Аб выніках правядзення дыстанцыйнай панарамы вопыту “Развіццё маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі на ўроках беларускай




Дата канвертавання03.09.2018
Памер119.51 Kb.
Аб выніках правядзення дыстанцыйнай панарамы вопыту

Развіццё маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы



З мастацкімі тэкстамі на ўроках беларускай

мовы” ў 2014/2015 навучальным годзе

люты 2015

З мэтай павышэння тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў беларускай мовы, якія выкладаюць прадмет на I–III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, па развіцці маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі на ўроках беларускай мовы, стварэнні умоў для павышэння якасці адукацыі па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” (у снежні-студзені 2014/2015 навучальнага года) была арганізавана дыстанцыйная панарама вопыту “Развіццё маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі на ўроках беларускай мовы” для настаўнікаў беларускай мовы, якія выкладаюць прадмет на I–III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (далей – дыстанцыйная панарама вопыту).

Пры распрацоўцы лакальнага палажэння аб правядзенні дыстанцыйнай панарамы вопыту яе арганізатары абапіраліся на ключавыя патрабаванні, выкладзеныя ў асноўных нарматыўных дакументах па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”: Канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская мова, зацверджанай загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009г. №675; Адукацыйным стандарце вучэбнага прадмета “Беларуская мова” (I-XI класы), зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009г. №32; Рэкамендацыях па выніках вывучэння ўзроўню навучанасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” (на падставе вынікаў маніторынгавага даследавання, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі ў адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2013 № 692 «Об организации изучения качества образования в учреждениях общего среднего образования в 2013/2014 учебном году»).

Дыстанцыйная панарама вопыту была наладжана на сайце аддзела і прадугледжавала ўдзел настаўнікаў у некалькіх яе этапах. Настаўнік-аўтар прадстаўляў відэазапіс фрагмента ўрока беларускай мовы (у адпаведнасці з каляндарна-тэматычным планаваннем), на якім выкарыстоўвае метадычныя прыёмы, накіраваныя на фарміраванне ў вучняў як моўнай, так і (або) камунікатыйнай кампетэнцый у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі; канспект відэафрагмента ўрока; тлумачальную даведку з абгрунтаваннем выкарыстаных на дадзеным уроку метадычных прыёмаў. Настаўнік-рэцэнзент пасля дыстанцыйнага знаёмства з усімі тэкставымі матэрыяламі настаўнікаў-аўтараў і прагляду іх відэаўрокаў – дасылаў арганізатарам панарамы свае рэцэнзіі (водгукі) на тры найбольш плённыя і слушныя, на яго меркаванне, адзінкі вопыту сваіх калег.

Такім чынам, мерапрыемствы панарамы прадаставілі магчымасць настаўнікам беларускай мовы азнаёміцца з практычнымі напрацоўкамі сваіх калег па развіцці маўленчых навыкаў вучняў на ўроку ў працэсе работы з мастацкімі тэкстамі, наладзіць узаемапрагляд метадычных напрацовак паміж настаўнікамі пачатковай і сярэдняй школы, тым самым захоўваючы пераемнасць у выкладанні прадмета. Удзел у панараме садзейнічаў актывізавацыі творчага патэнцыялу педагогаў праз узаемадзеянне, узаемаабмен вопытам работы, забяспечваў пашырэнне метадычнага арсеналу настаўнікаў-моваведаў. Напісанне настаўнікамі рэцэнзій або водгукаў (пасля прагляду тэкставых і відэаматэрыялаў) спрыла развіццю ў рэцэнзентаў навыкаў аналізу ўрокаў калег і самааналізу ўласнапедагагічнай дзейнасці, самаўдасканаленню прафесійнага майстэрства па развіцці моўнай і камунікатыўнай кампетэнцый вучняў.

На пасяджэннях раённых метадычных фарміраванняў (настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікаў пачатковых класаў), праведзеных у студзені-лютым 2015 года, калегіяльна абмеркаваны вынікі дыстанцыйнайпанарамы вопытуі вызначаны накірункі метадычнай работы з педагогамі па развіцці моўнай і камунікатыўнай кампетэнцый вучняў пры рабоце з мастацкімі тэкстамі.



Настаўнікамі-аўтарамі было прадстаўлена 38 відэафрагментаў урокаў і тлумачальных даведак да іх (18 удзельнікаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, 19 удзельнікаў на II ступені і 1 удзельнік на III ступені). У абмеркаванні відэаўрокаў прынялі ўдзел 23 настаўнікі-рэцэнзенты, якія выкладаюць на II- IIIступенях агульнай сярэдняй адукацыі, і 15 настаўнікаў-рэцэнзентаў пачатковай школы.

Вывучэнне і аналіз прадстаўленых настаўнікамі-аўтарамі і настаўнікамі-рэцэнзентамі матэрыялаў дазваляюць зрабіць наступныя высновы:

настаўнікі-аўтары прадэманстравалідастатковы ўзровень тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі пры вырашэнні вядучай адукацыйнай задачыпа вучэбным прадмеце “Беларуская мова” як развіццё маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі на ўроку;

на пэўных (пэўным) этапах (этапе) прадстаўленых урокаў настаўнікі выкарыстоўвалі заданні, накіраваныя на фарміраванне ў вучняў як моўнай, так і камунікатыйнай кампетэнцый, абапіраючыся на тэкстацэнтрычны падыход, які вызначаны Канцэпцыяй і Адукацыйным стандартам па прадмеце “Беларуская мова” ў якасці асноўнага прынцыпу навучання;



настаўнікі актыўна выкарыстоўвалі практыкаванні вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове, літаратурныя (вершаваныя і празаічныя) творы мастакоў роднага слова;

прадэманстравалі ўласную літаратурную высокамастацкую творчасць;

скарыстоўвалі слоўнікі (тлумачальны, арфаграфічны, руска-беларускі, фразеалагізмаў);

мэтазгодна выкарыстоўвалі электронныя сродкі навучання і відэадэманстрацыі;

змястоўна абапіраліся на краязнаўчы матэрыял і міжпрадметныя сувязі;

выходзілі на развіццё маўленчых навыкаў вучняў праз аналіз тэкстаў розных тыпаў, стыляў;

наладжвалі ўмовы для стварэння вучнямі ўласных тэкстаў розных стыляў і жанраў (па прыведзеным у дапаможніку пачатку, на аснове апорных словазлучэнняў, па прапанаваным сюжэце, малюнку, паводле прагледжанага відэафайла, уласнага вопыту і г.д.);

актыўна выкарыстоўвалі праблемныя пытанні і заданні, якія звязаны з асабістым вопытам вучняў і стымулююць іх творчае мысленне;

будавалі вучэбныя заняткі на аснове дыялога, які дазваляе выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы;

стымулявалі дзейнасць вучняў, накіраваную на стварэнне самастойных выказванняў, уключэнне рэсурсных магчымасцей вучняў (інтарэсаў, захапленняў, жаданняў, патрэб) і станоўчых эмоцый (радасці, цікавасці, здзіўлення);

стваралі сітуацыі, калі адбываецца актыўная адаптацыя навучэнцаў да інфармацыйнага асяроддзя, падчас якой вучань атрымлівае магчымасць самарэалізавацца, выказацца і атрымаць новую інфармацыю;

забяспечвалі захаванне здароўезберагаючага кампанента ўрока;

як правіла, настаўнікі скарыстоўвалі нагдядна-дэманстрацыйныя, славесныя і практычныя метады работы пры арганізацыі на ўроку ўсіх відаў маўленчай дзейнасці вучняў (слуханне, гаварэнне, чытанне і напісанне);

выхоўвалі культуру вуснага і пісьмовага маўлення сродкамі мовы.



Такім чынам, пераважная большасць прадстаўленых матэрыялаў пацвердзіла паспяховасць арганізацыі працэсу навучання беларускай мове такім чынам, каб на кожных вучэбных занятках ствараць сітуацыю выхаду на рэальную маўленчую практыку.

Трэба адзначыць, што найбольшая колькасць станоўчых водгукаў была адрасавана рэцэнзентамі настаўнікам, якія выкладаюць на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі: 8 рэцэнзій накіравана Камінскай Ніне Геннадзьеўне (Машчонская ДССШ); па 6 рэцэнзій даслана ў адрас Сінкевіч Наталлі Іванаўны (СШ№1 г.Сянно), Булычавай Алены Пятроўны (Багушэўская санаторная школа-інтэрнат), Ермаковай Алы Мікалаеўны (Какоўчынская ДССШ), Лізберг Людмілы Віктараўны (Яноўская ДССШ).

Сярод настаўнікаў пачатковай школы найбольшую колькасць станоўчых рэцэнзій (ад 4-х да 5-ці водгукаў) атрымалі педагогі: Броўка Іна Канстанцінаўна (СШ№1 г.Сянно), Стайнова Ірына Васільеўна (Беліцкая ДССШ), Емяльянава Святлана Анатольеўна і Калымага Ларыса Дзмітрыеўна (Машчонская ДССШ), Лугаўцова Галіна Сяргееўна (СШ№2 г.Сянно), Лысенка Алена Сяргееўна (Багушэўская СШ№1).

Арганізатары дыстанцыйнай панарамы вопыту таксама адзначаюць высокі ўзровень метадычнай падрыхтоўкі педагогаў (Булычавай А.П., Ермаковай А.М., Камінскай Н.Г., Лізберг Л.В., Сінкевіч Н.І.; Броўкі І.К., Стайновай І.В., Емяльянавай С.А., Калымагі Л.Д., Лугаўцовай Г.С., Лысенкі А.С.), якімі забяспечана высокая шчыльнасць і змястоўная насычанасць урокаў, узроставая адпаведнасць выкарыстоўваемых тэкстаў, эфектыўнае выкарыстанне групавых і індывідуальных форм работы, акцэнтуацыя на самастойнай дзейнасці вучняў, крэатыўнасць метадычных прыёмаў па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, прадуманае выкарыстанне славесных, наглядных і практычных метадаў работы, фарміраванне светапогляду і развіццё творчых здольнасцяў вучняў. Пры гэтым забяспечана рэалізацыя выхаваўчых задач урока як праз фарміраванне цікавасці да прадмета, стварэнне сітуацыі поспеху і развіццё камунікатыўных здольнасцей вучняў, так і праз тэкстацэнтрычны падыход пры выкладанні тэарэтычнага матэрыялу і граматную арганізацыю работы з мастацкім тэкстам.

Вывучэнне матэрыялаў, прадстаўленых на дыстанцыйнае мерапрыемства, дазваляе адзначыць наступныя станоўчыя фактары ў педагагічнай практыцы настаўнікаў беларускай мовы, якія выкладаюць вучэбны прадмет на I-III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі :

  • літаратурная высокамастацкая творчасць настаўніка – Камінская Н.Г.

  • узорнасць выразнага чытання мастацкіх тэкстаў настаўнікам – Барадуліна Ж.М., Грунтова Ж.У., Ермакова А.М., Булычава А.П. Камінская Н.Г. Лізберг Л.В., Маслоўская Н.В., Рацькова І.П., Гаранская А.А., Сінкевіч Н.І., Спрытула Г.М.; Лысенка А.С., Лугаўцова Г.С.

  • выразнае чытанне тэксту вучнямі – Сінкевіч Н.І., Лізберг Л.В., Ермакова А.М., Грунтова Ж.У., Чарнышкова В.Л., Рацькова І.П., Максіменка Т.Я. Валуева І.А., Жыгунова Г.П., Будчанка В.Ф., Мядзведская А.У., Сачнёва Н.А., Спрытула Г.М.; Казлова С.І., Валачковіч Т.С.

  • цэласнасць мэтавызначэння ўрока – Ермакова А.М., Грунтова Ж.У., (выкарыстанне эпіграфа/цытат да ўрока), Літвінава Ж.С. (эфектыўнасць матывацыйнага этапу) Гаранская А.А.; Стайнова І.В.

  • плённыя формы арганізацыі вучнёйскай дзейнасці, на якіх удала спалучаліся індувідуальная і групавая формы работы – Сінкевіч Н.І. (складаннем тэксту з асобных сказаў “Збяры тэкст”), Самсонава І.Э., Лізберг Л.В., Ермакова А.М., Булычава А.П.; Броўка І.К.

  • дыферэнцыраваны падыход пры арганізацыі працы ў парах – Ермакова А.М., Мядзведская А.У., Самсонава І.Э., Спрытула Г.М., Маслоўская Н.В., Чарнышкова В.Л.

  • эфектыўнасць нестандартных форм правядзення ўрока: відэападарожжа (Булычава А.П.), краязнаўчая экскурсія (Самсонава І.Э.),

  • выкарыстанне прэзентацый, відэа, камп’ютарных сродкаў, аўдыёзапісаў – Самсонава І.Э., Булычава А.П., Чарнышкова В.Л., Лізберг Л.В.

  • міжпрадметныя сувязі – Сінкевіч Н.І., Самсонава і.Э., Булычава А.П. Грунтова Ж.У., Ермакова А.М., Барадуліна Ж.М., Літвінава Ж.С., Камінская Н.Г., Чарнышкова В.Л., Маслоўская Н.В., Сачнёва Н.А. Рацькова І.П., Жыгунова Г.П.; Залеўская Т.С., Гаўрыленка З.І.

  • дэманстрацыйная выставачная дзейнасць – Грунтова Ж.У. (кніжная паліца беларускіх пісьменнікаў), Маслоўская Н.В. (асобнае кніжнпе выданне),

  • актыўная пазнавальная дзейнасць на ўроку – Ермакова А.М., Сінкевіч Н.І., Булычава А.П., Літвінава Ж.С.; Емяльянова С.А., Стайнова І.В.

  • праблемна-пошукавы падыход з абгрунтаваннем сваёй думкі – Булычава А.П., Сінкевіч Н.І., Лізберг Л.В.;

  • высокі ўзровень стварэння вучнямі ўласных выказванняў – Максіменка Т.Я. (тэксты мастацкага стылю), Лізберг Л.В. (складанне вучнямі памяткі “Як сябе паводзіць”), Грунтова Ж.В (складанне тэматычных сказаў), Ермакова А.М. (вусныя выказванні) Сінкевіч Н.І., Булычава А.П., Жыгунова Г.П., Маслоўская Н.В. (складанне тэкстаў) Камінская Н.Г.

  • пашырэнне лексічнага запасу вучняў праз выкарыстанне слоўнікаў – Сінкевіч Н.І., Мядзведская А.У., Мядзведская А.У., Сачнёва Н.А., Чарнышкова В.Л., Булычава А.П.

  • перакладчыцкая дзейнасць ва ўмовах білінгвізму – Чарнышкова В.Л., Літвінава Ж.С., Булыава А.П.. Паляшкевіч Н.Б., Краўцова К.У.

  • актуалізацыя ведаў праз паўтарэнне раней вывучанага – Камінская Н.Г., Ермакова А.М., Літвінава Ж.С., Сінкевіч Н.І., Самсонава І.Э., Лізберг Л.В., Чарнышкова В.Л., Будчанка В.Ф., Спрытула Г.М., Рацькова І.П., Максіменка Т.Я., Будчанка В.Ф., Булычава А.П.

  • выкарыстанне дошкі як дэманстрацыйнага сродку – Сінкевіч Н.І., Ермакова А.М., Чарнышкова В.Л., Маслоўская Н.В., Мядзведская А.У., Літвінава Ж.С., Гаранская А.А.; Ганкевіч Г.М., Емяльянава С.А., Скакун Л.В.

  • выкарыстанне раздадатачнага дыдактычнага матэрыялу: Ермакова А.М., Барадуліна Ж.М., Гаранская А.У. (карткі з індывідуальнымі заданнямі памятка), Грунтова Ж.У., Сінкевіч Н.І., Камінская Н.Г., Рацькова І.П., Спрытула Г.М., Маслоўская Н.В. (літаратурны тэкст), Максіменка Т.Я., Мядзведская А.У., Валуева І.А., Жыгунова Г.П.; Бранцэвіч В.А.

  • праца з апорнымі схемамі – Грунтова Ж.У., Самсонава І.Э., Маслоўская Н.В., складанне кластара – Літвінава Ж.С.; Броўка І.К.

  • параўнальны аналіз моўных з’яў – Булычава А.П., Гаранская А.А., Будчанка В.Ф., Валуева І.А., Рацькова І.П.

  • славеснае маляванне – Гаранская А.А., Камінская Н.Г., Чарнышкова В.Л., Булычава А.П., Будчанка В.Ф., Максіменка Т.Я.

  • аналіз мастацкіх тропаў – Камінская Н.Г., Мядзведская А.У., Гаранская А.А., Чарнышкова В.Л., Маслоўская Н.В., Максіменка Т.Я. Спрытула Г.М. Сачнёва Н.А.

  • зварот да фальклорнай спадчыны, фразеалогіі – Ермакова А.М., Літвінава Ж.С., Спрытула Г.М.; Валачковіч Т.С.

  • выхаваўчы патэнцыял урока:

  • любоў да мастацкага слова – Камінская Н.Г., Грунтова Ж.У., Ермакова А.М., Сачнёва Н.А., Спрытула Г.М., Барадуліна Ж.М., Мядзведская А.У.

  • маральна-этычнае выхаванне: паважлівыя сацыяльна-камунікатыўныя ўзаемаадносіны ў грамадстве і сям’і – Сінкевіч Н.І., Ермакова А.М.

  • грамадзянска-патрыятычнае выхаванне – Самсонава І.Э. (краязнаўчы кампанент), Грунтова Ж.У., Барадуліна Ж.М., Сачнёва Н.А.

  • экалагічнае выхаванне – Рацькова І.П., Максіменка Т.Я.; Лугаўцова Г.С., Краўцова К.У.

  • фарміраванне культуры паводзін вучняў, вучэбных узаемаадносін – Лізберг Л.В.; Драздоўская В.М., Скакун Л.В.

  • фарміраванне светапогляду і развіццё творчых здольнасцяў вучняў – Камінская Н.Г., Сінкевіч Н.І., Ермакова А.М., Грунтова Ж.У., Лізберг Л.В.

  • творчая эмацыянальная атмасфера ўрока і сумесная пазнавальная дзейнасць вучняў на працягу ўрока – Сінкевіч Н.І., Ермакова А.М., Камінская Н.Г.

  • эфектыўнасць выкарыстання рэфлексіі – Сінкевіч Н.І. (пялесткі кветкі), Лізберг Л.В. (сігнальныя карткі), Гаранская А.А., Грунтова Ж.У., Спрытула Г.М. (вынікі мэтадзейнасці).

Акрамя таго, аналіз матэрыялаў, прадстаўленых настаўнікамі-рэцэнзентамі, прадэманстраваў:

- сур’ёзнае стаўленне рэцэнзентаў да аналітычнай дзейнасці, іх неабыякавую пазіцыю да напісання водгукаў на відэаўрокі сваіх калег, крытычны падыход і абгрунтаванасць адрасаваных настаўнікам-аўтарам метадычных парад (Булычава А.П., Грунтова Ж.У., Ермакова А.М., Лізберг Л.В., Маслоўская Н.В., Самсонава І.Э., Сінкевіч Н.І., Жыгунова Г.П., Красноўская В.А., Вакар Т.У., Дзмітраковіч М.І., Хлусевіч А.В., Стайнова І.А., Скакун Л.В. і іншыя);

- разам з тым мелі месца рэцэнзіі з нізкім узроўнем аналітычнай дзейнасці, з недастаткова глыбокім аналізам прагледжаных відэафрагментаў урокаў.

Таксама арганізатары конкурса звяртаюць увагу настаўнікаў-аўтараў на:

- неабгрунтаваную перавагу франтальнай формы работы ў класах з вялікай напальняльнасцю вучняў, непрадугледжанасць дыферанцараванага падыходу, і як вынік – пасіўная камунікатыўная дзейнасць вучняў або адсутнасць выхаду на самастоўную творчую маўленчую дзейнасць – Валуева І.А., Барадуліна Ж.М., Гаранская А.А., Сачнёва Н.А.

З мэтай падвядзення вынікаў дыстанцыйнай панарамы вопыту “Развіццё маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі на ўроках беларускай мовы” для настаўнікаў беларускай мовы, якія выкладаюць прадмет на I–III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, удасканальвання прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па развіцці маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі на ўроках беларускай мовы, стварэнні умоў для павышэння якасці адукацыі па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” мэтазгодна:

адзначыць актыўны ўдзел настаўнікаў беларускай мовы ўстаноў агульнай сэрэдняй адукацыі раёна ў дадзеным дыстанцыйным мерапрыемстве.

адзначыць якасны ўзровень падрыхтоўкі і ўдзелу ва ўсіх этапах дыстанцыйнай панарамы вопыту “Развіццё маўленчых навыкаў вучняў у працэсе работы з мастацкімі тэкстамі на ўроках беларускай мовы” настаўнікаў беларускай мовы, якія выкладаюць вучэбны прадмет “Беларуская мова”:

на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі: Стайновай І.В. (Беліцкая ДССШ), Емяльянава С.А. і Калымагі Л.Д. (Машчонская ДССШ), Броўкі І.К. (СШ№1 г.Сянно), Лугаўцовай Г.С. (СШ№2 г.Сянно), Лысенкі А.С. (Багушэўская СШ№1).

на II–III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі: Камінскай Н.Г. (Машчонская ДССШ), Булычавай А.П. (Багушэўская санаторная школа-інтэрнат), Сінкевіч Н.І. і Самсонавай І.Э. (СШ№1 г.Сянно), Ермаковай А.М. (Какоўчынская ДССШ), Лізберг Л.В. (Яноўская ДССШ), Грунтовай Ж.У. (Ходцаўская ДССШ), Літвінавай Ж.С. (Багушэўская СШ№1).



рэкамендаваць кіраўнікам школ матэрыяльна заахвоціць настаўнікаў беларускай мовы, пералічаных у пункце 2 дадзенага загада, у адпаведнасці з лакальнымі Палажэннямі аб матэрыльным стымуляванні.

адзначыць эфектыўную арганізацыйную работу кіраўніцтва СШ№1 г.Сянно, СШ№2 г.Сянно, Багушэўскай СШ№1, Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната, Машчонскай ДССШ, Ходцаўскай ДССШ, Беліцкай ДССШ, Яноўскай ДССШ, Багданаўкай СШ за высокую ўключанасць настаўнікаў беларускай мовы ў творчыя этапы дадзенага дыстанцыйнага мерапрыемства.

рэкамендаваць настаўнікам беларускай мовы выкарыстоўваць у педагагічнай практыцы эфектыўныя метадычныя прыёмы і сродкі, прадэманстраваныя ўдзельнікамі дадзенага дыстанцыйнага мерапрыемства.

кіраўнікам метадычных фарміраванняў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” (Сінкевіч Н.І., Камінскай Н.Г.) і настаўнікаў пачатковай школы (Падалінская Ж.В.) разгледзіць на пасяджэннях пытанне “Аналіз і самааналіз правядзення ўрока”.

азнаёміць настаўнікаў-аўтараў з дасланымі ў іх адрас рэцэнзіямі на прагледжаныя відэафрагменты урокаў (скарыстоўваючы магчымасці электроннай пошты);

выдаць электронны зборнік метадычных напрацовак па выніках правядзення дыстанцыйнай панарамы вопыту, які размясціць на сайце аддзела).



унесці прапановы начальніку аддзела па матэрыяльным стымуляванні кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і заахвочванні настаўнікаў беларускай мовы – па выніках правядзення дадзенага дыстанцыйнага мерапрыемства.


Галоўны спецыяліст аддзела А.А.Вілюгіна


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка