Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi «Выдатнiк адукацыi» у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 мая 2002 г




Дата канвертавання13.04.2017
Памер43.69 Kb.
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

5 лiпеня 2007 г. № 31а



Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi «Выдатнiк адукацыi»

У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 мая 2002 г. № 238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнiк адукацыi» i Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi «Выдатнiк адукацыi» (дадаецца).



Мiнiстр

А.М.Радзькоў




УЗГОДНЕНА

Старшыня


Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта

А.С.Якабсон

17.07.2007


УЗГОДНЕНА

Старшыня


Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта

Л.Ф.Крупец

19.07.2007






УЗГОДНЕНА

Старшыня


Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта

У.П.Андрэйчанка

19.07.2007


УЗГОДНЕНА

Старшыня


Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта

У.Я.Саўчанка

19.07.2007






УЗГОДНЕНА

Старшыня


Брэсцкага абласнога
выканаўчага камiтэта

К.А.Сумар

19.07.2007


УЗГОДНЕНА

Старшыня


Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта

М.Я.Паўлаў

17.07.2007






УЗГОДНЕНА

Старшыня


Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта

Б.В.Батура

18.07.2007









ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь

05.07.2007 № 31а



IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi «Выдатнiк адукацыi»

1. Iнструкцыя аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi «Выдатнiк адукацыi» (далей – Iнструкцыя) распрацавана ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 мая 2002 г. № 238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнiк адукацыi» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 53-54, 1/3674) i вызначае парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi «Выдатнiк адукацыi» (далей – нагрудны знак) работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей – работнiкi).

2. Для ўзнагароджання работнiкаў нагрудным знакам кiраўнiком арганiзацыi прадстаўляецца ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь суправаджальнае пiсьмо на бланку арганiзацыi i ўзнагародны лiст па форме згодна дадатку да дадзенай Iнструкцыi.

3. Узнагародны лiст афармляецца на падставе станоўчага рашэння сходу калектыву работнiкаў арганiзацыi аб прадстаўленнi да ўзнагароджання нагрудным знакам работнiка.

4. Рашэнне калектыву работнiкаў арганiзацыi аб прадстаўленнi да ўзнагароджання нагрудным знакам прымаецца на сходзе калектыву работнiкаў адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на iм больш 50 % членаў калектыву работнiкаў арганiзацыi.

5. Узнагародны лiст узгадняецца для работнiкаў устаноў i iншых арганiзацый, падпарадкаваных:

Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь – са старшынёй прафсаюзнага камiтэта арганiзацыi;

упраўленням (аддзелам, камiтэту) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў – з кiраўнiком упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) i старшынёй абласнога галiновага прафсаюзнага камiтэта;

iншым дзяржаўным органам – з адпаведнымi дзяржаўнымi органамi.

6. Для ўзнагароджання нагрудным знакам работнiкаў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, дэпартамента кантролю якасцi адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляюцца дакладная запiска на iмя Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь i ўзнагародны лiст, якi ўзгадняецца са старшынёй прафсаюзнага камiтэта Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

7. Ва ўзнагародным лiсце адлюстроўваюцца iнфармацыя аб рашэннi калектыву работнiкаў i ўзгадненнi, якiя прадугледжаны дадзенай Iнструкцыяй у выглядзе подпiсаў кiраўнiкоў арганiзацый i прафсаюзных органаў, якiя завераны пячаткай адпаведных арганiзацый i органаў.

8. Работнiкi арганiзацый, якiя ўзнагароджваюцца нагрудным знакам, заахвочваюцца грашовай прэмiяй у парадку i ў памеры згодна з лакальным нарматыўным прававым актам арганiзацый, але не болей за сем базавых велiчынь.







Дадатак
да Iнструкцыi
аб парадку прадстаўлення
да ўзнагароджання
нагрудным знакам
Мiнiстэрства адукацыi
«Выдатнiк адукацыi»

УЗНАГАРОДНЫ ЛIСТ

1. Прозвiшча __________________________________________________________________

Iмя i iмя па бацьку _____________________________________________________________

2. Пасада i месца работы ________________________________________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

3. З якога часу працуе на апошняй пасадзе _________________________________________

4. Стаж педагагiчнай цi навукова-педагагiчнай работы _______________________________

5. Дата i месца нараджэння ______________________________________________________

______________________________________________________________________________

6. Грамадзянства ______________________________________________________________

7. Адукацыя __________________________________________________________________

(указаць, калi i якую навучальную ўстанову скончыў)

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

8. Вучоная ступень i вучонае званне ______________________________________________

______________________________________________________________________________

9. Якiя ўзнагароды мае i дата ўзнагароджання ______________________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

10. Дамашнi адрас _____________________________________________________________

______________________________________________________________________________

11. ХАРАКТАРЫСТЫКА

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

12. Звесткi аб рашэннi ў калектыве работнiкаў ______________________________________

(назва арганiзацыi,

______________________________________________________________________________

дата абмеркавання, нумар пратакола)

Кiраўнiк арганiзацыi ___________________________________________________________

(пасада, подпiс, iнiцыялы, прозвiшча)

М.П.

Старшыня прафсаюзнай арганiзацыi ______________________________________________



(подпiс, iнiцыялы, прозвiшча)

«__» ____________ 200_ г.


УЗГОДНЕНА


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка