А выпішыце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску, зрабіце ІХ схемы




Дата канвертавання02.04.2017
Памер74.85 Kb.
ПРАВЕРАЧНАЯ РАБОТА ПА ТЭМЕ “СКЛАДАНЫ СКАЗ”

Варыянт1


А 1. Выпішыце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску, зрабіце іх схемы:

1) Я жыву ў горадзе больш за дваццаць гадоў__ але памяць пра родную вёску застанецца са мной назаўжды.

2) То сціхае вятрыска то яго набег мацнее.

3) У гультая страха ц я ч э _ i печ не пячэ.

4) Нахмарыла__i пахаладала.

5) Прынесены ў хату бацькам вожык тупацеў па падлозе ўсю ноч__i мы за гэта назвалі яго Тупцікам.

6) То дробна і часта барабаніў дзяцел па дрэве сваёй дзюбай то, відаць, стаміўшыся, ён пачынаў працаваць не так заўзята, з перапынкамі.

7) Па-святочнаму ўбраны ў белае, стаіць застылы ў нерухомасці лес_і на кожным дрэве, на кожнай галінцы пераліваецца асветлены сонцам сняжок.



                    1. 8) Ядрана_ і росна.

                    2. 9) На бярозах шум стаіць шпачыны_ а каля акацый чуцен гул чмяля.

                    3. 10) Над кветкамі мільгалі стракозы_і шчыравалі працавітыя пчолы.


А 2. Выпішыце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі), зрабіце іх схемы:

1) У небе бяздонным_ дзе хмаркі купаюцца__ вольныя песні штодзень разліваюцца.

2) Усім добра вядома, што_ калі няма згоды ў малым, то не будзе яе i ў вялікім.

3) Хто выгаду галоўнай лічыць мэтай_ той пакараны можа быць за гэта.

4) Трэба нам прыняць такія меры, каб між светлых нашых рос зноў pacцвiў венерын чаравічак__i званочак ciнi ў лесе рос.

5) Люблю на беразе азёрным у цixi вечар пастаяць__калі ў ваду з нябёсаў зоркі блакітнавокія глядзяць.

6) Лён на нашай зямлі быў калісьці адной з самых шанаваных раслін_бо ён і апранаў, і карміў людзей.

7)Першым полацкім князем_пра якога захаваліся летапісныя звесткі_ быў Рагвалод.

8)Многія жыхары Гомеля памятаюць, што_калі ў горадзе яшчэ не было моста праз Сож, то лодачнікі за

пяць капеек перавозілі жадаючых на левы бераг ракі.

9)Як сумна травам без дажджоў жывых_так сумна мне без сцен бацькоўскай хаты.

10)Надышоў той час, калі пупышкі на дрэвах лопнулі_і на волю вырваліся кволыя зялёныя лісточкі.


А 3. Выпішыце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, што знaкi прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ] — [ ].

1) Запаліла ночка зоры месяц глянуў на пакосы.

2) Гарыць касцёр кіпіць у вядры вада гэта дзед на радасць дзецям гатаваць юшку збіраецца.

3) Лixa перамелецца дабро будзе.

4) Хацеў пайсці на рэчку матуля мяне аднаго не пусціла.

5) Будуйце масты яны людзей злучаюць.

6)Ападае лісце, ападае разарвалі вятры цішыню.

7)Не дасі ліхому волі не давядзецца каяцца пасля.

8)Я наабіраў двухлітровы слоік малін іх на кусце быццам і не паменшала.

9)За вёску дзед ідзе ён без поля, як без паветра, не можа жыць.

10) Выскачыў з балотнага зелля спрытны звярок зазіхацела мокрае карычневае футра на яго гнуткім зграбным целе гэта, бясспрэчна, была норка.
А 4. Пастаўце прапушчаныя ў сказах знакі прыпынку:


  1. Звяртаючы ўвагу на жанравую арыгінальнасць паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», літаратуразнаўцы прыходзяць да высновы, што вызначэнне яе жанру як лірыка-эпічнай або рамантычнай паэмы вельмі ўмоунае i з гэтым нельга не пагадзіцца паэма «Сымон-музыка» не толькі спалучае ў сабе прыкметы рэалістычнага, рамантычнага, лірычнага твора, але i незвычайна багата на глыбокія філасофскія разважаннi, прачулыя лірычныя адступленні, алегарычныя казкі.

  2. Цэлы пласт беларускіх назваў паселішчаў сфарміраваўся менавіта на аснове земляробчай тэматыкі і гэта лёгка растлумачыць найважнейшым заняткам і клопатам нашчадкаў летапісных крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якія моцна звязалі свой лёс з суровымі рэаліямі лясіста-балоцістага краю, было рольніцтва — культурнае асваенне лясной зямлі, распрацоўка лесу пад ворыва і сенажаць.

1) Кропка з коскай; 4) дужкі

2) коска; 5) працяжнік.

3) двукроп’е;


ПРАВЕРАЧНАЯ РАБОТА ПА ТЭМЕ “СКЛАДАНЫ СКАЗ”



Варыянт 2

А 1. Выпішыце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску, зрабіце іх схемы:

  1. Ходзяць хвалі, як на моры, па жытнёвых прасторах__ а ячмень раскінуў вусы на палову Беларусі.

  2. Пад раніцу згаслі зоры на небе__ і месяц за беражок лесу закаціўся.

  3. То пачыналася адліга__ то зноў вярталіся маразы і завеі.

  4. Да майго сэрца заўсёды ёсць сцежка__ і мая хата ніколі не была і не будзе з краю.

  5. Светла__ і марозна.

  6. Звіняць вясновыя капяжы_і мільгаюць, коцяцца з пагорка ўніз вясёлыя ручаіны.

  7. То бабуля прыходзіла да нас у госці_то мы беглі яе праведаць.

  8. У лесе бесперапынна трашчалі дразды_і пералівіста пасвіствалі івалгі.

  9. Прыгожа_і ўрачыста.

10) На галінах елкі шмат іголак_але ўсе яны без вушак.
А 2. Выпішыце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі), зрабіце іх схемы:

  1. Калі размаўляюць вочы__ заўсёды нямеюць словы.

  2. Увесь верасень было так цёпла__ што мы заўважылі прыход восені толькі ў кастрычніку.

  3. У найпрыгажэйшым кутку Аршаншчыны, дзе чуецца гоман Дняпра__ і дзе спляліся ў цудоўным лясным узоры беластволыя бярозы, гнуткі арэшнік і дубкі, асабліва добра працавалася Янку Купалу.

  4. Лівень__ які абмыў нябёсы і зямлю__ закончыўся гэтак жа раптоўна, як і пачаўся.

  5. Ведаю, што__ калі аддаць зямлі сваю пяшчоту, то і яна тады за кроплі поту паднясе табе дары свае.

  6. На Кургане Славы жменя да жмені лягла зямля з тых гарадоў_якім прысвоена званне герояў.

  7. Род Сапегаў_што паходзіў ад полацкіх баяр_даў нам шмат вядомых людзей.

  8. Цяпер мы паедзем да хаты, да родных і блізкіх сваіх, дзе грае гармонік на свята_і штовечар пяюць салаўі.

  9. Вучыўся Васілёк старанна, бо разумеў, што_калі вывучыцца, то шмат чаго ў жыцці зможа дабіцца.

  10. Хто з працай дружыць_той жыве і не тужыць.


А 3. Выпішыце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, што знaкi прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ] — [ ].

  1. Каляда і батлейка - два старажытныя словы з імі ў беларусаў звязана сустрэча Новага года.

  2. Збіраўся касіць гром долы затрос.

  3. Не мець чулага сэрца не маю права мне, урачу, не дазволяць людскія вочы.

  4. Гаючы пах запаўняе пакой незвычайны жоўты колер робіць яго светлым, сонечным гэта не з аранжарэі, а з лугу кветкі стаяць на маім стале.

  5. Возьмуцца бабры за працу трэскі сыплюцца ва ўсе бакі.

  6. Слязінка радасці бліснула душа, здаецца, расцвіла гэта першыя свае крокі зрабіла дачушка мая.

  7. Нам продкі перадалі сілу рук нам продкі перадалі сілу волі.

  8. Прыйшоў працаваць няма чаго часу каратаць.

  9. Кветкі бываюць горкімі рупныя пчолкі з іх мёд усё роўна збяруцью

10) Сляды старажытных людзей адшукаць нялёгка хаваюцца яны глыбока пад зямлёй.
А 4. Пастаўце прапушчаныя ў сказах знакі прыпынку:

  1. Паэтка Яўгенія Янішчыц не ўяўляла свайго жыцця без бацькоўскай зямлі, без Палесся і гэта зразумела толькі тут, у звыклай з дзяцінства атмасферы, сагрэтая цяплом людской увагі, чулай спагадай землякоў, яна адчувала сябе нязмушана, натуральна, толькі землякі, працавітыя людзі беларускага Палесся, як ніхто іншы, натхнялі яе на стварэнне праўдзівых, індывідуальна адметных лірычных герояў.

  2. Палессе, асабліва яго глыбінная частка – Піншчына, здаўна прыцягвае ўвагу вучоных-лінгвістаў і зразумела чаму сёння гэты паўднёва-заходні рэгіён Беларусі,аддзелены ў мінулым ад навакольнага свету непраходнымі балотамі і пушчамі, па-ранейшаму застаецца найбольш самабытным, а ў мове палешукоў захаваліся самыя розныя рэлікты даўніх эпох.



  1. Коска; 4) дужкі;

  2. кропка з коскай; 5) двукроп’е.

  3. працяжнік;


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка