Адказы на кантрольную работу №4 Заданне 1




Дата канвертавання05.12.2018
Памер28.87 Kb.
АДКАЗЫ НА КАНТРОЛЬНУЮ РАБОТУ № 4

Заданне 1.

Памяць аб сустрэчы, цешыцца з дзіцяці, дзякаваць усім прысутным, кватэра на два пакоі, загадчыца дзіцячым садком, аддзячыць старэйшаму брату, меншы за сястру, паслалі па малако, дубу больш за сто гадоў, пазычыла нажа, выбраліся ў суніцы, накіравалі на адрас, паказваць па тэлебачанні, хітрэйшы за старога, ажаніўся з аднакурсніцай, чуў на свае вушы, здзекавацца з палоннага, тры часопісы, хтосьці з вяскоўцаў, разам з людзьмі.



Заданне 2.

1) на змену – прыназоўнік; 2) трушком – прыслоўе, акалічнасць; 3) калі – прыслоўе, акалічнасць; 4) дзеяслоў (інфінітыў), дапаўненне; 5) амаль – часціца. членам сказа не з’яўляецца; 6) дзясятым – лічэбнік, азначэнне.



Заданне 3.

  1. даданая дапаўняльная частка; 2) даданая дзейнікавая частка; 3) даданая акалічнасная ўмовы; 4) даданая акалічнасная часу.


Заданне 4.

сказа

Пабочнае слова

Значэнне

1.

вядома

выражае ўпэўненасць, перакананасць асобы ў рэальнасці таго, пра што паведамляецца

2.

як маці сцярджае

указвае на крыніцу паведамлення

3.

пабочных слоў няма (бадай – у значэнні амаль)

--

4.

на жаль

выражае эмацыянальную ацэнку таго, пра што паведамляецца

5.

аднак

дапамагае ўстанавіць лагічныя адносіны паміж часткамі выказвання

6.

паверце

Дапамагае звярнуцца да чытача з мэтай актывізаваць увагу або выклікаць пэўнае стаўленне да таго пра што паведамляецца


Заданне 5.

1. – абагульнена-асабовы; 2. – безасабовы; 3. – інфінітыўны (безасабовы);

4. –пэўна-асабовы; 5. – няпэўна-асабовы; 6. – пэўна-асабовы.
Заданне 6.


  1. “Беларусь” – прыдатак; 2. Прыемнасць, радасць, удача, шчасце – выказнікі; 3. Да слёз – акалічнасць; 4. Максім Багдановіч – дзейнік; 5. Громе – членам сказа не з’яўляецца (зваротак).


Заданне 7.

  1. Адмоўны займеннік у форме роднага склону; прамое дапаўненне.

  2. Нязменны прыметнік, выражае ацэнку прадмета і не мае ступеняў параўнання; выказнік.

  3. Безасабова-прэдыкатыўнае слова, абазначае стан прадмета ці з’явы; уваходзіць у склад выказніка аднасастаўнага безасабовага сказа.

  4. Прыслоўе, абазначае прыкмету дзеяння; акалічнасць спосабу дзеяння.

  5. Мадальная часціца; членам сказа не з’яўляецца.


Заданне 8.

1.У абодвух выпадках простыя сказы звязаны прычынна-выніковымі адносінамі. Але ў першым сказе спачатку канстатуецца падзея, а потым называецца яе прычына. У другім сказе спачатку называецца прычына, а потым указваецца на яе вынік.

2. У вусным маўленні розны змест можа выражацца:

а) розным парадкам слоў;

б) асаблівасцямі інтанацыі.

3. У пісьмовым маўленні розны змест выражаецца:

а) парадкам слоў;

б) рознымі знакамі прыпынку: двукроп’е і працяжнік.


Заданне 9.

1. Здавалася, нібы ў яловы гушчар заплыў і застаўся там назаўсёды густы восеньскі туман (складаназалежны сказ з даданай дзейнікавай часткай; адказвае на пытанне што? і адносіцца да зваротнага дзеяслова).

2. Вакол было так чыста, такая бель, ажно сляпіла вочы (складаназалежны сказ з даданай часткай меры і ступені; адказвае на пытанне ў якой ступені?).

3. Я зраблю ўсё, што ты пажадаеш (складаназалежны сказ з даданай дапаўняльнай часткай; адказвае на пытанне што іменна? і паясняе дапаўненне).


Заданне 10.

Вячэрні змрок. Буйны мокры снег кружыцца каля толькі што запаленых ліхтароў і тонкім мяккім пластом кладзецца на дахі, конскія спіны, плечы, шапкі. Фурман Іон Патапаў увесь белы, як прывід. Ён сагнуўся так, наколькі магчыма толькі сагнуцца жывому целу, сядзіць на козлах і не рухаецца. Калі б упаў на яго цэлы сумёт, то і тады б, здаецца, ён не знайшоў патрэбы стрэсваць з сябе снег… Яго конік таксама быў белы і нерухомы. Сваёй нерухомасцю, вузлаватасцю форм і палкападобнай прамізною ног ён нават зблізку падобны на грашовага пернікавага коніка. Ён, па ўсёй верагоднасці, быў паглыблены ў думкі. Каго адарвалі ад плуга, ад звыклых шэрых карцін і кінулі сюды, у гэты вір, поўны жахлівых агнёў, няўрымслівага трэску і людзей, якія ўсё бягуць, таму нельга не думаць.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка