Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання07.01.2018
Памер15.45 Kb.


ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 ліпеня 2011 г. № 107



Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшымі сілу:

загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 1994 г. № 118 «Аб зацвяржэнні інструкцый аб парадку пераводу, аднаўлення і адлічэння навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і па дыпломным праектаванні ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах» (зарэгістраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 26 красавіка 1994 г. № 335/12);

загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 1997 г. № 551 «Аб унясенні змяненняў у Інструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення і адлічэння навучэнцаў дзяржаўных сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (рэгістрацыйны № 335/12 ад 26.04.94)» (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1997 г., № 23);

загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 1998 г. № 30 «Аб унясенні дапаўнення ў Інструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення і адлічэння навучэнцаў дзяржаўных сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (рэгістрацыйны № 335/12 ад 26.04.94)» (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1998 г., № 5);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 красавіка 2006 г. № 37 «Аб унясенні змяненняў у Інструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення і адлічэння навучэнцаў дзяржаўных сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 106, 8/14583);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2006 г. № 75 «Аб унясенні змяненняў у Інструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення і адлічэння навучэнцаў дзяржаўных сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 145, 8/14931).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2011 г.

 


Міністр

С.А.Маскевіч

 


ИПС "ЭТАЛОН" 6.1 11.07.2011


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка