Адкрыць у браўзеры Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны




Дата канвертавання03.09.2018
Памер48.48 Kb.








Адкрыць у браўзеры
















Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
















Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"


  • Запрашаем на Летнюю школу для моладзевых працаўнікоў. Працуеш з моладдзю? Не ведаеш, ці ўсё робіш як след? Хочаш даведацца самыя свежыя фішкі кансультавання моладзі, навучыцца знаходзіць і ствараць надзейныя партнёрствы, працаваць з валанцёрамі, даведацца, як зарганізваць круты моладзевы праект ці івэнт? Натхніцца прыродай і досведам іншых удзельніц/каў? Далучайся да Летняй школы для моладзевых працаўнікоў ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”! Тэрмін падачы заявак – да 10 чэрвеня.
     

  • Я і Нямеччына. Увесь наступны год Ганна Пятушэк будзе валанцёрам на мясцовым тэлебачанні ў гарадку Веццін, Нямеччына. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
     

  • Запрашаем кансультанта па планаванні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар. Раз на тры гады мы праводзім сустрэчы па планаванні дзейнасці, накіраваныя на аналіз вынікаў дзейнасці, ацэнку патэнцыялу, узгадненне стратэгічных накірункаў дзейнасці і г.д. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць у вольнай форме свае рэзюмэ, прапановы па праграме сустрэчы, фінансавыя ўмовы працы на адрас 3sektar@gmail.com з пазнакай “Кансультант для правядзення планавання” да 7 чэрвеня.
     

Навіны партнёраў


  • На ровары ездзіць балюча: “Антыбар’ер” праверыў Альшанку на даступнасць. Даследаваць прастору самага новага раёна Гродна сабраліся сябры кампаніі “Антыбар’ер” 14 мая. Экспертамі, гатовымі праверыць даступнасць асяроддзя на сабе, сталі вазочнікі Аня Яшына і Аляксей Саўчук, раварысты з “ВелаГродна” і тыя, хто далучыўся да кампаніі, каб прайсці па Альшанцы пеша ці дапамагчы зрабіць замеры пандусаў і бардзюраў.
     

  • Супрацоўніца «Студыі карысных кампетэнцый» прайшла стажыроўку ў Народным універсітэце Германіі. Кацярына Буча, супрацоўніца Установы дадатковай адукацыі для дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» у сакавіку-красавіку прайшла стажыроўку ў Народным універсітэце (адукацыйная ўстанова для дарослых, якая прапануе розныя курсы) у горадзе Кам (Германія).
     

  • Гарадзенскія Майстэрні Ведаў у лічбах: як яны змяняліся ад першай да чацвёртай. 13 траўня ў Гродне прайшлі чарговыя, чацвёртыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў. Жыхары горада мелі магчымасць паўдзельнічаць у 13-ці майстар-класах на самыя розныя тэмы.
     

  • Беларуская з нуля. Гродзенка стварыла дапаможнік па мове для дзяцей і дарослых.  Кніжку для бацькоў, што хочуць дапамагчы дзецям вывучыць беларускую мову, склала і падрыхтавала да друку гродзенка, сябра ГА “Цэнтр “Трэці сектар”,  Вольга Астроўская.
     

  • Каляндар гарадскіх падзей на Hrodna.life - самыя цікавыя падзеі на тыдзень у грамадскай, адукацйынай і культурнай сферы Гродна. 
     

  • Падпісвайцеся на штодзённую рассылку навін Hrodna.life. Каб быць у курсе жыцця Гродна, варта чытаць Hrodna.life. Для тых, каму зручна атрымліваць усе навіны і артыкулы ў адным паведамленні поштай, рэдакцыя кожны вечар у буднія дні дасылае падборку галоўных тэкстаў за дзень. Падпісацца на рассылку можна па спасылцы. Важна! Калі вы карыстаецеся поштай на Gmail, лісты ад рэдакцыі будуць прыходзіць у закладку “Промоакции” (“Promotions”) вашай скрыні – шукайце іх там.
     

Магчымасці


  • Летні інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера 2017”. Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае маладых людзей ад 18-ці да 35-ці гадоў (у тым ліку і тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні) правесці 10 самых актыўных, вясёлых, займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым летніку-семінары «Круглае возера-2017».
     

  • Шведская арганізацыя Forum Syd абвяшчае конкурс праектаў для Беларусі. Падаць заяўку на фінансаванне могуць арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці з Беларусі. Арганізацыі / ініцыятывы, якія падаюць заяўку, павінны быць непалітычнымі, некамерцыйнымі, нерэлігійнымі і працаваць у накірунку дэмакратычнага развіцця, заснаванага на каштоўнасцях роўнасці ўсіх людзей і павагі да правоў чалавека.
     

  • Адукацыйны курс па медыябізнесе ад МФЖ, БАЖ і ІПМ. Калі Вы маеце жаданне атрымаць неабходныя веды і распачаць сваю справу ў медыябізнесе,  ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у партнёрстве з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў, Еўрапейскім вяшчальным саюзам (Акадэміяй Еўрабачання) і Бізнес-школай ІПМ (мініМВА) ладзяць гэты курс менавіта для Вас.












 2017 NGO "Centre "The Third Sector"
Вы атрымалі гэты ліст, бо падпісаныя на рассылку "Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны"

Наш адрас:

NGO "Centre "The Third Sector"

Budzionaha 48a

Hrodna 230023



Belarus


Add us to your address book

unsubscribe from this list    update subscription preferences 









База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка