Адзначце фразеалагізмы, значэнне якіх растлумачана правільна




Дата канвертавання14.04.2017
Памер13.75 Kb.
ФРАЗЕАЛОГІЯ
А1. Адзначце фразеалагізмы, значэнне якіх растлумачана правільна:

1) Апусціць рукі — страціць здольнасць або жаданне займацца чым-небудзь.

2) За дрэвамі не бачыць лесу — за чым-небудзь дробным не заўважаць значнага, вялікага.

3) Ні брат ні сват — пра таго, хто ні ад каго не залежыць, каму ўсё лёгка даецца.

4) Даць галаву на адрэз (на адсячэнне) — рызыкаваць жыццём.

5) Глытаць словы — маўчаць, нічога не гаварыць.

А2. Адзначце сінонімы да фразеалагізма без дай прычыны:

1) бессэнсоўна, 2) бязмэтна,

3) беспадстаўна, 4) немэтазгодна,

5) нізавошта.

А3. Адзначце антонімы да фразеалагізма з вузел ростам:

1) маленькі, 2) нікчэмны,

3) мізэрны, 4) малы,

5) вялікі.

А4. Адзначце сказ (сказы), у якім няправільна ўжыты ўстойлівы выраз:

1) Яўхім хадзіў як сам не свой па вёсцы. Работа, за якую б ён ні браўся, валілася ў яго з рук.

2) Да вёскі было рукою падаць.

3) Ноч светлая хоць вока выкалі.

4) Гэтую пушчу лось ведаў як свае пяць пальцаў.

5) Стафанковіч сціх як мыла з’еўшы.

В1. Знайдзіце фразеалагізм, які ўжыты з памылкай. Запішыце ўстойлівы выраз правільна (у той форме, у якой ён ужываецца ў сказе).

1) Чаго ты сюды забраўся? Я ўжо ногі адбіў, цябе шукаючы.

2) Пагаварыў, адвёў душу, і стала неяк лёгка-лёгка.

3) Былі ў дуброве мясціны, у ельніку, дзе адзін пры адным сядзелі рудагаловыя белагаловікі.

4) Будзі Грышку на золку. Хай не адлежвае бакі, а наладзіць касý ды з расой укосіць трохі.

5) Я цябе ніхто і не пытаецца! Гэта ж трэба, кату па калена, а ўжо парады мне дае!

В2. Знайдзіце фразеалагізм, у якім адно слова заменена. Запішыце патрэбнае слова (разам з прыназоўнікам, у той форме, у якой ён ужываецца ў сказе).

1) Разам, плячо ў пляча, прайшлі мы праз страшныя выпрабаванні.

2) Усім было зразумела, у чый агарод кідаюць каменьчыкі.

3) Я чалавек адказны і слоў на паветра не кідаю.



4) Гарлахвацкі мог любога ў барані рог скруціць.

5) Ён добра разумеў, што трэба жыць сваім розумам.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка