Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны




старонка1/3
Дата канвертавання14.11.2017
Памер425.88 Kb.
  1   2   3


ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 чэрвеня 2006 г. № 762



Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны

Изменения и дополнения:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 1803 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 5/24509) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 2007 г. № 1185 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 235, 5/25815) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 декабря 2007 г. № 1747 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 6, 5/26438) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 мая 2009 г. № 599 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 119, 5/29736) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 января 2010 г. № 5 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 27, 5/31121) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 июля 2010 г. № 1129 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 186, 5/32268) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 мая 2012 г. № 487 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 63, 5/35757) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 августа 2012 г. № 737 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 10.08.2012, 5/36091) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 октября 2012 г. № 943 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 23.10.2012, 5/36368) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 декабря 2013 г. № 1080 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.12.2013, 5/38158) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 января 2014 г. № 42 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.01.2014, 5/38334) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 марта 2016 г. № 178 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 11.03.2016, 5/41780)

 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:



1. Зацвердзіць прыкладзеныя:

Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

Палажэнне аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь і парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім;

Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

Палажэнне аб парадку выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

Палажэнне аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры;

склад Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

2. Унесці ў Палажэнне аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482), наступныя змяненні і дапаўненні:

2.1. пункт 2 дапоўніць абзацам сёмым наступнага зместу:

«дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» – дакумент, які выдаецца дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ва ўстаноўленым парадку і з’яўляецца пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.»;

2.2. у пункце 3:

у частцы першай словы «Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 30, арт. 504)» замяніць словамі «Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195)»;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiя не з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, вызначаецца Міністэрствам культуры на падставе заключэння дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Правядзенне земляных i будаўнiчых работ на тэрыторыi археалагiчнага аб'екта ажыццяўляецца па ўзгадненню з Міністэрствам культуры.»;

2.3. у пунктах 5 і 6 словы «дзяржаўным органам аховы гісторыка-культурнай спадчыны» замяніць словамі «Міністэрствам культуры»;

2.4. частку другую пункта 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Меры па ахове археалагічных аб’ектаў у зоне земляных і будаўнічых работ распрацоўваюцца арганізацыямі, якім выдадзены дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ў адпаведнасці з дагаворамі, заключанымі дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» з юрыдычнымі, фізічнымі асобамі, якія вядуць праектаванне ў названых зонах.»;

2.5. з пункта 8 словы «і распрацоўка» выключыць;

2.6. пункт 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«10. Міністэрства культуры, а таксама археолагі, кваліфікацыя якіх пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, маюць права сваім рашэннем прыпыніць земляныя і будаўнічыя работы ў выпадку з’яўлення пагрозы пашкоджання ці знішчэння археалагічнага аб’екта.»;

2.7. пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадку выяўлення археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ павiнны паведамiць аб гэтым Міністэрству культуры i прыпынiць далейшае вядзенне работ.

На падставе звароту Міністэрства культуры дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» дае заключэнне аб навуковай вартасці выяўленага аб’екта і прапануе меры па яго ахове.»;

2.8. частку другую пункта 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Інфармацыя аб размяшчэнні археалагічных аб’ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных і будаўнічых работ, прадстаўляецца навуковымі арганізацыямі археалагічнага профілю, выканаўцам якіх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дадзеная iнфармацыя ўключае ў сябе iлюстраваныя i тэкставыя матэрыялы, якiя распрацоўваюцца на аснове сучасных картаграфiчных матэрыялаў, узгадняюцца дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» i Міністэрствам культуры, пасля чаго зацвярджаюцца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.»;

2.9. пункт 13 дапоўніць словамі «, якая пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях»;

2.10. у пункце 14 словы «, выдадзенага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi» замяніць словамі «Міністэрства культуры».

3. Міністэрству культуры да 31 снежня 2006 г. унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб пацвярджэнні статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь да дня ўступлення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».

4. Прызнаць страціўшымі сілу:

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590 «Аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры» (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., № 29, арт. 758);

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2002 г. № 1314 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11189);

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2004 г. № 1497 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 190, 5/15225).

5. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 24 ліпеня 2006 г.

 


Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

С.Сідорскі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь

15.06.2006 № 762



ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) і ўстанаўлівае парадак вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны спіс) у мэтах забеспячэння захавання звестак аб гісторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Дзяржаўны спiс рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.

3. Вядзенне Дзяржаўнага спіса ажыццяўляецца Міністэрствам культуры.

4. Вядзенне Дзяржаўнага спiса ўключае:

унясенне ў Дзяржаўны спiс звестак аб аб’ектах, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

выключэнне з Дзяржаўнага спiса звестак аб аб’ектах, якiя пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасці.

Звесткі аб аб’ектах, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс па раздзелах згодна з пунктамі 6–8 дадзенага Палажэння.

5. Дзяржаўны спіс з’яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2
СКЛАД ДЗЯРЖАЎНАГА СПІСА

6. Дзяржаўны спiс змяшчае наступныя раздзелы:

6.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);

6.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

6.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;

6.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

6.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

7. Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якi ўваходзіць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях можа лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.

8. Кожны раздзел Дзяржаўнага спіса складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спіс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якія змяшчаюцца ў наступных графах:

шыфр;


назва;

датаванне;

месцазнаходжанне;

катэгорыя;

дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады;

дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь;

8.1. шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяці знакаў па наступнай схеме:

х х х х хххххх

8.1.1. першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзіцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыі:

1 – Брэсцкая вобласць;

2 – Віцебская вобласць;

3 – Гомельская вобласць;

4 – Гродзенская вобласць;

5 – Магілёўская вобласць;

6 – Мінская вобласць;

7 – г. Мінск;

8 – па-за межамі Рэспублiкi Беларусь;

8.1.2. другі знак у шыфры адпавядае віду гiсторыка-культурнай каштоўнасці згодна з артыкулам 12 Закона:

1 – матэрыяльныя нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасці;

2 – матэрыяльныя рухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

3 – нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

8.1.3. трэці знак у шыфры – катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасці;

8.1.4. чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткі аб гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з яе характарыстыкамі, вызначанымі ў артыкулах 13–15, а таксама артыкуле 1 Закона:

А – дакументальныя помнiкi;

Б – запаведныя мясцiны;

В – помнiкi археалогii;

Г – помнiкi архiтэктуры;

Д – помнiкi гiсторыi;

Е – помнiкi горадабудаўнiцтва;

Ж – помнiкi мастацтва;

М – калекцыя;

Н – камплект;

8.1.5. шэсць апошніх знакаў – нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасці па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спіс. Пры гэтым замест лічбаў нумара, якія адсутнічаюць, прастаўляюцца нулі;

8.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Навукова-метадычнай радай на падставе прадстаўленых гістарычных звестак;

8.3. датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – гэта звесткі аб даце стварэння і (або) найбольш адметных перапрацоўках, якія вызначаюцца на падставе прадстаўленых гістарычных звестак;

8.4. месцазнаходжанне – сучасны адрас, па якім размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, або для рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей – месца іх пастаяннага знаходжання ў адпаведнасці з адрасам уласніка (уладальніка).

У выпадках змены адраса (назвы вуліцы, населенага пункта або іншае) гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны спіс уносяцца неабходныя змены ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;

8.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасці надаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасці са звесткамі аб асаблівасцях, адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях і адпаведна іх значнасці, вызначанай у артыкуле 16 Закона;

8.6. у графе «Дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады» змяшчаюцца звесткі аб Навукова-метадычнай радзе, на якой разглядаліся прапановы па наданню статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасці, прадстаўленыя зацікаўленымі ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;

8.7. у графе «Дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь» змяшчаюцца рэквізіты нарматыўнага прававога акта, якім прынята рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека.



ГЛАВА 3
ВЫКЛЮЧАНА

 


 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь

15.06.2006 № 762



ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь і парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) у мэтах устанаўлення парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь (далей – Банк звестак) і вызначэння парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім.

2. Банк звестак рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.

3. Фарміраванне Банка звестак ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам «Белрэстаўрацыя» (далей – ААТ «Белрэстаўрацыя»), упаўнаважаным на гэта Міністэрствам культуры.

4. Банк звестак уяўляе сабой сістэматызаваны збор звестак, запісаных на электронных носьбітах, аб:

гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія ва ўстаноўленым парадку ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны спіс);

адметных выніках і сведчаннях гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця народа Беларусі незалежна ад іх месцазнаходжання;

страчаных матэрыяльных аб’ектах, прадметах і нематэрыяльных праяўленнях творчасці чалавека, наяўнасць якіх дакументальна засведчана і якія маглі б атрымаць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Фарміраванне Банка звестак ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцей, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам.

ГЛАВА 2
МЭТЫ ФАРМІРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК

6. У Банку звестак захоўваюцца на электронных носьбітах сiстэматызаваная ў асобных тэматычных раздзелах інфармацыя аб каштоўнасцях, віды якіх вызначаны ў пункце 4 дадзенага Палажэння; вызначаныя ва ўстаноўленым парадку раздзелы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях; іншыя матэрыялы або іх копіі, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны.

7. Назапашванне інфармацыі аб каштоўнасцях у электроннай форме, а таксама збор праектных, выдавецкіх і іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны, праводзіцца ў мэтах:

вывучэння і ўліку матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць мець гiсторыка-культурную каштоўнасць, садзейнічання ў наданні ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўключэння ў Дзяржаўны спіс;

арганізацыйнай і навукова-метадычнай дапамогі ў апублікаванні Дзяржаўнага спіса;

стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкі наяўнага стану, функцыянальнага выкарыстання і ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

архівіравання вызначаных ва ўстаноўленым парадку раздзелаў навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, збору выдавецкіх і іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі;

садзейнічання органам дзяржаўнага кіравання, установам, грамадскім арганізацыям, грамадзянам, іншым зацікаўленым пры вырашэнні пытанняў і арганізацыі работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, правядзенні навукова-даследчых, праектных, вытворчых і іншых мерапрыемстваў у дачыненні да гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы;

садзейнічання арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасці па вяртанню ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных за яе межы;

папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі ў краіне і за яе межамі.



ГЛАВА 3
ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК

8. Фарміраванне Банка звестак ажыццяўляецца спецыялістамі ААТ «Белрэстаўрацыя», якія маюць адпаведную кваліфікацыю, што дазваляе праводзіць ім выяўленне, аналіз і рэдагаванне інфармацыі аб каштоўнасцях, занясенне яе ў электронную базу дадзеных Банка звестак, архівіраванне навукова-даследчых, праектных і іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны (далей – спецыялісты).

9. На кожную каштоўнасць, вызначаную ў адпаведнасці з пунктам 4 дадзенага Палажэння, у Банку звестак запаўняецца ўліковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць інтэрфейс Банка звестак.

10. У інтэрфейсе Банка звестак паслядоўна або ў іншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:

уліковыя дадзеныя і месца знаходжання каштоўнасці, у якім прадстаўлены юрыдычны адрас каштоўнасці, і для гісторыка-культурнай каштоўнасці – шыфр адпаведна Дзяржаўнаму спісу;

абгрунтаванне статусу каштоўнасці з указаннем дзеючых нарматыўных прававых актаў, паводле якіх нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама страціўшых сілу нарматыўных прававых актаў, якімі гэты або прыраўняны да яго статус надаваўся ў папярэдні перыяд;

гістарычны адрас, які магла мець каштоўнасць пры яе стварэнні і ў далейшы перыяд існавання;

характарыстыка ўласнікаў (уладальнiкаў), якая змяшчае звесткі аб уласніку (уладальнiку) каштоўнасці, лакалізацыі ўладання, датах пачатку і заканчэння права ўладання, форме ўласнасці, кошце аб’екта і даце вызначэння гэтага кошту;

звесткі аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці з указаннем даты і нумара нарматыўнага прававога акта, якім зацверджаны праект зон аховы, тыпу гэтых зон, апісання межаў і рэжымаў;

звесткі аб ахоўных абавязацельствах, якія падпісаны ўласнікам (уладальнiкам) каштоўнасці або ўладальнікам зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі, і зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ў Міністэрстве культуры;

інфармацыя пра адказных за правядзенне работ асоб з указаннем звестак у адпаведнасці з дакументам, які дае ім права на правядзенне пэўных відаў работ;

кароткае апісанне каштоўнасці;

характарыстыка сучаснага тэхнічнага стану каштоўнасці;

звесткі аб элементах каштоўнасці, якія маюць самастойны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

гісторыя фарміравання і выкарыстання каштоўнасці;

кароткая гістарычная даведка пра каштоўнасць;

графічныя матэрыялы і фотаздымкі з адлюстраваннем каштоўнасці, у тым ліку ў розныя перыяды яе існавання або бытавання;

архіўныя і бібліяграфічныя крыніцы пра каштоўнасць;

звесткі аб наяўнасці навукова-тэхнічнай дакументацыі на рэстаўрацыю і іншыя віды работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.

У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвішча і ініцыялы яго складальніка (спецыяліста), дата запаўнення гэтага раздзела.

Раздзелы пашпарта могуць быць дапоўнены іншымі звесткамі, якія змяшчаюць важную для характарыстыкі каштоўнасці інфармацыю.

11. Юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з’яўляюцца заказчыкамі распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павінны перадаваць у ААТ «Белрэстаўрацыя» ўстаноўленыя Міністэрствам культуры раздзелы навукова-праектнай дакументацыі на ўсе віды работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і ў зонах іх аховы для ўнясення адпаведнай інфармацыі ў Банк звестак.

Інфармацыя перадаецца ў Банк звестак на папяровых і (або) электронных носьбітах заказчыкам распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі або па яго даручэнню праектнай арганізацыяй, якая выканала распрацоўку гэтай навукова-праектнай дакументацыі. Без выканання гэтага патрабавання навукова-праектная дакументацыя не падлягае ўзгадненню і дазвол на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях не выдаецца.

12. Запаўненне і дапаўненне інфармацыяй раздзелаў электроннага пашпарта (базы дадзеных), яе змяненне ў выніку выяўлення новых дадзеных праводзіцца спецыялістамі на падставе атрыманых у ходзе праведзеных навукова-даследчых і іншых мерапрыемстваў звестак або копій матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей або іншых адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, выяўленых у ходзе гэтых мерапрыемстваў.

Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялістам пры выкананні імі работы па збору звестак і матэрыялаў аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь, правядзенне якой пісьмова пацвярджаецца Міністэрствам культуры або ААТ «Белрэстаўрацыя». Службовыя асобы, уласнікі (уладальнікі) і карыстальнікі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, грамадзяне, кіраўнікі і супрацоўнікі навукова-праектных арганізацый, іншыя зацікаўленыя абавязаны спрыяць спецыялістам у выяўленні і атрыманні дакладнай інфармацыі і матэрыялаў аб гісторыка-культурнай спадчыне народа Беларусі.

13. За ААТ «Белрэстаўрацыя», якое выконвае работу па фарміраванню Банка звестак, замацоўваюцца абсталяванне і тэхнічныя сродкі, непасрэдна прызначаныя для фарміравання Банка звестак, што дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогій праводзіць выяўленне, фіксацыю, капіраванне, рэдагаванне і захаванне інфармацыі аб гісторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку зацікаўленым, увядзенне ў шырокі ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.



  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка