Аддзел адукацыі, спорту І турызму камянецкага райвыканкама намеснікам дырэктароў па вучэбнай рабоце (ввр)




Дата канвертавання01.04.2019
Памер21.83 Kb.
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ КАМЯНЕЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

Намеснікам дырэктароў па вучэбнай рабоце (ВВР),

настаўнікам беларускай мовы і літаратуры
Аб правядзенні пасяджэння раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Згодна з планам мерапрыемстваў аддзела адукацыі, спорту і турызму Камянецкага райвыканкама 20 кастрычніка 2015 года на базе Раснянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна адбудзецца пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

па тэме «Асаблівасці арганізацыі факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры для вучняў IX класа па дапрофільнай падрыхтоўцы. Арганізацыя навучання беларускай мове і літаратуры ў X класе на базавым і павышаным узроўнях».


Пытанні да абмеркавання:

  1. Наведванне адкрытых урокаў:

  • у X (профільным) класе па тэме “Арфаграфічныя нормы: напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о, э, а” (настаўнік Храмко С.Р.);

  • у VIII класе па тэме “Спосабы выражэння выказніка: простага дзеяслоўнага, састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага” (настаўнік Міснік Н.В.).

Самааналіз, аналіз урокаў.

  1. Падрыхтоўка вучняў да профільнага навучання. Паўтарэнне, абагульненне і сістэматызацыя ведаў па беларускай мове за перыяд навучання на 2 ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Выступленні:

настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Вайскоўскай сярэдняй школы Камянецкага раёна Міхайлоўскай Л.С.

настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Высокаўскай сярэдняй школы Камянецкага раёна, якая выкладае ў IX класе.


  1. Арганізацыя навучання беларускай мове ў 10 класе на павышаным узроўні. Павелічэнне аб’ёма паняццяў да засваення і павелічэнне колькасці гадзін у змесце вучэбнай праграмы (105 гадзін).

Выступленні:

настаўніцы беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 г.Камянца Франковіч Т.Л.;

настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Камянюцкай сярэдняй школы Камянецкга раёна Шахалевіч Я.І.


  1. Кантроль вынікаў навучання беларускай мове і літаратуры: падбор дыдактычных матэрыялаў, канструяванне рознаўзроўневых заданняў (з прыкладамі дыдактычных матэрыялаў у электронным варыянце).

Выступленне настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Пелішчанскай сярэдняй школы Камянецкага раёна Лойкуц Л.І.

Просім давесці да ведама настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры тэмы выступленняў з вопыту работы і падцвердзіць да 14 кастрычніка ўдзел у пасяджэнні па тэл. 2-47-52 . Колькасць месц у мікрааўтобусе абмежавана!



Ад’езд ад будынку аддзела адбудзецца ў дзень правядзення пасяджэння ў 8.45г.

Загадчык раённага вучэбна-



метадычнага кабінета Н.У.Кірылюк


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка