.

Такім чынам, вынікі мнагалетніх даследаванняў дазволілі правесці ацэнку неадназначнага ўздзеяння асушальная меліярацыі на шэраг відаў вадавікоў і далі магчымасць выкарыстаць іх прыродаахоўным арганізацыям з мэтай аптымізацыі меліяратыўнага будаўніцтва ў краіне.


Рэзюмэ


Даследванні выконваліся ў вадасборах рэк Зах. Двіны, Бярэзіны, Пряпяці, Сожа, Дняпра і Нёмана з мэтай даследвання таксанамічнай структуры батрахакомплексаў і дынімікі папуляцый амфібій, а таксама экалагічнай пластычнасці і некаторых мезанізмаў адаптацыі земнаводных у сувязі з асаблівасцямі ландшафтнай дыфферанцыяцыі тэрыторый і ўздеяннем асушальнай меліярацыі.

Палявыя доследы праводзіліся ў 38 раёнах Беларусі Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілеўскай вобласцей. Атрыманыя матэрыялы апрацоўваліся метадам біялагічнай статыстыкі.

Упершыню дэталёва вывучаны асноўныя заканамернасці жыхарства амфібій ва ўмовах асушальных сістэм, выяўлены асноўныя тэндэнцыі дынамікі насельніцтва і асобных відаў земнаводных у выніку правядзення асушальнай меліярацыі ў пойменных зонах рэк Беларусі.

Вынікі даследванняў прапаноўваецца выкарыстоўваць пры праектаванні і правядзенні гідратэхнічнай меліярацыі з мэтай аптымізацыі меліяратыўнага будаўніцтва з пункту гледжання аховы і рацыянальнага выкарыстання земнаводных.




Summary


The data are presented on the estimate of influence of the drainage reclamation on the inhabitans structure of amphibians in the river valleys of different geobotanical subzones of Belarus.

Литература


  1. Банников А.Г., Даревский И.С., Ищенко В.Г. Определитель земноводных в пресмыкающихся фауны СССР. М., 1977.

  2. Динесман Л.Г., Калецкая М.Л. Методы учета численности в географического распространения наземных позвоночных. М., 1952. С. 329 -341.

3. Одум Ю. Основы экологии. М., 1975.

4. Пикулик М.М. Земноводные Белоруссии. Мн., 1985.

5. Рокицкий П.Ф. Биологическая статистика. Изд- 2-е, испр. Мн., 1967.

6. Северцев А.С. Зоол. журн. 1993. Т. 72, № 3. С.138-143.



7. Терентьев П.В. Лягушка. М., 1950.

  1. Хандогий А.В. Вопр. герпетологии: Тез. докл. 7-й Всесоюз. герпетол. конф. Киев, 1989. С.267-268.

  2. Хандогий А.В., Пикулик М.М. Влияние осушительной мелиорации на структуру популяций земноводных в поймах рек различных геоботанических подзон Беларуси. Весці НАН Беларусі. Сер. Біял. навук. № 2. Мн., 1998. С. 88-93.

  3. Berril M., Bertram S., Brigham D., Campbell V. Occas. pap. Canadian Wildlife serv. 1992. N 76. P. 87-93.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка