Адзначце прыметнікі, якія ўтвараюць ступені параўнання: 1 высокі, 2 разумная




Дата канвертавання28.04.2017
Памер17.98 Kb.
ПРЫМЕТНІК

А1. Адзначце прыметнікі, якія ўтвараюць ступені параўнання:

1) высокі, 2) разумная

3) жанаты, 4) васільковы,

5) дрэнны.

А2. Адзначце сказы, дзе правільна ўтворана ступень параўнання прыметніка:

1) Ён падумаў, што гэта будзе больш карацейшая дарога.

2) Раніцай грыбы самыя моцныя і свежыя.

3) Няма пачуцця мацней за каханне.

4) Шчасце гэтага лета было самае вялікае шчасце іх жыцця.

5) Найвышэйшая ўлада на свеце — матчына.

А3. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі:

1) Вася ўжо вялікі, вышэй бацькі нават.

2) Самай найцяжэйшай была дарога праз горны перавал.

3) Кажуць, што ў дрэў крона каранёў ледзь не ўдвая больш за крону, якую мы бачым.

4) Цяжкі наш хлеб ад лёсу не прасі ты лягчэйшага. Лягчэйшага — няма.

5) Сястра старэйшая Пецю на два гады.

А4. Адзначце прыметнікі, у якіх пішацца адна літара н:

1) алавян_ы, 2) арлін_ы,

3) камен_ы, 4) сцюдзён_ы,

5) бетон_ы.

А5. Адзначце прыметнікі, у якіх трэба ўставіць яшчэ адну літару н:

1) глінян_ы, 2) клятвен_ы,

3) ваен_ы, 4) пясчан_ы,

5) палымян_ы.

А6. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыналежныя прыметнікі ўтвораны правільна:

1) матчыны рукі, 2) дочана кніга,

3) Петрусёў бацька, 4) Сцёпкіна паліто,

5) Алесеў сябар.

В1. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце правільную форму слова.

1) Міколкаў кошык паўней, чым у яго сябра.

2) Няма больш смачнай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

3) Дзед і бацька прывучылі берагчы хлеб, шанаваць самы маленькі кавалачак.

4) А найлепшая тая дарога, што вядзе на бацькоўскі парог.

5) Гэту задачу можна рашыць больш простым спосабам.

В2. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце спалучэнне правільна.

1) Няма на свеце прыгажэйшага і мілейшага краю, чым той, дзе ты нарадзіўся.

2) А найпрыгажэйшае лісце бывае восенню на асінах.

3) Андрэй быў куды меншы за мяне ростам.

4) У быка правы рог ніжэй левага.

5) Час — найлепшы лекар.

В3. Знайдзіце словазлучэнне, у якіх дапушчана граматычная памылка. Запішыце яго правільна.

1) у сіняй сукенцы, 2) ранішняе сонца,

3) у дарагом касцюме, 4) па жоўтым лісці,

5) да суседняга дома.

В4. Знайдзіце словазлучэнні, у якіх няправільна ўтвораны прыналежныя праметнікі. Запішыце правільную форму прыметнікаў.

1) буслава гняздо, 2) Алёшыва жыццё,

3) Пецева маці, 4) Ігарыў дзённік,

5) дзедаў пляменнік.

В5. Знайдзіце прыметнік (прыметнікі), у якім (якіх) дапушчана арфаграфічная памылка. Запішыце слова (словы) правільна.

1) навагрудскі, 2) адвакацкі,

3) латышскі, 4) сусецкі,



5) салдатскі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка