Адметнымі асаблівасцямі новага вучэбнага дапаможніка




старонка1/12
Дата канвертавання27.05.2018
Памер2.11 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


У 2017/2018 навучальным годзе вывучэнне фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў у VIІ класе будзе ажыццяўляцца па новых вучэбных выданнях:

вучэбны дапаможнік «Геаграфія. Мацерыкі і акіяны. 7 клас» аўтараў А. Г. Кальмаковай, П. С. Лопуха, В. У. Сарычавай;

атлас «Геаграфія. Мацерыкі і акіяны. 7 клас» аўтараў А. Г. Кальмаковай, П. С. Лопуха, В. У. Сарычавай.

Новыя вучэбныя выданні падрыхтаваны ў адпаведнасці з абноўленай вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце.



Адметнымі асаблівасцямі новага вучэбнага дапаможніка «Геаграфія. Мацерыкі і акіяны» для 7 класа з’яўляюцца:

адбор і паданне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, выкладзены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай меры адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, якія адпавядаюць пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару творчых заданняў, найбольш цікавых, якія адпавядаюць пазнавальным асаблівасцям вучняў;

прад’яўленне вучэбнага матэрыялу ў розных формах (табліцы, схемы, ілюстрацыі і інш.). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і інтэрпрэтаваць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для вырашэння пастаўленай задачы;

рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце (атлас, контурныя карты, электронны адукацыйны рэсурс (ЭАР), размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://e-vedy.adu.by/. Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз сетку Інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна бясплатна зарэгістравацца на Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы». У навігацыйным апараце дапаможніка выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічны малюнак гіперспасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭАР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.

Спасылкі на розныя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу ў новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.

Да паступлення новага вучэбнага дапаможніка ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе матэрыялы, размешчаныя на Нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія).

Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Геаграфія» для VI–VII, VIII–XI класаў (Минск : Нац. ин-т образования, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія.



Вучні X і ХІ класаў маюць магчымасць вывучаць геаграфію на базавым або павышаным узроўні. Узроўні вывучэння вучэбнага прадмета адрозніваюцца мэтавымі ўстаноўкамі, колькасцю гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета, зместам адукацыі, формамі і метадамі арганізацыі працэсу навучання.

Пры арганізацыі навучання на павышаным узроўні ў X класе настаўніку рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы, размешчаныя на Нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія).

Для арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў па вучэбным прадмеце «Геаграфія» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца выкарыстоўваць вучэбную праграму «Обобщающие факультативные занятия по географии» для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія).

Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета «Геаграфія» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія.

Звяртаем увагу, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Неразгледжаны вучэбны матэрыял, у тым ліку аб’екты геаграфічнай наменклатуры, недапушчальна задаваць на дом. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў, атрыманых на ўроку. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці тлумачыць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць быць прапанаваны для самастойнага выканання дома толькі па жаданні вучняў.

Для выканання навучальных работ падчас вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі і дома, а таксама выканання практычных работ вучню неабходна мець два сшыткі (сшытак для навучальных работ і сшытак для практычных работ).

У сшытку для навучальных работ вучні могуць выконваць самастойныя работы, якія праводзяцца ў рамках паўрочнага кантролю, а ў сшытку для практычных работ – самастойныя работы, якія праводзяцца ў рамках тэматычнага кантролю.

Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў геаграфіі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка геаграфіі».



На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў геаграфіі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:

навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Геаграфія» ў 2017/2018 навучальным годзе; асаблівасці абноўленых вучэбных праграм і новага вучэбнага дапаможніка, новыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі; метадычныя публікацыі ў часопісе «Геаграфія»;

праграмы факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Геаграфія», асаблівасці іх рэалізацыі;

змест работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў геаграфіі ў 2017/2018 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за 2016/2017 навучальны год; планы работы метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.



На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў геаграфіі рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:

рэалізацыя зместу адукацыі па вучэбным прадмеце на базавым і павышаным узроўнях;

рэалізацыя кампетэнтнаснага і дзейнаснага падыходаў у навучанні геаграфіі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;

прымяненне сучасных метадаў і камп’ютарных тэхналогій у навучанні і выхаванні вучняў на вучэбных занятках па геаграфіі;

эфектыўны вопыт выкладання вучэбнага прадмета «Геаграфія» на павышаным узроўні ва ўмовах арганізацыі профільнага навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

эфектыўны вопыт арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі па геаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці па вучэбным прадмеце з мэтай забеспячэння ўсвядомленага выбару вучнямі профілю навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета «Геаграфія» на вучэбных і факультатыўных занятках;

арганізацыя пазаўрочнай работы па вучэбным прадмеце «Геаграфія» ў шосты школьны дзень.

Падрабязная інфармацыя пра курсавыя і міжкурсавыя мерапрыемствы, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі геаграфіі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»: www.academy.edu.by.

Дадатак 11


АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

«БІЯЛОГІЯ»
Галоўная мэта вывучэння біялогіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – фарміраванне сучаснага навуковага светапогляду, неабходнага для разумення з’яў і працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе, у розных галінах рэальнага сектара эканомікі, для працягу адукацыі, будучай прафесійнай дзейнасці.

Найважнейшымі задачамі біялагічнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:

– фарміраванне ўяўленняў пра разнастайнасць, узаемасувязь і ўзаемны уплыў жывых арганізмаў, агульныя заканамернасці развіцця жывой матэрыі;

– развіццё пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў у працэсе правядзення назіранняў за біялагічнымі аб’ектамі і станам уласнага арганізма, біялагічных эксперыментаў, работы з разнастайнымі крыніцамі інфармацыі;

– фарміраванне экалагічнага мыслення, неабходнага для паўнавартаснага функцыянавання ў грамадстве, для гарманічных адносін вучняў з прыродай;

– выкарыстанне набытых ведаў і ўменняў у паўсядзённым жыцці для догляду за раслінамі, свойскімі жывёламі, аказання першай дапамогі сабе і іншым; для ацэнкі наступстваў сваёй дзейнасці ў адносінах да навакольнага асяроддзя, здароўя іншых людзей і ўласнага здароўя; абгрунтавання і выканання мер прафілактыкі захворванняў, правіл паводзін на прыродзе;

– падрыхтоўка вучняў да свядомага выбару будучай прафесіі, звязанай з біялогіяй, на аснове профільнага вывучэння прадмета.

У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

VI–IX класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Біялогія. VI–IX класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Биология. VI–IX классы. – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія» для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. VІІ клас. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;

Учебная программа по учебному предмету «Биология» для
VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. VІІ класс. – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;

X–XI классы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Біялогія. X–XI класы (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Биология. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Біялогія. X–XI класы (павышаны ўзровень), 2017 (Нацыянальны адукацыйны партал);

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Биология. Х–XІ классы (повышенный уровень), 2017 (Национальный образовательный портал).

Вучэбныя праграмы размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія.



У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Біялогія» ўнесены наступныя змены:

VI клас:

раздзел «Клетачная будова жывых арганізмаў»:

выключаны дэманстрацыйныя доследы:

№ 1 «Паўпранікальнасць цытаплазматычнай мембраны на мадэлі з цэлафану»;

№ 2 «Рух цытаплазмы ў клетках ліста эладэі канадскай»;

уключана

ў лабараторную работу № 4 «Будова клетак ліста эладэі канадскай (імху мніума)» дададзены біялагічны аб’ект (мох мніум);



раздзел «Разнастайнасць жывых арганізмаў»:

выключана практычная работа № 2 «Вырошчванне плесені на хлебе (дослед у хатніх умовах)».
VII клас:

Уводзіны:

выключана экскурсія № 1 «Разнастайнасць раслін. Восеньскія з’явы ў жыцці раслін»;

раздзел «Будова і жыццядзейнасць клетак» выключаны;

раздзел «Пратысты»:

выключаны пытанні «Паняцце аб заканамернай змене спосабаў размнажэння (на прыкладзе ўлотрыкса)», «Зялёныя водарасці – папярэднікі наземных раслін», «Каланіяльныя водарасці. Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці каланіяльных водарасцей на прыкладзе вольвакса»;

уключана лабараторная работа «Будова інфузорыі туфелькі»;

раздзел «Грыбы. Лішайнікі»:

павялічана колькасць вучэбных гадзін з 5 да 7;

выключана практычная работа № 1 «Вырошчванне плесневых грыбоў на розных субстратах (дослед у хатніх умовах)»;

уключаны

лабараторная работа «Будова плесневых грыбоў на прыкладзе мікрапрэпаратаў мукора (пеніцыла)»;

практычная работа «Будова пладовага цела шапачкавых грыбоў»;

экскурсія «Разнастайнасць лішайнікаў»;



раздзел «Споравыя расліны»:

выключаны вучэбны матэрыял аб размнажэнні імхоў, папараці, хвашчоў і дзеразы;

уключана практычная работа «Параўнанне знешняй будовы папараці і хвашчу»;

раздзел «Голанасенныя расліны» падзелены на тры падраздзелы «Голанасенныя расліны», «Кветка. Плод. Насенне», «Разнастайнасць пакрытанасенных раслін»;

уключаны

практычная работа «Параўнальная характарыстыка розных відаў голанасенных раслін (знешні выгляд, пабегі, шышкі і насенне)»;

да ўсіх раздзелаў вучэбнай праграмы прыведзены асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў;

раздзел «Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін»:

вучэбны матэрыял аб жыццёвых формах раслін, тыпах тканін і органаў раслін перанесены ў раздзел «Агульная характарыстыка раслін»;



уключаны

лабараторная работа «Знешняя будова кораня праростка»;

практычныя работы «Будова стрыжневай і мачкаватай каранёвых сістэм», «Прарастанне пупышак на клубні бульбы (дослед у хатніх умовах)».

Х клас (базавы ўзровень):

раздзел «Клетка – структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў»:

выключана лабараторная работа «Дзяленне клетак» (заменена на лабараторную работу «Мітоз у клетках карэньчыка цыбулі»;

раздзел «Селекцыя і біятэхналогія»:

выключана экскурсія № 1 «Разнастайнасць сартоў раслін (парод жывёл)».

Х клас (павышаны ўзровень):

раздзел «Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі ў арганізме»:

выключаны дэманстрацыйны дослед № 2 «Флуарэсцэнцыя хларафіла пры апраменьванні яркім святлом»;

раздзел «Селекцыя і біятэхналогія»:

выключана экскурсія № 2 «Разнастайнасць сартоў раслін (парод жывёл)».

XI клас (базавы ўзровень):

раздзел «Экасістэмы»:

уключана пытанне: «Відавая структура біяцэнозу».



XI клас (павышаны ўзровень):

раздзел «Арганізм і асяроддзе»:

выключана практычная работа № 1 «Вывучэнне прыстасаванасці арганізмаў да экалагічных фактараў»;

удакладнена фармулёўка лабараторнай работы № 1 «Вывучэнне асаблівасцей будовы раслін розных экалагічных груп»;

раздзел «Від і папуляцыя»:

выключана экскурсія № 1 «Апісанне відавой разнастайнасці парку (лесу)».

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія.

У 2017/2018 навучальным годзе ў адукацыйным працэсе будуць выкарыстоўвацца новыя вучэбныя дапаможнікі:

Биология : учебное пособие для 7 класса класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / Н. Д. Лисов. – Минск : Народная асвета, 2017.

Біялогія : вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / М. Д. Лісаў – Мінск : Народная асвета, 2017.

Новы вучэбны дапаможнік распрацаваны ў адпаведнасці з абноўленай вучэбнай праграмай.



Адметнымі асаблівасцямі новага вучэбнага дапаможніка па біялогіі з’яўляюцца:

адбор і прадстаўленне матэрыялу, мінімальна неабходнага і дастатковага для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, прадстаўлены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай меры адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, адпаведных пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу. У настаўніка ёсць магчымасць выбару творчых заданняў, найбольш цікавых, адпаведных пазнавальным асаблівасцям вучняў;

разнастайныя формы прад’яўлення вучэбнага матэрыялу (табліцы, схемы, ілюстрацыі і інш.). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з рознымі крыніцамі біялагічнай інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і тлумачыць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для вырашэння пастаўленай задачы.

Звяртаем увагу, што спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы ў новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.

Да паступлення новага вучэбнага дапаможніка ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі вучням рэкамендуецца выдаць вучэбныя дапаможнікі 2010 года:

Биология : учебное пособие для 7 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / В. Н. Тихомиров
[и др.] ; под ред. В. Н. Тихомирова. – Минск : Народная асвета, 2010.

Біялогія : вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / У. М. Ціхаміраў


[і інш.] ; пад рэд. У. М. Ціхамірава. – Мінск : Народная асвета, 2010.

Электронная версія дадзенага вучэбнага дапаможніка размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале: http://e-padruchnik.adu.by/.

Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Біялогія» для VI–IX, X, XI класаў (Мінск : Нац. ін-т адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія.

На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі выкладанне вучэбнага прадмета «Біялогія» можа быць арганізавана на базавым або павышаным узроўні, якія адрозніваюцца мэтавымі ўстаноўкамі, колькасцю гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета, зместам адукацыі, формамі і метадамі арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Для арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў па вучэбным прадмеце «Біялогія» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуем выкарыстоўваць вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Біялагічныя веды ў жыцці чалавека» (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія).

Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета «Біялогія» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія.

Дзяленне класа на групы пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Біялогія» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 54 і 57 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Звяртаем увагу настаўнікаў, што правядзенне практычных і лабараторных работ, лабараторных доследаў і экскурсій прадугледжана вучэбнай праграмай, іх выкананне абавязкова ў кожным класе.

Лабараторныя работы (доследы) носяць навучальны характар; праводзяцца, як правіла, пры вывучэнні новага матэрыялу з мэтай фарміравання новых ведаў, а таксама фарміравання, замацавання і ўдасканалення практычных навыкаў і эксперыментальных уменняў вучняў.

Практычныя работы прадугледжваюць замацаванне вывучанага тэарэтычнага матэрыялу, удасканаленне практычных уменняў вучняў, а таксама фарміраванне навыкаў самастойнага набыцця ведаў па канкрэтных тэмах вучэбнай праграмы. Справаздачы па іх выкананні правяраюцца ў кожнага вучня не радзей за адзін раз на месяц. Адзнакі выстаўляюцца па меркаванні настаўніка за найбольш значныя экскурсіі, лабараторныя і практычныя работы.

Звяртаем увагу, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Неразгледжаны вучэбны матэрыял недапушчальна задаваць на дом. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў, атрыманых на ўроку. З мэтай папярэджвання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці тлумачыць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць быць прапанаваны для самастойнага выканання дома толькі па жаданні вучняў.

Санітарнымі нормамі і правіламі «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206, вызначана, што дамашняе заданне па ўсіх вучэбных прадметах павінна выконвацца ў VII–VIII класах за 2,5 гадзіны, IX–XI класах – 3 гадзіны.

Нагадваем пра неабходнасць на першым вучэбным занятку ў кожнай вучэбнай чвэрці ва ўсіх класах праводзіць навучанне вучняў агульным мерам бяспекі пры знаходжанні ў кабінеце біялогіі і рабіць запіс «Навучанне правілам бяспечных паводзін» (або «НПБП») у класным журнале ў графе «Змест вучэбных заняткаў» (перад запісам тэмы ўрока).

Адпаведныя запісы робяцца і пасля навучання вучняў бяспечным прыёмам выканання лабараторнай работы, лабараторнага доследу, практычнай работы, эксперыментальнага даследавання перад правядзеннем экскурсіі.

З улікам вынікаў рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці вучняў па вучэбным прадмеце «Біялогія» (www.adu.by / Педагогам / Оценка качества образования / Рекомендации по итогам республиканского мониторинга качества образования в учреждениях общего среднего образования / Биология) рэкамендуецца:

на вучэбных занятках па біялогіі далучаць вучняў да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці з улікам іх індывідуальных асаблівасцей;

з мэтай развіцця дзейнасці вучняў у працэсе навучання біялогіі разглядаць вывучаемыя элементы зместу з розных пунктаў гледжання, робячы акцэнт на разуменні, самастойным аналізе і прымяненні вывучанага; выкарыстоўваць праблемныя сітуацыі; ужываць лагічныя прыёмы (параўнання, супрацьпастаўлення, аналогіі, класіфікацыі, сістэматызацыі, устанаўлення прычын і высвятлення ўзаемасувязі, падагульнення і інш.); надаваць асаблівую ўвагу разгляду сутнасці біялагічных з’яў і працэсаў, фарміраванню ў вучняў уменняў прымяняць тэарэтычныя веды для апісання і тлумачэння навуковых фактаў у канкрэтных жыццёвых сітуацыях, аргументацыі свайго пункту гледжання;

у працэсе навучання вучэбнаму прадмету і пры арганізацыі кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці прапаноўваць вучням практыка-арыентаваныя сітуацыйныя заданні, у якіх неабходна ўжываць засвоеныя веды для характарыстыкі, параўнання, класіфікацыі, тлумачэння біялагічных з’яў і працэсаў, правядзення біялагічнага эксперыменту, назіранняў; ўстанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі і фармуляваць высновы з выкарыстаннем прадметнай тэрміналогіі.

Пры правядзенні лабараторных і практычных работ неабходна акцэнтаваць увагу вучняў на кожным этапе правядзення работы, логіцы эксперыменту, устанаўленні прычынна-выніковых сувязей для выяўлення навуковых доказаў назіраемых біялагічных з’яў і іх інтэрпрэтацыі.

Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў біялогіі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў біялогіі».



На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў біялогіі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1. Навукова-метадычнае забеспячэнне навучання біялогіі ў 2017/2018 навучальным годзе:

абноўленыя вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце;

асаблівасці правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце і іх вучэбна-метадычнае забеспячэнне.

2. Планаванне работы раённых метадычных фарміраванняў:

аналіз вынікаў метадычнай работы ў 2016/2017 навучальным годзе;



планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.

На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў біялогіі рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:

1. Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў з ужываннем інавацыйных метадаў навучання біялогіі на базавым і павышаным узроўнях. Фарміраванне прадметных і ключавых кампетэнцый вучняў сродкамі вучэбнага прадмета «Біялогія» на базавым і павышаным узроўнях. Кампетэнтнасны падыход у навучанні біялогіі. Арганізацыя дзейнасці вучняў: прыёмы і сродкі матывацыі, арганізацыі і стымулявання вучэбнай дзейнасці. Сістэмная кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках біялогіі. Вынікі рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці вучняў па біялогіі як інфармацыйная аснова ўдасканалення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце. Арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў кантролю і самаацэнкі. Урок з прымяненнем разнастайных форм арганізацыі вучэбнай дзейнасці, актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання. Эфектыўны вопыт выкладання вучэбнага прадмета на павышаным узроўні.

2. Праектная, даследчая дзейнасць вучняў на ўроку біялогіі і ў пазаўрочны час. Фарміраванне прадметных уменняў і навыкаў вучняў пры арганізацыі праектна-даследчай дзейнасці на ўроках біялогіі і ў пазаўрочны час. Праблемныя, даследчыя, пошукавыя метады навучання як умова развіцця творчых здольнасцей, інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў. Развіццё уменняў і навыкаў у пастаноўцы праблем і знаходжанні спосабаў іх вырашэння. Развіццё камунікатыўных уменняў і навыкаў. Сістэма работы з адоранымі вучнямі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па біялогіі.

3. Сучасныя падыходы да арганізацыі і правядзення ўрока біялогіі. Вызначэнне кагнітыўных мэт урока на аснове прадметнай канцэпцыі і вучэбнай праграмы. Арганізацыя на ўроку вучэбнай дзейнасці рознага ўзроўню – рэпрадуктыўнай, прадуктыўнай, творчай. Практычныя прыёмы дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў, стварэння сітуацыі поспеху. Прымяненне індывідуальных, групавых і калектыўных форм арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў. Рэалізацыя міжпрадметных сувязей у працэсе навучання біялогіі. Структураванне праграмнага матэрыялу ў адпаведнасці з асноўнымі мэтамі вывучэння біялогіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – фарміраваннем жыццёвых каштоўнасцей, сістэмных ведаў і прадметных уменняў. Аналіз і самааналіз урока біялогіі.

4. Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Біялогія». Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі як сродак павышэння якасці адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Біялогія». Удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў з дапамогай сучасных электронных адукацыйных сродкаў і рэсурсаў. Работа з рознымі відамі камп’ютарных праграм, ужыванне электронных адукацыйных рэсурсаў, работа з інтэрактыўнай дошкай, рэсурсамі інтэрнэту як універсальнымі сродкамі навучання, здольнымі значна павысіць яго эфектыўнасць і якасць. Арганізацыя пазаўрочнай дзейнасці вучняў з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання. Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння настаўнік –вучань, вучань – вучань, настаўнік – настаўнік у адукацыйным працэсе па біялогіі.

Адзінства вучэбнай і пазаўрочнай работы — найважнейшая ўмова якаснага адукацыйнага працэсу па біялогіі. Факультатыўны занятак − сродак задавальнення адукацыйных запытаў і пазнавальных інтарэсаў вучняў. Асаблівасці зместу і вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па біялогіі. Аптымальныя формы і метады арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў. Арганізацыя пазаўрочнай дзейнасці па прадмеце ў шосты школьны дзень. Выкарыстанне вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці па вучэбным прадмеце з мэтай фарміравання ўсвядомленага выбару вучнямі профілю на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Падрабязная інфармацыя пра курсавыя і міжкурсавыя мерапрыемствы, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі біялогіі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»: www.academy.edu.by.
Дадатак 12
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

«ФІЗІКА»
Асноўнымі задачамі навучання фізіцы з’яўляюцца:

развіццё пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў падчас набыцця ведаў і ўменняў па фізіцы;

развіццё ўяўленняў пра фізіку як частку агульначалавечай культуры, яе значнасць для грамадскага прагрэсу, ролю выдатных навукоўцаў у развіцці фізікі; значнасць фізікі для ўсталявання гармоніі паміж чалавекам і прыродай;

засваенне сістэмы ведаў пра фундаментальныя фізічныя законы і прынцыпы, якія ляжаць у аснове сучаснай фізічнай карціны свету; найболей важныя адкрыцці ў галіне фізікі, што аказалі вырашальны ўплыў на развіццё тэхнікі і тэхналогій;

фарміраванне ключавых кампетэнцый, у рамках якіх вучні павінны авалодаць уменнямі выкарыстоўваць фізічныя веды ў практычнай дзейнасці;

выхаванне імкнення да пазнання прыроды, пачуцця адказнасці за захаванне навакольнага асяроддзя.

У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

VII–IX класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізіка. VII–IX класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физика. VII–IX классы. – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Фізіка» для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. VІІ клас.– Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;

Учебная программа по учебному предмету «Физика» для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. VІІ класс. – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;

X-XI класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізіка. Астраномія. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физика. Астрономия.
Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізіка. Астраномія. Х–XІ класы (павышаны ўзровень), 2017 (Нацыянальны адукацыйны партал);

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физика. Астрономия.
Х–XІ классы (повышенный уровень), 2017 (Национальный образовательный портал);

Вучэбныя праграмы размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Фізіка» ўнесены наступныя змены:

VII класc:

выключана вывучэнне простых механізмаў, рычагоў, блокаў, умоў раўнавагі, простых механізмаў у тэхніцы і паўсядзённым жыцці, закона роўнасці работ для простых механізмаў, дзеянне вадкасці і газу на апушчаныя ў іх целы, закона Архімеда, умовы плавання цел, плаванне суднаў, паветраплаванне;

выключаны лабараторныя работы «Праверка ўмовы раўнавагі рычага»; «Вывучэнне нерухомага і рухомага блокаў», «Вывучэнне нахільнай плоскасці і вызначэнне яе ККД», «Вывучэнне выштурхваючай сілы»;

уключаны для вывучэння: «Фізіка – навука аб прыродзе», «Сувязь фізікі з іншымі навукамі», «Фізіка і тэхніка», «Метады даследавання ў фізіцы», «Міжнародная сістэма адзінак», «Дзеянні над фізічнымі велічынямі», «Прамыя і ўскосныя вымярэнні фізічных велічынь», «Вымяральныя прыборы», «Цана дзялення шкалы вымяральнага прыбора», «Паняцце пра дакладнасць вымярэння», «Карысная і выкананая (поўная) работа» і асноўныя паняцці: фізічнае цела, фізічная з’ява, фізічная велічыня;

уключаны лабараторныя работы «Вызначэнне цаны дзялення шкалы вымяральнага прыбора», «Вымярэнне даўжыні», «Вымярэнне аб’ёму», «Вымярэнне шчыльнасці рэчыва».
VIII клас:

цеплавое і магнітнае дзеянне электрычнага току разглядаюцца ў адпаведных тэмах раздзела «Электрамагнітныя з’явы». Хімічнае дзеянне электрычнага току не вывучаецца.



IX клас:

з тэмы «Асновы дынамікі» выключана франтальная лабараторная работа «Вывучэнне заканамернасцей роўнапаскоранага руху». Франтальныя лабараторныя работы «Вывучэнне руху цела, кінутага гарызантальна», «Праверка закона захавання імпульсу», «Праверка закона захавання механічнай энергіі» могуць праводзіцца з выкарыстаннем камп’ютара;



X клас (базавы ўзровень):

з тэмы «Асновы малекулярна-кінэтычнай тэорыі» выключана франтальная лабараторная работа «Вымярэнне паверхневага нацяжэння», уведзена франтальная лабараторная работа «Вымярэнне адноснай і абсалютнай вільготнасці паветра»;

у тэме «Асновы тэрмадынамікі» не вывучаецца адыябатны працэс;

з тэмы «Электрастатыка» выключана вывучэнне праваднікоў у электрастатычным полі, дыэлектрыкаў у электрастатычным полі, дыэлектрычнай пранікальнасці рэчыва;

з тэмы «Электрычны ток у розных асяроддзях» выключана вывучэнне залежнасці супраціўлення металаў ад тэмпературы, самастойнага і несамастойнага разрадаў, электронна-дзіркавага пераходу;

з тэмы «Магнітнае поле. Электрамагнітная індукцыя» выключана вывучэнне віхравога электрычнага поля;



XI клас (базавы ўзровень):

з тэмы «Электрамагнітныя ваганні і хвалі» выключаны пытанні «Вымушаныя электрамагнітныя ваганні», «Дзеючыя значэнні сілы току і напружання»;

з тэмы «Оптыка» выключана вывучэнне прызмы, ходу прамянёў у прызме, дысперсіі святла, спектральных прыбораў. Замест франтальнай лабараторнай работы «Вымярэнне фокусных адлегласцей тонкіх лінз (збіральнай і рассейваючай)» уведзена франтальная лабараторная работа «Вывучэнне тонкай збіральнай лінзы»;

з тэмы «Асновы спецыяльнай тэорыі адноснасці» выключана вывучэнне пераўтварэння Лорэнца, прасторы і часу ў спецыяльнай тэорыі адноснасці;

з тэмы «Фізіка атама» выключана вывучэнне доследаў Рэзерфорда, квантава-механічнай мадэлі атама вадароду, спантаннага і індуцыраванага выпраменьвання, лазераў. Выключана франтальная лабараторная работа «Назіранне суцэльнага і лінейчастага спектраў»;

у тэме «Фізіка ядра» не вывучаюцца элементарныя часціцы і іх узаемадзеянне, паскаральнікі зараджаных часціц;

уключаны франтальныя лабараторныя работы «Вывучэнне ваганняў грузу на нітцы», «Вымярэнне паскарэння свабоднага падзення з дапамогай матэматычнага маятніка», «Вымярэнне жорсткасці спружыны на аснове заканамернасцей ваганняў спружыннага маятніка»;

XI клас (павышаны ўзровень):

уключаны франтальныя лабараторныя работы «Вывучэнне ваганняў грузу на нітцы», «Вымярэнне паскарэння свабоднага падзення з дапамогай матэматычнага маятніка», «Вымярэнне жорсткасці спружыны на аснове заканамернасцей ваганняў спружыннага маятніка».

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

Да 2017/2018 навучальнага года выдадзены новы вучэбны дапаможнік «Фізіка. 7 клас» (аўтары – Ісачанкава Л. А., Ляшчынскі Ю. Д.).



Асаблівасці новага вучэбнага дапаможніка:

адбор і прадстаўленне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, выкладзены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай меры адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, якія адпавядаюць пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару творчых заданняў, найбольш адпаведных пазнавальным асаблівасцям вучняў;

розныя формы прад’яўлення вучэбнага матэрыялу (табліцы, схемы, ілюстрацыі і інш.). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і інтэрпрэтаваць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для рашэння пастаўленай задачы;

рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце (у прыватнасці на электронны адукацыйны рэсурс (ЭАР), размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://e-vedy.adu.by/. Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР неабходна бясплатна зарэгістравацца на Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы».

Звяртаем увагу, што спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы ў новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.

Электронная версія новага вучэбнага дапаможніка размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале: http://e-padruchnik.adu.by/.

Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне «Фізіка. Астраномія. VIIXI класы» (Мінск : Нац. ін-т адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне знаходзіцца на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

Для арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўніку рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковыя матэрыялы, размешчаныя на Нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка)

Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета «Фізіка» ў 2017/2018 навучальным годзе знаходзіцца на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці растлумачваць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні творчага характару, якія прадугледжваюць работу з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, павінны выконвацца толькі па жаданні вучняў. Аб’ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб’ёму па іншых вучэбных прадметах і магчымасцю выканання дамашняга задання па ўсіх прадметах у VII–VIII класах за 2,5 гадзіны, у IX–XI класах за 3 гадзіны.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па фізіцы можна выкарыстоўваць вучэбныя матэрыялы пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» (http://e-asveta.adu.by/index.php/konkursi-olimpiadi-proekti/proektyi-pobediteli-koi/132-matematika-fizika-astronomiya) і матэрыялы блога «Карысныя спасылкі і матэрыялы для настаўніка фізікі» (http://fhizika.blogspot.com.by).

Нагадваем, што пры правядзенні франтальных лабараторных работ у VII–XI класах і практыкумаў па рашэнні задач у X–XI класах (павышаны ўзровень) ажыццяўляецца дзяленне класа на дзве групы ў адпаведнасці з пунктамі 54, 57 Палажэння аб ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў фізікі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў фізікі».

На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў фізікі прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання фізікі ў


2017/2018 навучальным годзе; асаблівасці абноўленых вучэбных праграм і новага вучэбнага дапаможніка па вучэбным прадмеце «Фізіка»;

сучасныя тэхналогіі, эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі навучання фізіцы на базавым і павышаным узроўнях;

змест работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў фізікі ў 2017/2018 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за
2016/2017 навучальны год; планы работы метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.

На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў фізікі (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:

эфектыўны вопыт рэалізацыі зместу адукацыі па вучэбным прадмеце «Фізіка» на базавым і павышаным узроўнях вывучэння;

шляхі фарміравання вучэбна-пазнавальных і эксперыментальна-даследчых кампетэнцый у вучняў;

развіццё пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей, прафесійнай арыентацыі вучняў з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій;

асаблівасці навучання рашэнню задач па фізіцы на базавым і павышаным узроўнях;

шляхі ўдасканалення сістэмы кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па фізіцы і карэкцыі ведаў;

выхаваўчы і развіццёвы патэнцыял урока фізікі.

Падрабязная інфармацыя пра курсавыя і міжкурсавыя мерапрыемствы, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі фізікі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»: www.academy.edu.by.


Дадатак 13
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

«АСТРАНОМІЯ»
Мэтамі навучання астраноміі з’яўляюцца авалоданне вучнямі ведамі пра будову Сусвету, навучанне заканамернасцям развіцця прыродных працэсаў, іх узаемасувязі і прасторава-часавым асаблівасцям, фарміраванне разумення ролі і месца чалавека ў Сусвеце.

Асноўнымі задачамі навучання астраноміі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:

фарміраванне ведаў пра астранамічны складнік навуковай карціны свету ў выглядзе фактаў пра састаў, будову, уласцівасці нябесных цел, заканамернасці іх руху, фундаментальныя законы, тэорыі;

развіццё агульнакультурнай кампетэнтнасці вучняў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей падчас вывучэння астраноміі і яе ўкладу ў прагрэс цывілізацыі;

авалоданне ўменнямі прымяняць атрыманыя веды для тлумачэння нябесных з’яў, назіраць і апісваць нябесныя з’явы і бачны рух свяціл;

фарміраванне ўменняў праводзіць найпрасцейшыя астранамічныя назіранні і разлікі, рашаць астранамічныя і астрафізічныя задачы;

развіццё творчых якасцей асобы і пазнавальных інтарэсаў вучняў падчас засваення ведаў пра Сусвет і правядзення астранамічных назіранняў.

У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізіка. Астраномія. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017.

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физика. Астрономия.


Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск : Нац. ин-т образования, 2017.

Вучэбны прадмет «Астраномія» можа вывучацца на павышаным узроўні. У гэтым выпадку дадатковы час выкарыстоўваецца для рашэння задач практычнага напрамку і правядзення астранамічных назіранняў.

Астранамічныя назіранні з’яўляюцца практычнымі работамі, якія прадугледжаны вучэбнай праграмай. На правядзенне астранамічных назіранняў адводзіцца 3 вучэбныя гадзіны. У прыкладным каляндарна-тэматычным планаванні па вучэбным прадмеце «Астраномія» прадстаўлены наступныя віды астранамічных назіранняў: «Вячэрнія назіранні (восеньскія)», «Дзённыя назіранні Сонца», «Вячэрнія назіранні (вясновыя)». У сувязі з тым, што правядзенне астранамічных назіранняў магчыма ў пазаўрочны час, то для арганізацыі іх правядзення неабходна:

1) выдаць загад кіраўніка ўстановы адукацыі аб змене раскладу вучэбных заняткаў у сувязі з правядзеннем вячэрніх (восеньскіх і вясновых) назіранняў, а пры неабходнасці – дзённых назіранняў Сонца;

2) паколькі кожнае з назіранняў разлічана на адзін урок, то тэма назірання запісваецца ў графу «Змест вучэбных заняткаў» у дзень яго правядзення, напрыклад: «Вячэрнія назіранні (восеньскія)».

Нагадваем, што пры правядзенні астранамічных назіранняў па вучэбным прадмеце «Астраномія» ажыццяўляецца дзяленне класа на


2 групы ў адпаведнасці з пунктамі 54, 57 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Пры планаванні работы па арганізацыі астранамічных назіранняў у першым паўгоддзі навучальнага года рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы артыкулаў «Астранамічныя назіранні ў 2017 годзе»


(У. А. Голубева, І. В. Галуза, навукова-метадычны часопіс «Фізіка», № 6, 2016).

Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне «Фізіка. Астраномія. VII–XI класы» (Мінск : Нац. ін-т адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы / Астрономия.

Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. З мэтай перадухілення перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці растлумачваць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні творчага характару, якія прадугледжваюць работу з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, павінны выконвацца толькі па жаданні вучняў. Аб’ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб’ёму па іншых вучэбных прадметах і магчымасці выканання дамашняга задання па ўсіх прадметах у XI класе за 3 гадзіны.

На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбны прадмет «Астраномія», з удзелам педагогаў сумежных вучэбных прадметаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя актуальныя пытанні:

спосабы фарміравання вучэбна-пазнавальных і інфармацыйных кампетэнцый вучняў пры вывучэнні астраноміі;

выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій для павышэння якасці адукацыі па астраноміі;

асаблівасці арганізацыі астранамічных назіранняў;

выхаваўчы і развіццёвы патэнцыял урока астраноміі.
Дадатак 14
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

«ХІМІЯ»
Найважнейшымі задачамі навучання хіміі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца:

– засваенне вучнямі хімічных ведаў (найважнейшых законаў, тэорый, паняццяў), неабходных для тлумачэння прыродных і тэхнагенных працэсаў;

– развіццё ўменняў набываць і практычна выкарыстоўваць веды, назіраць і тлумачыць хімічныя з’явы, праводзіць хімічны эксперымент і разлікі на падставе хімічных формул рэчываў і ўраўненняў хімічных рэакцый;

– фарміраванне навуковага светапогляду вучняў, уяўленняў пра матэрыяльнасць навакольнага свету, значэнне навуковай тэорыі і эксперыменту ў яго пазнанні;

– фарміраванне перакананасці ў неабходнасці выкарыстання патэнцыялу хіміі для даследавання прыроды, рацыянальнага прыродакарыстання і экалагічна правільных паводзін;

– стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў у працэсе засваення хімічных ведаў і правядзення хімічнага эксперыменту, для самастойнага набыцця новых ведаў па хіміі ў адпаведнасці з патрэбамі, якія ўзнікаюць у жыцці.



У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

VII–IX класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Хімія. VII–IX класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Химия. VII–IX классы. – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Хімія» для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. VІІ клас. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;

Учебная программа по учебному предмету «Химия» для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. VІІ класс. – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;

X–XI класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Хімія. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Химия. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск : Нац. ин-т образования, 2017;

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Хімія. Х–XІ класы (павышаны ўзровень), 2017 (Нацыянальны адукацыйны партал);

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Химия. Х–XІ классы (повышенный уровень), 2017 (Национальный образовательный портал).

Вучэбныя праграмы размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія.

Згодна з тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год на вывучэнне вучэбнага прадмета «Хімія» ў VII класе адводзіцца 1 гадзіна на тыдзень. На працягу навучальнага года па вучэбным прадмеце «Хімія» ў VII класе праводзіцца 2 кантрольныя работы.

У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Хімія» ўнесены наступныя змены:

VII клас:

Уводзіны

выключана пытанне «Кароткія звесткі з гісторыі хіміі»;

уключаны:

пытанне «Хімія ў Рэспубліцы Беларусь»;

разліковая задача «Вылічэнне масавай долі кампанента ў сумесі рэчываў».

Тэма 1. Першапачатковыя хімічныя паняцці

выключаны:

пытанні: «Хімічныя злучэнні», «Металы і неметалы як простыя рэчывы», «Малекулярная і немалекулярная будова рэчыва», «Малекулярная формула», «Формульная адзінка», «Адносная формульная маса», «Хімічная колькасць рэчыва», «Моль – адзінка хімічнай колькасці рэчыва», «Пастаянная Авагадра», «Малярная маса», «Малярны аб’ём газаў»;

разліковыя задачы: «Вылічэнне хімічнай колькасці рэчыва па яго масе і масы рэчыва па яго хімічнай колькасці», «Вылічэнне хімічнай колькасці газу па яго аб’ёме і аб’ёме газу па яго хімічнай колькасці»;

дэманстрацыі: «Узоры металаў, неметалаў і хімічных злучэнняў хімічнай колькасцю адзін моль»;

лабараторныя доследы: «Азнаямленне з узорамі простых і складаных рэчываў»;

практычная работа: «Хімічная колькасць рэчыва»;



уключаны:

пытанні: «З’явы фізічныя і хімічныя», «Прыметы і ўмовы працякання хімічных рэакцый», «Закон захавання масы рэчыва», «Ураўненне хімічнай рэакцыі», «Роля хімічных рэакцый у прыродзе і дзейнасці чалавека»;

дэманстрацыі: «Табліца перыядычнай сістэмы хімічных элементаў», «Доследы, якія ілюструюць характэрныя прыметы хімічных рэакцый», «Доследы, якія ілюструюць закон захавання масы рэчываў у хімічных рэакцыях».

практычная работа «Прыметы працякання хімічных рэакцый».



Тэма 2. Кісларод

выключаны пытанні: «Гісторыя адкрыцця кіслароду», «Азон», «Далучэнне кіслароду як працэс акіслення», «Гарэнне, дыханне, гніенне як прыклады акісляльных працэсаў».

Тэма 3. Вадарод

выключаны:

пытанні: «Узаемадзеянне вадароду з аксідамі металаў як прыклад рэакцыі аднаўлення», «Узаемасувязь працэсаў акіслення і аднаўлення»;

дэманстрацыі: «Фізічныя ўласцівасці вадароду», «Узаемадзеянне вадароду з кіслародам», «Узаемадзеянне вадароду з аксідамі металаў».

Тэма 4. Вада

выключаны пытанні: «Вада як растваральнік», «Хімічныя ўласцівасці вады: узаемадзеянне з аксідам фосфару (V), аксідам вугляроду (IV)», «Паняцце аб кіслотных і асноўных аксідах».

Тэма «Асноўныя класы неарганічных злучэнняў»

выключана з вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Хімія» для VII класа.

VIII клас

Паўтарэнне асноўных пытанняў курса хіміі VII класа

выключана пытанне «Прымяненне аксідаў, солей, кіслот і шчолачаў у паўсядзённым жыцці чалавека»;

з асноўных патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў выключаны паняцці: «нуклід», «графічная формула».



IX клас

Тэма 1. Неметалы

выключана пытанне «Электронная будова атамаў неметалаў».

Тэма 3. Кіслародазмяшчальныя арганічныя злучэнні

выключана пытанне «Сувязь паміж вуглевадародамі, спіртамі, карбонавымі кіслотамі».

Тэма 6. Абагульненне ведаў

выключана пытанне «Узаемасувязь асноўных класаў арганічных злучэнняў».

X клас (базавы ўзровень)

Тэма 1. Уводзіны ў арганічную хімію

выключана пытанне «Класіфікацыя арганічных рэчываў»;

уключана пытанне «Гібрыдызацыя атамных арбіталей».

X клас (павышаны ўзровень)

Тэма 1. Уводзіны ў арганічную хімію

выключана пытанне «Класіфікацыя арганічных рэчываў».

Тэма 4. Альдэгіды

выключана пытанне «Хімічныя ўласцівасці: ...далучэнне метанолу».

Тэма 7. Вугляводы

выключана пытанне «Гідроліз цэлюлозы» з назвы і зместу практычнай работы;

унесены змены ў назву і змест практычнай работы «Гідроліз крухмалу».

Тэма 9. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па арганічнай хіміі

уключана пытанне «Класіфікацыя арганічных рэчываў».

XI клас (базавы ўзровень)

Тэма 2. Будова атама і перыядычны закон

на вывучэнне тэмы дададзена 2 гадзіны.

Тэма 6. Неметалы

уключана пытанне «Атрыманне кіслароду ў лабараторыі і прамысловасці».

Тэма 7. Металы

на вывучэнне тэмы дададзена 1 гадзіна.

XI клас (павышаны ўзровень)

Тэма 2. Асноўныя паняцці і законы хіміі

выключана пытанне «Адносная шчыльнасць газаў».

Тэма 3. Будова атама і перыядычны закон

уключана паняцце «Нукліды».

Тэма 7. Неметалы

выключана пытанне «Электронна-графічныя схемы, электронныя канфігурацыі атамаў неметалаў».

Тэма 9. Хімічныя рэчывы ў жыцці і дзейнасці чалавека

уключана пытанне «Хімічная прамысловасць Рэспублікі Беларусь».

Згодна з тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год на вывучэнне вучэбнага прадмета «Хімія» ў VII класе прадугледжана 1 гадзіна на тыдзень. На працягу навучальнага года па вучэбным прадмеце «Хімія» прадугледжаны 2 кантрольныя работы.

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з адноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія.

У 2017/2018 навучальным годзе ў адукацыйным працэсе будуць выкарыстоўвацца новыя вучэбныя дапаможнікі:

Химия : учебное пособие для 7 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / И. Е. Шиманович [и др.] ; под ред. И. Е. Шимановича. – Минск : Народная асвета, 2017.

Хімія : вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / І. Я. Шымановіч [і інш.] ; пад рэд. І. Я. Шымановіча. – Мінск : Народная асвета, 2017.

Новы вучэбны дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з новай вучэбнай праграмай.

Адметнымі асаблівасцямі новага вучэбнага дапаможніка па хіміі з’яўляюцца:

– адбор і паданне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, выкладзены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай меры адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, адпаведных пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу;

– разнастайныя формы падання вучэбнага матэрыялу (табліцы, схемы, ілюстрацыі). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з разнастайнымі крыніцамі хімічнай інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і тлумачыць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для вырашэння пастаўленай задачы;

– рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу (далей – ВМК) па вучэбным прадмеце (у прыватнасці, электронны адукацыйны рэсурс (далей – ЭАР), які размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://e-vedy.adu.by/ Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз глабальную сетку Інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна бясплатна зарэгістравацца на Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы». Дадаткова спасылка забяспечана піктаграмай QR-кода. Калі вучань папярэдне зарэгістраваўся на Нацыянальным адукацыйным партале, то навядзенне на піктаграму сканера QR-кода, убудаванага ў электронную прыладу (смартфон, планшэт), дазваляе непасрэдна выйсці на канкрэтны вучэбны матэрыял.

Звяртаем увагу, што спасылкі на ЭАР у новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.

Да паступлення новых вучэбных дапаможнікаў ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі вучням VII класа рэкамендуецца выдаць падручнікі 2012 года:

Химия : учебник для 7 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / И. Е. Шиманович [и др.] ; под ред. И. Е. Шимановича. – Минск : Народная асвета, 2012.

Хімія : падручнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / І. Я. Шымановіч [і інш.] ; пад рэд. І. Я. Шымановіча. – Мінск : Народная асвета, 2012.

Электронныя версіі дадзеных вучэбных дапаможнікаў размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://e-padruchnik.adu.by/.

На Нацыянальным адукацыйным партале дадаткова будуць размешчаны матэрыялы арыгінал-макета новага вучэбнага дапаможніка (Уводзіны – 4 гадзіны. Тэма 1. Першапачатковыя хімічныя паняцці –


11 гадзін): http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія.

Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Хімія» для VII–IX, X, XI класаў (Мінск : Нац. ін-т адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія.

На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі выкладанне вучэбнага прадмета «Хімія» можа быць арганізавана на базавым альбо павышаным узроўні. Матэрыялы ў дапамогу настаўніку, распрацаваныя ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай для X–XI класаў (павышаны ўзровень), размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія и www.adu.by / Педагогам / Профільнае навучанне / Дадатковыя матэрыялы для вывучэння вучэбных прадметаў на павышаным узроўні / Хімія.

Вывучэнне вучэбнага прадмета «Хімія» ў X, XI класах (на базавым і павышаным узроўнях), як і ў мінулым годзе, будзе ажыццяўляцца па схеме:

у X класе вывучаецца раздзел «Арганічная хімія»;

у XI класе – раздзел «Агульная і неарганічная хімія».

У сувязі з тым, што па падручніку «Хімія» для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання аўтараў І. Я. Шымановіч і іншых; пад рэдакцыяй І. Я. Шымановіча (Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2013) у 2017/2018 навучальным годзе будуць вучыцца (першыя 4 урокі) вучні X і XI класаў, вучням X класа рэкамендуем выкарыстоўваць электронную версію падручніка, размешчаную на Нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by).

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка