Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Воранаўскага райвыканкама Начальнік аддзела: Радзько Анатолій Мікалаевіч




Дата канвертавання25.11.2017
Памер72.55 Kb.
Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Воранаўскага райвыканкама

Начальнік аддзела: Радзько Анатолій Мікалаевіч

Кантактны тэлефон: 8-0159422475

Галоўны спецыяліст аддзела: Маліноўская Марыя Іосіфаўна

Кантактны тэлефон: 8-0159422261

Асноўныя задачы аддзела – арганізацыйнае забеспячэнне выканаўчай і распарадчай дзейнасці райвыканкама па кіраванню дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльна-культурным развіццём раёна; арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў і абразаванных ім органаў; павышэнне эфектыўнасці арганізацыйнай работы райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў (далей – сельвыканкамы); удасканаленне формаў і метадаў у рабоце з кадрами.

У сваёй дзейнасці аддзел кіруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, аблвыканкама, распараджэннямі старшыні аблвыканкама, рашэннямі Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама, распараджэннямі старшыні райвыканкама, а таксама дадзеным Палажэннем аб аддзеле арганізацыйна-кадравай работы Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта. Дзейнасць аддзела ажыцяўляецца ва узаемадзеянні з другімі структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, а таксама з адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Асноўные функцыі аддзела:

- удзел у распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў райвыканкама па забеспячэнню комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця раёна;

- сумесна з упраўленнем справамі райвыканкама разпрацоўвае праекты планаў арганізацыйнай работы райвыканкама ;

- складае графікі асноўных арганізацыйнных мерапрыемсваў, якія праводзяцца ўпраўленнямі і аддзеламі райвыканкама, сельвыканкамамі;

- ажжыцяўляе кантроль за выкананнем законаў Рэспублікі Беларусь, указаў і дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама, распараджэнняў старшыні аблвыканкама, рашэнняў Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама, распараджэнняў старшыні райвыканкама па пытаннях арганізацыйна-кадравай работы;

- сумесна з упраўленнямі і аддзеламі райвыканкама садзейнічае удасканаленню ўзаемадзеяння Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама з рэспубліканскімі і абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання;

- прымае ўдзел у арганізацыі справаздач райвыканкама на сесіях Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў;

- сумесна з упраўленнямі і аддзеламі райвыканкама, сельвыканкамамі забяспечвае выкананне рашэнняў Воранаўскага раённага Савета дэпутаў, прапаноў і заўваг дэпутатаў, выказанных імі на сесіях;

- ажыццяўленне арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама па рэалізацыі пайнамоцтваў, прадугледжаных Выбарчым кодексам Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выборах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата;

- вывучэнне, абагульненне и распаўсюджванне формаў і метадаў станоўчага вопыта працы ніжэйстаячых выканаўчых камітэтаў, аказанне ім кансультатыўнай і метадычнай дапамогі па ўдасканаленню арганізацыйнай і кадравай работы на месцах, выяўленне найбольш важных праблем развіцця тэрыторый сельскіх Саветаў дэпутатаў і пры неабходнасці ўнясенне прапаноў па іх рэалізацыі;

- унясенне на разгляд райвыканкама прапаноў па ўдасканаленню структуры райвыканкама, яго ўпраўленняў і аддзелаў;

- аналіз стану работы па падборы і расстаноўцы кадраў в ўпраўленнях і аддзелах райвыканкама, сельвыканкамах;

- сумесна з структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама падрыхтоўвае дакументы, неабходныя для прызначэння на пасады і вызвалення ад пасад, узгадненне прызначэння на пасады і вызвалення ад пасад работнікаў, якія ўваходзяць у кадравы рэестр райвыканкама. Ажыццяўленне контролю за захаваннем устаноўленнага парадку прызначэння (вызвалення), узгадненне прызначэння (вызвалення) на пасады;

- фарміраванне банка даных і асабістых спраў, вядзенне працоўных кніжак на старшынь сельвыканкамаў, кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, работнікаў апарата райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый, якія знаходзяцца ва ўласнасці Воранаўскага раёна і непасрэдным падпарадкаванні райвыканкама, падрыхтоўка кантрактаў на іх;

- падрыхтоўка матэрыялаў па прысваенню класаў, пацвярджэнні стажу дзяржаўным служачым райвыканкама, якія прызначаюцца на пасады старшынёй райвыканкама, сельвыканкамаў;

- забеспячэнне павышэння кваліфікацыі работнікаў райвыканкама, пярвічных тэрытарыяльных органаў кіравання ў сектары павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання аблвыканкама. Ажыццяўленне падбору і накіраванню работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў для павышэння кваліфікацыі ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

- сумесна са структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама ажыццяўляе подбор кандыдатаў для паступлення ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

- арганізацыя работы па правядзенню атэстацыі кіраўнікоў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама і іх намеснікаў, работнікаў райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый, якія знаходзяцца ва ўласнасці Воранаўскага раёна і непасрэдным падпарадкаванні райвыканкама, атэстацыйнай камісіі райвыканкама, забеспячэнне падрыхтоўкі неабходных дакументаў і рэалізацыі мерапрыемстваў па выкананню рэкамендацый камісіі;

- фарміраванне рэзерва кадраў на замяшчэнне пасад намеснікаў старшыні, кіраўніка справамі, кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшынь і кіраўнікоў справамі сельвыканкамаў, перспектыўны і аператыўны кадравы рэзерв, арганізацыя работы з ім. Ажыццяўленне кантролю за фарміраваннем рэзерваў кадраў на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Воранаўскага райвыканкама ;

- вядзенне электроннага ўліку кіруючых кадраў, пасады якіх уключаны ў кадравые рэестры старшыні аблвыканкама, райвыканкама і іх рэзерва;

- афармленне дакументаў для прадстаўлення да прысваення ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, да ўзнагароджання дзяржаўнымі наградамі Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматами, граматамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкама і райвыканкама, Падзякамі старшынь аблвыканкама і райвыканкама, да аб’явы Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

- падрыхтоўка матэрыялаў у экзаменацыйную камісію Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па правядзенні кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу;

- падрыхтоўка ва ўстаноўленным парадку прапаноў па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання раёна;

- ажыццяўленне метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю сельвыканкамаў;



- падрыхтоўка даведак, інструктыўна-метадычных матэрыялаў па пытаннях арганізацынай і кадравай работы райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і сельвыканкамаў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка