Адукацыйная пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску




Дата канвертавання15.11.2017
Памер19.02 Kb.
c:\users\user1_2\downloads\logosws.jpg

Адукацыйная пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

Прэс-рэліз Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь

3 чэрвеня з 13:00 па 18:00 на заднім двары гатэля “Манастырскі” (вул. Герцэна) будзе дзейнічаць Адукацыйная пляцоўка. Прэзентацыі пра адукацыю ў Швецыі будуць праходзіць у рамках Дня Швецыі, арганізаванага супольна Пасольствам Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Запрашаем усіх мінчан і гасцей сталіцы! Уваход вольны.
На працягу дня на адукацыйнай пляцоўцы можна будзе паўдзельнічаць у цікавай латарэі “Спазнай Швецыю” і, калі пашанцуе, атрымаць прыз. Таксама на пляцоўцы будзе дзейнічаць фотавыстава “Дасяжнае асяроддзе”, прадстаўленая Шведскім Інстытутам і Фондам народанасельніцтва ААН. Выстава прысвечана людзям з інваліднасцю, якія пражываюць у Швецыі і Беларусі.

У 13:20 і 16:15 адбудуцца прэзентацыі, прысвечаныя навучанню ў Швецыі. Пра адукацыю ў Швецыі і стыпендыі Шведскага Інстытута для беларускіх грамадзян распавядуць прадстаўнікі Шведскага Інстытута Віктар Хеніус і Моніка Ронгрэн.

university students

У 13:40 запрашаем на сустрэчу з выпускнікамі праграм Шведскага Інстытута. У наведнікаў будзе цудоўная магчымасць пазнаёміцца з імі, пачуць гісторыі поспеху і атрымаць адказы на пытанні наконт навучання ў Швецыі.

У 14:15 намеснік дырэктара Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе Юрый Раманенкаў распавядзе пра адукацыйныя праграмы ўстановы. Таксама адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі гэтых праграм.

У 14:45 запрашаем усіх, хто цікавіцца шведскімі традыцыямі. Можна будзе паглядзець відэафільм “ Мідсомар” (Сярэдзіна лета), а таксама ўзяць удзел у інтэрактыўнай гульні “ Святкаванне Мідсомар у Швецыі”. Вас чакаюць традыцыйныя шведскія песні і гульні!

midsummer pole

У 15:20 запрашаем усіх на ўрок шведскай мовы. Вядоўца – лектар Шведскага Інстытута і выкладчык шведскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Б’ёрн Флайшман. Таксама можна будзе даведацца пра магчымасці вывучэння шведскай мовы ў Беларусі і Швецыі. Інфармацыю пра летнюю школу шведскай мовы, курсы і праграмы ў навучальных установах падрыхтавалі для гасцей адукацыйнай пляцоўкі прадстаўнікі Цэнтра шведскіх даследаванняў у Мінску.

primary school classroom

Кантактная асоба: Наталля Века, natalia.veko@gov.se


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка