Аддзел адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама




Дата канвертавання05.05.2017
Памер59.08 Kb.
ПРАТАКОЛ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама


ПРАТАКОЛ

19.08.2016 № 1

г. Мазыр

паседжанне інструктыўна-метадычнай

нарады ў рамках раённага рэсурснага

цэнтра для настаўнікаў беларускай мовы

і літаратуры
Кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра – Серада Т.У.

Сакратар – Вягера Н.Б.

Прысутнічалі – 66 чалавек (спіс дадаецца)
СЛУХАЛІ:

1. Юдзіну А.Р., метадыста вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама, які прааналізаваў вынікі інфармацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры, інавацыйнай дзейнасці за 2015/2016 навучальны год у рамках раённага рэсурснага цэнтра. Інфармацыя дадаецца.

2. Серада Т.У., кіраўніка раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры, які пазнаёміў удзельнікаў паседжання інструктыўна-метадычнай нарады з планам работы раённага рэсурснага цэнтра на 2016/2017 навучальны год і планаваннем работы школьнага метадычнага аб’яднання. Інфармацыя дадаецца.

3. Камарэнка Т.А., настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №6 г.Мазыра», які пазнаёміў настаўнікаў з вучэбнымі праграмамі новага пакалення, пабудаванымі на аснове кампетэнтнаснага падыходу (рэалізацыяй кампетэнтнаснага падыходу ў канцэпцыях і вучэбных праграмах па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;новымі вучэбнымі праграмамі для VI класа па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»; вучэбнымі праграмамі базавага ўзроўню вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў 2016/2017 навучальным годзе для XI класа). Інфармацыя дадаецца.

4. Паляшчук А.А., настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №9 г.Мазыра», які паведаміў настаўнікам пра профільнае навучанне (нарматыўны прававы, навукова-метадычны і арганізацыйны аспекты ўвядзення профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»; асаблівасцямі зместу вучэбнай праграмы па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для XI класа (павышаны ўзровень); сучаснымі тэхналогіямі навучання ў XI класе па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (павышаны ўзровень); патрабаваннямі да ўзроўню засваення вучнямі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі). Інфармацыя дадаецца.

5. Валатоўскага Л.С., настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №13 г.Мазыра», які пазнаёміў настаўнікаў з дапрофільнай падрыхтоўкай (выкарыстанне вучэбнай і пазакласнай дзейнасці па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» з мэтай усвядомленага выбару вучнямі профілю навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі; вучэбна-метадычным забеспячэннем факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для IX класа і асаблівасцямі іх правядзення). Інфармацыя дадаецца.

6. Ранчынскую А.А., настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №7 г.Мазыра», які паведаміў пра асабістую сістэму работы настаўніка па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці ў працэсе здачы на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Інфармацыя дадаецца.





РАШЫЛІ:

1.1. інфармацыю прыняць да ведама.

Галасавалі: «за» 66 чалавек

«супраць» няма

«устрымаліся» няма

Тэрмін выканання : пастаянна

Адказныя: настаўнікі-прадметнікі.

2.1. інфармацыю прыняць да ведама.

Галасавалі: «за» 66 чалавек

«супраць» няма

«устрымаліся» няма

Тэрмін выканання : пастаянна

Адказныя: настаўнікі-прадметнікі.

3.1. інфармацыю прыняць да ведама.

Галасавалі: «за» 66 чалавек

«супраць» няма

«устрымаліся» няма

Тэрмін выканання : пастаянна

Адказныя: настаўнікі-прадметнікі.

4.1. інфармацыю прыняць да ведама.

Галасавалі: «за» 66 чалавек

«супраць» няма

«устрымаліся» няма

Тэрмін выканання : пастаянна

Адказныя: настаўнікі-прадметнікі.

5.1. інфармацыю прыняць да ведама.

Галасавалі: «за» 66 чалавек

«супраць» няма

«устрымаліся» няма

Тэрмін выканання : пастаянна

Адказныя: настаўнікі-прадметнікі.

6.1. інфармацыю прыняць да ведама.

Галасавалі: «за» 66 чалавек

«супраць» няма

«устрымаліся» няма

Тэрмін выканання : пастаянна



Адказныя: настаўнікі-прадметнікі.
Кіраўнік РРЦ ТУ.Серада

Сакратар Н.Б.Вягера


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка