Адказваю толькі на тыя пункты анкеты, дзе маю сваё меркаваньне




Дата канвертавання13.10.2018
Памер11.97 Kb.
Прывітаньне!
Адказваю толькі на тыя пункты анкеты, дзе маю сваё меркаваньне.

Галоўным крытэрам для правапісу лічу: простыя правілы

і як мага меньш выключэньняў.
3. Ці дапусьціць захаваньне этымалягічнага ненаціскнога *о*

перад зычнымі на канцы ўласных назоваў іншамоўнага паходжаньня?

D. Не дапускаць.
5. Форма слова *кон(ь)скі*

B. коньскі.

калі гэтая форма зробіць меньш выключэньняў.
6. 7.

мэд'інстытут

Мін'юст

формы з апострафам лепш адлюстроўваюць вымаўленьне



і паказваюць пабудову слоў.

8. варыянт з *ў* напэўна найлепш перадае вымаўленьне,

але незвычайны для сучаснай бел.мовы.

На Эспэранта таксама існуе такі ж гук і літара, і таксама

існуе традыцыя, правіла "*ў* ужываецца пасьля галосных",

што трактуецца, што пасьля зычных яна не ўжываецца.

Але гучаць галасы, асабліва з Гішпаніі-Партугаліі, што

напісаньне Пўэрта-Рыка, Вэнэзўэла, Уругўай - больш

дакладна перадаюць вымаўленьне ў адпаведных мовах.

Магчыма і ў беларускай можна дазволіць такія напісаньні,

разам з ангельскім Ўотсан, Ўільям, ідп.
16. Альфабэт.

B. уключыць у сьпіс літар таксама і "дж", "дз" каб лепш



усьведамляць, што яны азначаюць адзін гук.
--

Зьміцер Лапцёнак <http://zmila.at.tut.by>


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка