Аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама




Дата канвертавання23.10.2017
Памер235.07 Kb.


Аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ланскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”


АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

“КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ ЯК СРОДАК ГРАМАДЗЯНСКА- ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ ВУЧНЯЎ 5 – 9 КЛАСАЎ

НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”


Гуль Жанна Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

8(029)5650639



lansk@nesvizh.edu.by

2016

1. Інфармацыйны блок

1.1. Назва тэмы вопыту.

Краязнаўчы музей як сродак грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў 5 – 9 класаў на ўроках беларускай мовы.

1.2. Актуальнасць вопыту.

Працуючы ў школе, я заўважыла, што ўрокі беларускай мовы не заўсёды выклікаюць зацікаўленасць у вучняў. Дзеці ўсё больш і больш пачынаюць размаўляць на рускай мове, не разумеюць сэнс многіх беларускіх слоў.

Таму, вывучаючы часціны мовы і сінтаксічныя канструкцыі, раскрываю мілагучнасць беларускай мовы, яе вобразныя і выразныя сродкі, паказваю багацце лексікі і фразеалогіі, абуджаю ў вучняў пачуццё глыбокай любові да беларускага слова, а значыць, і да свайго народа.

Пачуццё Радзімы і любоў да сваёй Айчыны ўзнікаюць у кожнага чалавека разам з накапленнем асабістых уражанняў і іх пранікнення ў нашу душу. “Нашай краіне патрэбны арганізаваныя, кваліфікаваныя спецыялісты, высокамаральныя людзі, сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны. Гэтая бясспрэчная ісціна ў сучасных умовах набывае яшчэ большую актуальнасць. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення заўсёды было і застаецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, органаў кіравання адукацыяй і ўстаноў адукацыі” [2].

Вельмі важна, што ў Рэспубліцы Беларусь намаганнямі Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў кіравання адукацыяй склалася пэўная сістэма грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. Наша асноўная мэта – далейшае ўдасканальванне і актывізацыя сваёй дзейнасці па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей шляхам іх актыўнага ўключэння ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры, прыроды сваёй малой радзімы, роднага краю, удзелу ў мерапрыемствах.

Працэсы навучання і выхавання ў школе ўзаемазвязаны. Беларуская мова з’яўляецца сродкам пазнання, развіцця і выхавання. Таму імкнуся абудзіць у сваіх вучняў павагу да роднага слова, працэсу пазнання, жаданне вывучаць сваю культуру, захапляцца дзівосным светам прыроды і ахоўваць яго.

1.3. Мэта вопыту.

Мэта дадзенай работы – апісаць сістэму працы па фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне магчымасцей школьнага краязнаўчага музея.

1.4. Задачы:


  • вывучэнне нарматыўнага прававога забеспячэння арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў школе;

  • выяўленне магчымасцей школьнага краязнаўчага музея для арганізацыі працэсу навучання беларускай мове;

  • распрацоўка заданняў, накіраваных на выхаванне нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў 5 – 9 класаў, з выкарыстаннем экспанатаў і экспазіцый школьнага краязнаўчага музея.

1.5. Працягласць работы над вопытам.

Працягласць работы склала тры навучальныя гады (2013/2014, 2014/2015 і 2015/2016).

Этапы работы:


  1. Прымяненне на ўроках розных відаў работы па грамадзянска- патрыятычным выхаванні.

  2. Наведванне школьнага краязнаўчага музея з мэтай нагляднага азнаямлення з рознымі рэчамі, знаёмства з якімі адбываецца ў працэсе навучання.

  1. Апісанне сутнасці вопыту.

    1. Вядучая ідэя вопыту.

Асновай вывучэння вопыту з’яўляюцца педагагічныя ідэі аб сутнасці асобы, ролі ўзроставых і індывідуальных здольнасцей у патрыятычным выхаванні. У ходзе работы я спачатку ўважліва вывучыла нарматыўныя прававыя дакументы (метадычныя пісьмы, канцэпцыі), якія тычацца патрыятычнага выхавання моладзі ў школе.

Любоў да Радзімы пачынаецца з малога: з бацькоўскага парога, рачулкі, дзе купаўся ў дзяцінстве, школьных сяброў і першай настаўніцы. Прыхільнасць да роднага краю яшчэ мацнее, калі ты ведаеш гісторыю зямлі, на якой жывеш. Уражлівыя малюнкі мінулага не могуць не закрануць дзіцячую душу, не зарадзіць мару паўтарыць велічны подзвіг бацькоў і дзядоў. Айчына становіцца даражэйшая таму, хто даведаўся пра яе людзей і мінулае.



    1. Апісанне сутнасці вопыту.

Пытанні грамадзянскасці, патрыятызму заўсёды былі асабліва значнымі не толькі ў духоўным жыцці нашага грамадства, але і ва ўсіх важнейшых сферах яго дзейнасці. Змест і накіраванасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання заўсёды вызначаліся перш за ўсё духоўным і маральным кліматам грамадства, гістарычнымі працэсамі, якія напаўнялі жыццё пакаленняў. Народ, у якога не сфарміравана пачуццё патрыятызму, не толькі не здольны любіць, разумець і паважаць другіх людзей і іх краіны, традыцыі і духоўныя каштоўнасці, але і асуджаны на забыццё і знікненне з гістарычнай арэны. Неабходна пастаянна памятаць, што патрыятызм – адна з асноўных састаўляючых беларускай дзяржаўнай ідэі. Памяць аб ратных справах беларусаў у гады ваенных іспытаў з’яўляецца ва ўсведамленні нашага народа шчытом і перашкодай ад розных спробаў фальсіфікацыі гісторыі краіны, прыніжэння нацыянальнай годнасці [3].

Захаванне і пастаянная трансляцыя гістарычнага вопыту працоўных і ратных спраў беларускага народа, а таксама пераканаўчы паказ яго шматлікіх дасягненняў сёння – асноўныя формы ідэалагічнага выхавання падрастаючага пакалення. А значыць, павінна павышацца роля і ўзмацняцца адказнасць кожнага чалавека і калектыву, які ўдзельнічае ў працэсе выхавання. Ад таго, наколькі правільна мы разумеем ідэалы і сутнасць выхаваўчай работы, выконваем яе законы і канцэптуальныя накірункі, будзе залежаць эфектыўнасць і якасць рашэння задач ва ўсіх астатніх сферах нашага жыцця [4].

Перш за ўсё патрэбна сфарміраваць самасвядомасць вучняў, дапамагчы ім у вызначэнні сэнсу жыцця, выхаваць павагу да закона, да нормаў калектыўнага жыцця, развіць у школьнікаў сацыяльную і грамадскую адказнасць, якая будзе праяўляцца ў клопаце аб дабрабыце сваёй краіны, аб яе ўмацаванні і абароне, у фарміраванні грамадзянскіх адносін да сям’і, акружаючых людзей, сваёй школы. “Змест выхаваўчай работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню ўключае далучэнне навучэнцаў да каштоўнасцей нацыянальнай гуманістычнай культуры і выхаванне на гэтай аснове духоўнасці і маралі; стварэнне ўмоў для індывідуальнага самавызначэння навучэнцаў, іх творчага патэнцыялу, схільнасцей, здольнасцей; адраджэнне традыцый, выхаванне пачуцця адказнасці за лёс Айчыны, за свой дом, парадак у ім; засваенне вучнямі ведаў аб сваіх правах і абавязках і выхаванне патрэбнасці рэалізаваць іх у паўсядзённым жыцці; жаданне адстойваць інтарэсы Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне” [1].

Пры вывучэнні лексікі ў 5 класе мы з дзецьмі ходзім у школьны краязнаўчы музей, дзе на прыкладах экспанатаў вывучаем тыя ці іншыя словы. Часта ў тэксах трапляюцца ўстарэлыя словы, значэнне якіх дзеці не ведаюць. Тут на дапамогу прыходзіць школьны музей: на наглядным прыкладзе лягчэй растлумачыць значэнне слова. Для правядзення фізкультхвілінак таксама добра ўзяць простыя прылады працы з музея, на прыкладзе якіх дзеці ўспомняць для чаго яны неабходы і пакажуць, як імі трэба карыстацца.

Выхаваўчыя задачы на ўроках беларускай мовы рэалізую праз адпаведны дыдактычны матэрыял. Далучаю вучняў да гісторыі, духоўнай культуры свайго народа, яго традыцый і здабыткаў у час працы з вучэбнымі тэкстамі, у якіх расказваецца пра Беларусь і беларусаў. У школьнікаў выхоўваецца нацыянальная самасвядомасць. Прапаноўваю сваім вучням разнастайныя віды работ з тэкстам.

З вялікім задавальненнем вучні выконваюць творчыя заданні. Даволі часта прапаную ім уставіць неабходныя словы ў вершаваны тэкст. Прычым словы, як правіла, адносяцца да той часціны мовы, якая вывучаецца на ўроку.

(Прыклад тэксту, дзе неабходна ўставіць прыметнікі для вучняў 6 класа)

Чым мацней я люблю

сваю зямлю, вось гэту, на якой стаю,

тым даражэй мне жыццё.

Любоў да роднай зямлі,

а значыць, і да яе культуры,

да роднай мовы –

гэта магутная сіла,

якая прыдае сэнс

майму чалавечаму існаванню.



Ніл Гілевіч

Практыкую і такі від работы, як выбарачнае пісьмо. Напрыклад, з тэксту выпісаць неабходныя часціны мовы.

(Прыклад тэксту “Хто яна, містычная незнаёмка”. Заданне: выпісаць дзеясловы,

7 клас)


Чатыры з паловай стагоддзі жыве легенда аб Чорнай даме. І ў нашы дні вераць у прывід Нясвіжскага замка: сцвярджаюць, што роўна ў 15 хвілін а першай гадзіне ночы таямнічая жаночая постаць пачынае абыход пакояў. Яна стогне, усхліпвае, плача па сваім рана загубленым жыцці і вялікім каханні, а ў 15 хвілін а пятай гадзіне раніцы вяртаецца ў сховішча – вялізныя падзямеллі са шматлікімі хадамі, якімі карысталіся ў часы сярэднявечча.

Для напісання творчых работ выкарыстоўваю рэпрадукцыі твораў нацыянальнага мастацтва, змешчаныя ў падручніках, каб далучыць дзяцей да беларускай культуры, пашырыць веды вучняў пра гісторыю, традыцыі краю, знакамітых людзей Бацькаўшчыны.

Дзень Перамогі – дзень вызвалення краіны ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў — вялікае і радаснае свята. Дарагой цаной заплаціў беларускі народ за сваю свабоду. Памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, вечна жыве ў сэрцах людзей і не павінна загінуць. Цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання з’яўляецца школьны гісторыка-краязнаўчы музей. Музейныя экспазіцыі адлюстроўваюць выдатныя падзеі гісторыі, гераічныя подзвігі і працоўныя здзяйсненні нашых землякоў. Экспазіцыя музея дазваляе адчуць эпоху, а значыць лепш яе зразумець. Настаўнік гісторыі правёў экскурсію па школьным музеі, і вучням 9 класа было заданне напісаць сачыненне, выкарыстоўваючы складаназалежныя сказы.

Вучні 8 класа прынялі ўдзел у раённым конкурсе вершаў на ваенную тэматыку.

Некаторыя дзеці мала ведаюць пра подзвігі сваіх сваякоў у гады вялікіх бітваў і ў мірныя дні. Тым часам іх аповяды пра гэтыя падзеі, дэманстрацыя захаваных у сям’і рэліквій выклікаюць у дзяцей пачуццё сямейнага гонару. І тыя дзеці, якія даведаліся пра гэта, ніколі не пакрыўдзяць малодшых і з пачуццём павагі аднясуцца да людзей старэйшага пакалення.

Вучні на працягу года наведваюць ветэранаў, дапамагаюць ім, ды і проста гутараць, што вельмі прыемна як адным, так і другім.

Пераклад з рускай мовы на беларускую выкарыстоўваю не толькі ў якасці сродка, які садзейнічае развіццю маўленчай мабільнасці, выпрацоўцы ўмення адчуваць слова, але і для выхавання пачуцця любові да роднай зямлі.

“Родная земля” (прыклад тэксту для перакладу 6 клас)

Любовь к родине у человека особенно ярко проявляется тогда, когда он разлучится с ней. Но человек способен прятать свои чувства. А вот у птиц всё на виду.

Возьмём всем нам знакомых журавлей. В дальних краях птиц ждёт богатый корм, залитые солнцем берега живописных рек и озёр. И всё же осенью журавли покидают родину очень неохотно.

Тяжело с родной землёй расставаться.

Слоўнік: на виду – навідавоку

живописные – маляўнічыя

ярко – яскрава

Менавіта на ўроках імкнуся зацікавіць вучняў мілагучнасцю роднай мовы. Для гэтага карыстаюся традыцыйнымі прыёмамі работы з мастацкім словам: чытанне і аналіз тэкстаў.

Абавязкова выкарыстоўваю змест мастацкіх твораў для выхавання грамадзяніна, які ведае, што такое Радзіма, адчувае сваю адказнасць за мову, на якой гаворыць, клапоціцца пра інтарэсы Бацькаўшчыны. У кожным класе пры вывучэнні любой тэмы можна выкарыстаць тэкст пра Беларусь, пра Нясвіж, якія садзейнічаюць выхаванню ў навучэнцаў гатоўнасці актыўна ўдзельнічаць у стваральным працэсе на карысць Радзімы, быць адданым інтарэсам сваёй дзяржавы.

Упэўнена, што гісторыю свайго краю павінен ведаць кожны яе грамадзянін. Таму “ствараю” на сваіх уроках, якія садзейнічаюць выхаванню свядомага чалавека-гуманіста і інтэрнацыяналіста, адказнага грамадзяніна, які ведае і паважае гісторыю і культуру свайго народа.



    1. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту.

Мая нязменная пазіцыя як настаўніка-моваведа – не толькі даць школьнікам грунтоўныя веды па прадмеце, але і выхаваць іх патрыётамі сваёй Радзімы, быць людзьмі з вялікай літары, з пачуццём годнасці нясці гэтыя здабыткі па жыцці.

Аналізуючы вынікі работы па тэме, прыходжу да высновы, што фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі і паглыбленне пачуцця патрыятызму і гонару за Радзіму пачынаецца з асэнсавання значнасці і непаўторнасці месца, дзе чалавек нарадзіўся, жыве, з разумення і спасціжэння роднай мовы і твораў, напісаных на ёй.

Практыка паказвае, што сістэмная і рознабаковая праца настаўніка-філолага па патрыятычным выхаванні стварае ўмовы для раскрыцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу вучняў, фарміравання духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры школьнікаў, садзейнічае павышэнню матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы, уплывае на фарміраванне грамадска-патрыятычных якасцей. Таму і надалей планую выкарыстоўваць у сваёй рабоце метады і прыёмы, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне.

Падарожжы і экскурсіі па родных мясцінах, іх даследаванне выклікаюць у школьнікаў пачуццё гонару за нашу сінявокую Беларусь, яе таленавітых і мужных людзей. Знаёмства з побытам продкаў, яго гісторыяй выклікае пачуццё павагі да цярплівага і добразычлівага беларуса.

Не забываю на ўроках роднай мовы і пра сваю малую радзіму. У Нясвіжы шмат цікавых мясцін, якія наведваем на працягу года.

Аднойчы дзеці зацікавіліся, чаму называюць пэўнымі словамі некаторыя мясціны вакол вёскі. І тады мы рашылі вывучыць, адкуль пайшлі назвы гэтых мясцін. Вучні настолькі захапіліся гэтай тэмай, што не абмежаваліся сустрэчамі са старажыламі вёскі, ім захацелася скласці слоўнік мікратапонімаў і карту мясцовасці. Менавіта з тэмай “Мікратапонімы вёскі Лань” прынялі ўдзел у раённай навукова-даследчай канферэнцыі, дзе атрымалі дыплом ІІІ ступені.

Аднак толькi ўрокамi, якiмi б яны нi былi змястоўнымi, выхаваўчымi, праблему грамадзянска-патрыятычнага выхавання да канца не вырашыць. Неабходна разумнае спалучэнне розных вiдаў дзейнасцi i ў пазаўрочны час. Пiсьменнiк Васiль Быкаў выказаў думку, што дзецi сёння — гэта не менш важна, чым хлеб, сталь, чым абарона Радзiмы, таму што заўтра — гэта наш хлеб, наша сталь i нашы абаронцы.

На мой погляд, самае галоўнае — пазбегнуць фармалiзму ў арганiзацыi работы. Настаўнiку нiчога не трэба прыдумваць, калi загадзя вядома, што гэта не будзе выканана. Лепш выбраць такiя формы, якiя будуць зразумелыя дзецям, тады яны будуць самi iх арганiзатарамi i ўдзельнiкамi. Для арганiзацыi выхаваўчай работы могуць служыць памятныя, юбiлейныя даты, дзяржаўныя святы i традыцыi школы.

У мэтах патрыятычнага выхавання выкарыстоўваюцца маральныя і грамадзянскія добрыя якасці бабуль і дзядуляў, бацькоў, іншых сваякоў.

У музеі шмат вышытых рэчаў: ручнікоў, настольнікаў, фартухоў. Дзяўчынкі на ўроках працоўнага навучання і на занятках па інтарэсах таксама шмат вышываюць і вяжуць кручком. Адна дзяўчынка настолькі захапілася гэтым, што вырашыла выбраць тэму для навукова-даследчай работы “Наш забыты фартушок”. Яна не толькі вывучыла матэрыялы па гэтай тэме, сустрэлася з жанчынамі з вёскі, якія вышывалі некалі і вышываюць цяпер, а нават вышыла сама фартушок. А на абарону работы ў раёне надзела нацыянальнае адзенне са сваім вышытым фартушком. Гэтая дзяўчынка атрымала дыплом ІІІ ступені.



  1. Заключэнне.

Я імкнуся паказаць, што патрыятызм і грамадзянскасць маюць дзейнасны характар. Таму і іх выхаванне ажыццяўляецца ў працэсе арганізацыі разнастайнай пазнавальнай і практычнай дзейнасці школьнікаў.

Мая работа як настаўніка і класнага кіраўніка накіравана перш за ўсё на асэнсаванне розных бакоў патрыятызма і грамадзянскасці.

У апошні час усё часцей з экрана тэлевізара, у эфіры радыё, з высокіх трыбун пачалі гучаць словы “патрыятызм”, “памяць аб мінулым” і “павага да традыцый”.

А ці разумее сучасная моладзь, што такое патрыятызм?

Я не перастаю паўтараць сваім вучням, што патрыятызм народа праяўляецца не толькі ў гады вайны, але і ў мірны час. Ведаць сваю гісторыю, ганарыцца ёю, імкнуцца як мага больш зрабіць на карысць Радзімы – гэта значыць быць патрыётам.

Такім чынам, у сваёй настаўніцкай дзейнасці лічу неабходным развіваць духоўныя якасці асобы на ўроках і на пазакласных занятках, ствараць рэальныя магчымасці і ажыццяўляць мэтанакіраваныя намаганні для развіцця патрыятычных якасцей у школьнікаў.


Літаратура

1. Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – 2008 – № 10.

2. Коваленя, А.А. Патриотизм – важнейшее условие формирования социально активной личности // Минск: Адукацыя і выхаванне. – 2008. – № 5.

3. Концепция непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь // Мінск: Праблемы выхавання. – 2007 – № 2 – с. 3 – 19.

4.​ Концепция патриотического воспитания молодежи в Республике Беларусь // Мінск: Праблемы выхавання.–2003 – № 4 – с.113 – 114.

Дадатак 1



Тэма: Прыметнік як часціна мовы

Мэта: стварэнне ўмоў для даследвання прыметніка як часціны мовы.

Задачы: развіваць уменне выдзяляць галоўнае ў новым матэрыяле; пашырыць уяўленне пра семантыку прыметнікаў; выпрацоўваць уменне вылучаць прыметнікі ў тэкстах; спрыяць выпрацоўцы навыкаў ужываць прыметнікі ў вусным і пісьмовым маўленні; ажыццяўляць сродкамі ўрока эстэтычнае і патрыятычнае выхаванне, стымуляваць станоўчыя адносіны школьнкаў да ўрока; выхоўваць любоў да прыроды, да роднага краю, развіваць уменне бачыць прыгожае вакол сябе.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Плануемыя вынікі:

да канца ўрока вучань будзе ведаць азначэнне прыметніка; граматычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці;

да канца ўрока вучань будзе умець знаходзіць прыметнікі ў тэкстах, складаць тэксты, будаваць словазлучэнні, ставіць у пачатковай форме.

Асноўныя метады навучання: часткова –пошукавы

Прыёмы дзейнасці настаўніка: арганізуе працу па назіранні над моўным матэрыялам, прадстаўляе матэрыял для аналізу, накіроўвае дзейнасць вучняў, дае кансультацыі.

Арганізацыя дзейнасці вучняў: выконваюць практыкаванні, аналізуюць моўны матэрыял, працуюць з кластарам, аднаўляюць тэксты, высвятляюць значэнне прыметнікаў, іх граматычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя асаблівасці, робяць вывады, выконваюць тэст, даюць ацэнку ўроку і сваёй дзейнасці.

Формы работы: калектыўныя, парныя, індывідуальныя

Абсталяванне: карткі-заданні, тэст, кластар,падручнік, карціна, камп’ютар

                                        Ход урока



1. Арганізацыйна-матывацыйны момант.

1. Стварэнне эмацыянальнага настрою

Прыйдзіце, словы, да мяне,

Трывалыя, прачулыя, разумныя, ласкавыя,

Для ўсіх вас праца знойдзецца і справа…

                                                      С.Дзяргай



2. Праверка дамашняга задання

Тэст 1

1.Вызначце сярод прыведзеных слоў назоўнікі.

А)Хадзьба Б)Смех В)Чырвоны Г)Смяшынка.

2.Вызначце асабовыя назоўнікі.

А)Аграном, Б)Сарока В)Футбаліст Г)Вавёрка.

3.Адзначце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку.

А)Малако Б)Маладосць В)Суніцы.

4.Адзначце назоўнікі першага скланення.

А)Агонь Б)Дарога В)Зямля.


Тэст 2

1.Вызначце сярод прыведзеных слоў назоўнікі.

А)Гром Б)Зелень В)Гутарковы )Бег.

2.Вызначыць асабовыя назоўнікі.

А)Герой Б)Беларус В)Шафёр Г)Збажына.

3.Адзначыць назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.

А)Апілкі Б)Вароты В)Нафта.

4.Адзначыць назоўнікі другога скланення.

А)Шчасце Б)Вожык В)Печ.


Праверка выканання тэста, адзнакі за тэст адказы на слайдзе)

3. Слова настаўніка

У кожнага з вас ёсць любімая пара года. Я, напрыклад, люблю лета. Давайце ўявім сабе, што нейкі чараўнік перанёс нас у любімую пару года. Якая яна? Апішыце яе (Дзец называюць цёплае, гарачае, дажджлівае і г.д. Якая гэта часціна мовы? (Прыметнік) (Вывешваю замалёўкі прыроды).



4. Вызначэнне тэмы, мэтавызначэнне (Запісана на дошцы)(слайд)

5. Інфармацыйна-пошукавы этап

1. Скажыце, што вы ведаеце пра прыметнік. (Зварот да кластара, тлумачэнне слова )




































Род

Лік

Склон

Сінтаксічная роля ў сказе

Прыметнік

Лексічныя прыметы













Пытанне: Як вы думаеце, ці ўсё мы з вамі ведаем пра прыметнік, а, можа, засталася нейкая таямніца?

2. Работа з падручнікам

Знаёмства з матэрыялам падручніка



Пытанні:

  • Што мы яшчэ даведаліся пра прыметнік? (Дапісаць кластар “лексічнае значэнне”)

  • Якую ролю выконваюць прыметнікі ў мове? (Апісальную, выдзяляльную, ацэначную)

  • Назавіце прыметнікі і скажыце, якую ролю яны выконваюць у тэкстах (тэксты на дошцы)

  • Які хлеб вы часцей купляеце?

  • Звычайна мы купляем чорны хлеб. (Выдзяляльную)

”Міленькая, добранькая, любенькая”,- скачу я вакол бабкі, абдымаю яе (Ацэначную)

Вочы ў казулі вялікія, цёмныя, круглыя, бліскучыя. Шыя доўгая і гнуткая. (Апісальную)

Прыметнікі ў сказе бываюць азначэннем і выказнікам

  • Запісаць сказы. Разабраць па членах сказа.

Сіваграк – пералётная птушка. Спіна карычневая. Хвост і крылы птушкі цёмна-сінія.

6. Трэніровачна-карэкцыйны этап

1.Паэтычны тэкст з “белымі плямамі”

Аднавіць паэтычныя радкі вершаў, ужываючы прыметнікі ў патрэбным родзе, ліку і склоне (у парах).

У любімай мове, …., …..,

Ах, якія словы: “Калі ласка!...”

Як звіняць яны … струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.

                                  П.Броўка “Калі ласка”


Каб любіць Беларусь нашу …,

Трэба ў…краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць.

Што ім тыя пагоды …!

Што ім … рай

Калі клічуць іх далі ...

І азёрны…край!

А.Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”


Хацелася пачуць :”Сынок…”

І крыкнуць …: “Тата!”

…. быў мне кожны крок

Усё ішлія, ішлі салдаты

Р.Барадулін  “Бацьку”


Беларусь-

Мая … казка,

Поціск … матуліных рук.

Беларусь-

Мая першая краска

…мая Беларусь

Валянцін Лукша “Дарагая мая Беларусь”


2.Паставіць устаўленыя прыметнікі ў пачатковай форме і запісаць.

7. Фізкультхвілінка

8. Праверка засваення матэрыялу


  1. Гульня “Карэктар

Выправіць памылкі ў словазлучэннях.

Новая шынель, злая сабака, моцная боль, бярозавы гай, шырокая рака, горкая палын, салодкі яблык, прыгожы зал, вузкая дарожка, жвавае кацяня,акуратная запісью

Каб дапасваць прыметнік да назоўніка, што неабходна знаць? (Род назоўніка)



  • Дапасаваць прыметнік да назоўніка.

Высок… сасна, ніз… ядлове, смел… ўчынак, Алесь вядом… запявала, Кацярына кругл… сірата, адважн… баец, далёк… край, неспакойн… возера, шырок… рака, спел… арэхі, кісл… квас, лясн…паляна.

2. Вусная работа.

Практыкаванне з падручніка.



3. Хвіліна творчасці.

Настаўнік чытае тэкст (слайд)

Мая мілая, слаўная мама!

Я жывы і здаровы. У нас пакуль што ціха. Настрой у нас добры, вельмі добры. Будзем біць ворага. Мілая мама, я хачу, каб ты не баялася за мяне, каб ты была мужнай. Але, калі табе, магчыма, скажуць што–небудзь дрэннае пра твайго сына, не давай веры, мамачка. Я быў і заўсёды буду такі ж ж умленны праўдзівы, якім яне выхавалі ты і тата. Я люблю сваю Радзіму гэтак жа, як цябе, мая родная мая. А яшчэ я люблю ісціну і праўду і ненавіджу невуцтва, ты ведаеш гэта. Я абдымаю цябе, мая родная, і цалую.

                                                                                                     Твой Сеня.



  • Як сын ставіцца да сваёй маці? Дзякуючы якім часцінам мовы вы гэта вызначылі?

  • Раскажыце, як жа вы ставіцеся да сваёй матулі? (Выступленне вучняў)

9. Кантрольна-карэкцыйны этап

  • Рашэнне тэставых зданняў на кам’ютары (у гэты час другая група выконвае заданне самастойна, а пасля групы мяняюцца).

1.Скласці гульню “Чацвёрты лішні” (1група)

А) + + - + в) + - + +

Б) - + + +

2.Знайсці адпаведнасць:

Нізкі смак

Ружовы памер

Злосны колер

10. Дамашняе заданне: скласці невялікае выказванне пра сваю вёску з выкарыстаннем прыметнікаў

11. Падагульняльна-рэфлексійны этап.


  • Рэстаўрацыя тэксту” (Запіс на слайдзе)

Прыметнік – гэта………..часціна мовы, якая абазначае … …, . і адказвае на пытанні …, …, …, …. Прыметнікі змяняюцца па … і …, а ў адзіночным ліку і па …. Прыметнікі ў сказе паясняюць …, г.зн. прыметнікі дапасуюцца ў…, … і … да назоўнікаў . Пачатковая форма прыметніка – …. У сказе прыметнікі з’яўляюцца… або ...

  • Зварот да задач, пастаўленых у пачатку ўрока

  • Выстаўленне адзнак

Вашыя ўражанні

Выкажыце пажаданні сваім сябрам.



Дадатак 2

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Мэта: стварэнне ўмоў для трывалага засваення пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.


Задачы:

  1. Вучыць правільна ўжываць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

  2. Развіваць пунктуацыйныя навыкі і творчыя здольнасці вучняў.

  3. Выхоўваць патрыятычныя пачуцці ў адносінах да Радзімы, людзей, працы.

Эпіграф:

Радзіма – гэта і сонца ў цябе над галавой,

і паветра, якім дыхаеш, гэта і вернасць твайго сябра,

і мова, якую даў табе народ, і песня, што засталася ад прадзедаў.

К. Кірыенка

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання.

На мінулым уроку мы з вамі вывучылі будову двухсастаўных развітых сказаў. Дома вам трэба было выпісаць з мастацкай літаратуры некалькі двухсастаўных развітых сказаў, разабраць іх па членах сказа. Перш чым правяраць дамашняе заданне упомнім, якія сказы мы называем двухсастаўнымі развітымі? Якія члены сказа адносяцца да саставу дзейніка, а якія да саставу выказніка?

(Вучні чытаюць сказы, разбіраюць іх.)



  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

  • Сёння мы з вамі працуем у групах. Як вы думаеце, чаму мы сёння павінны навучыцца?

  • На дошцы ў нас запісаны эпіграф. Прачытайце і растлумачце яго сэнс (вучні чытаюць эпіграф, абмяркоўваюць яго сэнс).

  • Для таго, каб ведаць, калі ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, я прапаную вам разглядзець апорную схему (вучням абедзвюх груп раздаюцца апорныя схемы, вучні разглядаюць іх, а потым тлумачаць).

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Працяжнік ставіцца

  1. Калі дзейнік і выказнік выражаны




А) назоўнік + назоўнік

Мінск – сталіца Беларусі.

Б) лічэбнік + назоўнік

Шэсць і восем – чатырнаццаць.

В) інфінітыў + назоўнік

Жыць – Радзіме служыць.

2. Калі перад выказнікам есць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць

Наша жыццё – гэта праца.

Працяжнік не ставіцца

1. Калі

перад выказнікам ёсць параўнальныя злучнікі як, быццам, нібы



Дружба быццам знойдзены скарб.

2. Калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам

Яны надзейныя сябры.

3. Калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не

Беднасць не загана.

Замацаванне.

У вас на лістах запісаны тэкст. Прачытайце яго, вызначце: 1 група – стыль, 2 група – тып тэксту, пастаўце, дзе трэба, працяжнік.



Мялешкі невялікая вёска з шырокай роўнай вуліцай. Хаты ў ей добра дагледжаныя, на сядзібах яблыневыя і грушавыя сады. Пад вокнамі разложыстыя рабіны з гронкамі чырвоных ягад. У канцы вёскі новыя дамы, якія пабудаваны нядаўна.

І людзі ў вёсцы жывуць цудоўныя: спагадлівыя, дружалюбныя, гасцінныя. Гэта пра іх гаворыцца: “Самая вялікая радасць жыцця адчуваць сябе патрэбным людзям”.

(Групы працуюць самастойна, затым чытаюць тэкст, называюць загаловак, знакі прыпынку).

  • Кожнай групе раздадзены прыказкі. Растлумачце іх сэнс, пастаўце знакі прыпынку, запішыце ў сшыткі.

  1. Птушцы воля, чалавеку Радзіма.

  2. Добрае слова як лекі для душы.

  3. Кожная маці не вораг свайму дзіцяці.

  4. Старасць не радасць.

  5. Слоў рака, а спраў ручаёк.

(Групы абменьваюцца сшыткамі і робяць узаемаправерку.)

На дошцы запісаны сказы. Давайце вусна растлумачым у іх адсутнасць працяжніка.



  1. Добрае не забываецца.

  2. Ён сумленны чалавек.

  3. Сінія вочкі як васілёчкі.

  4. Хлеб у нас свой.

5. Падагульненне.

- Звернемся з вамі да апорных схем. Справа, дзе прыведзены прыклады, у вас ёсць месца. Запішыце там па аднаму прыкладу сказа на кожны пункт:

1 група – калі працяжнік ставіцца;

2 група – калі працяжнік не ставіцца.



(Праверка задання.)

А зараз адна група другой задайце пытанні па нашай сённяшняй тэме.



  1. Вынікі ўрока

Настаўнік прапануе вучням адной і другой групы ацаніць сваю работу на ўроку.

  1. Д.з. Скласці невялікае апавяданне “Беларусь – мая Радзіма”, ужываючы сказы з працяжнікам




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка