Аб зацвярджэнні Палажэння аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў




Дата канвертавання25.11.2017
Памер81.25 Kb.


ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 мая 2002 г. № 651



Аб зацвярджэнні Палажэння аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

Изменения и дополнения:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г. № 762 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 103, 5/22474) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 июля 2012 г. № 665 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005) ;

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 марта 2016 г. № 178 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 11.03.2016, 5/41780)

 

У мэтах далейшага ўдасканалення дзяржаўнага ўліку, аховы, выкарыстання і прапаганды археалагічнай спадчыны Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:



1. Зацвердзіць Палажэнне аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў (прыкладаецца).

2. Кантроль за выкананнем патрабаванняў Палажэння аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў ускласці на Міністэрства культуры.

3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў двухмесячны тэрмін прыняць меры па прывядзенню сваіх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з дадзенай пастановай.

 


Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Г.Навіцкі

 

 


 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь

22.05.2002 № 651

(у рэдакцыі пастановы

Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь

20.07.2012 № 665)


ПАЛАЖЭННЕ
аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзеным Палажэннем вызначаюцца меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры правядзенні земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі названых аб’ектаў, якая не звязана з іх археалагічнымі даследаваннямі, музеефікацыяй і экспанаваннем, з мэтай прадухілення любых форм негатыўнага ўздзеяння і захавання магчымасці выкарыстання археалагічных аб’ектаў у iнтарэсах гуманiтарнай адукацыi, навукi i культуры, а таксама развiцця асобы чалавека.

Асобы, вiнаватыя ў невыкананнi мер па ахове археалагiчных аб’ектаў, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. У дадзеным Палажэннi прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны:

ахова археалагiчных аб’ектаў – сiстэма арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнічных, навуковых, інфармацыйных і іншых мер па захаванню археалагiчных аб’ектаў;

археалагiчныя аб’екты – нерухомыя матэрыяльныя аб’екты або iх комплексы разам з археалагiчнымi артэфактамi i культурным пластом (слоем), якiя ўзнiклi ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека больш за 120 гадоў таму назад, захавалiся ў зямлi або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, вызначаным заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

помнікі археалогіі – археалагiчныя аб’екты, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195);

тэрыторыя археалагiчнага аб’екта – участак зямлі, заняты археалагiчным аб’ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна;

археалагiчныя артэфакты – рухомыя матэрыяльныя аб’екты, якiя ўзнiклi ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека больш за 120 гадоў таму назад, захавалiся ў культурным пласце (слоi) або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, вызначаным заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, i на момант iх выяўлення не маюць уласнiка;

земляныя i будаўнiчыя работы – будаўнiчы працэс, якi ўключае распрацоўку (выемку) грунту, яго перамяшчэнне i ўкладку на пэўным месцы. Да земляных i будаўнiчых работ таксама адносяцца пракладка нафта- i газаправодаў, камунiкацый, узвядзенне будынкаў, гiдратэхнiчных i iншых збудаванняў, будаўніцтва дарог, распрацоўка кар’ераў;

арганізацыя археалагічнага профілю – навуковая арганізацыя, музей, у якіх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававых дагавораў фізічныя асобы, якія адпавядаюць крытэрыям, устаноўленым у падпункце 1.3 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485 «Аб удасканаленнi аховы археалагiчных аб’ектаў i археалагiчных артэфактаў» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 17.12.2015, 1/16140).

3. Парадак дзеянняў у дачыненнi да археалагiчных аб’ектаў, якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (не з’яўляюцца помнікамі археалогіі), вызначаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (далей – НАН Беларусі).

4. Дзейнасць у адносiнах да помнікаў археалогіі рэгулюецца Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» i дадзеным Палажэннем.

ГЛАВА 2
РАСПРАЦОЎКА МЕР ПА АХОВЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ
ПРЫ ПРАВЯДЗЕННІ ЗЕМЛЯНЫХ І БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ

5. Звесткi аб археалагiчных аб’ектах уключаюцца ў склад генеральных планаў развiцця гарадоў i iншых паселiшчаў, праектаў дэтальнай планiроўкi i другiх горадабудаўнiчых праектаў, праектаў гаспадарчага развiцця тэрыторый i iншай праектнай дакументацыi з мэтай аховы археалагiчных аб’ектаў пры рэалiзацыi ўказаных планаў i праектаў.

Названыя планы i праекты, якія змяшчаюць звесткі аб археалагічных аб’ектах, падлягаюць узгадненню з НАН Беларусі. У выпадках змяшчэння звестак аб помніках археалогіі ў гэтых планах і праектах іх узгадненне ажыццяўляецца з Мiнiстэрствам культуры на падставе заключэння НАН Беларусі.

6. Земляныя i будаўнiчыя работы могуць праводзiцца на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў толькi пасля распрацоўкi i ажыццяўлення мер па ахове гэтых аб’ектаў.

Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў павiнны прадугледжвацца на ўсiх этапах перадпраектных, праектных работ i пры ўсiх вiдах будаўнiцтва аб’ектаў i пабудоў. Распрацоўка сiстэмы мер па ахове археалагiчных аб’ектаў уключаецца ў праектную і навукова-праектную дакументацыю на правядзенне ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне работ на помніках археалогіі ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры.

7. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў павiнны прадугледжваць наступныя вiды работ:

фiксацыя ўжо вядомых археалагiчных аб’ектаў на праектным матэрыяле;

абследаванне зоны земляных i будаўнiчых работ з мэтай выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб’ектаў, iх фiксацыя i пры неабходнасцi археалагічнае даследаванне.

Меры па ахове археалагічных аб’ектаў распрацоўваюцца фізічнымі асобамі, на чыё імя выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў.

Археалагічныя даследаванні ў зоне земляных і будаўнічых работ праводзяцца фізічнымі асобамі, указанымі ў частцы другой дадзенага пункта, на падставе дагавора НАН Беларусі з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць распрацоўку праектнай дакументацыі на выкананне работ у названых зонах і выконваюць гэтыя работы.

8. Дазвол на правядзенне земляных і будаўнічых работ выдаецца ва ўстаноўленым парадку мясцовым выканаўчым і распарадчым органам толькі пасля атрымання заключэння НАН Беларусі аб адсутнасці на тэрыторыі такіх работ археалагічных аб’ектаў ці аб неабходнасці прыняцця мер па іх ахове.

9. Фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў у зонах земляных i будаўнiчых работ праводзiцца юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якiя з’яўляюцца заказчыкамi праектных i будаўнiчых работ.

ГЛАВА 3
МЕРЫ ПА АХОВЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННІ ЗЕМЛЯНЫХ І БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ, АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ ІНШАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ

10. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры правядзеннi ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў прадугледжваюць:

забарону ўсiх работ і вiдаў дзейнасці на тэрыторыi археалагічных аб’ектаў без узгаднення з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі на падставе заключэння НАН Беларусi і дазволу на правядзенне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзенага Міністэрствам культуры ў дачыненні помнікаў археалогіі;

замену тэрыторыi будаўнiцтва;

стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб’ектаў;

археалагічнае даследаванне археалагічных аб’ектаў;

нагляд археолагаў за выкананнем ахоўных мер пры правядзеннi земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў;

кансервацыю археалагiчных аб’ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

выкарыстанне металашукальнiкаў, геарадараў i iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў для пошуку археалагiчных аб’ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў выключна фiзiчнай асобай, на чыё iмя выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў, i іншымі фізічнымі асобамі, якія прыцягваюцца арганізацыямі археалагічнага профілю, на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або дагавораў аб арганізацыі практыкі студэнтаў для выканання падрыхтоўчых і дапаможных работ пад кіраўніцтвам фізічнай асобы, на чыё імя выдадзены дазвол;

iншыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, накіраваныя на захаванне, вывучэнне, забарону пашкоджання ці знiшчэння археалагічных аб’ектаў.

11. Упаўнаважаныя прадстаўнікі Мiнiстэрства культуры, НАН Беларусi, арганізацый археалагічнага профілю маюць права сваiм рашэннем прыпынiць земляныя i будаўнiчыя работы ў выпадку з’яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб’екта.

12. Исключен.

13. Исключен.

14. Інфармацыя аб археалагiчных аб’ектах наносіцца ў кожным раёне краiны на раённыя карты землекарыстання на падставе звестак НАН Беларусi і афіцыйна даводзіцца да ведама землекарыстальнікаў.

Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб’ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўлення іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, прадстаўляецца арганiзацыямi археалагiчнага профiлю, якім выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў. Такая інфармацыя складаецца з апісання археалагічнага аб’екта, яго месцазнаходжання, карты мясцовасці з нанясеннем гэтага аб’екта і яго фотафіксацыі, выкананай з усходняга, паўночнага, заходняга і паўднёвага бакоў, і ўзгадняецца НАН Беларусi, пасля чаго зацвярджаецца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.

ГЛАВА 4
ПАЛЯВЫЯ АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ Ў ЗОНАХ ПРАВЯДЗЕННЯ ЗЕМЛЯНЫХ І БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ, АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ ІНШАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ

15. Кiраўнiцтва археалагiчнымi даследаваннямі ў зоне правядзення ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўлення іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў можа выконвацца фізічнымі асобамі, на чыё імя выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў.

16. Дазвол на правядзенне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія з’яўляюцца помнікамі археалогіі, выдаецца Мiнiстэрствам культуры пасля выдачы НАН Беларусі дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў.

 




ИПС «ЭТАЛОН» версия 6.7

11.04.2016

Национальный центр правовой информации Республики Беларусь








База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка