Аб аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванню насельніцтва ў 2017 годзе




Дата канвертавання25.01.2018
Памер42.11 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ
аб аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванню насельніцтва ў 2017 годзе.

 

Глава 1. АГУЛЬНАЕ ПАЛАЖЭННЕ



1.  Гэтае Палажэнне вызначае парадак правядзення агляда-конкурса на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванню насельніцтва ў 2017 годзе (далей – агляд-конкурс).

2.  Мэты агляду-конкурсу:



  • удасканаленне сістэмы інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва матэрыяламі па экалогіі, прыродакарыстанню i ахове навакольнага асяроддзя;

  • актывізацыя работы бібліятэк па павышэнню экалагічнай свядомасці і адукацыі насельніцтва;

  • далейшае пашырэнне супрацоўніцтва бібліятэк з арганізацыямі, якія маюць экалагічныя напрамкі дзейнасці;

  • выяўленне і распаўсюджванне лепшага вопыту работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванню насельніцтва.

 

Глава 2. ЗАСНАВАЛЬНIКI, ЭТАПЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

3.  Заснавальнікамі агляду-конкурсу з’яўляюцца:


  • Любанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

  • Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка».

Арганізацыйную, фінансавую падтрымку агляду-конкурсу аказваюць заснавальнікі.

4.  Агляд-конкурс праводзіцца ў па выніках правядзеня месячніка ў дапамогу экалагічнаму асветніцтву “Бібліятэка – цэнтр экалагічнай інфармацыі і адукацыі”:


Глава 3. АРГАНIЗАЦЫЯ, ТЭРМIНЫ I ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ

5.  Для арганізацыі, правядзення і падвядзення вынікаў агляду-конкурсу ствараецца аргкамітэт.

6.  Аргкамітэт агляду-конкурсу ствараецца з прадстаўнікоў Любанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, дырэктара ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, прадстаўнікоў аддзела бібліятэчнага маркетынга данай ўстановы. Аргкамітэт выконвае функцыі журы.

7.  У аглядзе-конкурсе ўдзельнічаюць усе публічныя бібліятэкі раёна.

8.  Вылучэнне пераможцаў будзе ажыццяўляцца па наступнай намінацыі:



  • лепшая бібліятэка ў экалагічным марафоне

9. Бібліятэкі, якія прымаюць удзел у аглядзе-конкурсе, накіроўваюць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу наступныя матэрыялы згодна пункта 10:

10. Патрабаванні да падачы і афармлення конкурсных матэрыялаў.

Конкурсныя матэрыялы павінны ўключаць:


        • тлумачальную запіску да 3 старонак (шрыфт Тімеѕ New Roman, кегль 14, інтэрвал 1,15, без тытульнага ліста), якая складаецца з наступных раздзелаў: поўнае найменне бібліятэкі, назва праекта, мэта і задачы праекта, агульная характарыстыка праекта, атрыманыя вынікі;



  • дадатку да тлумачальнай запісцы (прэс-матэрыялы, сцэнары, рэкламныя і іншыя неабходныя матэрыялы па праекце);



  • электронную прэзентацыю.

11.  У тлумачальнай запісцы павінны быць адлюстраваны наступныя напрамкі работы:

  • стварэнне сістэмы садзейнічання экалагічнай асвеце і інфармаванню грамадскасцi (канцэпцыі, планы, праграмы, праекты работы бібліятэк у гэтым напрамку);

  • інфармаванне насельніцтва аб экалагічным становішчы рэгіёна, у тым ліку прадстаўленне звестак, якія тычацца радыяцыйнай бяспекі;

  • садзейнічанне экалагічнай адукацыі ў дашкольных і школьных установах адукацыi;

  • узаемадзеянне з арганізацыямі, якія маюць экалагічны напрамак дзейнасці, для выкарыстання матэрыялаў аб iх дзейнасцi ў мэтах экалагічнага адукавання насельніцтва;

  • распрацоўка і ўкараненне, рэалізацыя інавацыйных форм індывідуальнай і масавай работы па экалагічнай асвеце.

12.  Тэрмін прадстаўлення матэрыялаў у аргкамітэт для падвядзення вынікаў – да 31 мая 2017 г.

13.  Матэрыялы, якія дасланы пазней тэрміну, азначаннага пунктам 12 гэтага Палажэння, да разгляду не прымаюцца.


Глава 4. УЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ



14.  Пераможцы агляду-конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі, грашовымі прэміямі, камплектамі адпаведнай літаратуры.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка