Аб заканчэнні 2015/2016 н г




Дата канвертавання10.04.2017
Памер41.76 Kb.
Пратакол №4

Агульнашкольны бацькоўскі сход: "Аб заканчэнні 2015/2016 н.г."

ад 30.05.2016 года

Прысутнічалі: 42 чалавека

Павестка дня:
1. Арганізацыя выпускных экзаменаў за курс базавай і сярэдняй школы.

2. Небяспечнае лета - 2016:



  • Інфармацыйнае паведамленне нам. дырэктара па ВР В.В. Грышкевіч;

  • Комплексная бяспека навучэнцаў;

  • Уручэнне бацькам напамінкаў па комплекснай бяспецы дзяцей.

3. Аб парадку правядзення кожны год планавых прафілактычных аглядаў і абследвання дзяцей.

4. Падвядзенне вынікаў бацькоўскага сходу. Прыняцце рашэння.


СЛУХАЛІ:

Па першым пытанні выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Асіпчук Т.В. Выпускныя іспыты па завяршэнні навучання і выхавання праводзяцца ў перыяд з 01 па 10 чэрвеня 2016г.

Усе экзамены пачынаюцца ў 9 гадзін. Тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме па завяршэнні навучання і выхавання аб'яўляюцца па тэлебачанні.

У адпаведнасці з п.65 Правіл правядзення атэстацыі складзены расклад выпускных экзаменаў. Усе экзамены будуць праводзіцца ў кабінеце хіміі.

СЛУХАЛІ:

Па другім пытанні выступіла нам. дырэктара па ВР В.В. Грышкевіч. Яна паведаміла бацькоў аб арганізацыі аздараўленчай кампаніі, планах работы ўстановы ў час летніх канікул, летняй занятасці дзяцей.

Далей бацькам былі прадстаўлены мерапрыемствы ў рамках комплекснай бяспекі адукацыйнай установы. Адзначыла, што бяспека ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу з'яўляецца прыярытэтнай у дзейнасці адміністрацыі школы і педагагічнага калектыва. Яна паведаміла, што дадзены бацькоўскі сход праводзіцца з улікам крайняй актуальнасці пытанняў арганізацыі работы па папярэджанні траўматызму, няшчасных выпадкаў, жорсткага звароту з дзецьмі і суіцыдаў сярод непаўналетніх.

Грышкевіч В.В. дала рэкамендацыі па прафілактыцы жорсткага звароту з непаўналетнімі для бацькоў. Паведаміла, што жорсткі зварот з дзецьмі-гэта дзеянні (ці бяздзейнасць) бацькоў, якое наносіць шкоду фізічнаму ці псіхічнаму здароўю дзіцяці. Ёю былі вылучаны некалькі відаў жорсткага звароту: фізічнае, сэксуальнае, псіхічнае насілле, адсутнасць клопату з боку бацькоў. Актуальнасць прафілактыкі жорсткага звароту з дзецьмі звязана з тым, што насілле ў адносінах да дзяцей аказвае негатыўны ўплыў на псіхічнае развіццё дзіцяці, парушае яго сацыялізацыю, параджае безнагляднасць і правапарушэнні непаўналетніх.

Грышкевіч В.В. назвала асноўныя мерапрыемствы школы па папярэджанні жорсткага звароту з дзецьмі:


  • наведванне сем'яў сумесна з участковым інспектарам,

  • правядзенне аналізу ўмоў пражывання навучэнцаў;

  • пры выяўленні фактаў жорсткага звароту з непаўналетнімі неадкладны зварот працаўнікоў педагагічнага калектыва ў КСН ( камісію па справах непаўналетніх і абароне іх правоў для ажыццяўлення кантролю за забеспячэннем правоў непаўналетніх);

  • ажыццяўленне сістэматычнага анкетавання навучэнцаў з мэтай выяўлення фактаў жорсткага звароту ў сям'і;

  • правядзенне класных гадзін, лекцый па правах непаўналетніх для навучэнцаў і іх бацькоў.

Далей В.В. Грышкевіч адзначыла наступныя пытанні па арганізацыі бяспекі навучэнцаў падчас летніх канікул:

1. Гутаркі пра ПДР- правілы паводзін на дарогах, транспарце, пра забарону перасоўвання па дарогах на веласіпедах (да 14лет), скутарах, матацыклах і г.д.)

2. Правілы паводзін у грамадскіх месцах падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.

3. Правілы паводзін пры НС;

4. Правілы супрацьпажарнай бяспекі;

5. Правілы паводзін падчас экскурсій і знаходжанні на атракцыёнах;

6. Правілы паводзін каля чыгуначнага палатна;

7. Правілы паводзін у лесе, каля вадаёмаў (пра недапушчэнне выпадку купання на вадаёмах без законных прадстаўнікоў);

8. Пра забарону самастойнага карыстання воднымі атракцыёнамі, катанні на лодках, катэрах і іншых плавальных сродках.

9. Пра забарону самастойнай эксплуатацыі газавых і электрычных прыбораў, піратэхнічных сродкаў, выкарыстанне медыкаментозных сродкаў, прылад і іншых траўманебяспечных прадметаў.

Па трэццяму пытанню выступіў дырэктар школы Бзот А.Б. Ён напомніў бацькам аб парадку правядзення планавых прафілактычных аглядаў і абслед- вання дзяцей, якія праходзяць штогод. Паведаміў, што тэрмін дзеяння вынікаў агляду, кансультацый і абследванняў – 1 год, медыцынскія спраўкі аб становішчы здароўя дзіцяці ( форма 1), якія ўключаюць рэкмендацыі па медыцынскай групе для заняткаў па фізічнай культуры - таксама 1 год. Выключэннем з’яўляюцца медыцынскія спраўкі для паступлення, дзе тэрмін дзеяння – 6 месяцаў.

Па апошнім пытанні бацькам былі ўручаны памяткі па комплекснай бяспецы дзяцей.


Рашэнне сходу:

  1. Інфармацыю намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце прыняць даведама.

  2. Бацькам надаваць больш увагі комплекснай бяспецы дзяцей. Выхоўваць адказнае стаўленне да ўласнага здароўя праз асабісты прыклад.

  3. Бацькам сумесна з навучэнцамі і педагогамі актыўна браць удзел у асветніцкіх акцыях на тэму бяспекі жыццядзейнасці.

  4. Унесці карэктывы ў планаванне выхаваўчай работы бацькоўскіх камітэтаў у класных калектывах, улічваючы праблемы забеспячэння бяспекі непаўналетніх.

  5. Рэкамендаваць бацькам забяспечыць сваіх дзяцей святлоадбівальнымі элементамі.

  6. Бацькам прайсці медыцынскі агляд сваіх дзяцей у тэрмін да 31.08.2016 г.

  7. Размясціць пратакол бацькоўскага сходу на афіцыйным сайце ўстановы.

Старшыня сходу: А.Б. Бзот



Сакратар: В.В. Грышкевіч


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка