Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме”Дзеяслоў” Тэма ўрока: Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме”Дзеяслоў”




Дата канвертавання29.04.2017
Памер29.36 Kb.
Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме”Дзеяслоў”

Тэма ўрока: Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме”Дзеяслоў”

Мэта ўрока:паўтарыць,абагульніць вывучаны матэрыял па тэме” Дзеяслоў”, выявіць веды, уменні і навыкі вучняў пры вывучэнні дадзенай тэмы

Педагагічныя задачы:

а) замацаваць асноўныя паняцці і тэрміны, звязаныя з вывучэннем дзеяслова;

б) развіваць уменне аналізаваць і супастаўляць моўныя факты і тым самым развіваць лінгвістычнае мысленне школьнікаў :

в) фарміраваць навыкі дакладнага форма і словаўжывання і паважлівага стаўлення да духоўных здабыткаў беларускага народа.



Абсталяванне: Схема”Деяслоў”,на якой адлюстраваны агульнае значэнне дзеяслова, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля: у кожнага вучня на стале картка з тэкстам.

Ход урока:

1. Уступнае слова настаўніка , які знаёміць з ходам працы, якая будзе праводзіцца на ўроку.

Кожны вучань атрымлівае картку з тэкстам, з якім прыйдзецца працаваць, а таксама карту з заданнямі для самастойнага выканання.

2. Самастойная праца вучняў з матэрыялам па тэме”Дзеяслоў”



Заданні

1. Падкрэсліць дзеясловы ў тэксце.

Дрэвы паміраюць, калі перастаюць пазнаваць змены года і не адгукаюцца рэхам: вада-калі забывае, куды ёй плыць, і нікому не спатольвае смагі: зямля-калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём.

Людзі прыходзяць на зямлю, каб пакінуць добрую памяць аб сабе. (М.Танк)

2. Вылучыць групу, у якой аб’яднаны рознаспрагальныя дзеясловы:

а) расчыніў, не цікавіў, адбывалася:

б) мыюся, змагацца, вярнуліся:

в) чытаем, напішам, знаходзішся:

г) есці, бегчы, даць:

д) круці, дапамагайце, не хвалюйцеся.

3. Абазначыць правільныя сцвярджэнні:

а) Інфінітыў-гэта нязменная форма дзеяслова.

б) Усе зваротныя дзеясловы-пераходныя.

в) Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць дзеянні, якое адбываецца, адбывалася ці будзе адбывацца.

г) Абвесны лад дзеясловаў абазначае дзеянне, якое адбылося, адбывалася ці будзе адбывацца.

4.Як змяняецца інфінітыў?

Знайсці правільны адказ:

а) па склонах: б) па асобах і ліках: в) не змяняецца: г) па родах

5. Вызначыць спражэнне дзеясловаў.

Праверыць-...; бачыць-...; даць-...; жаць-...; даіць-...;

сячы-...; мыць-...; вадзіць-....

6. Падабраць да фразеалагізмаў дзеясловы-сінонімы:

Даць драпака-...; кідаць словы на вецер-...; замясці сляды-...;

Зрабіць з мухі слана-...; насіць на руках-...; сунуць нос-...; кляваць носам-...; навастрыць вушы-...; гнуць спіну-...

7. Знайсці ў кожнай групе “чацвёрты лішні” дзеяслоў, выкажыце прычыну:

а) сядзіць, глядзець, бурчэць, думаць;

б) узнімалі, берагу, вазьму, выходжу;

в) несці, стрыгчыся, дабіваць, вітацца;

г) намяло, надзеў, грукаў, заняў.

8. Падкрэсліць у тэксце пераходныя дзеясловы:

Любоў да Радзімы ў чалавека яскрава праяўляецца тады, калі ён на час разлучаецца з ёю. І чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацней гэтае пачуццё.

Але чалавек здолен хаваць свае пачуцці.

А вось у птушак гэта навідавоку.

Возьмем усім нам знаёмых жораваў.

На Радзіме яны нічога, бадай, за сямейнымі клопатамі не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм.

Усё ж восенню пакідаюць жоравы Радзіму вельмі неахвотна

9. Падбяраць да дзеяслова сінонімы і прадоўжыце сінанімічны рад:

Ісці- ...., .... , .... , .... , і г. д.

10. Перакласці словазлучэнні на беларускую мову:


  • жениться на Татьяне- ….

  • собираться по ягоды- ….

  • беспокоиться о сыне- ….

  • Читать по вечерам- ….

III Пасля выканання заданняў настаўнік прапаноўвае гульню “Хто больш?”

Правілы гульні: З дзеяслова “падмарозіла” прыдумаць як мага больш новых слоў. Словы павінны абазначаць прадмет у назоўным склоне адзіночнага ліку.

На гэтым урок заканчваецца
IV. Рэфлексія:

Пытанні да вучняў:



  • Самае цікавае заданне...

  • Самае складанае заданне...

V. Настаўнік абвяшчае вучням, што вынікі кантролю па тэме “Дзеяслоў” будуць падведзены на наступным уроку.



- А зараз папрашу ў вашых картах пад адказамі адлюстраваць свой настрой

VI. Дамашняе заданне


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка