Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак -еце




Дата канвертавання03.06.2018
Памер51.27 Kb.
ДЗЕЯСЛОЎ

А1. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –еце:

1) дапамагаць, 2) казаць,

3) есці, 4) перабягаць,

5) непакоіць.

Каб правільна выканаць заданні А1 – А13, трэба адпрацаваць алгарытм выбару асабовых канчаткаў дзеяслова (гл. стар 28).



А2. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –уць (-юць):

1) належаць, 2) пасвяціць,

3) зберагчы, 4) ненавідзець,

5) задумацца.

А3. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –эш (-еш):

1) занесці, 2) пісаць,

3) вырабляць, 4) бяліць,

5) біць.


А4. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –ом (-ём):

1) несці, 2) даць,

3) браць, 4) рашаць,

5) ужываць.

А5. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –іце (-ыце):

1) хацець, 2) вярцець,

3) перагнаць, 4) чытаць,

5) вырашаць.

А6. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –яце:

1) везці, 2) гаварыць,

3) слухаць, 4) здаваць,

5) вынесці.

А7. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –аць, -яць у форме 3-й асобы множнага ліку будучага часу.

1) лезці, 2) занядбаць,

3) паставіць, 4) вызначыць,

5) разбурыць.

А8. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –іць, -ыць у форме 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу:

1) хадзіць, 2) трымаць,

3) сачыць, 4) варыць,

5) паважаць.

А9. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –аце, -яце ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу:

1) класці, 2) успамінаць,

3) цярпець, 4) жаць

5) рэзаць.

А10. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –еш, -аш, -эш у форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу:

1) апранаць, 2) вярцець,

3) залежаць, 4) пісаць,

5) браць.

А11. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца ў форме 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга ці будучага часу з канчаткамі –еш, -еце:

1) ты (чакаць) званка, 2) вы (рабіць) паслугу,

3) вы (наведаць) хворага, 4) ты (непакоіцца) пра бабулю,

5) ты (даручаць) сябру.

А12. Адзначце цяперашняга часу з няправільнымі асабовымі канчаткамі:

1) мы едзем, 2) ён даець,

3) вы жывеце, 4) мы кладзем,

5) вы кладзяце.

А13. Адзначце дзеясловы з нарматыўнымі асабовымі канчаткамі.

1) мы сустракаем, 2) вы спяваеце,

3) мы рэжым, 4) вы мыяце,

5) яна шыець.

А14. Адзначце дзеясловы, якія не маюць формаў цяперашняга часу:

1) размаўляць, 2) дапамагчы,

3) асэнсаваць, 4) папрасіць,

5) бегчы.

Не маюць формаў цяперашняга часу дзеясловы закончанага трывання (адказваюць на пытанне што зрабіць?). Параўн.: размаўляць — размаўляю, размаўляем, размаўляе, размаўляюць; бегчы — бягу,бяжым, бяжыць, бягуць. Дзеясловы асэнсоўваць, дапамагаць, прасіць таксама маюць форму цяперашняга часу: асэнсоўваць — асэнсоўваю, асэнсоваем, асэнсоўвае, асэнсоўваюць і г.д



А15. Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

1) прывезяны, 2) завостраны,

3) выпіхнуты, 4) знясілены,

5) загоенныя.

А16. Адзначце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

1) спушчаны рукаў, 2) заснежаты падворак,

3) абсыпленая цветам, 4) забыліўшыйся абутак,

5) скошаная трава.

А17. Адзначце словазлучэнні з нарматыўнымі формамі дзеепрыметнікаў:

1) распрацаваны план, 2) спатнелы твар,

3) хвалюючыйся настаўнік, 4) грукочучы транспарцёр,

5) разбіты посуд.

А18. Адзначце памылкова ўтвораныя або запісаныя формы дзеепрыметнікаў:

1) адкрыўшаяся далеч, 2) дапрацаваны рукапіс,

3) выдаткаванныя грошы, 4) абжытыя мясціны,

5) сустракаемыя госці.

А19. Адзначце сказы з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

1) Цёплы змрок вносіў з сабою на вольнае паветра з ачышчаючаю пыл вільгаццю і лёгкасць, і пах, і спакой.

2) Гойдалася верхавіна бярозы, адламаная ўчарашняй бурай.

3) У нейкім панылым маўчанні застылі кусты жаўцеючага алешніку.

4) Спеў салаўя, цешыўшый вуха, паплаў па-над рэчкай.

5) Пад страхою нашай хаты было ластаўчына гняздо, злепленае з ілу, прынесенага ў клювах птушкамі з маленькай сажалкі.

А20. Адзначце сказы з формамі дзеепрыметнікаў, якія адпавядаюць нормам беларускай мовы:

1) На сіяючым усходнім баку гарызонта паказалася сонца.

2) Між пясчаных узгоркаў, заслаўшых мохам ляжыць лагчына.

3) Праязджаючы селянін паварочвае ўбок уваходзячых у пакой.

4) Ад лугавых узгоркаў, выпаленых сонцам да попельнага колеру, дыхала сумным настроем восень.

5) Ёсць у мяне толькі скупыя ўскосныя звесткі, знойдзеныя даследчыкамі ў розных архівах.

А21. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы нельга перакласці на беларускую мову адпаведнымі дзеепрыметнікамі:

1) видящий далеко, 2) тянувшаяся вдоль берега,

3) прочитанная книга, 4) изученные свойства,

5) разбитая ваза.

А22. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы можна перакласці на беларускую мову адпаведнымі дзеепрыметнікамі:

1) ответившая на вопрос, 2) недоспелые ягоды,

3) обутый в сапоги, 4) созданный автором,

5) держащийся обеими руками.

А23. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў.

1) Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка.

2) Па тратуарах, схаваўшы насы ў каўняры, праходзілі рэдкія прахожыя.

3) Зразумеўшы сваю нетактоўнасць, мужчына змоўк.

4) Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны.

5) Доўга нахадзіўшыся па лесе, мне вельмі захацелася піць.

А24. Адзначце сказы з нарматыўнымі формамі дзеепрыслоўяў.

1) Чайка планіруе ў паветры, выглядаючы сабе здабычу.

2) Дрэмле, прынікшы да шыбаў, ноч.

3) Седзя каля рэчкі, мне бачыліся абрысы Траецкага прадмесця.

4) Буслы кружылі ў сваім рытуальным карагодзе, бласлаўляя зямлю, што плыла пад іх белымі крыламі.

5) Раз-пораз адчыняючыся, пагруквалі ў вагонах дзверы.

А25. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты і ўтвораны правільна.

1) Мужчыны павольна ішлі, узгадаўшы былыя партызанскія гады.

2) Бабуля, пачакаў хвілінку, наблізілася да толькі што адчыненага магазіна.

3) У восеньскім небе насіліся ластаўкі, гуртуючысь ляцець у далёкі вырай.

4) Ідзя ў лес, я пашкадаваў, ўто не ўзяў фотаапарат.

5) Шумела і пенілася вада, імкнучыся на вольны прастор.

А26. Адзначце сказы з памылкай ва ўжыванні, утварэнні або напісанні дзеепрыслоўяў.

1) Па голлі скачуць сінічкі, парушая піскам дрымучую цішыню.

2) Усадзіўшы косы ў мокрую ад расы траву, касцы ідуць снедаць.

3) Хаця я і адчуваў, што, запрасіўшы Рыгорку ўдзельнічаць у канцэрце, я зрабіў правільна, але цвёрдай упэўненасці ў гэтым не было.

4) Чуючы гэты востры боль у кожнай песні, верылася, што нічога на свеце не знікае без следу.

5) Лісце, кружачыся ў паветры, мякка сцелецца на зямлю.

А27. Адзначце дзеепрыслоўі, перакладзеныя правільна.

1) подобрав – падабраўшы, 2) боясь – баючысь,

3) держа – трымая, 4) улыбаясь – усміхаючыся,

5) мечтая – марачы.

В1. Знайдзіце дзеясловы з ненарматыўнымі асабовымі канчаткамі. Запішыце правільную форму дзеясловаў.

1) ён кажа, 2) яна клеець,

3) ты пішэш, 4) вы жывяце,

5) яны мыюць.

В2. Знайдзіце неўласцівую для беларускай мовы форму дзеепрыметніка. Запішыце яго нарматыўную форму.

1) зачыненыя дзверы, 2) зжатае поле,

3) пашыты кажух, 4) напісанае сачыненне,

5) створатыя атрады.

В3. Знайдзіце памылку ў напісанні дзеепрыслоўя. Напішыце слова (словы) правільна.

1) Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам.

2) Разгрузіўшы воз і паставіўшы, каня ён увайшоў у хату.

3) Бушмар правёў рукой па твары, як бы знімаючы з яго штосьці непрыемнае.



4) Ішлі мы не спяшаючыся, выбіраючы сцежкі і абыходзячы небяспечныя мясціны.

5) Ледзь варушыцца лісце, спачывая ад дзённай спёкі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка