Адкрыты ўрок у 8




Дата канвертавання28.07.2018
Памер35.23 Kb.
Адкрыты ўрок у 8 «А» класе

Тэма: «Ён i сёння з намi наш Купала". (Паклон любiмаму паэту).

Мэты: 1) успомнiць асноўныя этапы жыцця i творчасцi вялiкага паэта;

2) развiваць у вучняў пачуцце нацыянальнай годнасi за свой народ;

3) прывiць любоў да айчыннай культуры, гiсторыi;

4) аддаць данiну павагi памяцi Я. Купалы, яго лiтаратурнай спадчыне.

Абсталяванне: партрэт Янкi Купалы, карта Беларусi дзе чырвонымi флажкамi азначаны месцы, дзе ён жыў; плакаты, дзiцячыя малюнкi, лiтаратурная палiца.

Эпiграф:


Гучыць паэзii арган

Праз боль i сцюжы.

Кладу на вечнасцi Курган

Святыя ружы.

Яугенiя Янiшчыц.

Ход урока

1. Арг.момант.

2. Гучыць песня "Ой, рана на Iвана" Настаўнiк.

Пазналi песню? На якое свята спявалi яе? (на Купалле). 3 якiм дзеячам беларускай культуры звязана гэтае свята? (з Янкам Купалам).

У культуры кожнага народа ёсць асобы (паэты,), якiя адкрываюць тэты народ, сваю Радзiму для ўсяго вялiкага свету. На Беларусi адным з такiх тытанаў лiтаратуры быў Янка Купала.

Чытаецца эпiграф:

Гучыць паэзii арган

Праз боль i сцюжы.

Кладу на вечнасцi Курган

Святыя ружы.

3. Сёння мы з вамi шаноўныя вучнi праводзiм урок, прысвечаны 120 гадавiне з дня нараджэння Янкi Купалы. Урок-прысвячэнне «Ён i сёння з намi, наш Купала», або другая назва «Кветкi любiмаму паэту».

Задачы: мы пагаварым аб нялёгкай долi паэта, яго творчасцi, паспрабуем аддаць данiну павагi памяцi вялiкага песняра, данiну павагi яго лiтаратурнай спадчыне.

У нашым народзе здаўна бытавалi легенды пра тое, што, калi нараджаецца дзiця, каля яго калыскi збiраюцца чараунiцы i прарочаць яму лёс. Вiдаць,

мудрыя чараунiцы стаялi i каля калыскi хлопчыка Ванi Луцэвiча, што нарадзiўся ٕў чароуную купальскую ноч.

Зараз мы перанясёмся ў казку i ўбачым, як гэта адбывалася 120 гадоў таму

назад. Артысты з 8 «А» класа пакажуць вам урывак з казкi «Ноч, калi цвiце

папараць», якую напiсаў i прысвяцiў Якуб Колас свайму любiмаму сябру ЯнкуКупалу.

4. Iнсцэнiроўка казкi

5. Настаўнiк.

Прароцтва чараўнiкоў збылося. Янку Купалу нарадзiла зямля Беларусi каб потым паэт пачуў яе стогн i плач, убачыў гора i галечу роднага народа, занядбаласць беларускiх мужыкоу, каб панёс ix крыуду на свет цэлы. За права людзьмi звацца.

- Як пачынаўся шлях Iвана Луцэвiча ў вялiкi свет?

Вучань.

Вязынка, родная Вязынка. Мiлы сэрцу бацькоускi кут. Тут, у сям’i арандатара, нарадзiўся Iван Дамiнiкавiч Луцэвiч. Яго юнацтва пачалося з суровых выпрабаванняў. Будучы паэт працаваў xaтнiм настаўнiкам, перапiсчыкам у судовага следчага, прыказчыкам у панскiм маёнтку, рабочым на спiртзаводзе. Унiверсiтэтам Янкi Купалы было само жыццё.

Чытанне верша «Мая навука».

Калi застаецца час, то «Явар i калiна», але перад ей сказаць: «Сапраўды, вытокамi творчасцi Янкi Купалы была прырода Беларусi. Прагучыць адна з самых прыгожых беларускiх песень.



Настаунiк.

Зараз я хачу пагаварыць з вамi, паважаныя вучнi, пра творчасць Янкi Купалы.

A) На якiя перыяды мы падзяляем творчасць Янкi Купалы?

Б) Акрамя паэзii, у якiх жанрах лiтаратуры працаваў Янка Купала?

B) Якiя тэмы ў паэзii былi асноўныя для Янкi Купалы? Чытаецца верш «А хто там iдзе?»

Настаунiк.

«За права людзьмi звацца». Гэты заклiк стаў лейтматывам усёй дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы.

Зачытайце яшчэ вершы, прысвечаныя Радзiме, яе вызваленню. Вучнi чытаюць вершы. Гучыць сумная музыка.

- Чаму гучыць сумная музыка? Аб якiм перыядзе жыцця Янкi Купалы мы успомiм? (сумныя 30 г.) Дадзiм слова нашым гiсторыкам.

- Як гэты час адбiўся на лёсе Купалы? Аб гэтым перыядзе жыцця мы будзем гаварыць у старэйшых класах.

Словы аб Я.Купале iншых пiсьменнiкаў.

Kaлiсьцi французскi пiсьменнiк Андрэ Маруа пicaў, што самае цяжкае выпрабаванне для сапраўднага галенту - гэта выпрабаванне часам. Янка Купала гэта выпрабаванне з годнасцю вытрымаў. Мы i зараз чытаем i захапляемся яго творамi. Больш як за 50 гадоў Беларускi нацыянальны тэатр Драмы i камедыi iмя Я. Купалы ў Мiнску пачынае кожны тэатральны сезон са знакамiтай «Паўлiнкi».

Вучнi зачытваюць творчыя работы.

- Шаноўныя вучнi, мы з вамi заканчваем вывучаць у гэтым годзе творчасць Янкi Купалы. Адкажыце, каi ласка, а чаму вучыць вас паэзiя Я Купалы?

- Шаноўныя вучнi, як вы лiчыце, цi атрымалася ў нас гутарка пра Янку Купалу?

- Якiя адзнакi вы паставiлi сваiм таварышам? 6. Паказаць фотаздымак труны i цела Я.Купалы.

Мне бацькаушчынай цэлы свет.

Ад родных нiy я адвярнуўся.

Адно ... не збыў яшчэ ycix бед.



Мне сняцца сны аб Беларусь

7. Падагульненне i падвядзенне вынiкаў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка